Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow КНІГІ arrow Навінкі arrow Першы помнік Рыгору Барадуліну

Першы помнік Рыгору Барадуліну Друк E-mail
27.02.2015 | 15:05 |

Першы помнік Рыгору БарадулінуДа 80-х угодкаў Рыгора Барадуліна выйшаў у сьвет том ягоных дзёньнікаў, запісаў і біяграфічных матэрыялаў. Выданьне ажыцьцявіла Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», а ўклала ёмістую кнігу Натальля Давыдзенка, якая сёньня будзе госьцяй перадачы.

Натальля, існуе нямала незвычайных гісторый, зьвязаных зь пісьменьніцкімі дзёньнікамі. Скажам, дзёньнік Міхаіла Прышвіна стаў ці не галоўным ягоным творам. Леў Талстой вёў патаемны дзёньнік, які называўся захаляўным. Максім Багдановіч пакінуў гэтак званы Крымскі дзёньнік, які да гэтай пары цалкам не прачытаны. А што ўяўляе зь сябе дзёньнік Рыгора Барадуліна?

- У Рыгора Барадуліна было, умоўна кажучы, некалькі дзёньнікаў - самы першы, школьны, шчасьліва адшуканы ва Ўшачах. 

Гэта запісы васьміклясьніка, зробленыя ў 1951 годзе. Другі дзёньнік - студэнцкі, які будучы паэт вёў студэнтам першага і другога курсаў БДУ (1955-1956). Далей - дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ў паездках. Барадулін заўсёды браў з сабою нататнік і на хаду, бегла занатоўваў усё, што яго цікавіла. А цікавіла яго абсалютна ўсё - як людзі жывуць, як апранаюцца, якія звычаі маюць. Мы можам разам з паэтам апынуцца ў Эстоніі (1960 год), у Краснаярскім краі, Туве і Хакасіі (1964), у Латвіі (1964, 1966, 1967), на Далёкім Усходзе (1965), у Крыме (1966), у Азэрбайджане (1967), ва Ўзбэкістане (1968) і г. д. Асабліва ён любіў езьдзіць у Прыбалтыку і Азію. Азія яго надзвычай цікавіла. Калі паэт зьезьдзіў у Туркмэнію, у яго было такое ўражаньне, быццам пабываў у казцы.

- Студэнцкі дзёньнік займае амаль сто старонак. Якім ён быў - студэнт БДУ імя Леніна Рыгор Барадулін?

- Студэнцкае жыцьцё было вельмі інтэнсіўным. Ён вельмі актыўна ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах. Разам зь сябрамі хадзіў ахвотна ў тэатры - і ў Опэрны, і ў Купалаўскі, і ў Горкаўскі, і на канцэрты - куды толькі можна. Такое адчуваньне, што ён імкнуўся ўсё ўбачыць, усё праслухаць, нават калі ня ўсё разумеў. А яшчэ ж была праца над газэтай «Слова філёляга», даводзілася часта выступаць на вечарынах. Барадулін-студэнт - вельмі вясёлы, адкрыты для сяброўства і абсалютна не крыўдлівы. Спрэчкі і сутыкненьні ён успрымаў лёгка, разумеючы, што ўсё гэта пройдзе. Ва ўсіх студэнцкіх запісах адчуваецца радасьць жыцьця.

- У падрыхтаванай вамі кнізе публікуецца і безьліч невядомых твораў. Прыкладам, паэма «Зацьвітаюць купавы». Чаму яна не друкавалася ў свой час? З-за цэнзуры?

- На жаль, я не пасьпела спытацца пра гэта ў самога Барадуліна. Паэма напісаная на вельмі прыстойным узроўні, мяне яна проста ўзяла за душу, хоць і стваралася дастаткова рана - 1958-1959 гады. Відаць, нехта са старэйшых не параіў уключаць паэму ў першую кнігу, і ён паслухаўся. А потым проста забыўся пра яе. Я вельмі рада, што паэма нарэшце надрукаваная. У ёй расказваецца пра партызанскую блякаду на Ўшаччыне, падчас якой загінуў бацька паэта. Потым тыя самыя матывы будуць выкарыстаныя ў іншых паэмах.

- Барадулін быў прызнаным майстрам эпіграмаў, бліскавічных экспромтаў. Ці шмат твораў такіх жанраў вам удалося знайсьці?

Эпіграмы і экспромты Барадулін пісаў на розных мовах - па-беларуску, па-расейску, нават па-ўкраінску.

- Іх колькасьць вялізная. Эпіграмы і экспромты Барадулін пісаў на розных мовах - па-беларуску, па-расейску, нават па-ўкраінску. Дасьціпныя, часам гарэзьлівыя. Скажам, пасьля паездкі ва Ўзбэкістан разам зь зямлячкай Еўдакіяй Лось Рыгор Іванавіч напісаў двухрадкоўе: «Коль на дружбу повелось - / ваш ишак, а наша Лось». Ці не з тае самае паездкі эпіграма на Анатоля Вярцінскага: «Вхож в секретарскую обитель, / толкающий на встречах спич, / полу-парторг, полу-мыслитель / и вообще - полу-Ильич». А вось эпіграма на Чынгіза Айтматава: «Чтоб депутатом в чёрном авто / ездить среди депутатов, / я русский бы выучил только за то, - / промолвил Чингиз Айтматов». А вось якім паўстае пад пяром Барадуліна выдавецкі рэдактар Іван Казека: «Мне, каралю салідных кніг, / быць пільным трэба кожны міг. / Трымаю акуляры ледзь / з-за тоўстых шыбаў, / гляджу, каб як не праглядзець / ідэйных хібаў». А вось штрышок да партрэта Шамякіна: «Як сказаў Іван Шамякін, / болей пі і меней вякай». А вось характарыстыка аднаго крытыка-пагромшчыка: «Герцовіч Якаў горка плакаў: / жыць мала, а ня ўсіх абкакаў». Побач з гарэзьлівымі, сьмешнымі і вясёлымі эпіграмамі сустракаюцца і асабліва зьедлівыя. Барадулін іх нікому не чытаў, нават не ўспамінаў пра іх.

- Публікацыя чыіхсьці дзёньнікаў, лістоў і эпіграмаў - справа заўсёды рызыкоўная. Напрыклад, дочкі Янкі Брыля не сьпяшаюцца публікаваць бацькаў дзеньнік (5 000 старонак!). І я іх разумею - жывуць людзі, кагосьці нейкія словы ў тых дзёньніках могуць пакрыўдзіць. Сыходзячы з гэтага, ці даводзілася вам рабіць купюры ў дзёньніках і запісах Барадуліна?

- Разы два-тры, ня больш. Таксама ня ўсе эпіграмы друкуюцца. Разумееце, у сучасьнікаў паміж сабой асаблівыя адносіны. Нехта некага недалюблівае, яны спрачаюцца і г. д. Нам трэба ўспрымаць гэта як адзнаку часу, а не як чыюсьці крыўду на некага. Гэтая праблема паўстае перад кожным публікатарам падобных тэкстаў. У нас была гаворка з Рыгорам Іванавічам пра тое, што можна пусьціць у друк, а што - не. Публікатар павінен думаць пра далікатную падачу матэрыялу, але, наколькі гэта магчыма, не прыгладжваючы аўтара.

- У гэтай кнізе, якую можна лічыць першым помнікам Рыгору Барадуліну, вы апублікавалі і некаторыя тэксты, прысьвечаныя яму. Сярод іх ажно тры належаць Ларысе Геніюш. Хто яшчэ зь літаратараў дамалёўвае ў кнізе барадулінскі аўтапартрэт?

- Магу згадаць вершы Васіля Зуёнка, Генадзя Бураўкіна. Тэкст Бураўкіна - на фота, падпісаным сябру яшчэ ў 1956 годзе. А прысьвячэньнямі Ларысы Геніюш (усе - 1968 год) Барадулін вельмі даражыў. Вось адно зь іх:

Рыгор - гэта крыгі напорам трашчаць, 
Вясны жыцьцядайнай парывы.
Рыгор - гэта гром на зары ў сенажаць, 
Маланкі тнуць хмары праз грывы.

Рыгор - то пярэкліч харошых радкоў,
Што з розумам, з сэрцам гавораць.
Рыгор - беларуская верная кроў, 
Народная, шчырая гордасьць!

Рыгор - то бунтарны няхрышчаны храм,
Вір грознай усьпененай брагі.
Рыгор - гэта шчодрая чарка сябрам,
Грукат сэрца пад роднай сярмягай. 

У Рыгора ня дарам гучыць: барада,
З роду ў род Барадуліных спорыць.
Рыгор - вера, роздум, а перш - грамада,
Рыгор - гэта гора за горла!

- Які экспрэсіўны гукапіс! Хоць падобнымі прыёмамі Ларыса Антонаўна, трэба прызнаць, не захаплялася... У 1996-2002 гадах у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў чатырохтомнік Барадуліна. Здаецца, тамоў спачатку мелася быць больш. Пасьля працы з барадулінскім архівам вы можаце сказаць, колькі тамоў складзе будучы поўны збор твораў народнага паэта?

Мы нават не ўяўляем, колькі Барадуліным напрацавана!

- У «Мастацкай літаратуры» мусілі выйсьці пяць тамоў, я гэта ведаю дакладна. Пяты том (пераклады) быў скарочаны выдавецтвам. Мне вельмі шкада, што пазьней ніхто так і ня ўзяўся асобна выдаць выдатныя пераклады Барадуліна. А ў яго адных перакладаў - на шмат тамоў. А драматургія перакладная, а лісты, якія таксама пакуль не сабраныя! Ды і працяг дзёньнікаў яшчэ будзе. Таму сказаць штосьці канкрэтнае пра будучы поўны збор твораў я не бяруся. Мы нават не ўяўляем, колькі Барадуліным напрацавана! Як чалавек, які меў радасьць дакрануцца да яго творчасьці, я толькі скажу: трэба зьбіраць, трэба выдаваць, і гэта будзе падмуркам для вялікай літаратуразнаўчай працы. Глыбокі, шмат у чым нечаканы Барадулін - яшчэ наперадзе.

Міхась СкоблаРадыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
Лепшы верш | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)»
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Бунтоўны дух мысляра
Лепшы верш | Водгук, рэцэнзія


Я ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той...
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 151
mod_vvisit_counter Учора 1250
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 151
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29250
Каталог TUT.BY