Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Калі вораг ля брамы

Калі вораг ля брамы Друк E-mail
07.08.2014 | 14:25 |
С.Высоцкі - кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”С.Высоцкі - кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва "Пагоня"

Знакі надыходзячага ліха відавочныя... Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама - спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі...

 

1. У Беларусі рэзка актывізавалася расейская агентура ва ўладзе. Многія яе прадстаўнікі адначасна "пашуць" на двух гаспадароў...

2. Лукашэнка ўчэпіста ізаляваны "людзьмі Расеі" ў ягоным жа асяроддзі...

3. Адбылося некалькі зьездаў імперскіх аб'яднаньняў у Беларусі з удзелам расейскіх эмісараў, дзе прынятыя вельмі сур'ёзныя рашэньні. Расейскія куратары паабяцалі  мясцовым імперцам бязьмежнае фінансаваньне. Усё ідзе пад СЦЭНАР ПРАКТЫЧНАЙ АНЭКСІІ НАШАЙ КРАІНЫ...

4. З-за здачы рэжымам інфармацыйнай прасторы Беларусі - ці ня большасьць абываталяў сёньня на баку Расеі...

5. Адноўлены прарасейскія імперскія арганізацыі: РНЕ, Румол. Амаль ва ўсіх вобласьцях краіны, пад легальнай шыльдай "патрыятычнага выхаваньня" існуюць базы "Казачых аб'яднаньняў", дзе ёсьць спартовыя залы, баявікі, зброя, а таксама "дах" з боку сілавых структур...

6. На глебе гэтых арганізацый ідзе вярбоўка недавумкаў ваяваць супраць Украіны на Данбасе.

7. Ёсьць інфа, што ўжо завезена зброя для прарасейскіх баявікоў. Існуюць і прыхаваныя каналы паставак з вайсковых частак...

8. Ідзе сістэмная зачыстка ад патрыятычных выкладчыкаў беларускіх ВНУ (толькі ў Гародні за апошія гады звольнілі 8 чалавек).

9. Сістэматычна робяцца масіраваныя інфармацыйныя ўкіданьні "в поддержку русских братьев на Донбасе"...

Хто ж можа спыніць падступны націск імперскай Расеі?

Рэжым? Той самы рэжым, які размяшчае на тэрыторыі Беларусі расейскія вайсковыя базы, які здаў вайскова-палітычную тэму Маскве? Рэжым, які сістэмна праводзіць палітыку этнацыду і накідае гвалтоўную русіфікацыю? Які так зацята ваюе з уласным народам ужо 20 гадоў?

Вядома, не.Гэты рэжым відавочна каланіяльны, узалежнены ад Масквы настолькі, што нават вякнуць нешта СУПРАЦЬ РАСЕІ  засьцерагаецца...

Афіцыйная апазіцыя?

Апазіцыя з тых, хто раскрадаў мільёны, жыруючы на бядзе народа? Хто плёў пра "супольны з Расеяй шлях у Еўропу" (як прыснапамятная АГП)? Хто пад лозунгамі лібералізму быў задзейнічаны ў камбінацыях КДБ па вынішчэньні нацыянальна-дэмакратычнай і патрыятычнай сілы беларускай нацыі?

Сьмеху варта...

Тым, хто мае кароткую памяць, прапаную ўспомніць выказваньні гэтых шэльмаў хаця б у час апошняй прэзідэнцкай кампаніі пра "сапраўдную інтэграцыю з Расеяй", "пра патрэбу разьвярнуцца да рускага народу", "пра небясьпеку нацыяналізму"... Прычым, усё гэта казалі тыя самыя людзі, якія яшчэ крыху часу да таго выступалі "за НАТА ды Еўразьвяз". Проста на тую кампанію Масква дала больш грошаў, чым Захад. А разуменьне лібералізму ў лібералаў мясцовага разьліву - гэта прадавацца ўсім...

Стала відавочным, што афіцыйная апазіцыя не зьўляецца ні альтэрнатывай рэжыму, ні сілай, здатнай узьняць беларусаў супраць надыходзячай анэксіі.

Аналіз расейскіх службістаў паказвае, што ім трэба сьпяшацца - каб анэксаваць Беларусь трэба апярэдзіць тут тыя працэсы, якія адбыліся ва Ўкраіне. Таму Масква ды ейная агентура дзейнічае на апярэджаньне - імкнецца любым чынам не дапусьціць  узьнікненьня ў нас беларускага "Правага сектару" ды беларускай "Самаабароны". Прыкінуўшы, хто патэнцыйна можа стаць беларускім Ярашам, гэбуха склала свой чорны сьпіс...

Таму амаль на пустым месцы, як падаецца некаторым, пачалі "мачыць" найбольш персьпектыўных патрыятычных лідэраў. Маю на ўвазе ня толькі сваю сьціплую персону, але і шэраг іншых рэальных фігур. Тут жа і адказ, для чаго была патрэбная гэтая кампанія з атрадам "Пагоня", выкіданьне з працы беларускіх выкладчыкаў у Гародні, Берасьці, Менску...

Але гэта толькі пачатак. Па інфармацыі нашых балтыйскіх сяброў, якія часам перадаюць надзвычай важную інфармацыю, у выпадку, калі кампанія дыскрэдытацыі ды стварэньня чарговых клонаў-паразітаў на псеўданацыянальнай глебе не спрацуе, ФСБ будзе пашыраць ў Беларусі тэракты супраць найбольш моцных лідэраў і нават  прабеларускіх чыноўнікаў!

Ведаючы, што беларускія патрыёты шчыра спачуваюць барацьбе ўкраінцаў за сваю незалежнасьць, што ў батальёне "Данбас" ваюе беларускі атрад, што ёсьць асобныя групы беларусаў і ў іншых структурах Нацыянальнай гвардыі - расейская сьпецуха распрацавала аперацыю па перацягваньні ўвагі на свае групы. Для гэтага і спатрэбіўся Гузь, які вядомы сваёй правакацыйнай антыбеларускай дзейнасьцю (распальваў нянавісьць між братнімі народамі на Берасьцейшчыне, браў непасрэдны ўдзел у расколе КУНу, МНК)...

Я ганаруся, што нанёс удар па вельмі сур'ёзнай і небясьпечнай правакацыі сьпецслужбаў, за што атрымоўваю цяпер шалёныя нападкі ды нават пагрозы жыцьцю з боку разгубленай свалоты...

Калі пачнецца актыўная фаза па выбіваньні персьпектыўных нацыянальных лідэраў, хутчэй за ўсё сьпецушнікі будуць гэта рабіць не ад імя РНЕ ці Румолу. Не! Яны назавуцца якім-небудзь атрадам "Пагоня", альбо "Цытадэльлю", альбо "Рокашам" ці "Правай Беларусьсю"... Дарэчы, атрад "Цытадэль" ужо дзейнічае і не хавае сваё расейскае фінансаваньне.

Хіба ня так дзейнічала гэбуха, калі рукамі абалваненых з арганізацыі "Край" арганізоўвала напады на лідэраў БПСу ды Маладога Фронту? Калі ад імя прарасейскіх фанатаў нападалі на абаронцаў Курапатаў? Потым лідэры "Краю" - афіцэры КДБ Жэрнасек і Ўгляніца - распавялі ў Нарвегіі пра свае "подзьвігі" ("Народная Воля", радыё "Свабода", 2001 г.).

Аднак цяпер беларусы папярэджаныя, цяпер многія будуць гатовыя даць адпор!

Гэбуха кіпіць злобай. Зламаны адзін зь іхных персьпектыўных пректаў...

Я іранічна рэагую на выпадкі ў сеціве розных лузераў, а таксама платнай агентуры, але часам яны па дурасьці сваёй прагаворваюцца, выкладаючы сапраўдныя планы.

Адзін з апошніх гучных праколаў - гэта калі яны самі вызналі, што Гузь вядзе працу супраць Беларусі, агітуючы за аддзяленьне ад Беларусі законных, беларускіх этнічных земляў. У гэтай бруднай справе Гузь супрацоўнічае з расейскімі арганізацыямі... Таксама яны сказалі [гл. дыскусію вакол папярэдняга матэрыяла на нашым сайце. - Рэд.], што можа "праліцца кроў беларусаў, [якія пайшлі да Гузя]"... То бок, для піяру, для раскруткі, ім патрэбна страшная  правакацыя, ім патрэбная кроў!.. Яны хочуць сьмяротна падставіць гэтых наіўных хлапчукоў, якія падаліся да Гузя, ня ведаючы ўсёй сьхемы. Вось і адказ, для чаго ім была патрэбна "Пагоня" - для піяру на крыві падманутых...

Мая сёньняшняя заява зьберажэ жыцьці дзясяткам, а, магчыма, і сотням беларускіх патрыётаў, якіх правакатары хацелі б выбіць напярэдадані вялікай бітвы за Беларусь!.. Таксама  цяпер кожны беларус можа запытаць сябе: "хто такі гэты Гузь, каб рабіць свае захады? Кім ён упаўнаважаны "фармаваць беларускія атрады"? Чаму беларуская нацыянальная эліта паклала сваё маральнае вета на яго?"

Я цалкам падтрымоўваю аналіз Ул.Роўды, З.Пазьняка, А.Астроўскага, латвійскіх сьпецоў, што бліжэйшым часам з боку Расеі пачнецца аперацыя "Крым-2" у дачыненьні да Беларусі. Нашу краіну яны пастараюцца праглынуць нават без "зялёных чалавечкаў", найверагодней падчас прэзідэнцкіх выбараў, якія хутка пачнуцца. Цяпер іх задача зрабіць Беларусь "аўтаноміяй у складзе Расейскай Федэрацыі".

Ясна, што цяперашняя Расея - гэта не Расейская імперыя 19-га стагодзьдзя. Сілы ўжо ня тыя. Аднак зьвяртаю ўвагу недаверлівых: анэксія Крыму адбылася, вайна на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны доўжыцца, малайзійскі Боінг зьбіты... І ў гэты ж час у Беларусі паўсюль разьвешваюцца... расейскія сьцяжкі.

Многія параўноўваюць палітыку Пуціна па "абароне рускіх" з аперацыямі Гітлера 1938-39 гг. у дачыненьні  Аўстрыі і Чэхіі на падставе "неабходнасьці абароны тамтэйшых немцаў". Сёньня мы маем уласны аналаг - ужо не нямецкі, а расейскі - "судэцкага сцэнару"... Сапраўды, праект аднаўленьня "Саюзу", цяпер ужо "Еўразійскага", адбываецца на ўздыме хвалі новага рускага фашызму. Але ня толькі ідэалогія, але і практыка палітычнай барацьбы надзвычай нагадвае сумна вядомыя прыклады зь нямецкай гісторыі першай паловы 20-га стагодзьдзя... Так званыя "апалчэнцы" мала чым адрозьніваюцца ад бандыцкіх фармаваньняў SA у Нямеччыне... Сталае выкарыстаньне правакатараў, актаў гвалту, часам абсалютна незразумелага, нічым не справакаванага - толькі каб запужаць, дэмаралізаваць праціўніка -  павялічваюць хаос. Бо ў мутнай вадзе лягчэй рабіць любыя закалоты...

На жаль, актуальны дыягназ беларускай сітуацыі жахлівы - у нас  рэалізуецца ўжо другая стадыя анэксіі... Ёсьць адкрытыя правакатары і ворагі, але яшчэ больш прыхаваных - ад сеціўных троляў да кратоў у сілавых структурах, сьпецслужбах, СМІ (у тым ліку ў апазіцыйных)...

Іхная мэта - усё бэсьціць, гадзіць, блытаць, любым макарам ня даць кансалідавацца нацыі для вызвольнай барацьбы на чале з моцнымі патрыятычнымі лідэрамі!

Яны прыкідваюць так: тая ж БПС разьбіла нас на Курапатах, размалаціла ў свой час РНЕ. А ці ня зробяць яны гэта зноў?!  Між тым, стаўкі сёньня на парадкі больш высокія!..

Калі розныя тролі абіраюць беларускіх патрыётаў ледзь не галоўнымі сваімі ворагамі, у Беларусі пад Вілейкай зь 1-га жніўня будзе праходзіць чарговы форум прарасейскіх імперцаў пад шыльдай "Казачы Спас" ("Вывучэньне традыцый рускіх адзінаборстваў"). Прыедуць інструктары з Расеі і спакойна, павольна, пад дахам рэгіянальных уладаў будуць у чарговы раз абалваньваць мясцовых небаракаў. Вось вам адкуль і атрад "Пагоня"!..

Нашыя звароты да лідэраў беларускіх апазіцыйных партый падтрымаць наш супраціў акупантам прывялі толькі да таго, што "лідэры" ўвогуле пачалі ад нас хавацца... Ужо з боку прарасейскіх фашыкаў пайшлі прамыя пагрозы да некаторых рэгіянальных апазіцыянераў, але апазіцыйныя правадыры па-ранейшаму хаваюцца - ім не патрэбна нацыянальная кансалідацыя, ім бы зьберагчы свае капітальчыкі. Ну, што ж, прыйдзе час, і расейскія быкі будуць шчаміць па пад'ездах гэтых гора-апазіцыянераў (такое ўжо адбывалася). Вось толькі тады хто будзе іх бараніць?

Ды ўся гэтая шушара, якая ілье бруд на форумах, таксама на гэтую тэму маўчыць. Відаць рабяты стратэгічна з аднаго зь імперцамі лагеру. Проста форма розная, а робяць яны адну злачынную справу - намагаюцца нішчыць патэнцыял Беларускай Сілы.  

Трэба рыхтавацца... Трэба пачаць АЧЫШЧЭНЬНЕ Ў АПАЗІЦЫІ - адсунуць збанкрутавалых лідэраў ды арганізацыі, правесьці аўдыт выкарыстаньня ўсіх сродкаў апазіцыі (каля 40 млн.даляраў штогод (!) "на дэмакратыю ў Беларусі" давалі толькі ЗША), пачаць адкрытую і жорсткую размову пра засільле прарасейскай агентуры ў апазіцыі (некаторыя нават прызналіся ў супрацы з КДБ, але як і раней застаюцца на першых ролях (!) - той жа Дзьмітрыеў, Міхалевіч, Раманчук, некаторыя прадстаўнікі "Хартыі").

Термінова трэба пачаць кансалідацыю НА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАЙ ГЛЕБЕ вакол АК БПС, Народна-Патрыятычных Сіл, Беларускага Дэмакратычнага Руху, БАПЦ, Нацыянальнай Самаабароны (НС), Патрыятычных аб'яднаньняў беларусаў сьвету (напрыклад, Нямеччыны)!  Гэта парадак тэрміновай працы ўжо для сёньняшняга дню...

Але ўсё гэта разумеюць і ворагі. Таму і наносяцца апераджальныя ўдары якраз па названых патрыятычных сілах, каб не дапусьціць адзначанага!.. І бьюць, як добра відаць, не па хваробе, не па паразітах, а па лекарах ды абаронцах нацыі (у прамым і пераносным сэнсе)!..

Відаць, што ЖОРСТКАЯ БІТВА ЗА БУДУЧЫНЮ НАШАЙ БАЦЬКАШЧЫНЫ РАСПАЧАЛАСЯ! Калі ва Ўкраіне падгнілі толькі "канечнасьці", то ў Беларусі можа пачацца сэпсіс усяго арганізму!.. Выклік зроблены. І не асабіста ў бок Высоцкага ці Астроўскага, не Каліноўскаму і Філістовічу, а кожнаму беларусу!

Ці зможам мы даць адпор ворагам, выстаяць як нацыя і дзяржава, абараніць незалежнасьць, вярнуць свабоду?!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1318
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8150
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51823