Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Стратэгія здароўя arrow Усё аб сёлетніх прышчэпках ад грыпу ў Беларусі

Усё аб сёлетніх прышчэпках ад грыпу ў Беларусі Друк E-mail
25.10.2014 | 01:01 |
Да 1 снежня працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Да 1 снежня працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведамілі загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміалогіі і грамадскага здароўя Наталля Шмялёва і кіраўніца Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталля Грыбкова.

Праз высокую зменлівасць вірусу грыпу чалавеку наканавана хварэць на грып пастаянна. Лепшы спосаб абараніць сябе - зрабіць прышчэпку супраць грыпу, кажуць спецыялісты. Ужо 18,5% насельніцтва прышчапіліся ад грыпу, а Міністэрства аховы здароўя плануе, што гэта лічба ў выніку складзе 40%.

Асабліва важна прышчапіцца людзям, для якіх грып прадстаўляе небяспеку цяжкім цячэннем хваробы і ўскладненнямі. Гэта дзеці і пажылыя людзі, асобы з аслабленым хранічнымі хваробамі імунітэтам.

У Беларусі вызначаны спіс груп насельніцтва, якія могуць зрабіць прышчэпку супраць грыпу бясплатна. Да іх адносяцца:

* дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў;
* дзеці з 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;
* асобы з імунасупрэсіяй;
* асобы, старэйшыя за 65 гадоў;
* цяжарныя жанчыны;
* медыцынскія работнікі;
* асобы з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых;
* работнікі службаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку грамадства.

Што тычыцца вакцынацыі, сёння ў Беларусі для прафілактыкі вірусу грыпу выкарыстоўваецца пяць вакцын:

кітайская Флюваксін, расійскія Грыпол, Грыпол Плюс,Ультравак, французская Ваксігрып і галандская Інфлювак. Шмялёва і Грыбкова запэўнілі, што ўсе гэтыя вакцыны якасныя і праходзяць праверку непасрэдна ў Беларусі.

Аднак яны адрозніваюцца схемай дзеяння. Найлепшы імунітэт супраць грыпу развіваюць спліт-вакцыны, якія утрымліваюць раздзелены на складнікі дэактываваны вірус грыпу - Флюваксін і Ваксігрып. Менавіта такімі вакцынамі прышчапляюць людзей з групы рызыкі.

Расійская жывая вакцына Ультравак таксама стварае добры імунітэт, але гэтая вакцына ўтрымлівае аслабленыя жывыя вірусы і па сутнасці выклікае захворванне ў лёгкай форме.

Вакцыны Грыпол, Грыпол Плюс і Інфлювак утрымліваюць толькі паверхневыя антыгены вірусаў і з'яўляюцца слабейшымі па сваім эфекце.

Аднак спецыялісты заўважылі, што перад вакцынацыяй неабходна абавязкова пракансультавацца з урачом, каб упэўніцца ў адсутнасці супрацьпаказанняў і падабраць правільны тып вакцыны.

Напрыклад, прышчэпка ў гарадской паліклініцы «Ваксігрыпам» ці «Інфлювакам» каштуе каля 81-85 тыс. рублёў, у прыватным медыцынскім цэнтры - каля 150 тыс.

Кірыла Хілько, Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 270
mod_vvisit_counter Учора 764
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2452
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 22242
Каталог TUT.BY