Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Пра богаў і чараўнікоў на Беларусі

Пра богаў і чараўнікоў на Беларусі Друк E-mail
28.10.2014 | 19:37 |
Пра богаў і чараўнікоў на Беларусі Галіна Арцёменка

Пішу, бо надакучыла слухаць пра беларускую дрыгву і нікчэмнасць беларусаў. Спачатку прыдумалі, што беларускай мовы, наогул, не існуе. Як бы мовіць, нашы продкі былі даунамі і былі не здольнымі стварыць мову.

Потым, што беларусы былі нікчэмнымі сялянамі, а ў ВКЛ была шляхта толькі польская. А х... ( ў сэнсе гародніна) вам ў зубы: "Ляхове не былі шляхтай, але былі людзі простыя, яны не мелі гербаў сваіх і вялікімі дары таго даходзілі ад чэхаў... і шляхтай іх пачынілі, і гербы свае ад іх прынялі, але мы шляхта старая, рымская (...)... не патрабуем жадных інных гербоў новых, але трымаемся старых сваіх, што нам продкі заставілі". Для тых хто не зразумеў - ляхі (палякі), наогул ніколі не былі шляхтай. Свае гербы яны атрымалі ў падарунак ад чэхаў. Дык якая польская шляхта была на Беларусі, калі яе наогул не існавала ў прыродзе? Таргашы вымянялі статут шляхцічаў у чэхаў, а потым праз махінацыю на Гарадзельскай уніі пазбавілі шляхту ВКЛ свайго шляхетнага статуса і навязалі свой польскі, каб супакоіць рымскую курыю (крыжакоў) пасля паражэння Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве.

Цяпер ужо і летувісы пішуць аб нікчэмнасці беларусаў. Ў падручніках па гісторыі, па якіх яны вучаць сваіх дзяцей, напісана што яны (летувісы) былі шляхтай, а беларусы ў іх рабамі. Сярод гербаў, што фігуруюць ў летапісах адзначаецца эпізадычна толькі адзіны герб, прыналежны летувісам - Урсын. І то, як піша Анатоль Цітоў, што гэта ёсць прыпіска жмудскіх ідэолагаў, якія імкнуліся далучыць Жмудзь праз свой зямельны герб у агульнае рэчышча гісторыі і геральдычныя традыцыі ВКЛ.

З маскалямі, наогул, нашы продкі увесь час ваявалі. А цяпер ужо адзіны "руські мір". Пра які адзіны "руські мір" можа ісці размова, калі "руські мір" знішчыў столькі нашых продкаў, вывез нашы ўсе матэрыяльныя і гістарычныя каштоўнасці і нават культавыя камяні, яшчэ і вяртаць не хоча.

Ёсць і свае здраднікі, якія пры дробнай магчымасці гатовы аба.... З ног да галавы не толькі сваіх продкаў, але і будучых нашчадкаў. Такіх на вуліцах трэба ў морду ..., ну хаця б плюнуць... Ну так, не па-хрысціянску... Ну, не магу я падстаўляць шчаку, калі ужо ў адну заехалі.

І шчыра прызнаюся ніякі з мяне "раб божы". А вы думаеце, што нашы продкі былі "рабамі божымі"? Як бы ня так..

Напрыклад, "у рускіх" летапісах вядомыя наступныя эпітэты: "літва беззаконная" (не пільнуецца хрысьціянскага закону), "літва бязбожная", "літва паганая", "літва нехрышчоная". Гэты стэрэатып замацаваўся і ў этнастэрэатыпных уяўленнях суседзяў (расейцаў, украінцаў) пра беларусаў-літвінаў 19 стагоддзя: "з літвіна не будзе хрысціяніна", "вялікі чараўнік, сказана - літвін". Вось тут можна згадаць красамоўныя словы князя Гедыміна: "Хрысціяне шануюць Бога па-свойму: русіны па-свойму, палякі па-свойму, а мы шануем Бога па нашаму звычаю...".

Нядаўнія навуковыя даследванні выявілі, што можна нават сцвярджаць пра існаванне такой з'явы ў ВКЛ 13-14 стагоддзяў, як язычніцкая дзяржаўная рэлігія. Вядомы гісторык Роўвэл назваў тагачаснае ВКЛ "апошняй язычніцкай імперыяй", а ў 16 стагоддзі Міхалон Літвін, аўтар трактату "Пра звычаі татараў, літвінаў і маскоўцаў" ганарыўся тым, што ў ВКЛ, як колісь ў Рыме, "ушаноўваюцца і святыя пэнаты, моры, ляры, лемуры, горы, пячоры і святыя гаі" Ён настальгуе па мінулых звычаях і кажа, што "пад хваляю хросту згаснуў ugnis, то бок агонь".

А што пра сябе кажуць самі беларусы-літвіны?

У беларускай народнай культуры вобраз мужчыны пазытыўны, які пазначае розум, мудрасць, творчасць, плоднасць. У вобразе мужчыны паўставаў Бог, амаль усе сакральныя функцыі першатворцы, дэміурга перадаваліся менавіта яму - МУЖЧЫНЕ.

Асаблівы статус надаваўся мужчынам - прафесійнікам: кавалю, цесляру, ганчару, шаўцу, краўцу, заняткі якіх у архаічнай свядомасці наўпрост супастаўляліся з міфалагемай першатварэння.

У паданнях розных народаў апавядаецца, што першыя людзі былі вылеплены з гліны (у беларусаў таксама і некаторыя жывёлы). У старажытнасці ганчарная справа была жаночым заняткам. Верылі, што гаршэчніца валодае незвычайнымі уласцівасцямі. Яна магла пабрацца шлюбам толькі за каваля, які таксама з дапамогай агню вырабляў рэчы. Часта гаршэчніца і каваль выступалі ў ролі святароў, чараўнікоў, пакліканых забяспечыць урадлівасць зямлі.

Каваль - гэта міфалагічны персанаж, які надзелены звышнатуральнай сілай, звязанай з агнём. Міфалагічны каваль увасабляе нябесны агонь і жыве на небе. Ён нават можа быць богам-грамавержцам або яго памагатым. Але часам каваль звязаны з рудамі, якія здабываюцца з-пад зямлі, і тады асацыюецца з падземным агнём або наогул з ніжнім (падземным ці водным) светам. Часта каваля называюць пасярэднікам паміж верхнім і ніжнім светам.

Музыка, гусляр, дудар, лірнік, скамарох у міфалагічнай традыцыі божы вяшчун, прарок, чараўнік, волхў. Старадаўні славянскі архетып музыкі - Вялесаў унук вяшчун Баян, апеты ў "Слове пра паход Ігаравы". Славяна-крывіцкія і старабеларускія язычніцікя валхвы выступалі ў ролі музыкаў-магаў, называліся гуслярамі.

Антычная традыцыя спалучэння музыкі і пастуха самабытна выявілася ў беларускай міфалогіі і фальклоры (абрадах, казках, легендах, песнях). Пастух-музыка ва уяўленнях беларусаў - народны персанаж аб райскім жыцці ў адзінстве з прыродай. Ён у сялянскім фальклоры стаў увасабленнем народнага мастацтва , якое несумяшчальна з гандлярскім светам, у якім бачыцца царства нячыстай сілы (вось бачыце Лу-ка-гандляр будуе царства нячыстай сілы, а вы хочаце ў гэтым царстве выжыць).

На землях ВКЛ жыў не толькі Вялесаў унук вяшчун Баян, але і родапачынальнік крывічаў, маг - Крыў. А таксама Усяслаў чарадзей, які ператвараўся ў воўка.

Пастух у шырокім сэнсе ў міфапаэтычнай традыцыі ахоўнік, абаронец, кармілец, пастыр, патрыярх ды інш. Пастух уваходзіць у схему асноўнага індаеўрапейскага міфа і звязваецца з падземным царствам. Лічыцца, што пастухі валодаюць таямніцамі ў дачыненні з жывёламі, раслінамі, нябеснымі свяціламі, а таксама звязаны з духамі лясоў, гор і рознымі боствамі-ахоўнікамі жывёлы. Пастухі абавязкова павінны ведаць замовы на розныя выпадкі.

У беларусаў існуе шэраг культавых камянёў, якія называюцца камяні-краўцы, камяні-шаўцы. Звычайна пра такія камяні існуюць легенды, што ў кожным з іх жыў змей ці чорт (часам чалавек ці абстракты "кравец". Такія камяні вядомы каля в. Вароніна Сенненскага р-на, в. Славені і в. Краснікі (Шклоўскага і Талочынскага р-наў), в. Куранец Вілейскага р-на, в. Камень і в. Дамінава Валожынскага р-на. Там нашы продкі праводзілі культы і сёння людзі ходзіць да гэтых камянёў, як да святых мясцін.

За вёскай Брады Пружанскага раёна ёсць мясціна, якая называецца "Крыжык". Гэта мясцовая святыня, якая людзьмі незабыта. Некаторыя навукоўцы лічаць, што брадоўскі камень увасабляе Бога па прозьвішчу Дажбог, бо да яго заўсёды няслі і нясуць кветкі і грошы. У "Слове пра паход Ігараў" Дажбог выступае як сімвалічны продак і апякун старажытнарускага народа, названага ў гэтым творы ўнукамі Дажбога. Ці не пра нашых продкаў там гаворыцца, калі ў Пружанскім р-нё жыў сам Дажбог.

Пчаляр - гэта чалавек, надзелены звышнатуральнымі (знахарскімі, чарадзейскімі) уласцівасцямі ў сілу свайго прафесійнага занятку, што разглядаўся як сталая камунікацыя з "тагасветам", здзяйсняная з дапамогай пчол. Паводле народных уяўленняў, пчаляры валодалі таемнай, прафесійнай ведай (недасяжнай большай частцы вясковай грамады), якая, апрача пчалярства, магла быць выкарыставана і ў іншых мэтах (знахарства, чарадзёйства). Так, адзін з мацнейшых "ведзьмакоў" Віцебшчыны пачатку 20 стагоддзя Ціт Старасельскі, да якога штогод па дапамогу звярталася каля 600 чалавек (у тым ліку і шляхта), з'яўляўся выбітным пчаляром і трымаў каля 90 калод пчолаў. Тэзіс "пчаляр - знахар (чараўнік)" знаходзіць пацверджанне ў этнаграфічнай фактуры канца 20 ст. Так, моцныя ("патомныя") чараўнікі "Сенька" і "Дзед Макар", шырока вядомыя адпаведна на Расоншчыне і Бешанковіччыне, з'яўляліся добрымі пчалярамі.

У светаўспрыманні беларусаў жабрак, старац, падарожны (божы чалавек) з'яўляецца медыятарам, вестуном "іншасвету", цесна звязаны з ідэяй дарогі як шляху ў свет памерлых, надзяляўся мудрасцю і магічнымі здольнасцямі (знахарства, варажба). З-за сувязі старцаў з "іншасветам", да іх звярталіся з просьбай памянуць крэўных, памаліцца за ўраджай, прыплод скаціны, здароў'е сям'і, на пакаранне "злоснікаў" дому; каб у сне не з'яўляліся нябожчыкі.

Млынары у беларусаў ўважаліся за вельмі моцных чараўнікоў. Такім млынаром-чараўніком, паводле падання быў легендарны Менеск, ад імя якога паходзіць назва Мінска.

Рымар таксама умеў варажыць, чараваць і перавярнуць чалавека ў ваўка ці любога іншага звера, а то і ў камень.

Жанчыне ахвотна прыпісвалі магічныя уласцівасці, якія абапіраюцца на усведамленне цеснай сакральнай сувязі жаночага пачатку са спараджальнымі функцыямі зямлі. Сферу жаночага рэпрэзентуе ўсё, што звязана з нараджэннем і смерцю, здароў'ем і хваробай, з ахвотай жыцця і дабрабытам. Як заўважае Т.А. Бернштам: "Жаночыя сакральныя " веды" ў параўнанні з мужчынскімі мелі больш "зямны" характар, былі пераважна магічнымі, г.зн. больш архаічнымі і ўсеабдымнымі. У вядомым сэнсе можна сказаць, што жанчыны былі "гаспадынямі" зямлі - яе вонкавага і нутранага (уключаючы падземны) свету".

У сацыяльна-узроставай іерархіі дзіця займае асобнае, вылучнае месца, надзяляецца рысамі святасці, бязвіннасці, чысціні і ў той час успрымаецца як пасланец іншага свету, як істота, што цалкам не парвала сувязі з "тым" вымярэннем. Да трох год дзіця лічылася ангелам, строга забаранялася абражаць дзіця, крычаць на яго ці біць.

Асобай семантыкай і функцыямі надзялалася дзіця ў традыцыйнай культуры пазашлюбнае. Паўсюль такое дзіця называлі Багданам, Багданькай - дадзеным Богам. Такое "сваяцтва" з Богам тлумачыцца тым, што пазашлюбным дзецям шанцуе ў жыцці (павер'е ёсць такое). Народжаныя па-за шлюбам дзеці не маглі прэтэндаваць на удзел ў важных рытуалах, абрадах, але надзяляліся асаблівымі магічнымі якасцямі - станавіліся знахарамі або чараўнікамі (наймацнейшай лічылася ведзьма, народжаная без бацькі ад жанчыны - "крапіўніцы" (крапіўнікі, чуркі - назовы пазашлюбных дзяцей).

А вось такога пачуць я нават і не чакала:

Сігізмундус кароль польскі,
Іяган кароль маскоўскі.
Кожны ў годнасці каралеўскай
Як у славе боскі.

Не спакушаны прынадай
Кароль шведскі над уладай.
Славу паньства узвысіў
Лёс у мудрага парадай.

Радзівіл князь выяджае,
Веліч нібы сонца ззяе.
Моц і слава зямлі літоўскай
Па-над ім лятае.

Моладзі высока паньства,
Рыцары Літвы ваярства.
Коні рвуцца пад імі,
Чуюць вершнікаў штукарства.

Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны,
Бо літвіны між іх багамі
Смела звацца мелі

Кароль Самбуз ў задзіўленні,
Прынцы ўсе у захапленні.
Бедны двор Радзівілаў
Пакідае ў асляпленні.

Годнасць літвінаў натхняе,
Выгляд сэрца захапляе,
Марс магутны мячы ім з неба
І шчыты ўручае.

(Сярэдневечная песня "Рэвель" ў выкананні гурта "Стары Ольса").

Вось навіна дык навіна - літвіны смела маглі багамі звацца, а яшчэ Марс магутны мячы ім (літвінам) з неба і шчыты ўручае. Мабыць і праўда літвіны - гэта старая рымская шляхта, якая ушаноўвала і Марсу, і Венеры і іншым язычніцкім рымскім багам. І, нездарма, у Беларусі ёсць паселішчы з такімі назовамі:

п. Марс ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобласці, в. Марс ў Дзяржынскім р-не Менскай вобласці, в. Венера ў Лагойскім р-не Менскай волбасці, в. Юпітар ў Дзяржынскім р-не Менскай вобласці.

Ніяк не магу зразумець, як сярод вось гэтых багоў, чараўнікоў, старай рымскай шляхты можна было ўбачыць сялянскую неразвітую нацыю, недачалавекаў, даунаў. Не, Бог Марс мячы і шчыты перад бітвай ім ўручае, а яны (продкі нашы) "двух слоў звязаць не маглі" (мовы сваёй не мелі, чужой карысталіся). І вы тут чулі пра раба Божага? Дык пра якую дрыгву тут вякаюць? Дзе тут хто бачыў "руські свет", "исконно русские земли" ды усходнія польскія крэсы. І пра які народзец вякае крапіўнік, якога па нашаму этыкету нельга было дапускаць да такой важнай пасады.

Вы можаце як заўгодна на мяне казаць, а вось псіхаустаноўка ў нашых продкаў была моцная - богі і чараўнікі і ніякіх кампрамісаў. А можа і праўда яны былі багамі і сапраўднымі чараўнікамі? А хто яго ведае. Але сялянскай нацыяй беларусаў ніяк нельга назваць і гэта не істотна, што яны сеялі хлеб і былі жывёлагадоўцамі.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 293
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9906
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32337