Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Наваколле arrow Яшчэ трымаемся і рупімся

Яшчэ трымаемся і рупімся Друк E-mail
06.03.2009 | 15:46 |

Інфармацыйная даведка пра ГА "Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль" са звесткамі аб яго асноўных мерапрыемствах за 2008 год

БелСаЭС "Чарнобыль" працягвае сваю дзейнасць. Заснавальнік і кіраўнік аб'яднання: Якавенка Васіль Цімафеевіч. 

Савет аб'яднання:

БелСаЭС Якавенка Васіль Цімафеевіч, старшыня савета, г. Мінск, літаратар.
Фядзюшын Ягор Ягоравіч, нам. кіраўніка аб'яднання, г. Мінск, фізік-ядзершчык, канд. тэхн. навук.
Банкевіч Анатоль Іосіфавіч, г. Баранавічы, юрыст.
Карповіч Раман Васільевіч, г. Мінск, аспірант Белэканамуніверсітэта.
Касінец Васіль Аляксеевіч, г. Жодзіна, афіцэр запаса.
Куталоўскі Ігар Канстанцінавіч, г. Бабруйск, ландшафтны архітэктар.
Пазнякоў Валерый Уладзіміравіч, г. Мінск, доктар філасофскіх навук.
Ралько Лідзія Мікалаеўна, г. Мазыр, старшыня прафкама прадпрыемства.
Сацэвіч Уладзімір Аляксандравіч, г. Кобрын, з рабочых, эколаг, прапагандыст цвярозага ладу жыцця.
Станкевіч Ірына Вячаславаўна, г. Мазыр, медработнік школы.

Склад Савета БелСаЭС "Чарнобыль" не змяніўся, за выняткам таго, што адзін чалавек - Грачоў У.І - выйшаў з Савета у чэрвені 2007 года.

У склад аб'яднання уваходзяць:

Гарадское аддзяленне "Баранавіцкі экалагічны саюз" ОО БелСаЭС "Чарнобыль", старшыня Банкевіч А.І.
Кобрынскае гарадское аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль", старшыня
Сацэвіч У.А.
Мазырскае рэгіянальнае аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль", старшыня Станкевіч І.В.
Мазырскі цэнтр сацыяльна псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва "Жыццё пасля Чарнобыля", старшыня Ралько Л.М.
Жодзінскае аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль", старшыня Касінец В.А.
Бабруйская пярвічная арганізацыя БелСаЭС "Чарнобыль", старшыня Куталоўскі І.К.
Мінская пярвічная арганізацыя пры праўленні аб'яднання. 

Колькасны склад саюза

Згодна з пададзенымі спісамі, колькасны склад саюза у асобе яго актыву наступны:

Гарадское аддзяленне "Баранавіцкі экалагічны саюз" ОО БелСаЭС "Чарнобыль" - 10 чал.
Кобрынскае гарадское аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль" - 16
Мазырскае рэгіянальнае аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль" - 29
Мазырскі цэнтр сацыяльна псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва "Жыццё пасля Чарнобыля" - 23
Жодзінскае аддзяленне БелСаЭС "Чарнобыль" - 7
Бабруйская пярвічная арганізацыя БелСаЭС "Чарнобыль" - 5
Мінская пярвічная арганізацыя пры праўленні аб'яднання - 13

Усяго - 103 чалавекі

Звесткі аб мерапрыемствах 2008 года.

Баранавіцкае аддзяленне:

Праведзена 5 экалагічна-адукацыйных семінараў з дзецьмі ў 1-й гарадской гімназіі і 2 семінары ў 13-й СШ на тэму "Карысць лесу для чалавека". Пасля гэтай падрыхтоўчай працы праведзена акцыя ў вясенне-асеннія месяцы па рэкультывацыі кар'ераў пад горадам шляхам высадкі дрэў. У акцыі прынялі ўдзел 300 вучняў, якім дапамагалі спецыялісты Баранавіцкага лясгасу. Лес высаджаны на плошчы 25 гектараў.

Фінансавую падтрымку праекту аказалі ПРААН - "Глабальны экалагічны фонд у Беларусі".

На працягу года аддзяленнем выпушчана 4 экалагічныя бюлетэні "Зялёны рэгіён".

Дзейнічаў грамадскі (вучні і старэйшыя) экалагічны патруль у горадзе і на раёне.

Кобрынскае гарадское аддзяленне:

12-13 снежня 2008 года у Доме культуры г. Кобрына пры падтрымцы Камісіі па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам праведзена 2-я Кобрынская раённая канферэнцыя "Цвярозая Кобршчына". З дакладамі выступілі, прыехаўшы з Мінска, В.Талкачоў, кіраўнік рэспубліканскага аб'яднання "Цвярозасць - Аптымаліст", Л.Смірноў, дзіцячы пісьменнік, аўтар кнігі "Бомба са злом", Т.Шчадрына, псіхолаг; з Каменца - П.Вінічук, урач-валеолаг, з Брэста - Д.Сядум, настаўнік.

13 снежня адбыўся "круглы стол" на тэму "Узаемадзейнічанне дзяржаўных і грамадскіх арганізацый у фарміраванні ў грамадзян патрэбы ў свядомай і перакананай цвярозасці". У шырокай і прадметнай размове прынялі ўдзел як ужо вышэй пералічаныя, так іншыя спецыялісты, грамадскія дзеячы - В.Крывецкі, урач (Кобрын), М.Чычэраў, урач (Магілёў), А.Баброўскі, метадыст-выкладчык (Брэст), Л.Макарэвіч, псіхолаг (Брэст), І.Кліменка, навуковец-хімік, В.Грыгорык, ветэран правапарадку.

Канферэнцыя прыняла зварот к дэпутатам Саветаў Кобрынскага раёна.

Мазырскае рэгіянальнае аддзяленне:

Аздараўленне аслабленых дзяцей у Германіі па сем'ях, што ўваходзяцьу нямецкую дабрачынную арганізацыю «Tsernobylmahnt», Hassloch. Ліпень - жнівень, 38 чалавек.

Заняткі з дзецьмі ў кружках "Кроення і шыцця", "Мяккая цацка", "Аэробіка", "Танцы", "Курсы нямецкай мовы". Наведваюць гэтыя кружкікаля 70 дзяцей.

Мазырскі цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва "Жыццё пасля Чарнобыля":

Ад зарубежнага партнёра ў Даніі "Дынесміндэс Венер" атрымана дабрачынная гуманітарная дапамога рознымі рэчамі агульнай вагою 23800 кілаграмаў на суму 10175 долараў ЗША. Груз размеркаваны паміж Мазырскай цэнтральнай паліклінікай №2, Слабадской бальніцай, Мазырскай гарадской бальніцай, малазабяспечанымі грамадзянамі, інвалідамі, пенсіянерамі, шматдзетнымі сем'ямі і г.д.

Цэнтр шэфствуе над дзіцячым садам №9 і падтрымлівае ў ім работу з дзецьмі ў розных кружках.

Жодзінскае аддзяленне:

Экалагічная навукова-практычная экспедыцыя на аўтамабілях у Цвярскую вобласць да вытокаў рэк Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Экспедыцыя выканана ў маі 2008 года групай у складзе 6 чалавек. Ачысцілі вярхоўе Заходняй Дзвіны ад завалаў, застою вады і забруджвання.

На Дняпры знайшлі, што падчас пракладкі дарогі, якая перасякала вярхоўе, будаўнікі неахайна паклалі трубу і яна адным канцом уткнулася ў мул, перакрыўшы ход вадзе, вада паднялася. Група энтузіястаў з лапатамі выправіла сітуацыю.

Для Жодзінскага аддзялення характэрна міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У чэрвені аддзяленне наладзіла краязнаўчую экскурсію ўздоўж Нёмана, а ў жніўні дзвюма групамі па 5 чалавек зрабіла турыстычную паездку на Каўказ, у раён Геленжыка, для адпачынку і даследавання вытокаў рэк, вадаёмаў, вадаспадаў, гарыстых мясцін, актыўных у псіхафізічным аздараўленні. Абапіраючыся на прадпрымальнікаў, завезлі ў Беларусь экалагічна чыстыя прадукты харчавання - кавуны, дыні і інш.

У апошнія гады жодзінцы на чале з В.Касінцом шукаюць нетрадыцыйныя метады аздараўлення зямлі, вадаёмаў, ачышчэння іх ад радыяцыйнага і іншага забруджвання. Склалася супрацоўніцтва з рэдкім спецыялістам у гэтай галіне - Леанідам Порвіным, масквічом, які быў прыцягнуты турыстычнай групай да выключна рэдкай акцыі ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці.

Там у рыбнай гаспадарцы на буйным вадаёме пачалося захворванне рыбы, і нашы эколагі, узброеныя прыборамі і парадамі Порвіна, аднавілі ранейшы стан вадаёма, пазбавілі рыбу ад хваробы і гібелі.

Ёсць дамоўленасць з Порвіным аб выездзе на возера Нарач на Беларусі дзеля вывучэння і, калі спатрэбіцца, паляпшэння экалагічнага стану возера пры садзейнічанні ўлад.

Аддзяленне брала ўдзел у міжнародным фестывалі "Экапасяленне

21-га веку" (санаторый "Крыніца") і займаецца распрацоўкай свайго праекта экалагічна чыстага і аздараўляльнага жытла.

Бабруйская арганізацыя:

Праведзена акцыя з дапамогай плакатаў і сродкаў масавай інфармацыі, скіраваная супраць вясенніх куродымаў - спальвання пажухлай мінулагодняй травы абапал дарог. Кіраўніком арганізацыі І.Куталоўскім напісана і выдадзена на ратапрынце брашура "Палы - индикатор эффективности социально-экологической ситуации и экологической политики в Республике Беларусь".

 Мінская організацыя (пры праўленні аб'яднання):

Сумесна з Беларускім камітэтам "Дзеці Чарнобыля" працягвалася работа па праекту "Моладзевы экалагічны рух Беларусі".

Праведзены 7-ы рэспубліканскі конкурс дзіцячых экалагічных, навукова-даследчых і практычных праектаў "Зямля - наш дом".

Падведзены вынікі. Паралельна праведзена выстаўка дзіцячых работ.

Кіраўнікі аб'яднання бралі актыўны ўдзел у пасяджэннях Грамадскага экалагічнага савета пры Мінпрыродзе.

Значная ўвага надавалася асэнсаванню постчарнобыльскай экалагічнай сітуацыі на Беларусі і праблемам будаўніцтва АЭС у краіне. Па ініцыятыве праўлення і асабіста нам. кіраўніка аб'яднання Я.Фядзюшына ў красавіку створаны аргкамітэт руху "Вучоныя за бяз'ядзерную Беларусь", праведзены два пашыраныя пасяджэнні аргкамітэта. Падрыхтаваны і адпраўлены зварот да Прэзідыума НАН Беларусі "Ці патрэбна АЭС Беларусі?"

Актывісты аб'яднання - вучоныя прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі "Навуковыя і гуманітарныя ініцыятывы ў падтрымку ліквідатараў і ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы", якая праходзіла ў Вільнюсе 8-9 кастрычніка 2008 года.

Апроч пералічанага, Я.Фядзюшын актыўна выступаў у друку з артыкуламі "Ці патрэбна АЭС Беларусі", "Состоится ли "ядерный ренессанс" в Беларуси?", "В карете прошлого далеко не уедешь", тое ж і В.Якавенка: "Купіце бомбу ў акаймоўцы кветак", "Чарнобыльскі вузел. Асвятленне знутры"... Вяліся рубрыкі "Наваколле" і "Постчарнобыль" на грамадскім сайце "Мы - нацыя!"

Рэзюме

Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль" доўжыў працу. Былі, праўда, і больш актыўныя перыяды ў ягонай дзейнасці, распачатай у 1990 годзе і нават раней. І тады былі, і цяпер у нас ёсць недахопы, на жаль. Але ж наша праца была б больш плённай пры належнай увазе дзяржаўных структур да грамадскіх экалагічных аб'яднанняў.

Наша Лідскае аддзяленне, якое узначальваў супрацоўнік міліцыі У.Грачоў, самаліквідавалася ў чэрвені 2007 года з-за раўнадушша да яго існавання з боку гарадскіх і раённых улад - іхніх структурных падраздзяленняў, у тым ліку і тых, якія належаць Мінпрыродзе.

 На сённяшні дзень у цяжкіх умовах працуе Мазырскі цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва"Жыццё пасля Чарнобыля" - толькі таму, што не могуць зняць з яго вырашэнне пытання аб аплаце арэнды

нейкіх там падвальных памяшканняў. То ці доўга ў такім разе будзе кіраваць цэнтрам вопытная і адданая справе Л.Ралько, аплачваючы арэнду са сваёй уласнай кішэні??!

Нярэдка праца кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і іх падраздзяленняў - гэта паласа пераадолення суцэльных цяжкасцей, псіхічных і маральных выпрабаванняў. Тым часам варта зазначыць, што гэта людзі, якія дбаюць не толькі і не столькі пра сябе, якія дбаюць яшчэ і пра людзей, пра дзяржаву.

Мінская пярвічная арганізацыя пры праўленні БелСаЭс "Чарнобыль"

Якавенка Васіль Цімафеевіч, кіраўнік, пісьменнік
Фядзюшын Ягор Ягоравіч, фізік-ядзершчык, канд. тэхн. навук
Пазнякоў Валерый Уладзіміравіч, д-р філасофскіх навук
Бондар Міхаіл Пятровіч, геолаг
Малько Міхаіл Уладзіміравіч, канд. фіз-мат. навук
Герасімовіч Пётр Міхайлавіч, прадпрымальнік
Якавенка Ларыса Мацвееўна, медработнік
Карповіч Раман Васільевіч, аспірант БДЭУ
Цітоў Леанід Сцяпанавіч, эканаміст
Карповіч Алена Раманаўна, урач
Стройнікава Ала Георгіеўна, праграміст
Дзянісаў Валянцін Сяргеевіч, тэхнік
Мурончык Часлаў Антонавіч, механік

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1207
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10820
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33251