Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Іван Данілаў і ягоныя прыгоды

Іван Данілаў і ягоныя прыгоды Друк E-mail
04.03.2015 | 13:50 |
Іван Данілаў і ягоныя прыгодыАўтар кнігі - доктар мэдыцыны, вэтэран Другой сусьветнай, прафэсар Іван Данілаў. Сёньня ён - госьцем перадачы.

З падачы Міхася Скоблы, Радыё Свабода

Іван Пятровіч, «недаваяваўшыя» - гэта хто?

- Гэта расейскія экстрэмісты і нацыянал-радыкалы. Яны лічаць, што Ўкраіна і Беларусь - не самастойныя дзяржавы, а часткі былой Расейскай імпэрыі. Чаму гэтыя імпэрскія апэтыты ў іх праявіліся менавіта цяпер - цяжка сказаць.

Ёсьць такі расейскі гісторык, доктар гістарычных навук, былы супрацоўнік Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксандар Сыцін. Ён неаднойчы пісаў, што пэўныя колы ў Крамлі хочуць адрадзіць імпэрыю ў межах 1913 году. І палкоўнік Тацьцяна Грачова, супрацоўніца расейскай Акадэміі Генэральнага штабу, таксама пісала пра аднаўленьне імпэрыі. Я думаю, што гэта такая агульная ўстаноўка. Цяжка сказаць, у каго першага яна зьявілася, але людзей, якія так думаюць, пры Крамлі шмат, у тым ліку старых вайскоўцаў. Я ня ведаю, чаму Пуцін арыентуецца на выжыўшых з розуму старых генэралаў.

- Маскоўскія фэдэральныя тэлеканалы на ўсе лады прапагандуюць гэтак званы «русский мир», які паўсюль трэба бараніць. Чаму гэтаму «русскому миру» цесна на велізарным абшары ад Смаленска да Ўладзівастоку?

- Экспансіянісцкая тэндэнцыя ў крамлёўскай палітыцы была заўсёды. Я добра ведаю польскую мову, бо вучыўся ў польскай школе, неаднаразова бываў у Польшчы. Пару гадоў таму я гасьцяваў у Катавіцах у свайго знаёмага, чытаў там польскія газэты. І мне запомнілася назва аднаго артыкула - «Без Украіны ня будзе Расейскай імпэрыі». Палякі тады радаваліся, бо імпэрыя ім надакучыла. Яны добра памяталі паўтара стагодзьдзі расейскай няволі і думалі, што гэтага ніколі больш ня будзе, імпэрыя сканала. На жаль, не сканала. У адным палякі мелі рацыю: без Украіны расейская імпэрыя немагчымая. І таму Расея ўзялася за Ўкраіну. Праўда, расейцы лічылі, што Ўкраіна - гэта некалькі правінцый: Львоўшчына там, Харкаўшчына, Палтаўшчына... Яны не ўлічылі таго, што агрэсія Расеі зьяднае ўкраінскі народ. Украінцы, ды і ўвесь сьвет, пабачылі, што зь сябе ўяўляе пуцінская Расія. Можна сказаць, што Расея ўзьняла меч на Ўкраіну.

- У расейскіх СМІ за міталягемай са знакам плюс - «русский мир» адразу ідзе міталягема са знакам мінус - «бандэраўцы». Вы прайшлі вайну, ваявалі ў партызанах, прычым на Палесьсі, на беларуска-ўкраінскім памежжы. Што вы можаце сказаць пра «бандэраўцаў», пра Ўкраінскую паўстанцкую армію?

- Мы зь імі часта сустракаліся, і да 1943 году не было ў нас зь імі ніякай непрыязьні. Але потым быў загад, каб ад іх адмежавацца і супраць іх ваяваць. Але ж мы не ваявалі, бо ў нас з украінцамі быў адзін вораг. У іх, праўда, ворагаў было два. Іхны лёзунг гучаў так: «Бі гада-маскаля і тупалобага немца». І ўсё ж яны тады ваявалі ня так супраць маскалёў, як супраць немцаў. І яны вялікую тэрыторыю вызвалілі ад немцаў. Таму

Іхны лёзунг гучаў так: «Бі гада-маскаля і тупалобага немца»

Першы Ўкраінскі фронт і прасунуўся так хутка да польскай мяжы. Мушу адзначыць, што байцы УПА ня толькі савецкага генэрала Ватуціна сьмяротна паранілі ў 1944 годзе каля Любяшова, але пад Ковелем забілі нямецкага генэрала Віктара Лютцэ, асабістага сябра Гітлера. Таму я заўсёды ведаў, што яны ваявалі і супраць немцаў - як і мы. А немцы сапраўды былі тупалобымі палітыкамі. Яны арыштавалі Сьцяпана Бандэру і да канца 1944 году пратрымалі яго ў канцлягеры. Ці ведаюць пра гэта ў Маскве, калі гавораць, што Бандэра - прыслужнік фашыстаў? Бандэра - нацыянальны герой Украіны. Праўда, нядаўна адзін расейскі аналітык, прызнаўшы факт знаходжаньня Бандэры ў нямецкім канцлягеры, сказаў, што яго там добра кармілі... Я не магу гэтае глупства камэнтаваць.

- Але чаму для стварэньня прапагандысцкага міту была абраная постаць Бандэры?

- Таму што тупалобымі аказаліся і маскалі. Але ж гэта ня ўсе расейцы, а тыя энкавэдысты, якія тварылі зло ў Заходняй Украіне. Я яшчэ бачыў у 1939 і 1940 гадах, як адбывалася дэпартацыя. Я тады вучыўся ў Пінску, а з украінскіх навакольных вёсак прывозілі шмат арыштаваных простых людзей - за тое, што яны дапамагалі ўкраінскім нацыяналістам.

- У сваёй кнізе вы закранаеце і тэму ўзаемаадносінаў Кіеўскага патрыярха Філярэта і Маскоўскага Кірыла. Як вы ацэньваеце іх ролю ў падзеях на ўсходзе Ўкраіны?

- Я лічу, што РПЦ зрабіла вялікую памылку, калі не асудзіла агрэсію Расеі супраць Украіны. Яна павінна была гэта зрабіць. Патрыярх Кірыл казаў: расейцы і ўкраінцы - гэта браты. Але што гэта за брат, калі вы супраць яго ваюеце? І ўкраінскія праваслаўныя вернікі лепш разумелі б расейскіх праваслаўных, калі б РПЦ выступіла з асуджэньнем. Я добра ведаю рэлігійную сытуацыю ў Кіеўскім патрыярхаце. Там і да ўніятаў добра ставяцца, і да католікаў. А РПЦ вельмі неталерантная ў гэтай справе. Увогуле, чаму Масква лічыць, што Януковіч быў добрым прэзыдэнтам? Які ж ён добры, калі давёў Украіну да дэфолту і войска раззброіў? Калі б расейцы мелі больш розуму, то ніколі не зрабілі б такой вялікай памылкі. А цяпер... Цяпер вельмі цяжка вярнуцца да былых часоў, калі ўкраінцы і расейцы сапраўды былі братамі.

- Узровень нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў значна ніжэй, чым ва ўкраінцаў. Ды і Аляксандар Лукашэнка не напісаў кнігі накшталт «Украіна - не Расея», як украінскі экс-прэзыдэнт Леанід Кучма. Што можа чакаць Беларусь у выпадку падобнага канфлікту?

- На маю думку, такога канфлікту ня будзе. Наш прэзыдэнт у гэтай сытуацыі мусіць лавіраваць, таму Менск і стаў арэнай, дзе адбываюцца перамовы. Сытуацыя ў рэгіёне вельмі складаная. Таму рэзкія крокі з боку беларускага кіраўніцтва пакуль не патрэбныя. А тое, што Лукашэнка сказаў Парашэнку «зраблю ўсё, што трэба», - гэта вялікія словы. І я думаю, што ўрэшце так і будзе.

- Вам ідзе 91-ы год, вы доктар мэдыцыны, вэтэран вайны, прафэсар, дагэтуль працуеце лекарам. Што вас прымушае пісаць такія злабадзённыя кнігі, як «Недаваяваўшыя»?

- Прымушае найперш непрыхаваная хлусьня расейскіх СМІ. Я ж прайшоў вайну, я ўсё бачыў і многае разумею. Ідзе вайна, гінуць людзі, а над усім - хлусьня. А людзям патрэбная праўда. Таму і Васіль Быкаў у нас ня быў ушанаваны, бо ён пісаў праўду пра вайну. Вось у Менску нядаўна зьявіўся новы музэй вайны. Там нямала добрых экспанатаў, але самых галоўных няма. Напрыклад, няма поўнага тэксту пакта Молатава-Рыбэнтропа, няма сакрэтнай дамовы пра падзел сфэраў уплыву. Наведнікі музэю не разумеюць, што самым зацікаўленым у разьвязваньні Другой сусьветнай вайны палітыкам быў Сталін. Айчынная вайна - гэта толькі фрагмэнт Другой сусьветнай. Цягам амаль двух гадоў Савецкі Саюз ваяваў на баку, фашысцкай Нямеччыны. А як ваяваў - стратэгічнымі пастаўкамі... Можа, каму і не падабаецца, як і пра што я пішу. Адзін мой калега так і сказаў: «Іван Пятровіч, усе вэтэраны пішуць пра вайну так, як трэба, а вы - па-другому». Проста я ведаю гісторыю, прычым ня толькі савецкую. Мае веды і мае перакананьні і прымушаюць мяне пісаць праўдзіва.

Іван Данілаў нарадзіўся ў 1924 годзе ў Драгічынскім раёне на Берасьцейшчыне. Вэтэран Другой сусьветнай вайны, быў партызанскім сувязным, ваяваў на фронце. Мае баявыя ўзнагароды. Па адукацыі - лекар-гематоляг, доктар мэдыцыны, прафэсар. Аўтар кніг «Запіскі заходняга беларуса» (2006), «Развагі заходняга беларуса» (2009), «Нязручная гісторыя» (2009) ды інш.

Радыё Свабода, 20 лютага 2015 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 582
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2145
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37685