Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Вось сусвету, або Дзеці і мы

Вось сусвету, або Дзеці і мы Друк E-mail
22.11.2014 | 21:04 |
Вось сусвету, або Дзеці і мыГаліна Арцёменка

Я ў сваіх артыкулах вельмі часта пішу пра сваіх ўнукаў, асабліва пра старэйшага. Гэта неяк няёмка і непрыгожа. І я вырашыла патлумачыць чаму я звяртаю на гэта увагу.

Калі пачалася ельцынская прыхватызацыя, мы, мабыць, усе думалі, што будзем жыць ў раю: дэмакратыя, уладальнікі акцый заводаў і параходаў, адпачынак на Мальдзівах і г.д.

У рэале выйшла зусім іншае: клептакратыя, бандытызм, прастытуцыя і ўсё пад кіраўніцтвам гэбістаў.

Мы, з мужам, змагаліся, як умелі, за, так скажам, шчасце народа. Шчасця для народа не дамагліся, а вось месца на радзіме для нас не стала. І самае непрыемнае гэта тое, што я сваім змаганнем зламала лёс сваіх дзяцей. Мяне ўвесь час цісне "груз віны" перад імі. Гэта вельмі балюча і вельмі цяжка, і, мабыць, я з гэтым "цяжарам" так і сыду на той свет. Я доўга думала над зробленымі памылкамі і прыйшла да высновы: ВОСЬ СУСВЕТУ - гэта нашы дзеці. Некалі мой дзед казаў так: "Калі мужчына не цалуе дзяцей, то гэта паганы чалавек". Я ўжо не ведаю так гэта ці не, але тое, што наша старасць будзе такой, як да нас ставяцца дзеці, - гэта безумоўна. Будуць з павагай адносіцца - будзе шчаслівай, будуць на карку сядзець (ай   такія ёсць) - будзе са слязамі, будзе шмат у нас дзяцей - будзе і пенсія, не будзе шмат дзяцей - будзем "бутэлькі збіраць", ў сэнсе бедна жыць.

Мне могуць сказаць: "А навошта жабракоў "пладзіць"?   Жабракоў -- не трэба, а вось высокамаральных, высокакультурных, высокаадукаваных людзей - так. Я бы, нават, сказала выхоўваць свайго роду "эксклюзіўны тавар".  Для таго, каб вырасціць такога чалавека патрэбны матэрыяльныя затраты і ўвага, уменне і жаданне. У гэтай справе нельга сваё дзіця давяраць чужым людзям, вуліцы, сябрам і г.д.

Цяперашняя улада збудавала такую сістэму, што ВОССЮ СУСВЕТУ з'яўляецца сама улада, а ўсё грамадства павінна "круціцца" вакол гэтай улады: працаваць на яе, падпарадкавацца ёй, ахвяраваць дзеля яе, "ублажать" яе. Безумоўна, што ў такой сістэме вашых асабістых інтарэсаў не існуе, ёсць толькі інтарэсы улады. Вашых дзяцей таксама не існуе - гэта "біялагічнае смецце" (выбачайце за прымяненне такога тэрміна).

І я прыйшла да высновы, каб выжыць, дамагчыся свабоды, незалежнасці і росквіту патрэбна каб нашы дзеці сталі лепшымі ў свеце, лепшымі. ВОССЮ СУСВЕТУ павінны стаць для вас вашы дзеці.

Вось на маю думку так: калі чалавек не гатоў любіць дзяцей, ён не павінен іх нараджаць.  Хочаш рабіць кар'еру - рабі, хочаш пабачыць свет - вандруй, хочаш "нагуляцца" - гуляй. І ўсё гэта рабі да тых пор, пакуль у цябе не з'явіцца смутак па сям'і, па дзецях. Спачатку "напаі" свой эгаізм да брыдоты, а потым "заводзь" сям'ю.

Ну, а калі ужо "надзеў" сямейны хамут, то цягні са шляхецкай годнасцю.

Маці не павінна працаваць, яе праца - гэта сям'я, выхаванне дзяцей. І к гэтаму патрэбна падыходзіць свядома. Канешне, ў жыцці могуць быць і выключэнні, але маці павінен замяніць вельмі блізкі чалавек. Напрыклад , бабуля.

У сацыяльна-узроставай іерархіі ў беларусаў дзіця займае, асобнае,  вылучнае месца, надзяляецца рысамі святасці, бязвіннасці, чысціні. Да трох гадоў дзіця ў беларусаў лічыцца ангелам: на яго нельга крычаць, абражаць, біць і г.д. - гэта катэгарычна забаронена. І, сапраўды, гэтага нельга рабіць, бо ў гэты час адбываецца "паспяванне" мозгу дзіцяці. У дашкольным узросце мозг дзіцяці "паспявае" на 60%, да канца школы -- на 80%, мудрасць прыходзіць пасля 40 гадоў. Напрыклад, навукоўцы раяць займацца бізнесам толькі пасля 40 год. Гэта звязана з тым, што пасля 40 год паміж левай і правай долямі мозга адкрываюцца каналы і долі мозга  працуюць адначасова, што дазваляе находзіць крэатыўныя рашэнні. Аднак, такога можна дасягнуць і ў 15 год. Гэта пры умове, калі дзіця да 7 год пачало займацца музыкай.

Вось што пішуць навукоўцы: "Вырашальнае ўздзеянне на мозг аказваюць уражанні, якія атрымліваюць дзеці ў самым раннім узросце. Гэта яны вызначаюць, куды і якім чынам будуць падлучаны складаныя схемы мозгу. Крэг Рэмі з Алабамскага універсітэту прыйшоў да высновы, што такія простыя і старамодныя метады стымуляцыі, як раскладанне кубікаў, гульня ў "ладачкі" і таму падобнае, паскараюць развіццё рухальных, маўленчых, пазнавальных навыкаў і (калі, вядома, не будзе траўмаў) назаўжды замацоўваюць іх у памяці дзіцяці.

Сінапсы (гэта месца кантактаў паміж двума нейронамі ці паміж нейронам і атрымліваючай сігнал эфекторнай клеткай, служыць для перадачы імпульсу паміж дзвюма клеткамі) пачынаюць узнікаць ва узросце двух месяцаў у абласцях кары, загадваючых маторыкай.   Да трох месяцаў у долях мозгу, якія адказваюць за зрок, фарміраванне сінапсаў завяршаецца - мозг наладжвае іх, дазваляючы сфакусаваць вочы на прадмеце.  Паміж восьмым і дзевятым месяцамі пачынае цалкам функцыяваць гіпакамп, які рэгіструе і захоўвае успаміны.  Як вызначыў Чугані (навуковец) пасля 6 месяцаў утварэнне сінапсаў у лобных долях адбываецца з такой хуткасцю, што мозг дзіцяці спажывае ўдвая больш энергіі, чым мозг сталага чалавека. І гэты шалёны тэмп захоўваецца ўсё першае дзесяцігоддзе жыцця, асабліва першыя 3 гады (вось вам і ангелы да трох гадоў).

Вонкавыя уражанні, атрыманыя ў маленстве, важныя для стварэння і пашырэння слоўнікавага запасу. Аб'ём яго наўпрост  залежыць ад тагл, ці шмат маці размаўляе са сваім дзіцём, павядамляе Джэйнлін Хат-тэнлочэр з Чыкагскага універсітэту. "Найважная умова - гэта чашчыня ўжывання (паўтор) розных слоў", -- лічыць Хат-тэнлочэр. Не меншае значэнне мае і сінтаксічная будова фразы. Бурны рост слоўнікавага запасу і сінтаксічна правільная будова сказаў забяспечваецца жывой мовай. Несціханае балбатанне тэлевізара не стымулюе маўленчае развіццё дзіцяці, гэта толькі шум.

Прычынна-выніковая сувязь, ключавы кампанент логікі, лепш спасцігаецца праз эмоцыю: калі я усміхнуся, мама усміхаецца мне ў адказ. Адчуванне, што адно выклікае другое, уключае ў сетку сінапсы, якія могуць падтрымаць і больш складаныя мадэлі прычынна-выніковай сувязі. Пачуцці, паняцці і гаворку дзеці пачынаюць злучаць у адно ў  7-12 месяцаў.

Даследаванні паказалі, якое моцнае ўздзеянне аказвае музыка на разуменне прасторава-часавых суадносін, як яна дапамагае, да прыкладу, сабраць разам разнятую на часткі фігурку зайца, намаляваную  на малюначку. Гэта разуменне ляжыць у аснове матэматыкі, архітэктуры, гульні ў шахматы. Нездарма ў беларусаў было так шмат музыкаў. 

"Калі аднойчы вы перажылі узрушэнне, а потым зазналі яго зноў, сцвярджае Лінда Мэйэс з Ельскага цэнтра па вывучэнню дзіцяці, - то яно зменіць структуру ваша мозга".  Вось як гэта адбываецца: траўма павялічвае узровень такіх гарманоў стрэсу, як карцізол, і той абпальвае адчувальны мозг падобна кіслаце. У выніку гэтага у дзяцей, якія падвяргаліся жорсткаму ці грубаму абыходжанню з імі, у кары галаўнога мозгу зон, якія адказваюць за эмоцыі (уключаючы прыхільнасць), на 20-30% менш, чым у звычайных дзяцей. У сталых людзей, што выпрабавалі ў дзяцінстве гвалт, гіпакамп, які кантралюе памяць, меншы па велічыні. Гэта варта аднесці за кошт таксічнага уздзеяння карцізолу.  Падвышанае утрыманне карцізола ў уражлівых дзяцей да 3 гадоў узмацняе дзейнасць тых доляў мозгу, якія кантралююць пачуццё насцярожанасці і агрэсію. У выніку мозг знаходзіцца ў сталай трывозе і гатоўнасці даць адпор, досыць думкі ці наймалага ўспаміну пра першапачатковую траўму (ці прысутнасці яе вінаватага), каб некалі траўміраваныя зоны мозгу рэактывізаваліся. Нікчэмны стрэс ці слабы страх здольныя справакаваць новы выкід карцізолу. Гэта прыводзіць да трывогі, гіперактыўнасці, падвышанай імпульсіўнасці. "У дзяцей з высокім утрыманнем карцізола часта назіраюцца прытупленне ўвагі і няздольнасць да самакантролю", кажа неўрапатолаг з Мінесоцкага універсітэту Міган Гунер. Вось адкуль бяруць пачатак псіхічныя захворванні, падмурак крымінала.

Траўма таксама ўносіць блытаніну ў сістэму нейрасігналаў , узмацняючы адны і глушачы другія, а паколькі менавіта нейрасігналы адыгрываюць найважную ролю ў фарміраванні сінапсаў, дзецям якія жывуць ва ўмовах працяглых і непрадказальных стрэсаў у дальнейшым будзе цяжка вучыцца. "Страта хоць бы некалькіх адсоткаў разумовых здольнасцяў азначае, што нейкая частка дзіцяці загублена назаўжды".  Адсюль нараджаецца і дэбілізм.

Я вось думаю, якія ж нашы продкі былі разумныя, калі аб'явілі дзіця ангелам да 3 гадоў і ўстанавілі строгія забароны на жорсткія адносіны да дзіцяці. А цяпер паглядзіце як ставяцца да вашага дзіцяці выхавальнікі ў дзіцячых садках, настаўнікі ў школах і г.д. Я ўжо не кажу пра дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты (гэта, наогул фабрыкі па вырабу крымінальнага свету. Ад карцізолу гіне частка мозгу - і ўсё, дзіця непаўнавартаснае).

Сваіх дзяцей я, канешне, упусціла, раслі як ўсе (з году ў яслі, сад, школа, армія). Яны вельмі добрыя, сумленныя, законапаслухмяныя хлопцы, але "не вязучыя" ў жыцці. Вось гэтая "невязучасць" і ёсць той недахоп, што я ім недадала як маці; за тое маю 30 гадоў працоўнага стажу (за кошт дзяцей). Прыёмныя сыны вельмі траўміраваныя з дзяцінства (чаго толькі каштуе перанесці смерць бацькоў?). Мы зрабілі ўсё што маглі, але вярнуць загінуўшую частку мозгу мы не ў сілах. Праўда, яны ў нас добра уладкаваныя. Малодшых унукаў выхоўваюць нявесткі, я толькі госць. А вось са старэйшым ўнукам я з задавальненнем паняньчылася. Гэта вялікае шчасце няньчыць ўнукаў. Калі яго толькі прывезлі з радзільні, я сядзела каля яго часамі і з ім размаўляла, гуляла. Ён у нас стаў размаўляць, пры тым вельмі добра, ў 1 год і 8 месяцаў (для хлопчыкаў гэта вельмі рана), кожны дзень рабілі фіззарадку. У яго рукі і ногі моцныя. Ён у нас не хадзіў, а толькі бегаў. На музыку і каратэ яго аддалі яшчэ да школы. Нейкіх яўных здольнасцяў мы не бачылі. Да нас прыязджалі ў госці нашы землякі-беларусы, дык іх  хлопчык такога ж узросту, як наш ўнук, здзіўляў нас сваімі здольнасцямі, асабліва па геаграфіі. Такі круты хлопчык - з алоўкамі, фламасцерамі, паперамі.  А наш Ілля толькі бегаў. Праўда вельмі рана пачаў глядзець перадачы (канешне, па нямецкаму тэлебачанню) пра жывёл і пра ўсякія вынаходніцтвы. Ні адну не прапускаў. 

Спачатку ён хадзіў на музыку, бо быў малы. А потым яму стала не цікава і наша дзіцё забаставала. Але настаўніца вельмі добра да яго ставілася і дазволіла яму граць тую музыку, якая яму падабалася. Гэта была музыка ангельскай групы "Ленкен парк", калі не памыляюся з назовам. І гэта было класна, я з задавальненнем яго слухаю. Людзі наўмысна прыходзілі на канцэрт, каб паслухаць нашага Іллю. Ён вельмі рана (12 год) здаў экзамен па музыцы, які тут завецца Д-айнс. Потым пайшоў на другі музычны інструмент - гітару, а пасля ломкі голасу, настаўніца заявіла, што ў яго рэдшайшы бас і ставіць яму голас.

Яшчэ у яго праявіліся здольнасці мастака. Праўда, у яго дзед (бацька нявесткі) быў мастаком. Іх школа на конкурсе па Баварыі заняла першае месца. І ён ў гэтым адыграў вядучую ролю. Праўда. Пасля гэтага яго малюнкі настаўнік забіраў: і ў рамку, і на школьныя сцены. Уся школа ў ягоных малюнках!

Нечакана для ўсіх ён запісаўся ў матэматычны клас. Па матэматыцы ў класе серадняк, але матэматыка вельмі складаная ў такіх класах. І тут мы даведваемся, што дзеці, якія вучацца ў матэматычных класах знаходзяцца на асобым кантролі. Гэта, аказваецца, ў Нямеччыне "залатая моладзь", "мазгі".

Ужо ў новай школе выявіліся здольнасці па хіміі, пра біялогію я маўчу. Яго дамашні доктар сказала: "Ілля, ідзі ў медыцыну. Я табе свой кабінет (гэта такая клініка на 1 аднаго доктара - там ўсё для працы) астаўлю.

Але ён марыць павучыцца ў Японіі  і сам дадаткова вучыць японскую мову. У сувязі з падзеямі ва Украіне, ён нечакана стаў цікавіцца палітыкай, пры тым чытае артыкулы не толькі на нямецкай мове, але і на ангельскай. Акрамя школы і музыкальнай школы, у яго кожны дзень яшчэ ёсць дадатковыя заняткі: матэматыка, ангельская, нямецкая мовы, маляванне. Я не ведаю што з яго атрымаецца, але ужо можна сказаць, што музыкальныя навыкі ёсць, маляваць таксама атрымліваецца. Але самае галоўнае, што ён паважлівы, абараняе слабых, сур'ёзна падыходзіць да выбару будучай прафесіі і ў той жа час умее сябе абараніць не толькі фізічна, а ўжо і юрыдычна. Мы хацелі выхаваць такога моцнага, энергічнага шляхціча. Нейкія схемы праглядваюцца, але яшчэ рана казаць, бо наперадзе юнацтва, якое ўносіць свае карэктывы ў лёс чалавека. 

Не падумайце, што я проста нахвальваю ўнука, я расказваю наш эксперымент. Заключаецца ён ў тым, што мы вырашылі выхоўваць дзяцей дзедаўскім спосабам: маці не працуе - займаецца домам, сям'ёй; дзеці - ангелы, і адносіны да дзяцей як да ангелаў; грошы трацяцца ў першую чаргу на развіццё дзяцей, а прэстыжная машына, адпачынак ў экзатычных краях і г.д. - потым; адным словам - ВОСЬ СУСВЕТУ  - гэта дзеці.

Здольнасці ўнука сталі раскрывацца потым, моцна выявіліся такія шляхецкія паводзіны (нават, немцы ставяць яго ў прыклад сваім дзецям), вялікая цікавасць да сусвету, сквапнасць да ведаў і ён у нас не высокі, але волат. Аднойчы яго сябар, турэцкі хлопчык, такі ўюн, што аўтарытэтаў няма (за паводзіны перавелі з гімназіі ў сярэднюю школу і ў гэтай школе таксама былі разборкі – нешта ў інтэрнэце напісаў пра фашызм і немцаў), папрасіў яго ўдарыць (захацеў выпрабаваць на сабе сілу удара) і наш унук ударыў ( праўда, доўга адмаўляся), а потым і пытае: “Ну як?” А гэты турэцкі хлопчык адказвае: “Ілля, ты як ударыў, то у мяне пацямнела ў вачах і ў галаве звон пайшоў”. “Ой, ўнучак, ты ж так мог забіць хлопчыка. Больш ніякіх выпрабаванняў ні на кім не рабі”, - з перапуду затараторыла я.

Калі настаўніца заявіла нявестцы пра ўнука, што ваша дзіця не народжана для таго, каб вучыцца ў вышэйшай школе, яна імгненна (тут яна ў нас малайчына) пайшла да псіхолага праверыць яго IQ. Тэст паказаў, што яго мозг развіты, як у 40-гадовага чалавека (вось усё гэта, як кажуць навукоўцы, –  уплыў музыкі).

Мы беларусы вучым сваіх дзяцей, што "абы чалавек быў бы добрым", а колер скуры ці нацыянальнасць не маюць значэння. Але гэта не значыць, што ўсе так вучаць сваіх дзяцей. Вопыт кантактавання з людзьмі другіх нацыянальнасцяў паказвае, што ўсе народы свету трымаюцца за людзей сваёй нацыянальнасці. Яны так і кажуць "свае людзі". Немцы таксама не выключэнне. У нямецкім заканадаўстве так і прапісана - у першую чаргу на вучэбнае ці працоўнае месца прымаюцца немцы, потым грамадзяне з ЕЗ, і толькі потым іншаземцы. Нехта можа сказаць што гэта дыскрымінацыя, а нехта можа сказаць што гэта абарона правоў карэннай нацыі, абарона бяспекі краіны. Прыжыцца чалавеку ў чужым грамадстве вельмі цяжка. Гэта такія ж адносіны, як у нас, беларусаў,  напрыклад, з чукчамі ці цыганамі. Дзеці іншаземцаў ужо з дзіцячага садку зазнаюць дыскрымінацыю, і нічога з гэтым не зробіш. Наш ўнук не выключэнне. Ён гэтую дыскрымінацыю меў і з боку вучняў, і з боку настаўнікаў. Асабліва непрыязна да дзяцей-іншаземцаў ставілася настаўніца па спевах, да таго ж, яна была яшчэ трэцім бургамістрам гарадка, дзе жыў наш сын са сваёй сям'ёй. Гэта стала прычынай пераезду сям'і з таго гарадку ў наш горад. Не лепш адносілася і асноўная настаўніца (тыпу нашай класнай). Вось яна і заявіла, што наш ўнук не народжаны для рэаль-шуле (болей вышэйшай па статусу школе) і яна яшчэ сказала, што пакуль яна у яго асноўная настаўніца, ён не пападзе ў рэаль-шуле. Мы вымушаны былі звярнуцца да ўладаў за гэтую дыскрымінацыю. Улады паступілі такім чынам: дырэктара школы адправілі на пенсію, настаўніцу пазбавілі права выкладання ў гэтым рэгіёне (яна потым стала настаўніцай за 100 км ад гэтага гарадка), а нашага ўнука прынялі ў рэаль-шуле. Пазней яго нямецкія дзеці выбралі старастай класа і ён быў лідэрам ў класе (фармальным і нефармальным). 

Я вам паказала, што кажа наша беларуская міфалогія, народная традыцыя ў адносінах да дзяцей, навука і што паказвае практыка. Вынік відавочны. А што будзе, калі мы на поўную моц будзем выкарыстоўваць свае народныя каштоўнасці (казкі, абрады, песні, мову і г.д.)? За гэтымі аскепкамі нашых духоўных каштоўнасцей, я бачу вельмі моцных людзей, сапраўдных асілкаў, волатаў і багатыроў. Наш выхад з рабства - гэта змена светапогляду і самавызначэнне ўсяго грамадства праз развіццё асобы.

club.belaruspartisan.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1286
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6699
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42239