Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба arrow Слова пра Яна Пятроўскага

Слова пра Яна Пятроўскага Друк E-mail
26.03.2015 | 22:26 |
Ян ПятроўскіНе часалі дамоўкі яму цесьляры,
Не заплакалі бліжнія вочы...

З гэтымі Купалавымі словамі так гаротна думаецца мне пра астатнія гады жыцьця Яна Пятроўскага. Не было блізкага чалавека пры ім, ужо нядужага целам, але па-ранейшаму моцнага духам. Яшчэ ў 1997, як зазвычай даслаў мне Ён Каляднае віншаваньне з напаўсьцёртымі літарамі.

Пісаў, што "было шмат працы, каб не сказаць зласьлівасьці. Ахвяраю сталіся дзьве пішучыя электрычныя машынкі і ... "Гонда". Але сьведамасьць прадпрынятага і супакой ніколі не пакідалі мяне..." А ў 1996 Ён зьвяртаўся да мяне з сакрамэнтальнай просьбай : знайсьці яму жанчыну - памочніцу ў працы, бо ягоная "жонка адыйшла ў вечнасьць некалькі гадоў таму. Астаўся я адзін, а працы, як кажуць, па вушы... , але я маю ўжо 92 гады, праца над слоўнікам затрымліваецца..." Такая жанчына знайшлася, гэта Валянтына Лапцэвіч. Мы патэлефанавалі яму ў Флярыду, але пачулі ў вадказ кароткае: "Цяпер ня час". Потым Валянтына Лапцэвіч атрымала рукапісны ліст ад Яго: "Лістом гэтым першы раз паведамляецца, што арганізацыя Джона і Алісы Пятроўскіх "Беларускі Адукацыйны Фонд у Гэнсвільле" з прычын, ад нас не залежных, з днём 16 траўня 1998 году афіцыйна спыніў сваё існаваньне. Але нашая дзейнасьць як людзей працягваецца неафіцыйна далей".

 

У скупых зьвестках Вікіпэдыі я знайшла, што Ян Пятроўскі адыйшоў у вечнасьць 19.01.2001, хоць Ён жыцьцём сваім як бы ўвасабляў Вечнасьць, спрадвечныя законы , што Дадзеныя былі чалавеку для годнага існаваньня на зямлі. Гэдак ён казаў пра сябе: "Я заўсёды радаваўся, калі людзі мелі нагоду радавацца, і сумаваў разам з тымі, каторыя сумавалі. Бо радасьць сярод людзей і радавацца зь імі - ёсьць мэтаю нашага жыцьця". (Мэмуары 1945-1953, кніга другая, 1991, с.23)

Што сталася з агромністым Архівам Беларускага Харытатыўна-Адукацыйнага Фонду - Нашым Нацыянальным Літоўскім Скарбам?..

Ва ўступе да першае Кнігі Мэмуараў (1905 -1945) за 1988 год Аўтар піша: "Я сяджу за пісьмовым сталом і пазіраю праз вакно... Адсюль недалёка да Акіяну, таго самага Акіяну, глыбокія воды якога твораць бар'еру, што ляжыць паміж дзьвюма маімі бацькаўшчынамі - з аднаго боку, на Захадзе - Бацькаўшчына, якая адаптавала мяне трыццаць пяць гадоў таму, і родная мая Бацькаўшчына-Маці - Літва, Вялікае Княства Літоўскае". У другое Кнізе Мэмуараў Аўтар патлумачыць: "Я радзіўся беларусам. У Польшчу калісьці выяжджаў і прыехаў беларусам. Дзьве дэкады часу ў Польшчы, гэтак у прыватным жыцьці, як і ў грамадзкім, пражыў як лёяльны беларус і чэсны чалавек. Выяжджаючы зь немцамі ў Нямеччыну, я ехаў як беларус. Нямеччына падабалася мне, як вялікі і культурны Захад. Апрача мамэнтаў, якія ішлі ў разрэз з маім сумленьнем, я жыў лёяльным жыцьцём. Факт выезду ў Злучаныя Штаты нічога тут ня мог зьіначыць. На працягу трыццаці сямі гадоў, жывучы ў Амэрыцы, я аставаўся беларусам, ведучы, як грамадзянін, лёяльнае жыцьцё ў новай для мяне і нас Бацькаўшчыне. Нічога тут няма з гэройства, ані з паніжэньня для каго-небудзь. Усё тут ёсьць простым і натуральным і згодным з правамі чалавека, правам Божым і правам інтэрнацыянальным". (с.24) Але ў Савецкім Саюзе такога чалавека ў імя сусьветнага панаваньня замардавалі, забілі бы, як "злейшего врага белорусского народа". У Яна Пятроўскага было шмат сяброў, але й нямала ворагаў. Ён выводзіў нашую краіну зь небыцьця і ўсьведамляў сваю адказнасьць за ўсю плянэту.Туман зласьлівасьці клубом цягнуўся за Ім. Суворая праца ў заснаваным ім Беларускім Харытатыўна-Адукацыйным Фоньдзе была ягонай малітвай за Бацькаўшчыну. Гледзечы далёка наперад у Будучыню, Ён перакладаў на мову Нашае Зямлі старажытных думаньнікаў - Плятона, Марка Аўрэліюса і шмат-шмат яшчэ каго зь ведамых і няведамых мне шляхэтных людзей. "Лепшыя думкі чалавека" - гэдак хораша назваў Ён свае Кнігі. Сам заўжды знаходзячыся ў васяродку бітвы, Ён выснаваў бездакорны мэтад духовага змаганьня за Наш Край, які й цяпер ня толькі ня страціў свае вартасьці, але наадварот - пры сёньняшнім раздраі й паняверцы мэтад гэты набывае вялікую вагу.

"Ці падобная акцыя змаганьня можа быць датарнавана на бацькаўшчыне да беларускае рэчаіснасьці? - Так, пад умоваю спаўненьня двух няўхільных прадумовінаў , якія цесна вяжуцца з сабою:

Беларускі народ знаходзіцца ў вялікай патрэбе прабуджанага чалавека, як кіраўніка і правадыра які адказвае ўсім вымаганьням гэтага скамплікаванага псыхалягічна-духовага змаганьня, чалавека, які б нічога не баяўся апрача грэху і нічога не хацеў апрача Бога.

Сам народ у сваей нейкай значнай частцы мусіць быць на належным узроўні духовым, каб меў у сабе дастаткова сілы і праўдзівую сьведамасьць пацягнуць за сабой няпэўных...

У вадказ на голас скептыкаў мы можам адказаць, што няма нічога на сьвеце сталым. Тое, што сягоньня выдаецца немагчымым, можа заўтра аказацца як вялікая пэрспэктыва для лепшых магчымасьцяў". (Лепшыя думкі чалавека,т.3, с.132)

Слушна піша Ён пра належны духовы ўзровень народу. Я так разумею, што тут мусіць быць узаемнасьць: як Водзца нясе поўную адказнасьць за народ, так і значная частка народу павінна шанаваць і клапаціцца пра таго, хто ўсклаў на сябе такі цяжар, каб палегчыць ягоны шлях і тым палепшыць сваю народную долю. Урэсьце мы павінны выйсьці з таго бязладзьдзя ці не фэадальнае раздробленасьці, калі й жук, і жаба ўважаюць сябе за князька - з тым, каб прызнаць адзінага Духовага Водзцу.

Я анічога ня ведаю пра Наш Нацыянальны Скарб, ён ня вывучаны нашымі дасьледчыкамі, і немаведама, дзе ён знаходзіцца, і ці знаходзіцца наогул? Адвеку мы спалі, але колькі ж можна спаць, калі на дварэ ўжо 21 стагодзьдзе! Прыкра, горка ўсьведамляць, але пра Яна Пятроўскага ў сёньняшняй зьняверанай Беларусі за лямантам палітыкаў амаль нічога не чуваць. Значыць не ўзьняліся мы яшчэ на належны духовы ўзровень, не дарасьлі да колішніх Літвінаў, якімі былі Тадэуш Касьцюшка, Адам Міцкевіч, Адольф Янушкевіч, Валенты Ваньковіч... нямала іх было на Літве! Усе Яны, незалежна ад мовы, вызнавалі нацыянальную веру і дбалі пра сваю Айчыну.

Маю шчэ кнігу "Тарас Сайка", дасланую мне колісь разам зь іншымі самым Янам Пятроўскім. Аўтар апавядае ў ёй пра Тараса Сайку - простага чалавека, які стаўся ініцыятарам і галоўным фінансавым ахвярадаўцам на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове.

Ян Пятроўскі, Настаўнік мой каханы, які адчыніў для мяне ўвесь Сусьвет(!), даў тут мне добры прыклад разьняволеньня ініцыятывы простых людзей. Я памкнулася зрабіць нешта падобнае - дапамагла Пані Юзэфе Чантарыцкай, Славаміравай Матцы, выдаць кнігу ейных вершаў. Яна мела што сказаць, займеўшы ўласны досьвед, калі бараніла свайго сына, але нідзе ў пісьменьнікаў, ці іншых, абазнаных у пісьменстве людзей, не знаходзіла спагады й падтрымкі. І, як вынік гэтае справы - той самы туман зласьлівасьці, які зьведаў Ян Пятроўскі, клубом апусьціўся на мяне. Ці ж я, такая, першая, ці ж я астатняя ў сваёй Айчыне?...

Ганна Матусэвіч на Зьвеставаньне, 25.03.2015
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 753
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3457
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38997