Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Школа ці шкода? Шкода!..

Школа ці шкода? Шкода!.. Друк E-mail
17.01.2009 | 21:13 |
Школа ці шкода? I гэты абсурдны эксперымент над дзецьмі называецца «рэформа»

Скажам проста, без рэверансаў: замест таго, каб ступіць крок наперад, як гэта павінна быць пры рэформах, наша школа насамрэч зрабіла два крокі назад. Гэтая зусім марная прыдумка ставіць сябе адразу ў супрацьлеглую якасць - у антырэформу, псеўдарэформу, якая, не ліквідавала ранейшыя памылкі і паспешліва робіць новыя...

Дарагая эканомія

У новай "рэформе", абрынутай на нашу школу, кідаюцца ў вочы некалькі істотных хібаў.

Ненавуковасць. Ні ў беларускай, ні ў сусветнай педагогіцы не знойдзеце вы абгрунтавання шкоднасці ці малаэфектыўнасці профільнага, паглыбленага навучання. Яшчэ ў 1999 годзе навукоўцы параўноўвалі замежны досвед сярэдняй школы з нашым і прыйшлі да пераканання, што і ў беларускай школе магчымы адыход ад дзяржаўнай манаполіі і стымуляванне новых мадэляў школы; імкненне да еўрастандартаў і эквівалентнасці дакументаў аб агульнай адукацыі; інтэнсіўная спецыялізацыя асобных школ у адпаведнасці з актуальнымі грамадскімі і выхаваўчымі мэтамі; цеснае адзінства школьнай і тэхналагічнай падрыхтоўкі аж да рэалізацыі політэхнічнага навучання.

Гэтым навукова вывераным прынцыпам супярэчаць сённяшнія змены.

Табліца размеркавання вучняў (% ад агульнай колькасці), якія займаліся па-беларуску ў школах (1994-2008)

Вобласць 94/95 95/96 96/97 97/98 98/99 99/00 00/01
Мінск 21 17,7 15,4 13,4 11,2 9,5 8,4
Брэсцкая 44 39,2 35,7 33,4 32 30,7 30,2
Віцебская 35,9 28,5 26,9 26,2 25,2 25,9 24,5
Гомельская 43,4 26,1 23,3 21,9 20,7 20,4 20,3
Гродзенская 50,7 50,8 51,3 51,5 51 50,3 48,3
Мінская 54,6 55,3 55,8 54,5 54,4 54 52,6
Магілёўская 34,6 27,5 23,8 22,6 22,1 22,9 21,6
Усяго 29,4 27,8 32,9 31,6 30,5 30 29
 
Вобласць 01/02 02/03 03/04 04/05 05/06 06/07 07/08
Мінск 7,3 6,4 5,1 4,2 3,6 3,2 4994/2,5
Брэсцкая 28,8 27,6 26,9 26,4 28,5 25,9 47.859/25,8
Віцебская 23,8 23 23,1 21,5 21 20,6 27.431/19,8
Гомельская 19,8 18,9 18,4 18,6 17,3 16,9 29.817/17
Гродзенская 45,9 41,9 38,1 35,2 31,9 29,2 36,837/27,6
Мінская 50,8 47,9 44,5 42,6 43 37,6 60.806/36,4
Магілёўская 21 20,8 19,9 20,5 18,8 18,5 23.427/17,9
Усяго 27,8 26,3 24,8 23,8 23,3 21,5 20,9

Паспешлівасць новага рэфарматарства таксама відавочна.

Звычайна такія важныя рэчы робяцца абачліва, ступеньчата. Чаму, напрыклад, не даць спакойна давучыцца ў 12-годцы 10-ці , а то і 9-класнікам? За паўтара месяца (адпаведны дэкрэт быў падпісаны 17 ліпеня) да пачатку гэтага навучальнага года немагчыма было стварыць навукова вывераную канцэпцыю, падрыхтаваць больш-менш прымальную нарматыўна-праграмную дакументацыю, не гаворачы пра падручнікі.

Памылковасць. Гэтак спяшаліся знайсці "лішнія" грошы, што забыліся на тое, як бы не наламаць дроў. Ат, не атрымалася і тут. Нават цэлы прадмет выкінулі. Добра, што гэта аказалася не матэматыка, аб'ём якой скарацілі на чатыры гадзіны. Не пашанцавала грамадазнаўству, геаграфіі, замежным мовам, музыцы, фізіцы, гісторыі, выяўленчаму мастацтву, аб'ём якіх таксама быў скарочаны. Вялікай памылкай з'яўляецца задэклараваны антынавуковы прынцып "выроўнівання" ведаў замест профільнасці, паглыбленасці, варыятыўнасці, павышэння ролі вывучэння замежных моў.

Выкінуты, дакладней вырваны, цэлы год з сістэмы навучання!

Шаноўны міністр адукацыі А.Радзькоў нічога не здолеў адказаць старшыні Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Здановічу, які заяўляў: "Робіцца відавочным, што зварот да 11-гадовага тэрміну навучання азначае пачатак новай рэформы, што вядзе ў пячорны век... У Кітаі, Польшчы, Іспаніі, Германіі колькасць навучальных тыдняў - 40, аб'ём нагрузкі на вучня - ад 1100 да 1600 заняткаў у год пры 12-13-гадовым тэрміне навучання. А ў Беларусі - 800 заняткаў за год, ды яшчэ плануюць іх колькасць паменшыць. Пры далейшым паніжэнні гэтых паказчыкаў наступствы для дзяржавы будуць незваротнымі". Слушна сказана.

Мастацтва? Забудзьцеся!

Гэта ж трэба: такая неабходная для духоўнага ўзбагачэння і маральнага станаўлення дзіцяці дысцыпліна, як айчынная і сусветная мастацкая культура, нечакана знікла. А колькі ў нас было ўжо напрацавана для школы ў гэтым накірунку! Праграмы, дапаможнікі, досвед, якім не сорамна было дзяліцца з суседзямі... Укладзены значныя інтэлектуальныя сілы і матэрыяльныя сродкі. І ўсё - выкінуць?..

Спецыялістаў па АСМК (айчынная сусветная міравая культура) дагэтуль рыхтуюць у ВНУ, хоць ужо і няма такога прадмета ў школе. Спецыяльнасць вельмі патрэбная і нават папулярная сярод абітурыентаў. Фенаменальна, але сёлета самыя вялікія конкурсы абітурыентаў зафіксаваны на факультэце народнай культуры ў вядучым Дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка. Універсітэт не дабраў абітурыентаў на бюджэтныя месцы на матэматыку, фізіку, гісторыю, геаграфію, філалогію, затое... перабраў на небюджэтныя спецыяльнасці "Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія", "Сусветная і айчынная культура. Фальклор". І гэта нягледзячы на тое, што ўсе ведалі: АСМК у школе не будзе. Не дай Божа яшчэ мастацкую культуру пачнуць па інерцыі выкідаць з вучэбных планаў каледжаў...

Павучымся ў суседзяў?

Нашы колішнія беларускія савецкія педагогі ў свой час, здаецца, залішне арыентаваліся на Расію. Але сёння, лічу, варта зірнуць на сучасны педагагічны досвед краіны-суседкі. Так, у 2005 годзе ўрад РФ прыняў пастанову "Аб Федэральнай мэтавай праграме развіцця адукацыі на 2006-2010 гады" (можна лёгка знайсці ў інтэрнеце), якая выконваецца за кошт сродкаў федэральнага бюджэту. Чырвонаю ніткаю праз увесь федэральны расійскі дакумент праходзіць ідэя інтэграцыі ў еўрапейскую адукацыйную прастору, павышэнне мабільнасці прафесійнай адукацыі, рост яе экспартнага патэнцыялу. Змены ў Беларусі - супрацьлеглыя. Мы ўсё падаем і падаем, аддаляючыся ад перадавога досведу чалавецтва, губляем нават свае дасягненні.

Дарэчы, праблему загружанасці школьнікаў расійскія педагогі вырашаюць не шокавымі метадамі, як у нас, а паступова, эвалюцыйна. Ва Украіне, Расіі і іншых краінах айчынная і сусветная культура займаюць належнае месца ў навучальных планах.

У адрозненне ад Беларусі ў Расіі павялічваюцца ўкладанні ў адукацыю, якая імкнецца да еўрапейскіх стандартаў, а ў нас адукацыйныя ўстановы лічаць аб'ектам... эканоміі.

Праблемы толькі павялічваюцца

Пакуль жа комяк нявырашаных праблем у адукацыі толькі нарастае. У школе не хапае падручнікаў, настаўнік замест творчай дзейнасці завалены папяровай кругаверцю. Зменшылася колькасць гадзін на вывучэнне дысцыплін, і многім педагогам давялося шукаць іншую працу (у наступным навучальным годзе колькасць непрацуючых яшчэ павялічыцца). Заробкі мізэрныя, асабліва ў работнікаў дашкольных і пазашкольных устаноў. Паўсюдна не хапае сродкаў... Большасць ВНУ пераходзіць з пяцігадовага навучання на чатырохгадовае. Адчуваецца няўпэўненасць кіраўніцтва: то адмяняюцца, то дадаюцца льготы, тое ж самае адбываецца з працягласцю адпачынку розных катэгорый педагогаў.

Вельмі шкада, што ў нас сверб рэфарматарства ідзе з галоў асобных чыноўнікаў, далёкіх ад разумення справы, а пакутуюць дзеці, хвалююцца бацькі. Яшчэ на майскай асамблеі ТБШ і ТБМ трывожна канстатавалі: неапраўдана часта мяняюцца вучэбныя планы, праграмы, падручнікі. У канцы 90-х гадоў падставай для замены дапаможнікаў была наяўнасць у іх гістарычнага сімвалу. Цяпер выключаюцца з праграм творы таленавітых, у тым ліку народных, пісьменнікаў. Перадузятаму рэфармаванню найперш падлягаюць дысцыпліны, якія фарміруюць патрыятызм, грамадзянскія пачуцці, маральныя якасці, эстэтычны густ: літаратура, гісторыя, мастацкая культура. Дзеля г.зв. аптымізацыі зачыняюцца школы, ліцэі, ВНУ, сярод якіх установы, што складалі гонар беларускай адукацыі.

Неабгрунтаваная, амаль штогадовая змена правіл прыёму ў ВНУ і размеркавання выпускнікоў стварае сітуацыю нераўнапраўя для абітурыентаў і выпускнікоў вышэйшай школы розных гадоў, прыводзіць да зніжэння якасці адбору будучых спецыялістаў, стварае нервовую атмасферу ў грамадстве ў цэлым.

Хопіць ціснуць родную мову

Надзвычай прыкрая з'ява - пагардлівае стаўленне да роднай мовы, і віна за гэта ў значнай ступені ляжыць на нашай школе.

Беларуская мова як мова навучання і выхавання, а таксама як прадмет надалей маргіналізуецца, дыскрымінуецца. Ствараюцца ўмовы для паслядоўнага скарачэння колькасці вучняў, якія займаюцца па-беларуску...

Стан беларускамоўнага навучання ў адукацыйных установах выклікае трывогу шырокай грамадскасці ужо даўно. Калі ў 1993-1994 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці іх было 92,6%), то цяпер гэтая планка стала ніжэй за 18%. Гэтую статыстыку і сапраўдную яе сутнасць Міністэрства адукацыі хавае ад народа. На сайце міністэрства (www.minebu.unibel.by) вы знойдзеце толькі статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год)...

Усяго ў 2007/2008 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 20,9 % ад агульнай колькасці школьнікаў. Гэта даволі крытычныя межы для існавання нацыі. Па вызначэнні ЮНЕСКА, народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на роднай мове размаўляе менш за 30% дзяцей. Няцяжка падлічыць, што з такой хуткасцю (прыблізна 1% у год) поўнае знішчэнне беларускай адукацыі адбудзецца ўсяго праз дваццаць гадоў. Гэтага нельга дапусціць!

Не лепшыя справы і ў дашкольным выхаванні, хаця ў Міністэрстве адукацыі нам далі звесткі, што на пачатак 2007 года ў краіне 41,3% груп дашкольных устаноў поўнасцю вядуць працу з дзецьмі на беларускай мове, а ў сельскай мясцовасці нават - 77,4%. Але ж мы ведаем якасць той працы: у садках поўнасцю не захоўваецца роднамоўны рэжым, як і ў школах. У краіне, якая нібыта трымае курс на незалежнасць і суверэнітэт, адсутнічае сістэма вышэйшай школы на нацыянальнай мове!

Але вось што адметна сёння. У прадчуванні нацыянальнай небяспекі ў народзе больш выразна сталі праяўляцца нацыянальныя пачуцці і пратэстныя ўчынкі, асабліва ў моладзі. Штогод павялічваецца колькасць жадаючых здаваць тэсты па беларускай мове (87.000 абітурыентаў у 2007 годзе - пры тым, што колькасць выпускнікоў школ з беларускай мовай навучання памяншаецца). Сёлета гэтыя паказчыкі крыху паменшыліся (недзе на 3%). Але затое тэсты па-беларуску выпускнікі здалі лепш, чым па-руску: кожны трэці іспыт па рускай мове быў завалены. Па гісторыі на беларускай мове праходзіла тэсціраванне ў тым жа 2007 годзе 27.490 чалавек з 37.717 абітурыентаў, сёлета - 22 тысячы з 28.479. Тут працэнты абітурыентаў, якія абралі іспыты на роднай мове, значна ўзраслі (недзе на 4%). Нягледзячы на тое, што Міністэрствам адукацыі быў зроблены нашумелы перавод выкладання гісторыі і геаграфіі на рускую мову.

Насуперак адміністрацыйнаму ціску, самавольству і неспрыяльным умовам працягваецца набор у першыя беларускамоўныя класы. Усіх жадаючых вучыцца на роднай мове дзяржаўныя школы не прымаюць, а для вольнага адкрыцця недзяржаўных умовы не створаны.

Кадры, кадры...

Прааналізаваўшы працу адукацыйных устаноў апошняга дзесяцігоддзя, прыходзіцца канстатаваць паніжэнне ў цэлым росту прафесіяналізму, пачуцця нацыянальнага гонару і наогул маральнасці кадраў. А ці можа быць інакш у дзяржаве, якая нічога не робіць для павышэння аўтарытэту прафесіі настаўніка? Наадварот.

Дастаткова параўнаць заробкі ва ўстановах адукацыі і ў так званых сілавых структурах. За адно толькі званне палкоўнік міліцыі атрымлівае амаль столькі, колькі ў сярэднім настаўнік, а надбаўкі за вучонае званне ў ВНУ такія ж, як за званне сяржанта міліцыі... Народу наўпрост унушаецца: навошта вучыцца - лепш быць сяржантам... Ці ж па-дзяржаўнаму гэта, ці справядліва, ці па-боску?

Патрэбен глыбокі, разважлівы падыход да рэфармавання адукацыі. Пакуль рэформы будуць праводзіць людзі, надзеленыя высокай уладай, ды без валодання элементарнымі школьнымі ведамі, людзі, якія смешаць народ сваімі "афарызмамі" ў выступах па тэлебачанні і ў іншых СМІ, уражваюць прафанізмам у граматыцы, гісторыі і культуры, няведаннем тэндэнцый развіцця еўрапейскай і сусветнай педагогікі, ніякія папулісцкія і паспешлівыя змены не прывядуць да якасных пераўтварэнняў ў краіне і грамадстве. А непрадуманыя эксперыменты над нашымі дзецьмі, як ні называй іх салідным словам "рэформа", да дабра не давядуць.

Алесь ЛОЗКА, старшыня РГА "Таварыства беларускай школы"
"Народная воля", 9.01.2009  №3-4 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1959
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7079
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29510