Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Беларускія землі пад Расіяй. Гуманітарная катастрофа

Беларускія землі пад Расіяй. Гуманітарная катастрофа Друк E-mail
26.08.2014 | 01:57 |
ImageАляксандра БАЯРЫНА, Вадзім ПРАКОПЧЫК, архітэктары
Мы паставілі за мэту паглядзець, як жывуць людзі на землях Беларусі, якія воляй сумнеўных палітычных рашэнняў апынуліся у складзе Расійскай Федэрацыі. Маршрут наш ахапіў Невель, Вялікія Лукі, Навасакольнікі, Пустошку, Ідрыцу, Себеж і разнастайныя дробныя вёсачкі па дарозе.

Вельмі хацелася ўбачыць на свае вочы расійскую глухамань, і зразумець, які адбітак на гэтыя землі наклалі іх новыя ўладальнікі. Што яны робяць, як клапоцяцца пра людзей і іхні дабрабыт, якімі перспектывамі жывуць.

Боль і крыўда - галоўныя і самыя моцныя пачуцці нашага падарожжа.
З тых самых часоў нашага агульнага савецкага перыяду, які мы памятаем па неверагоднай галечы, вострым дэфіцыце і ўбогасці матэрыялаў, што прымяняюцца ў будаўніцтве, у гэтым рэгіёне нічога не змянілася ані на каліва. Гэта тэрыторыі, на якіх час фактычна спыніўся.
Што мы пачулі на першай жа запраўцы ў Расіі, быў фрагмент рэпартажу пра падзеі ва Украіне. Дзяўчына з экрана тэлевізара паведамляла, што не будзе перабольшаннем назваць гэта сапраўднай «гуманітарнай катастрофай». І вось мы едзем па тэрыторыі Расіі і перад намі разгортваецца сапраўдная, а не ўяўная гуманітарная катастрофа ў поўным аб'ёме.


Невель

Невель - знявечаны горад. Агульная атмасфера неахайнасці, разбітасці і безвыходнасці. Гэта асяроддзе, якое прымушае цябе апусціць рукі, спіцца і пачаць праклінаць той белы свет, які жыве ў дабрабыце. Дзе-нідзе сайдынг і профнасціл, самыя танныя і неэстэтычныя матэрыялы, затуляюць сабою аблезлыя фасады гістарычных будынкаў. Сілікатная цэгла, пахіленыя драўляныя хлевушкі, помнікі архітэктуры, што развальваюцца на вачах і якія бадай што ніколі так і ня зведалі рамонту, горы смецця з някошанымі зараснікамі. Ходнікаў амаль нідзе няма. На здымках цэнтральная частка горада, рынак і фрагменты жылых двароў будынкаў у самым цэнтры (!) Невеля.

ImageImageImageImageImageImage

Убачыўшы наш вялікі фотааб'ектыў, да нас кінулася жанчына, падумаўшы, што мы рэпарцёры "са сталіцы". Кажа, яны пішуць лісты ўжо шмат гадоў, у горадзе нічога не робіцца для добраўпарадкавання і для людзей. Адзінае, што было нядаўна зроблена, гэта новы асфальт каля будынку Адміністрацыі і аздабленне яго фасаду. А каб з Невельскага "пэрону" залезьці ў электрычку, трэба падстаўляць пад ногі зэдлік! Паказала дарогу на вакзал, каб сфатаграфавалі.

Дзіва-дзіўнае, у Беларусі людзі падыходзяць і пытаюцца, навошта вы фатаграфуеце, гэта нельга фатаграфаваць, а ў Расеі падыходзяць і просяць сфатаграфаваць яшчэ і там і яшчэ вунь тое. Няма надзеі ў сэрцы? Хіба што на дзівакоў з аб'ектывам.


Себеж

Не заўважылі мы павагі да помнікаў архітэктуры і гісторыі таксама і ў Себежы самым дагледжаным з усіх гарадоў рэгіёну. На здымках фрагменты будынкаў у цэнтры Себежу.

Image Image

Здзівілі сваёй ладнасцю себежскія дарогі. Яны былі з разметкай, да апошняга дня падарожжа мы амаль забыліся на тое, як тая разметка выглядае. Жыхарка патлумачыла нам, чаму ў Себежы такія файныя дарогі: 

- Дык жа нічога дзіўнага, трудзягі нам гэтыя дарогі рабілі - беларусы. Спецыяльна паглядзела, ва ўсіх на аўто былі гарадзенскія нумары.

Разам з тым яна з гонарам паказала шыльду на сваім доме, дзе пад цяперашняй назвай вуліцы (Советская) красавалася гістарычная (Рыбацкая). Мы з зайздрасцю ўспомнілі сваю Францішканскую ў Мінску, суседнюю Магазінную і Падгорную, якія цяпер - Леніна, Кірава і Маркса...

Image

- Мы вырашылі так зрабіць па прыкладзе суседняе вуліцы. Яны сабе такую шыльдачку самі зрабілі і прымацавалі. Вось мы з жыхарамі нашага дому таксама дамовіліся і памянялі. Сама ўжо 40 гадоў жыву ў Маскве, але родам з Себежу...

Разгаварыліся. Кажа, у Себежы раней вельмі шмат габрэяў жыло. Усе з'ехалі...

Як падобна гэта на гісторыю ўсіх нашых гарадоў. Вядома ж, рыса аседласці габрэяў ў Расійскай Імперыі была на землях колішняга Вялікага княства Літоўскага.

Сёлета Себеж адсвяткаваў сваё 600-годдзе. Гэтым і абумоўлена новае добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі.

ImageImage

Аднак варта ступіць у бок і можна ўбачыць такое... Гэта таксама цэнтр Себежу.

 ImageImage

Якраз па суседстве з гэтым смеццем прыцаніліся да прыгожага цокаля. Гаспадыня вырашыла прадаць нам яго за мільён расейскіх рублёў, але як толькі мы папрасілі перавесці кошт на зразумелыя нам даляры, кошт падрос - паўтара мільёны. Пералічыць на даляры яна не здолела, выклікала дачку. Дачка даведалася, што трэба палічыць, пабегла за калькулятарам...

Image

Урэшце падлічыла, што прыгожы цокальны паверх, урослы ў зямлю побач з замкавай гарой, можна набыць за 40 з невялікім тысяч даляраў. Зверху па-над вамі на першым паверсе вы атрымаеце яшчэ чатырох ўладальнікаў сваіх кватэр. Але грошы вельмі патрэбныя, ўчастка няма, а есьці людзям нешта трэба. Дачцы ў гэтым годзе паступаць вучыцца, а на што і куды?.. Безвыходнасць і тут.

Раз-пораз, у Себежы ў мясцовых жыхароў праскоквала беларускае цвёрдае Ч.

Ускраіны ж Себежа маюць увогуле варты жалю выгляд.

Затое як удала мы паабедалі каля Леніна! Салянка, боршч, гуляш, пюрэ, сырнікі, дзьве кавы з вяршкамі, бутэлька мінералкі - за ўсё 10 даляраў. Салянка і боршч асабліва запомніліся: нам паставілі на стол дзьве аднолькавых телеркі і сказалі «салянка там, дзе цытрына».


Вёскі

Вёскі... Гэта ўжо край закінутасці. З трыццаці хат можа апынуцца жылой толькі адна. Гаспадар выходзіць, рады выпадковаму кантакту, распавядае, што, акрамя яго, тут яшчэ два дачніка, дазваляе сфатаграфаваць свой дом.

Image

Закінутыя дамы амаль цалкам праглынуў бур'ян, калі зазірнуць у хату праз вокны, дык можна ўбачыць разабраныя падлогі і печы...

У адной вёсцы насустрач нам выехала жанчына на ровары са шклянымі вачыма. Упэўнена ехала акурат на машыну і не збіралася тармазіць. Тэрмінова прыйшлося здаваць узад метраў сорак, толькі такім чынам удалося пазбегнуць сутыкнення.

«Пошта Расіі» - адзіны рэдкі наведвальнік такіх вёсак.

Image

Паштовы мікрааўтобус на нашых вачах імкліва развярнуўся на касагоры з травой па пояс. Тут ці так, ці на джыпе. На іх усе і імкнуцца ездзіць. Ліміт хуткасці ніхто не выконвае. Едуць столькі, колькі дазваляюць магчымасці - машыны і дарога. Працэс парушэння хуткаснага рэжыму нікога не цікавіць. За ўсе дні падарожжа мы не сустрэлі ніводнага чалавека ў форме, які б стаяў з жазлом на дарозе.

Мясцовыя старажылы вёсак ветлівыя і добрыя. Частуюць яблыкамі проста так: «- Набярыце пару мяшкоў з сабой", "- Ды дзякуй, куды ж нам столькі», «О, бярыце-бярыце». І потым доўга пра жыццё сваё распавядаюць - як мангал з аўтамабільнага дыска зрабіць, хто побач жыве, дзе масквічы і піцерцы ля вады ўчасткі прыдбалі...

Навабуд ў вёсках сапраўды справа рук дачнікаў з Масквы і Піцера. Аднак ніводнага прыгожага і сучаснага дома мы так і не ўбачылі. Усё гэта выглядае крыху лепей за самы просты і непрыемны дом з сілікатнай цэглы. Наогул, уся разгляданая намі тэрыторыя ўяўляе сабой асяроддзе нізкіх эстэтычных якасцяў. Самыя новыя дамы састарэлі яшчэ да свайго нараджэння. Цешаць вока толькі старыя драўляныя традыцыйныя хаты.

Двойчы ў вёсках мы прасілі набыць дровы за грошы. Двойчы іх нам дарылі і прапаноўвалі ўзяць болей. Карэнная жыхарка Ідрыцы, Рыма Іванаўна, расчулілася амаль да слёз: 

- А мой ты каток! Набяры яшчэ бяросты для распальвання.

За ўсё падарожжа мы сустрэлі толькі адзін дагледжаны драўляны дом, фасад якога быў нядаўна пафарбаваны. Ён пацешыў нас сваім з'яўленнем у вёсцы з дзіўнай назвай Карценкі, якая знаходзілася бліжэй за ўсё да беларускай мяжы.

Ехалі па новай мапе Пскоўскай вобласці, набытай на мяжы. Частка вёсак, якія яшчэ існуюць, на мапе ўжо адсутнічаюць. Наогул, складана ехаць, калі частка ўказальнікаў адсутнічае, вельмі рэдка дзе ўсталяваны знак «канец населенага пункта». Асноўная частка дарог - гравейкі, так што на метраў пяцьдзесят ад дарогі суцэльнай сцяной стаіць белы пыл...

Роўная, добрая дарога, якая пачалася ад мяжы, ледзь не ўвяла нас у зман. «Федэральная траса» мае невялікія «кішэні» з разметкай; калі ехаць хутка, то можа скласціся ўражаньне, што ўсе дарогі таксама добрыя. Аднак як толькі вы збочыце, праз 15 метраў вас сустракае гравейка або грунтоўка з ямамі.

Image

Большасць дарог і ў гарадах у ямах і часта маюць дзіўныя неакрэсленыя межы. 

Image

 
А вось прырода надзвычай прыгожая. Вазёры, маленькія і вялікія, з чыстай вадой, з добрымі падыходамі да вады. Цудоўныя месцы для адпачынку! Навошта расейцы едуць адпачываць да нас на лепельскія і браслаўскія, зусім незразумела. Колькасць турыстаў ля вады ў нас неверагодна вышэйшая, часта нават няма дзе паставіць намёт, там жа ты стаіш адзін на беразе - і ўся прырода належыць толькі табе.

Image

Што яшчэ здзівіла - амаль нідзе абапал дарогі няма сельскагаспадарчых палёў. Адкрытыя тэрыторыі ўяўляюць сабой буйныя квітнеючыя лугі дзікіх траваў і красак. Прыгожа вельмі, аднак з чаго ж жывуць мясцовыя жыхары?..

Прыемны сюрпрыз: у Невельскай краме нам прадалі хлеб віцебскага хлебакамбінату «Альгерд» - выдатны прадукт на ўсім абшары ад Пскова да Бранска.

Варта адзначыць, што ўсе, з кім нам даводзілася гутарыць, на пытанне «Што вы тут робіце?» і наш адказ «Глядзім, што адбываецца з землямі, якія так і не вярнулі Беларусі» рэагавалі абсалютна нармальна.


Вялікія Лукі

Вялікія Лукі горад вялікі і нечым падобны на Мінск. Мы нават неяк расслабіліся й палагоднелі. Аднак хутка прыйшлі ў прытомнасць, калі адкрылі меню ў кавярні і на першай старонцы ўбачылі «Прейскурант на бой посуды», а на вуліцы - напэўна не часовае папярэджанне «Осторожно сосульки!».

ImageImage

Парк у Вялікіх Луках вялікі і прыгожы, аднак прысесьці на лавы неяк боязна, а ля ракі можна мыць свой хатні дыван!

ImageImage

 
Мы, архітэктары, захапляемся прыемнымі каляровымі спалучэннямі, тэкстурамі, пашарпанымі мурамі, на якіх час пакінуў свой адбітак. З захапленнем фатаграфавалі такі жылы двор маладосці нашых дзядоў, а тым часам жыхарка гэтага дома выказала сваё абурэнне з нагоды нашага захаплення і ўсё пыталася «Як, як гэта можа быць прыгожа?!» і «Калі ж мы дачакаемся рамонту?».


Рамонту чакаюць і іншыя будынкі.

Image

«Вялікалукскі аграпрамысловы комплекс». Са здзіўленнем убачылі, што гэта прадпрыемства працуе.

Image

Так, толькі боль, крыўда і злая іронія ад такой вандроўкі... Гэта забытыя землі, якія даўно не ведалі клапатлівай рукі гаспадара.
Заняпад былых беларускіх зямель катастрафічны. Зразумела, і ў нашых райцэнтрах, пашукаўшы добра, можна знайсці нешта падобнае. Але тут шукаць ня трэба - усё навідавоку, у самым цэнтры і на людзях.
 
Што паказальна, на мяжы пашпарты правяраў толькі расійскі бок. Беларусаў наогул няма на мяжы, ні перад Невелем, ні пасля Себежа. Здаецца мы ўжо мелі краіну, якая была прахадным дваром Еўропы, чым гэта скончылася, ведаюць усе...

 

Гістарычная даведка

Невельскі, Себежскі і Вяліжскі раёны - бязспрэчна беларускія землі, якія былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. Паводле перапісу насельніцтва 1897 года беларускае жыхарства там складала у Вяліжскім павеце 48,3%, у Невельскім - 89,5, у Себежскім - 91.

ImageImage

Image

Паводле розных расейскіх дасьледчыкаў, гэты рэгіён трапляе ў этнаграфічныя межы беларусаў пачатку ХХ стагоддзя.

Image

Яны ўваходзілі ў склад БНР, а таксама паводле Пастановы І з'езду Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі ад 30 снежня 1918 года мусілі увайсьці ў склад Савецкай Беларусі. Аднак паводле "Рыжскага міру" 1921 года урад Леніна самавольна, не дапусціўшы на перамовы прадстаўнікоў БССР, далучыў да Пскоўскай губерні РСФСР спрадвечныя беларускія паветы Вяліжскі, Невельскі, Себежскі, а таксама аддзячыў Латвіі за пасярэдніцтва беларускімі паветамі Люцынскім, Рэжыцкім і Дзьвінскім (сучасныя Лудза, Рэзэкнэ і Даўгаўпілс)

Менавіта Себеж, Невель і Вяліж неаднаразова і аж да 1926 году прасіў вярнуць камуністычны Урад БССР. Але ўсё было марна - «не знайшло падтрымкі» у расейскіх вярхох.

Дагэтуль усе тры гарады маюць сучасныя актуальныя афіцыйныя гербы з Пагоняй.

Image  Image  Image
 Сучасны герб Себежа,
зацверджаны ў 1996 г.
 Сучасны герб Невеля,
зацверджаны ў 2001 г.

Сучасны герб Вяліжа


naviny.by
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1822
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9013
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31444