Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Лукашэнка: “Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй”

Лукашэнка: “Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй” Друк E-mail
22.04.2014 | 23:41 |
Лукашэнка: “Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй”Аляксандр Лукашэнка. «Дом, які раздзяліўся сам у сабе, не выстаіць», — гэтае месца з Бібліі працытаваў ён.

Пра нацыянальнае адзінства і незалежнасць

Менавіта «адзінству беларускаму народу» быў прысвечаны пачатак прамовы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў на фоне абвастрэння міжнароднай сітуацыі адстойваць сваю незалежнасць.

«Мы павінны бараніць галоўную каштоўнасць — незалежнасць Беларусі», — заявіў Лукашэнка.

«Я звяртаюся ў няпросты час. Дзяржавы вакол нас прыйшлі ў рух: віруе Украіна, у поўны гістарычны рост спрабуе ўстаць Расійская Федэрацыя. Бурацца мяжы на нашых вачах. Упершыню ў Еўропе пацягнула дымком выбухаў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «пачынаецца новая эпоха, і якой яна стане, не ведае ніхто».

Ён падкрэсліў, што «ўнутры нашай краіны спакойна, і мы выступаем у ролі адказнага і надзейнага партнёра». «Мы не ўцягнутыя ў знешнія канфлікты, але нам ёсць пра што непакоіцца».

«Аб адзінстве народа мы гаворым часта, і гэта не рытуальныя словы. Яшчэ Біблія вучыла: «Дом, які раздзяліўся сам у сабе, не выстаіць». Гісторыя дэманструе пацверджанне гэтай тысячагадовай мудрасці.

Мы ў Беларусі і не хочам, і не павінны дапусціць расколу ў нашай краіне, — сказаў Лукашэнка. — Наша незалежнасць і маладая дзяржаўнасць раздражняе, вядома ж, шмат каго. І калі ў нашым адзінстве з'явяцца расколіны, абавязкова знойдуцца тыя, хто захоча гэтым скарыстацца», — засцярог ён.

Гэта прагучала як напамін пра намеры імперскіх сілаў Расіі ліквідаваць беларускую дзяржаўнасць і далучыць нашы землі да Расіі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы адзінству за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі пабудавалі «першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву, — тое, пра што стагоддзямі марылі продкі».

Аб «прыцясненні рускіх»

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь паўстала на сутыку Захаду і Усходу.

«Нашай калыскай была «Кіеўская Русь». Не мы ў гэтым вінаватыя, так распарадзілася гісторыя. На аснове спадчыны Кіеўскай Русі паўсталі тры асобныя, самабытныя народы», — мяркуе ён.

«Мы не прарасейскія, не праўкраінскія і не прапольскія. Мы — не рускія, мы — беларускія! Наша краіна — Белая Русь. Краіна, дзе жывуць і рускія, і ўкраінцы, і літоўцы, і палякі, і габрэі, і татары, і многія іншыя. Гэта дзеці Белай Русі, грамадзяне адной краіны — Беларусі», — зазначыў Лукашэнка.

Лукашэнка высмеяў размовы аб «прыцясненні рускіх і рускай мовы», якое нібыта мае месца ў нашай краіне. Ён даручыў Камітэту дзяржаўнай бяспекі неадкладна спыняць усякія размовы аб «прыцясненні рускіх у Беларусі».

Лукашэнка абверг думку, што ў Беларусі пачынаюць заціскаюць «ці то рускіх, ці то рускую мову». «Мы зрабілі рускую мову дзяржаўнай мовай яшчэ тады, калі прыніжэнне рускіх было нормай на постсавецкай прасторы, я ўжо не кажу пра Захад», працягваў ён.

«Аб прыгнёце рускіх, як у нас тут некаторыя падкідваюць ідэю, то, напэўна, рускія ў Беларусі самі сябе прыгнятаюць. Бо немагчыма сёння ў Беларусі ў самага беларускага чалавека раскласці яго і вылучыць беларускую кроў, асаблівую, аб якой шмат гавораць і так мараць. У нас усё перамяшана і змяшана. Таму размовы пра «рускасці», «беларускасці», «прарасійскасці», «праўкраінскасці» — гэта крок да смуты. Мабыць, хтосьці гэтага хоча», — лічыць Лукашэнка.

«Вялікая руская мова будзе развівацца ў Беларусі таксама як і наша родная беларуская мова, — сказаў Лукашэнка. — Калі мы перастанем гаварыць па-руску, мы страцім розум. Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй», — падкрэсліў Лукашэнка.

Адзінадумства не будзе, але праявы радыкалізму будуць задушаныя

Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая да паступовых рэформаў, але любыя праявы радыкалізму ў рэспубліцы будуць задушаныя ў зародку.

У той жа час Лукашэнка паабяцаў захаванне ў краіне абмежаванага плюралізму і месца для апазіцыі.

«Адзінства народа не азначае адзінадумства, шэрай безаблічнасці. Нам патрэбная жывая краіна з разнастайнасці ідэй і думак.

Сёння не толькі Беларусь, уся Еўропа стаіць на пераломе эпох», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы прымаем любую апазіцыю, якая дзейнічае ў межах закона», — сказаў Лукашэнка.

«Шчыры, сумленны грамадскі дыялог — гэта самая надзейная гарантыя ад расколу і смуты», — абяцаў ён.

Улада гатовая да паступовай эвалюцыі, але мы катэгарычна супраць рэвалюцыі. Усякі, хто заклікае да бунту, гэта вораг адзінства нашага, а значыць і незалежнасці, сказаў Лукашэнка.

«Любы заклік да перавароту і смуты, прапаганда гвалту будуць жорстка знішчаны ў зародку», — папярэдзіў ён.

Пра барацьбу з карупцыяй

Ён нагадаў, што прычынай падзей ва Украіне стаў развал эканомікі і разгул карупцыі. Далей ён перайшоў да пытанняў барацьбы з карупцыяй.

Ён узгадаў справы «Белкаапсаюза», старшыні Аршанскага райвыканкама, суддзяў у Магілёўскай вобласці, Гомелі. Таксама ён узгадаў справы кіраўніцтва КДБ Гомельшчыны і намесніка генпракурора Архіпава.

Былы старшыня Белкаапсаюза Сідзько аформіў дом на Канарах на дачку

Сяргей Сідзько, калі быў старшынём Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюза), аформіў на сваю дачку дом на Канарскіх астравах, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

«Дайшло да таго, што старшыня Белкаапсаюза Сідзько купіў і аформіў на дачку дом на Канарскіх астравах. Напэўна, у спадзяванні, што праваахоўныя органы там яго не дастануць. За адкаты выдавалі дазволы на будаўніча-мантажныя працы, за хабары ажыццяўлялі незаконную рэалізацыю нерухомасці і зямельных участкаў. За продаж будынка ў цэнтры Менска патрабавалі хабар аж у паўмільёна даляраў, пераплюнулі нават асуджанага раней намесніка Ладуцькі — Васільева», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што пры перадачы чарговай часткі хабараў былі затрыманыя старшыня Белкаапсаюза Сідзько, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Калодзежны, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Сізук, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур.

Былы намеснік генпракурора Архіпаў спыніў крыміналку за залаты злітак

Былы намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў спыніў крымінальную справу аб здарэнні са смяротным зыходам за злітак золата і бутэльку каньяку. Ён дапамог замяць справу аб гібелі дзяўчыны па віне матацыкліста, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што па гэтай справе арышт праведзены і ў следчых органах МУС.

Пра паступленне ў ВНУ

Аляксандр Лукашэнка пахваліў існую сістэму прыёму ў ВНУ.

На ягоную думку, яна выкараніла карупцыю і прывяла да таго, што ў цэлым цяпер людзі паступаюць у ВНУ адпаведна сваім ведам.

«Мы павінны жыць па сродках»

«Там, дзе мадэрнізацыя праводзіцца за дзяржаўныя сродкі, там яна ідзе менш паспяхова, чым у прыватніка», — прызнаў Аляксандр Лукашэнка.

«Будзем пераходзіць ад патэрналізму да выдзялення сродкаў розным суб'ектам гаспадарання на роўных умовах», — сказаў Лукашэнка.

Пра эфектыўнасць дзяржапарата

Аляксандр Лукашэнка пахваліўся таксама паспяховай рэформай дзяржаўнага апарата.

З яго словаў, колькасць чыноўнікаў у пераліку на душу насельніцтва ў Беларусі меншая, чым у Расіі, Казахстане, Польшчы ці Літве. Ён таксама заявіў, што ў такіх умовах заробак чыноўнікаў не павінен быць нізкі, каб яны мелі матывацыю для работы.

«Сёння стаіць больш маштабная задача — скараціць не колькасць, а залішнія паўнамоцтвы чыноўнікаў», — заклікаў ён.

«Для прыцягнення самых класных спецыялістаў трэба вырашаць пытанне павышэння прэстыжу дзяржслужачых.

Мядзведзеў нядаўна заявіў, што яго турбуе, калі моладзь занадта ўжо імкнецца на дзяржслужбу. У нас жа такіх людзей адзінкі. Таленавітая моладзь сыходзіць у камерцыйныя структуры».

Ён растлумачыў, што прычына такога становішча — неадпаведнасць заробкаў у работнікаў бюджэтнай сферы і ў сярэднім па эканоміцы.

«Трэба павышаць зарплату дзяржслужачым, прычым гэта тычыцца і дактароў, і настаўнікаў».

У той жа час ён даракаў чыноўнікаў за пасіўнасць і безініцыятыўнасць.

«У нашым дзяржапараце сярод дырэктарата усё больш распаўсюджваецца атмасфера апатыі і абыякавасці».

Аб эканоміцы і танках

Пасля доўгай крытыкі ўрада і гаспадарнікаў Аляксандр Лукашэнка вярнуўся да падзей ва Украіне. Ён расказаў пра «страшылкі», якія яму прыносяць і «падкідваюць». Ён заклікаў не паддавацца на страшылкі, бо ніхто не здолее падкапацца пад сістэму, калі эканоміка краіны будзе моцная.

«Што мне толькі ні кажуць сёння. Што каля нашых межаў заселі расійскія танкі, пераблытаўшы нашы мяжы з украінскімі, што пасол Сурыкаў рыхтуецца стаць прэзідэнтам Беларусі. Усіх гэтых [хто прыносіць такя чуткі] штурхаем за дзверы», — заявіў Лукашэнка.

«Ніхто не перакуліць нашу краіну, калі мы самі гэтага не зробім. І ў аснове гэтага ляжыць эканоміка. Будуць працаваць хоць трохі нашы прадпрыемствы, нам не страшныя ніякія танкі», — супакоіў ён.

Ён лічыць, што прычынай падзей «Арабскай вясны» і Еўрамайдану было выкананне краінамі парадаў ЗША і краін Захаду «ў частцы эканамічных стратэгій». «Давайце будзем сумленныя. Што, ЗША і Захад такія дурні? Яны змагаюцца за свой уплыў, але ж яны прыйшлі і параілі там, дзе для гэтага саспела глеба», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка: Прыярытэтам у эканоміцы стане развіццё ўнутранага рынку

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што замест планавага прыросту экспарту па выніках I квартала, наадварот, назіраецца яго скарачэнне на 7%. «Ці абавязаныя былі нарошчваць экспарт, па факце ўпалі на 7%. На справе нарошчваем энергаёмістасць ВУП, а павінны былі зніжаць».

«Прыярытэтам у эканоміцы стане развіццё ўнутранага рынку», — заявіў у сваім пасланні да нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка.

Раней прыярытэтам развіцця быў экспарт.

Іншымі прыярытэтамі Лукашэнка назваў удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай і ўсялякае развіццё канкурэнцыі.

«Нельга аддаваць унутраны рынак замежнікам», — сказаў Лукашэнка.

Гаворка як пра вытворчасць тавараў, так і паслуг.

Ён узгадаў пра пераход ад індустрыяльнай эканомікі да эканомікі ведаў і паслуг. Ён узгадаў прыклад ЗША. Яны застаюцца сыравінным гігантам, але 80% ВУП там даюць паслугі.

Ён спаслаўся таксама на прыклад Кітая.

Пра жонак і каханак сілавікоў

Аляксандр Лукашэнка заклікаў развіваць у Беларусі сферу паслуг і забаваў, індустрыяю прыгажосці і здароўя. Ён таксама наракаў на тое, што беларусы пакідаюць зашмат валюты ў крамах суседніх краін.

«Калі б нашы сілавікі і іх жонкі і каханкі менш ездзілі ў Літву і Польшчу на закупы, мы пакінулі б шмат мільярдаў даляраў у сябе».

«»Ва ўсім свеце становіцца модным быць здаровым і прыгожым. Чым жа мы горш? Чаму мы не бяжым туды, куды бягуць ўсе перадавыя краіны? Усе ў свеце хочуць быць запатрабаванымі. Рэжуць сябе, падцягваюць, расцягваюць нешта там. Гэта мода».

А нашы людзі вып'юць піўка і зашмат сядзяць на канапах, — наракаў Лукашэнка.

Лукашэнка: Шкада, што пры СССР выпампавалі ўсю беларускую нафту

Аляксандр Лукашэнка шкадуе, што ў савецкія гады Беларусь здабывала на сваёй тэрыторыі па 9 млн тон нафты ў год, якія магла б выкарыстоўваць у перыяд незалежнасці.

«Мы настолькі былі сумленныя і справядлівыя (…), што мы выпампоўвалі ўсё — дзеля зорачкі на лацкане, дзеля чагосьці. Ну хто нас тады гнаў у шыю пампаваць з нашых нетраў па 9 млн тон з лішнім нафты штогод? Нашто?» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Усё было нармальна, не — выцягнулі. Сёння з напругай крыху больш за 1,5 млн тон толькі можам здабыць» [нафты ў Беларусі].

«А калі б у нас сёння было нашых тых 9 млн тон, мы б камусьці кланяліся пры нашай унутранай патрэбы менш як 7 млн тон? Мы б жылі, нікому не кланяючыся, і жылі б цудоўна», — наракаў Лукашэнка.

«Але такія мы былі — савецкімі, добрымі, прыстойнымі. Жылі і думалі, што так будзе заўжды».

«Хапала нафты. Мы цэлыя горада ў Расіі будавалі, па-мойму, цяпер у «Лукойла» гэтыя радовішчы, якія мы асвойвалі», — заўважыў ён.

У першы шэраг разам з сілавікамі Вакульчыкам і Шуневічам пасадзілі акадэміка Гусакова

Падчас штогадовага паслання Лукашэнкі да парламента і народа незвычайнае месца заняў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Яго пасадзілі ў першы шэраг, побач разам з сілавікамі — старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам і міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам.

Лукашэнка заклікаў беларусаў скарыстацца сваёй «яўрэйскай кроўю»

«Замежнікі ацанілі спакойную Беларусь, і дзякуюць за гэты спакой, у тым ліку і дыктатару. Дык скарыстайцеся, грамадзяне Беларусі, гэтым зручным момантам і прапануйце паслугі, зарабіце капейку, паварушыцеся трохі. Яўрэйскай жа крыві ў нас дастаткова», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланні да беларускага народу і нацыянальнага сходу.

«Румас [старшыня праўлення Банка развіцця] смяецца — хоць ён не габрэй. Адзін Шапіра [старшыня Мінскага аблвыканкама] у нас [габрэй]. А чаго хаваць, Сямён Барысавіч, зараз жа за гэта не караюць», — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка.

Апраўданні за выбар каманднай мадэлі эканомікі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбар нашай краінай каманднай мадэлі эканомікі ў 90-я гады быў выкліканы аб'ектыўнымі прычынамі.

З ягоных словаў, Польшча магла дазволіць сабе шокавую тэрапію і пераход да рынкавай эканомікі, бо яе грамадства было да гэтага гатовае. Акрамя таго, яна атрымала вялікія крэдыты ад Захаду. У сваю чаргу, у Расіі ёсць вялікія сыравінныя рэсурсы. Беларусь жа не мела гэтага, дый народ не быў гатовы да жыцця ў рынкавых умовах.

«Выбар нашай мадэлі ў 90-я гады быў не памылкай, але, я б сказаў, і не дасягненне. Гэта быў адзіна магчымы выхад у тых умовах. Выхад, прадыктаваны жыццём і здаровым сэнсам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён прызнаў, што ўжо прайшло 20 гадоў, змяніўся свет, і «мы засвоілі, якая жорсткая сусветная эканоміка». «Сёння наспела пара ўдасканальваць эканамічную палітыку краіны. Спакойна, эвалюцыйна, але цвёрда без зацяжак і лішніх ваганняў», — сказаў Лукашэнка.

«Прыярытэтам у эканоміцы стане развіццё ўнутранага рынку», — заявіў у сваім пасланні да нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка.

Раней прыярытэтам развіцця быў экспарт.

Іншымі прыярытэтамі Лукашэнка назваў удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай і ўсялякае развіццё канкурэнцыі.

«Мы жарэм абы-што і як папала»

Мы жарэм абы-што і як папала. Едучы, мы самі сябе труцім. Нашто ты жарэш на нач бульбу з мясам? Шмат мы гаворым пра раздзельнае харчаванне. Есці трэба толькі свае прадукты. Замежнае ўсё — не для нашага арганізма.

Ён прывёў прыклад Кісяля, кіраўніка тэлебачання АНТ, які трымаецца ў форме, бо шторанак і штовечар бегае па 10 кіламетраў, «не ведаю, да каго ўжо ў вечар бегае».

Аб прапановах па падтрымцы нараджальнасці

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ёсць дзве новыя прапановы па падтрымцы сямей з дзецьмі. Ён падкрэсліў, што гэта пакуль толькі прапановы.

Калі цяпер пры з’яўленні другога дзіцяці маці атрымлівае 40% ад сярэдняй зарплаты ў месяц, то прапануецца, каб сям’і выплачвалася 35% ад сярэдняй зарплаты на кожнае дзіця, калі гэта другое дзіця ў сям’і.

Іншая прапанова палягае на тым, каб ствараўся дэпазіт 10 000 даляраў на трэцяе дзіця.

Замежная палітыка — у канцы паслання

Аляксандр Лукашэнка назваў адносіны з Расіяй стратэгічным прыярытэтам нашай краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў захаванні стабільнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Ён пахваліў Беларусь за стаўку на развіццё адносінаў з Кітаем.

Еўрасаюз ён узгадаў чацвёртым у шэрагу прыярытэтаў. Ён заявіў пра неабходнасць развіваць адносіны з ЕС і ЗША, бо гэта «цывілізаваныя і багатыя дзяржавы». Ён выказаў спадзяванне, што «нашы партнёры» пойдуць на супрацоўніцтва з Беларуссю.

Прыярытэтам ён назваў таксама развіццё адносін з азіяцкім рэгіёнам і краінамі Лацінскай Амерыкі, Афрыкі.

«Краіна ў нас адна»

«Краіна ў нас адна. Мы сыдзем – прыйдуць іншыя, а Беларусь застанецца», — так закончыў сваё пасланне ён.

Прамова скончылася. Лукашэнка папрасіў дазволу прысесці на час адказу на пытанні.

Лукашэнка зноў хваліў Турчынава

«Ён вельмі веруючы, абсалютна праўкраінскі чалавек, — сказаў Лукашэнка. — Занадта нацыяналістычны, але ж людзі розныя, — адзначыў ён. — Гэта не найгоршая для нас і Расіі фігура».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Расіі не патрэбная вайна ва Украіне. Ён мяркуе, што Расія проста хоча дабіцца, каб ва Украіне не было прысутнасці НАТА.

Лукашэнка зноў катэгарычна выступіў супраць федэралізацыі: «Гэта зафіксуе раскол Украіны». «Нам, беларусам, гэта не трэба.

Мы хочам, каб Украіна была адзінай і пазаблокавай дзяржавай». «Дык нашто нам сёння нагнятаць гэтую абстаноўку і ствараць нейкі кіраваны хаос на ўсходзе Украіна?» «Калі нехта кажа, што такой дзяржавы Украіна ніколі не было, то гэта цынізм. Усе дзяржавы ўзніклі на абломках імперый. Так і Беларусь узнікла, — нагадаў Аляксандра Лукашэнка. — Ёсць дзяржавы, няважна, калі яны з'явіліся».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў Захад за тое, што ў былой Югаславіі былі створаны прэцэдэнты для ўкраінскіх падзей.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прызнае легітымнасць Вярхоўнай Рады Украіны і абранага ёй в.а. прэзідэнта. «У імя нашых інтарэсаў з чортам гатовыя размаўляць».

«Хто б да нас не прыйшоў, мы будзем абараняцца са зброяй у руках», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка тых, хто хоча паўтарыць у Беларусь украінскі сцэнар.

Лукашэнка расказаў, што меў размовы з краінамі Захаду адносна выхаду з украінскага крызісу.

«Калі вы хочаце сутыкнуць нас з Расіяй, у вас не ўдасца», — расказаў ён пра свой адказ заходнікам у часе гэтых кулуарных размоваў. «У самых складаных сітуацыях мы будзем разам з Расіяй», — паўтарыў ён.

«Мы будзем з Расіяй», — тройчы паўтарыў ён.

«Нас страшаць: заўтра тут Пуцін прыйдзе, нас захопіць. Калі прыйдуць, мы будзем змагацца».

Не называючы прозвішча віцебскага актывіста расейскага руху Герашчанкі, Лукашэнка выказаў здзіўленне, што яго дагэтуль не выкінулі з Беларусі. «Да такіх людзей падыходзіць як да дыверсантаў!» — загадаў ён.

«Вы ж мяне ведаеце, я ніколі не быў туалетнай паперай і не буду», — звярнуўся ён да пасла Расіі Сурыкава.

«Беларуская мова — гэта родная мова, і мы павінны яе ведаць. Мы занадта асцярожна падтрымліваем беларускую мову», — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.

Агулам зварот Аляксандра Лукашэнкі і адказы на пытанні доўжыліся больш за 4 гадзіны.

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=127154

Наша Ніва
 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)»
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Бунтоўны дух мысляра
ТВОРЫ | Водгук, рэцэнзія


Я ведаю паэта Яўгена Гучка ўжо не адзін дзясятак гадоў. Чалавек ён чысцейшага сэрца, высокіх дум і парыванняў, неадступны і пранікнёны патрыёт сваёй роднай зямлі. Эрудыт, мысляр... А ў той...
Гісторыкі патлумачылі расейскаму шавіністу, калі з’явілася беларуская мова
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». Пры гэтым ён спаслаўся на расейскую газэту «Правда» за 1926 год, паведамляе...
Сенсационное выступление экс-помощника Лукашенко
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Эканоміка


Кирилл Рудый призвал защитить бизнес от силового давления государства. Экономика сегодня падает не из-за реформ, а из-за того, что их нет. Силовая реакция на кризис усугубляет его. Появляются проблемы, вызванные...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 154
mod_vvisit_counter Учора 1397
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 154
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 23596
Каталог TUT.BY