Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Колькі подпісаў беларусаў трэба Лукашэнку для прызначэння «Народнага рэферэндуму»?

Колькі подпісаў беларусаў трэба Лукашэнку для прызначэння «Народнага рэферэндуму»? Друк E-mail
07.03.2015 | 18:30 |
Колькі подпісаў беларусаў трэба Лукашэнку для прызначэння «Народнага рэферэндуму»?Актывістка Руху «За Свабоду» Галіна Міхнюк атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на свой электронны зварот да кіраўніка дзяржавы, у якім яна задала яму шэраг пытанняў датычна ініцыятывы «Народны рэферэндум».

Падставай для напісання Галінай Міхнюк ліста Аляксандру Лукашэнку стаў у сваю чаргу калектыўны зварот да яго 50 тысяч грамадзян з просьбай аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму па шасці важных пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця - ад медыцыны да еўраінтэграцыі.

Актывістка Руху «За Свабоду» запыталася:

«1) Чаму няма афіцыйнага публічнага адказу Прэзідэнта на пісьмовы зварот да яго 50 тысяч грамадзян Беларусі?

2) Якім быў непублічны адказ Прэзідэнта 50 тысячам грамадзян, якія падпісалі зварот аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму па шасці пытаннях?

3) Чаму такія рашэнні, як парушэнне нейтральнага статусу Беларусі знаходжаннем на нашай тэрыторыі расійскіх вайскоўцаў з іх ваеннымі аб'ектамі, як сяброўства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, прынятыя без уліку маёй па гэтых пытаннях думкі, гэтак як і без уліку меркавання іншых грамадзян?»  

Вось поўны адказ з Адміністрацыі прэзідэнта, у прыватнасці, з яе галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў:

«Тлумачым, што ў адпаведнасці з артыкулам 74 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія рэферэндумы могуць быць прызначаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, у тым ліку не менш за 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей і горада Мінска.

Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады».

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду", палітолаг Алесь Лагвінец, каментуючы адказ з Адміністрацыі прэзідэнта, адзначыў:

"З аднаго боку, чыноўнікі запрашаюць сабраць 450 тысяч подпісаў і намякаюць, што тады можна падтрымаць ідэю "Народнага рэферэндуму". З іншага боку, сцвярджаецца, што "рэферэндумы могуць быць прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі толькі па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян". Тут можна ўбачыць нават фронду, бо вынікае, што рэферэндум не можа быць ініцыяваны ані прэзідэнтам, ані парламентам. Таму такі адказ можна інтэрпрэтаваць як запрашэнне да большай актыўнасці і ўздзеяння на ўлады".

Юрась Губарэвіч, першы намеснік Руху «За Свабоду», паведаміў, што ў падтрымку «Народнага рэферэндуму» сабрана ўжо 100 тысяч подпісаў грамадзян. Ён таксама звярнуў увагу на адсутнасць адказу з Адміністрацыі прэзідэнта на вострае трэцяе пытанне спадарыні Міхнюк.

Што тычыцца юрыдычных нюансаў у справе ініцыявання і прызначэння рэферэндуму:

«Скептыкі ды праціўнікі «Народнага рэферэндуму» і раней закідалі, што яго правядзенне ў Беларусі немагчымае. Паводле Выбарчага кодэксу, для абвяшчэння рэферэндуму неабходныя подпісы 450 тысяч грамадзян, прычым сабраць іх трэба за кароткі тэрмін - цягам двух месяцаў. А яшчэ трэба, каб улада зацвердзіла пытанні і прызначыла рэферэндум...

Так, мы не рэгістравалі ініцыятыўную групу, каб збіраць подпісы за правядзенне рэферэндуму. Аднак і ў абсалютна неправавой дзяржаве ёсць механізмы ўплыву на ўладу, каб рэферендум аб мірных пераменах адбыўся!

Стаўка зроблена на пастаяннае падвышэнне ўзроўню падтрымкі грамадствам «Народнага рэферэндуму». Мы даможамся рэферэндуму калі не паводле літары закону, дык дзякуючы духу закону! Мы маем 100 тысяч подпісаў, а будзем мець і 200 тысяч, і паўмільёна!

Разам з тым падкрэслю: подпісы ў падтрымку рэферэндуму збіраюцца ў адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян». І на калектыўныя звароты з 30 і болей подпісамі грамадзян Адміністрацыя прэзідэнта і Палата прадстаўнікоў павінны паводле заканадаўства як мінімум даць адказы. Пакуль улады адказваюць адмоўна, ігнаруючы волю дзясяткаў тысяч беларусаў да мірных пераменаў і правакуючы сацыяльна-палітычную напружанасць».

***

Нагадаем,у парадку дня «Народнага рэферэндуму» наяўнічаюць такія шэсць пытанняў:

Пытанне 1: Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароў'я ўсе паслугі павінны аказвацца бясплатна?

Пытанне 2: Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

Пытанне 3: Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім саюзам?

Пытанне 4: Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб'ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?

Пытанне 5: Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

Пытанне 6: Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, згубленых пад час дэвальвацыі-2011 і стварэнне працоўных месцаў?

pyx.by
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 668
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3372
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38912