Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Ці не хопіць з Беларусі Чарнобыляў

Ці не хопіць з Беларусі Чарнобыляў Друк E-mail
04.05.2009 | 14:06 |

Па ініцыятыве грамадскага аб'яднання Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль" адбылася імпрэза на тэму "Чарнобыльскае ліхалецце" з удзелам навуковай і творчай інтэлігенцыі. Са сваімі меркаваннямі, думкамі аб радыяцыйнай катастрофе праз 23 гады выступілі доктар медыцынскіх навук Эдуард Збароўскі, фізік радыяцыйна-энергетычнага профілю Міхаіл Малько, святар Леанід Акаловіч і іншыя.

Святар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч. Фота Алега ГаеўскагаФізік радыяцыйна-энергетычнага профілю Міхаіл Малько. Фота Алега Гаеўскага Доктар медыцынскіх навук Эдуард Збароўскі. Фота Алега Гаеўскага

Расказваючы пра Радаўніцу ў зоне за калючым дротам і свае сустрэчы з землякамі вёскі Ліхаўня блізу Нароўлі, якія раз на год збіраюцца тут, пры родных селішчах, закапаных у зямны грунт, на памінкі, доктар Збароўскі засяродзіў увагу слухачоў на стратах, нанесеных Чарнобылем беларускай зямлі, і памяці, якой вымагае ад жывых трагедыя. Дзеля гэтай памяці сам ён разам з сям'ёй зрабілі элементарнае: змайстравалі з дуба высокі крыж і, калі сабраўся народ, урачыста ўкапалі, паставілі яго на ўскрайку ліхаўнянскіх могілак. Жанчыны цяпер убіраюць крыж ручнікамі. Мала таго, Эдуард Іосіфавіч, будучы яшчэ і літаратарам, склаў тэкст, які потым выразалі па дрэве:

Героям вайны 1941-45 гадоў
і самой вёсцы Ліхаўня - ахвяры Чарнобыля.

Жыццямі вы ўратавалі дзяржаву,
Сон ваш анёлы заўжды сцерагуць.
Бог вам прызначыў і гонар і славу.
Кветкі з удзячнасцю нашчадкі кладуць.

Сёння ў зямельцы і родныя хаты.
Вёска, як людзі, у вечнасць зышла.
З вамі і ёй крыж гэтакі ўзняты,
Тут і яна ўпакаенне знайшла.

Адно толькі: хрысціянскі знак памяці - крыж - успрымаецца недастатковым у сітуацыі з Чарнобыльскай катастрофай. А чым яшчэ могуць азначыць чарнобыльцы трагічную для народа падзею? Арсенал сродкаў, бадай, не вычарпаны. І вольнаму ў парываннях Збароўскаму хочацца адкрыць рэгіянальны музей, а яшчэ лепш пантэон панішчаных вёсак. Гэтыя патанні, дарэчы, колькі гадоў таму ставіла перад уладамі Мінска і краіны аб'яднанне БелСаЭС "Чарнобыль". На жаль, безвынікова. То ўжо, можа, на гэты раз нашаму чарнобыльскаму клопату пашанцуе? Мэта ж высакародная, і варта спрабаваць зноў і зноў, каб знайсці узаемапаразуменне з уладамі. Інакш нас, жывых, зусім адолее ліхая хвароба, порча, немач бездухоўнасці.

Удзельнікі імпрэзы на тэму “Чарнобыльскае ліхалецце”. Фота Алега Гаеўскага 

Міхаіл Малько, выступаючы на імпрэзе, зрабіў дасканальны агляд шматлікіх (раней засакрэчаных) радыяцыйных катастроф у СССР - ад самых 50-х гадоў. Потым спыніўся на захворваннях, выкліканых чарнобыльскімі радыяцыйнымі абпраменьваннямі і прычынамі сацыяльна-псіхалагічнага характару.

У заключэнне ён расказаў аб сваіх высілках па каардынацыі акадэмічных даследаванняў і распрацовак у выкарыстанні мясцовых энергетычных рэсурсаў, узнаўляльных крыніц энергіі. Задача з задач цяпер - змяншэнне энергазатрат на любых і ўсіх участках вытворчасці, плюс свае мясцовыя рэсурсы, пачынаючы ад сонца і ветру! Паратунак не ў будаўніцтве АЭС, якая прынясе безліч непрадбачаных клопатаў і няшчасцяў... Штосьці новае прабівае сабе шлях. Нарэшце...

Удзельнікі імпрэзы на тэму “Чарнобыльскае ліхалецце”. Фота Алега Гаеўскага 

Нарэшце, дайшло да чыноўнікаў тое, чаго дамагаліся ад Міністэрства энергетыкі эколагі-антыядзершчыкі і грамадскасць 10 - 15 гадоў таму. Тады ўжо нават Савета Міністраў у адной са сваіх пастаноў абавязваў вучоных і энергетыкаў практыкаў заняцца гэтым няпростым клопатам. Ды куды там! Дзяржаўны энергетычны швадрон чакаў пакуль певень не клюне яму ў нічым не прыкрытае месца.

І дай, Божа, цяпер, каб дзяржава знайшла свае няўлічаныя, патэнцыяльныя, узнаўляльныя энергарэсурсы!

Святар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч перад пачаткам імпрэзы прачытаў "Чарнобыльскую малітву".

Божа ласкавы, праведны, ці пачуў ты яе? Хопіць, ну хопіць з беларусаў Чарнобыляў!

Васіль Якавенка 
Фота Алега Гаеўскага 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1318
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10931
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33362