Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow План РасПуціна (Барбароса)

План РасПуціна (Барбароса) Друк E-mail
17.03.2014 | 18:49 |
Яўген Мурашка, старшыня Згуртавання беларусаў НямеччыныЯўген Мурашка

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за ста людскіх лёсаў, сярод якіх і наш зямляк Гамельчанін Міхась Жызьнеўскі. 95 забітых і памерлых ад ран, і гэта яшчэ не дакладная лічба, бо невядома сколькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь, больш за тысячу параненых, 315 зніклых без вестак. Але гэта відаць не поўны рахунак за права быць гаспадарамі на уласнай зямлі. Але не дарэмна лягла "Нябесная сотня" у падмурак новай Україны якая, дзякуючы самаахвярнасці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Народ Украіны атрымаў магчымасць скінуць злачынны рэжым злодзея- рэцыдывіста Януковіча. І, калі паўстаўшы, украінскі народ запатрабаваў справаздачу за пралітую кроў, "гарант" Канстытуцыі, банальна знік, тым самым ухіліўшыся ад выканання сваіх прэзідэнцкіх абавязкаў. Далей ужо юрыдычныя працэдуры, паставілі на яго прэзідэнцкіх паўнамоцтвах тлусты крыж. Цяпер, пан Янукевіч абвінавачваецца у злачынствах супраць чалавечнасці і абвешчаны ў Міжнародны вышук. Спадзяемся, што пройдзе час і ён зойме утульную камеру у Гаазе, дзе будзе чакаць нашага пахана. І гэта сустрэча не за гарамі.

Мы усе тут, у Нямеччыне, з трывогай сачылі за гераічнай барацьбой украінскага народа і, калі Майдан перамог, з палёгкай уздыхнулі. Патрыёты змылі кроў і копаць з твараў, пахавалі сваіх герояў, абралі народную уладу Чакалася, што наступіць мірнае будаўніцтва новай Украіны, але...

Але крамлёўскаму рэжыму, на чале з такім жа "бяссрэбранікам" Пуціным, стала не да спадобы, што Україна выходзіць з пад яе кантролю. Не прайшло і тыдня як з поўдня пачуйся грукат расейскай зброі. Пад гэты грукат адбыўся пераварот у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, пасля чаго марыянетачная ўлада звярнулася да Расеі па абарону рускамоўнага насельніцтва. Расейскія СМІ, паднялі вэрхал аб масавых злачынствах супраць рускіх. Пры тым, што ніякай пагрозы з боку украінскай улады да рускіх не існавала і не існуе, па вызначэнню. Паўтараецца, адзін да аднаго, сцэнар агрэсіі супраць Грузіі у 2008г. і той жа метад па зацягванню украінцаў у расейскае грамадзянства.

Безумоўна, лямант з Крыму быў пачуты у Маскве і ужо:

"...1 марта Совет Федерации России единогласно принял предложение президента России Владимира Путина о введении войск в Украину.

"Рассмотрев обращение президента РФ, и исходя из интересов и безопасности жизни граждан РФ, наших соотечественников и личного состава военного контингента вооруженных сил РФ, дислоцирующихся в соответствии с международным договорам на территории Украины, Автономная Республика Крым, в соответствии с пунктом "г" части 1 статьи 102 Конституции Российской Федерации Совет Федерации Федерального Собрания Российской Федерации постановляет: дать согласие президенту РФ на использование Вооруженных сил Российской Федерации на территории Украины до нормализации общественно-политической обстановки в этой стране", - говорится в решении верхней палаты российского парламента....»

Атрымаўшы каманду «фас» з Севастопаля з базы Чарнаморскага флоту, па усяму Крыму, пачалі распаўзацца расейскія штурмавікі, захопліваючы адміністрацыйныя будынкі і усталёўваючы расейскія сцягі, блакуючы украінскія вайсковыя часткі, захоплена пераправа праз Керчанскую пратоку. Цяпер праз яе, бесперашкодна, ідуць расейскія войскі. Ідзе назапашваньне вайсковай сілы уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы. І нарэшце, з'явіўся гэты дакумент, які пацверджвае ісцінныя намеры Крамля (Пуціна) і раскрывае даўнішнія планы па прымусоваму ўключэнню Украіны пад патранат Расеі

ООН, 4 мар - РИА Новости. Президент России Владимир Путин получил от Виктора Януковича письменную просьбу использовать российские вооруженные силы для защиты населения Украины, заявил в СБ ООН постпред РФ Виталий Чуркин

«Сегодня я уполномочен сообщить также следующее. Президентом России получено следующее обращение президента Украины Виктора Януковича. Я цитирую. Заявление президента Украины. Как законно избранный президент Украины заявляю: события на Майдане, незаконный захват власти в Киеве привели к тому, что Украина оказалась на пороге гражданской войны. В стране царят хаос и анархия. Жизнь и безопасность людей, особенно на юго-востоке и в Крыму, под угрозой. Под воздействием западных стран осуществляются открытый террор и насилие. Люди преследуются по политическому и языковому признакам», - сказал Чуркин.

«В этой связи обращаюсь к президенту России Владимиру Владимировичу Путину с просьбой использовать вооруженные силы Российской Федерации для восстановления законности, мира, правопорядка, стабильности, защиты населения Украины. Виктор Янукович, 1 марта 2014 года», - процитировал он обращение Януковича, заявляющего о своей легитимности как главы государства

А гэта ўжо паўнамаштабная захопніцкая вайна. У гэтых варунках Беларусь можа быць уцягнута ў саўдзельнікі гэтага злачынства. Калі раней, падзеі у Крыме, насілі лакальны характар і давалі спадзеў на іх мірнае ўрэгуляваньне, дык са з'яўленнем гэтай подлай акцыі ўсе надзеі зніклі. Я не вайсковец, але мяркую, што Пуцін будзе прымушаць Лукашэнку прапусціць расейскія войскі праз тэрыторыю Беларусі ў накірунку беларускага Палесся і Чарнобыльскай зоны, праз Хойнікі-Брагін-Камарын, адкуль да Чарнобыля 10-15 км., а там і да Кіева рукой падаць. Як бы хто не лічыў, але гэта вайна не абыйдзе бокам беларускі народ, які робіцца закладнікам расейскай агрэсіі. Не выключаю, што на беларускія аэрадромы-падскокі, напрылад у Зябраўцы што пад Гомелем, у Бабруйску, пасадзяць пэўную колькасьць бамбавікоў і знішчальнікаў, гэта кароткі шлях у неба над Украінай.

Дык чым беларусы могуць дапамагчы украінскаму народу выстаяць? У беларусаў няма іншай зброі, як мірны пратэст супраць гэтай агрэсіі. У гэты небясьпечны час беларускія палітыкі, грамадскасьць, павіны праявіць максімум салідарнасьці. Пакінуць у баку усе свае палітычныя амбіцыі, спыніць гульні ў выбары і заасяродзіцца толькі на адным - перашкодзіць расейскім агрэсарам задавіць парасткі народнай улады ва Украіне Усімі людскім рэсурсамі і метадамі, перашкаджаць прасоўванню расейскіх захопнікаў праз беларускую зямлю, калі такое здарыцца. Неабходна блакаваць узлетныя поласы аэрадромаў, чыгуначны транспарт, аўтамагістралі. Не чакаючы дазволу, ладзіць акцыі пратэсту па усёй Беларусі.

Трэба памятаць, што калі мы сёньня, не дапаможам выстаяць украінскаму народу, заўтра беларускі народ паўторыць іх лёс.

У Беларусі таксама шмат рускіх, якія ухваляюць расейскую агрэсію. У выпадку ўзьнікненьня вызвольнай барацьбы ў Беларусі, не выключаецца, паўтор падзей у Крыму. Падставай для гэтага могуць стаць правакацыі на ўжо расейскай маёмасьці "Белтрансгаз" ці тыя ж зьнішчальнікі ці іншая расейская маёмасьць. Таму нельга дапусціць распродаж беларускай маёмасьці расейскаму капіталу, каб у будучыні не з'явіліся падставы для агрэсіі.

Будучыня беларускай нацыі, сёньня вырашаецца на зямлі і ў небе Украіны.

Слава Украіне!
Героям слава!

За Беларусь!

club.belaruspartisan.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1663
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8495
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52168