Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Зварот Руху салідарнасці “Разам”

Зварот Руху салідарнасці “Разам” Друк E-mail
07.03.2014 | 22:16 |
Вячаслаў СіўчыкЧасовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь спадар Ітан Голдрыч
вул. Старавіленская, 46, Мінск 220002

Амбасадар Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Дамінік Газюі
пл. Свабоды, 11, 220030 Мінск

Амбасадар Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Брус Бакнэл
вул. Карла Маркса, 37, Мінск 220030

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар КНР у Рэспубліцы Беларусь спадар Цуй Цымін
вул. Берасцянская, 22, г. Мінск 220071

Шаноўнае спадарства!

Рух Салідарнасці "Разам" вельмі занепакоены крызіснай сітуацыяй, якая ўзнікла, дзякуючы неадэкватным дзеянням уладаў Расійскай Федэрацыі, што ўвялі свае войскі ва Ўкраіну, і якія 27 лютага 2014 года здзейснілі захоп урадавых будынкаў Аўтомнай Рэспублікі Крым. На 16 сакавіка 2014 года ва ўмовах практычнай акупацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны быў прызначаны рэферэндум з мэтай далучэння Крыма да Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на знешне анекдатычнае з юрыдычнага пункту гледжання "рашэнне пра рэферэндум", на правядзенне якога даецца 10 сутак, гэты крок уладаў Расійскай Федэрацыі парушае Будапешцкі мемарандум 1994 года, які гарантаваў Украіне, Беларусі і Казахстану тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт узамен на адмову ад валодання ядзернай зброяй. Як вядома, гарантамі Будапешцкага мемарандума 1994 года з'яўляліся: сённяшні агрэсар - Расійская Федэрацыя, а таксама Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты Амерыкі. Такім чынам, у выніку агрэсіі з боку Расіі любой краіне даецца права валодаць ядзернай зброяй, бо атрымліваецца, што нікчэмнымі з'яўляюцца міжнародныя дамовы наконт ядзернай зброі, нават калі выкананне гэтых дамоваў гарантуецца пастаяннымі сябрамі Рады Бяспекі ААН. Таму вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы ў розных краінах свету засумняваліся ў псіхічным здароўі Ўладзіміра Пуціна і параўналі яго палітыку да Крыму напрыканцы лютага - у сакавіку 2014 года з палітыкай Гітлера ў адносінах да Судэтаў у 1938 годзе. Як вядома, Гітлер апеляваў да таго, што ў Судэтах жыве нямецкае насельніцтва. Уладзімір Пуцін апелюе да таго, што ў Крыме жыве расійскае.

Акрамя таго, звяртаем вашу ўвагу на наступныя акалічнасці: аднагалоснае галасаванне ў Парламенце Расійскай Федэрацыі за дазвол увядзення войскаў ва Ўкраіну, адсутнасць крытыкі дзеянняў Уладзіміра Пуціна з боку расійскіх палітыкаў, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады, факты адкрытай хлусні ў афіцыйных заявах расійскага кіраўніцтва і падкантрольных яму СМІ, жорсткае здушэнне пратэстаў прадстаўнікоў расійскай грамадскасці супраць магчымай вайны паказалі, што ў Расійскай Федэрацыі адсутнічае палітычная адэкватнасць і павага да нормаў міжнароднага права на ўсіх узроўнях дзяржаўнай ўлады.

Як вам вядома, беларуская нацыя жахліва пацярпела ад дзвюх імперыялістычных войнаў, якія вяліся на яе тэрыторыі ў ХХ стагоддзі. Таму мы выступаем катэгарычна супраць руйнавання сістэмы міжнароднай бяспекі і агрэсіўных паводзінаў Расійскай Федэрацыі.

Просім вас, як прадстаўнікоў краін-сяброў Рады Бяспекі ААН не толькі зрабіць усё магчымае, каб спыніць агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, але і паставіць пытанне, ці можа Расійская Федэрацыя, як краіна-агрэсар, улады якой кожны дзень з пачатку крымскага крызісу даводзяць сваю неадэкватнасць, быць пастаянным сябрам Рады Бяспекі ААН.

Просім дзейнічаць, бо агрэсія Расійскай Федэрацыі доўжыцца з 27 лютага 2014 года, і з таго часу мы ўсе знаходзімся ў небяспецы пачатку ваенных дзеянняў.

 

З павагай,
Старшыня Руху Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык
7 сакавіка 2014 г.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1695
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6815
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29246