Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Цяпер жа вясна

Цяпер жа вясна Друк E-mail
24.05.2014 | 15:44 |
0==0 0BCAM2VG Ганна Матусэвіч, 8 траўня 2014

 Да тэмы Літвы  -- ВКЛ  і Лістападаўскага паўстання ў Літве (Беларусі)

4 мая адбыўся Зьезд Краёвага Згуртаваньня Літвінаў - адтуль маю газэту Літва з матар'яламі колішніх падзеяў у Дзягільні, якія выклікаюць адно прыкрасьць ды няёмкасьць. Вунь Ганна скасавурылася  і пазірае спадылба на Язэпа Янушкевіча; недаспадобы ні ягоная прамова, ні ягоныя захады. Хацелася зрабіць усё па-людзку: пазнаёміць людзей аднога з адным, каб яны пагаманілі між сабой і адчулі атмасфэру ўтульнасьці, прыязнасьці й даверу. А тут выскачыў гэты Філіп з Канопі (акурат па Міцкевічу) і давай стукаць клявішамі ноўтбука, каб выстукаць згодніцтва зь беларускімі ўладамі. Хацелася яму мусіць мець такую плягу, як у Някрасава, які прачытаў для Мураўёва-Вешальніка прывітальны гнюсны вершык "Бокал заздравный поднимая..."

З часоў Лістападаўскага Паўстаньня (1830 -- 1831)  мала што зьмянілася ў людзкой сьведамасьці, а калі зьмянілася, дык не на лепшае. Нешматлікая эліта літоўскага народу па паразе Паўстаньня была вынішчана, рэшта зазнала białe piekło Сыбіры. Ізноў чорная цемра насунулася на Северо-Западный Край.

...У гэтае Кнізе "Жыцьцё Адольфа Янушкевіча...", што перакладала й плакала над доляй Сыбірчыка, запраданага ў няволю роднымі братамі, німа аніводнага слова "беларус", "беларускі". Ёсьць Літва, Літвіны, Літоўскі... Хворы, збалелы, зьнясілены Адольф здолеў вярнуцца з Сыбіры на Літву, каб быць пахаваным на Літве, каб у нас, ягоных нашчадкаў, засталася Літва, за якую ён маліўся ў Духу:

Літва жыве! Літва жыве!
І слонца шле ёй промні хвалы!

Усё-ткі Літва жыла фактычна да Студзеньскага Паўстаньня на Літве, дзе Каліноўскі быў Літоўскім дыктатарам. Ды здарылася найгоршае: прыйшлі фарысэі ў наш Храм з нашымі малітвамі на крывых вуснах! І бруд зрабіў цуд, бо Той, хто маліўся на Літву, ператвораны бруднымі вуснамі ў "славутага беларуса Адольфа Міхайлавіча". Нашу Шыльду забаранілі, зараз напоўніцу запрацуе беларускі дзяржаўны апарат на прафанацыю ідэі асьветы нашае Літвы. "Народ безмолствует", а інтэлігэнцыя... Тая Літоўская эліта, каторая яшчэ была ў Лістападаўскім Паўстаньні на Літве... Ды ці ёсьць яна ў нас?..

У 2010 нарэшце здолела я (за што бязьмежная ўдзячнасьць Небу!) выдаць першую кнігу Жывой Этыкі - Кліч - на нашае мове. Прасіла дазволу ў Неба перакласьці так, як я сама адчувала, як сама імкнулася жыць, нягледзячы на ўсе перашкоды-нягоды. І зачынаецца Кліч словамі: "Да Новае Літвы Мая першая вестка". Выправіла Кліч нешматлікім. Маўчаць. А можа прарасьце зерне тое, што патрапіла на спрыяльную глебу? Цяпер жа - Вясна.

...Колькі ўжо войнаў адгрукатала-грукоча, колькі крыві сьцякло-цячэ на зямлі! І ці не найбольш крывавая масакра бушавала-бушуе за рэлігію? Нашто дзьвюхногім удасканальвацца? Нашто духовае засяроджваньне - прасьцей і хутчэй адабраць храм у вадных і даць другім, а яшчэ хутчэй - пабурыць, спаліць. Нашто ім ведаць, што тэрмін Хрыстос запазачаны з паганскага слоўніку і азначаў Пасьвечанага, Ўтаемненага? Тэрмін Хрыстос азначаў у тыя часы асабліва высокі стан сьведамасьці. Хрыстус ёсьць нашае ачышчанае і найвышэйшае Я. З гэтага вынікае, што вярнуць нашую Літву й нашую Вільню мы можам толькі апратаўшы сваю душу. У розныя часы да розных народаў прыходзілі Вялікія Настаўнікі, але ўсе Яны навучалі таму самаму. Цяпер вось стала модным выкладаць для дзетак Закон Боскі. Але выкладаньне аднаго толькі Закону Боскага без раскрыцьця Адзінства Першакрыніцы, без параўнальнай гісторыі рэлігій усіх народаў, дае толькі ілжывае ўяўленьне пра духовую эвалюцыю чалавецтва і разьвівае пачуцьцё рэлігійнае нецярпімасьці - жахлівы біч людзтва, які перацінае запаветы ўсіх заснавальнікаў існых рэлігіяў. Калі ўсходняя філязофія зацяжкая для дзетак, можна даць ім жыцьцяпісы Сьвятых. Думаю, што жыцьцёвыя парады Вялікіх Настаўнікаў знойдуць водгук у дзіцячых сэрцах і сьцьвердзяць пашану да духовых каштоўнасьцяў іншых народаў. Дзе яны цяпер - Галіна Прыма, Таня Лапцёнак, якія, чула, спрабавалі ўводзіць нейкі досьвед Жывой Этыкі ў дзіцячы садок? Прыціснулі лютыя маразы, і што сталася з тымі кволымі зернейкамі? Адкуль у вас гэткая нецярпімасьць, гэткая нянавісьць да ўсяго, што вам няведама? Гэта толькі дзікун ад страху намагаецца зьнішчыць усё нязнанае яму. І чаго ж тут пахваляцца, што накінулі вы нам мянушку - "рэрыхнутыя" - ганьба вам, ды ня нам. Столькі давялося выцерпець абразаў, кпінаў, жорсткага перасьледу за свае перакананьні, нэндзы, што выліўся ад таго болю з душы маёй верш "Беларусам". Маем тое, што маем. Але куды ж вас дзенеш - гэткіх беларусаў! На Сатурн ня выправіш. Гэта ўжо сам чалавек як сваю долю вызначыць, туды й паляціць. Цяпер жа трэба ўсімі сіламі пашыраць Асьвету сярод нашага люду, каб ня даць магчымасьці цудзікам учыніць прафанацыю вялікіх духовых каштоўнасьцяў літоўскага народу. І працы тут хопіць усім.

Гл. ранейшыя   нашы  публікацыі:

Спаўняецца 210 гадоў ад нараджэння Адольфа Янушкевіча, праўнука Т.Касцюшкі

Да 210 рочніцы Адольфа Янушкевіча

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 166
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2870
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38410