Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Україна arrow Так нараджаюцца нацыі… (Кіеў – Мінск)

Так нараджаюцца нацыі… (Кіеў – Мінск) Друк E-mail
25.02.2014 | 18:24 |

Пісьменнік Уладзімір Шаўкашытны Наш аўтар, пісьменнік Васіль Якавенка, звярнуўся да свайго кіеўскага калегі і сябра Уладзіміра Шаўкашытнага з лістом спачування з нагоды трагічных падзей на Майдане і ў Украіне: "Дарагі мой Уладзімір Фёдаравіч, няма слоў як я спачуваю Украіне, улічваючы ўсё, што там у вас адбываецца. І горка ад думак, што ні ЕС, ні Расія не здольныя ашчаслівіць Украіну, бо там з аднаго боку -- ліберальнае балота і, як вынік, маральна-этнічная дэградацыя, а з другога -- палітычная пастка. Паміж імі -- на украінскай зямлі -- пакуль што дым, кроў, агонь ды зацятыя спрэчкі".

 

Пісьменнік Уладзімір Шаўкашытны адказаў беларусу сваім разгорнутым пісьмом, якое мы, са згоды адрасата, друкуем ніжэй

Дарагі мой беларускі браце Васылю! Дзякую за душу і спачуванне. Кажу Вам як чалавеку, якога бязмежна паважаю як пісьменніка і грамадзяніна, з якім разам і паасобку вырашалі праблемы чарнобыльцаў, сэрца якога баліць за шматпакутную Беларусь, як маё - за Украіну. Сёння, 21 лютага, быў амаль мірны дзень на Майдане. За дзень паранілі "толькі" аднаго актывіста - яго паранілі "героі" з "Беркута", уцякаючы з Кіева, як шкадлівыя каты. А мы -- паўмільёна украінцаў хавалі загінуўшых, дакладней, праводзілі іх з месца іхняга подзвігу, з месца іхняй славы -- з Майдана - у Вечнасць. Я ўпершыню за 90 дзён Майдану заплакаў. Упершыню я не змог даспяваць дзяржаўнага гімна -- мы хавалі квет нашай нацыі! Хлопцаў, народжаных у Незалежнай Украіне. Яны гінулі за Незалежнасць, якую я абвяшчаў у 1991 годзе, будучы Народным дэпутатам Украіны. Я не плакаў, калі яны гінулі поруч са мною -- не было часу: на нас насоўвалася тупая і бяздушная сіла -- вышкаленая і выхаваная па рэцэптах расійскага спецназу -- галаварэзаў Пуціна -- адборная армада самых моцных хлопцаў-украінцаў, закутых у браню спецаснашчэння, падмацаваных расійскаю "Чаромхай", расійскімі патронамі і гранатамі, расійскімі снайперамі.

Мы гукалі да іх: "Браты-украінцы! Не забівайце братоў!" Адно Каін ніколі не чуў Авеля! Няма ў яго таго апарата, каб пачуць брата --кастрыраваны, нашпігованы чужымі каштоўнасцямі й чужымі стымулятарамі, ён ператвораны ў машыну для забойства. Васылю! Я бачыў радасць пад іхнімі шаломамі, калі падалі ад іхняй кулі хлопцы 18 - 25 гадоў, калі 17-гадовай дзяўчынцы, якая прынесла на барыкаду каву і бутэрброды, гранатаю вырвала кусок куртачкі і скуры на спіне, пакінуўшы там 17 пластыкавых кулек і зламаўшы рэбры. Яна ажыла 18 лютага, а 20 прыйшла на Майдан раздаваць выпечаныя канапкі, ледзьве трымаючыся на нагах пасля аперацыі і абязбольваючых! Тыя, хто кінуў у яе гранату, і яна -- адной крыві. А дух у іх розны. Дакладней, Дух - у знешне кволай дзяўчынкі, а ў тых натрэніраваных адмарозкаў -- халодны душок, душок бязродных, ніякага сваяцтва не ведаючых, і гэта пра іх пісаў наш Кабзар -- "Рабы падножкі, бруд Масквы"...    Сёння плакалі нават непахісныя і бясстрашныя да самазабыцця хлопцы з самааховы, якіх, каб не перагружаць медпункты, прыносілі да юрты "Народнага Руху Украіны", дзе я аказваў ім першую медыцынскую дапамогу -- прамываў раны, перавязваў, калоў абязбольваючыя, а яны уцякалі на перадавую, на прабітых кулямі нагах, каб стрымаць арду.

Сёння мы крычым "Слава героям!", а іх неслі праз Майлан -- маладых, прыгожых і... мёртвых. Васылю! Іх было дзясяткі! Побач са мною плакалі людзі з Крыму і Цернопаля, з Харкава і Львова, з Чарнігава і Адэсы -- грамадзяне аднае краіны, прадстаўнікі адной нацыі, незалежна ад этнічнага паходжання. Мяне пазнала учыцелька з Каломыі і прыпала да маіх грудзей, а тым часам патэлефанаваў бакінскі татарын Муратаў з Адэсы, дзе ён жыве сорак гадоў, і ціха прамовіў: "Валодзя, мы з вамі!" Так нараджаюцца нацыі.            На жаль, паводле гісторыі, дрэва дэмакратыі час ад часу павінна палівацца крывёю герояў і тыранаў. Кроўю герояў Украіна паліла сваё дрэва... А ў паветры Майдану лунае голас Гонты з "Гайдамакаў" Шаўчэнкі: "Пакарання! Пакарання!" І я, браце мой Васылю, гуманіст, які паміраў за кожным чарнобыльцам на одной шостай сушы, для якога чалавечае жыццё само па сабе -- найвялікшая каштоўнасць, адказваю чэсна: "Зэку -- смерць!*" Бо для мяне так, як і для гэтых забітых дзяцей Украіны найвышэйшаю каштоўнасцю ёсць нават не жыццё, а Годнасць і Свабода. Я плакаў ад гора -- непапраўнай страты гэтых Апосталаў Свободы, я плакаў ад шчасця, бо вырасла пакаленне, для якога Україна вышэй за ўсё, я плакаў ад гонару, што я Украінец, - тым часам ад гордасці, што яны Украінцы, плакалі сотні тысяч людзей поруч са мною на Майдане й мільёны людзей ва Украіне.

Наўрад ці ўсё ўжо закончылася на Майдане і ў Украіне, ды гэтых адважных людзей ужо не зламаць, бо яны -- Украінцы, а Україна гучыць горда!

З любоўю да цябе, мой старэйшы брат, з удзячнасцю Беларусі за слаўнага сына -- вашага і нашага -- Жызнеўскага, з надзеяй на ваша вызваленне.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Уладзімір Шаўкашытны, пісьменнік, Намеснік старшыні Народного Руху Украіны, украінец.

Кіеў, 21 лютага 2014 г Кантактны тэлефон +29 304 40 64

Пераклад на беларускую мову

* Зэкам у свой час быў Януковіч.

 
« Папяр.

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Слава Украине и яе годным сынам! Спачуванни и павага ад беларусау!

Напісаў Алег,
Дата 03/01/2014 Час 19:43

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 765
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6178
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41718