Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Пётра Садоўскі: Акудовіч — філосаф тупіка

Пётра Садоўскі: Акудовіч — філосаф тупіка Друк E-mail
25.02.2014 | 00:57 |
Пётра Садоўскі: Акудовіч — філосаф тупікаА Вы на чыім баку ў інтэлектуальнай спрэчцы Садоўскага з Акудовічам?

Артыкул Пятра Садоўскага «Кніга пра мяне», або Постнацыянальныя рэсентыменты кібіца-інтэлектуала», апублікаваны ў новым, 67-м, нумары «Дзеяслова».

Гаворка ідзе пра кнігу Валянціна Акудовіча «Код адсутнасці. Спроба зразумець Беларусь». Высновы Садоўскага надзвычай катэгарычныя. Ён разглядае «Код адсутнасці» як «феномен траўмаванай беларускай свядомасці, што імкнецца ўпісацца ў еўрапейскі кантэкст».

Наогул, погляды Акудовіча - балючая тэма для аўтара. У інтэлектуальным асяроддзі любяць жартаваць, што нават рэцэнзуючы фільм «Жыве Беларусь» Садоўскі не змог абысціся без крытыкі ў адрас апанента.

Чым можна патлумачыць такую прынцыповасць?

У сваёй кнізе Валянцін Акудовіч не прымае ідэю гістарычнай пераемнасці беларускай нацыі.

На яго думку, пасля падзелу Рэчы Паспалітай працэс этнагенэзу, які ішоў з ХІІІ стагоддзя, загінуў. Толькі ў Расійскай імперыі беларускі этнас выспеў як нацыя.

Пачынальнікаў беларускай нацыі (Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча) Акудовіч лічыць аўтсайдарамі, якія не мелі шанцаў для самарэалізацыі ў іншых супольнасцях. А таму зрабілі стаўку на беларускі «праект» і «прыдумалі» тую Беларусь, пра якую дагэтуль гаворыць і марыць «невялікая» купка нацыянальна арыентаваных асобаў.

Акудовіч лічыць, што паняцці «нацыянальнай» і «сацыяльнай» дзяржавы несумяшчальныя. Таму раіць адрачыся нацыянальных міфаў і нацыянальнага ўспрымання гісторыі.

Марцін Поляк, аўтар нямецкага пасляслоўя да кнігі, канстатуе: «Валянцін Акудовіч трасе і калоціць усё, што з'яўляецца для ягоных нацыянальна свядомых землякоў дарагім і святым...».

Пётра Садоўскі яшчэ больш катэгарычны. Ён прыводзіць паралелі з іншымі еўрапейскімі нацыямі (Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Швейцарыя), якія шукаюць свае карані ва ўласнай ранняй гісторыі (часам - нават у легендарных падзеях і асобах). Таму погляды Акудовіча Садоўскі лічыць шкоднымі для беларускай ідэі.

Супрацьстаянне Садоўскага і Акудовіча паказальнае.

Асоба першага стала вядомая грамадству ў час Адраджэння, калі дацэнт універсітэта Садоўскі быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, стаў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі замежных спраў. Пазней стаў першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў ФРГ.

Садоўскі і яго аднадумцы дзейнічалі ў час ўсеагульных надзей і на практыцы імкнуліся пабудаваць нацыянальную беларускую дзяржаву.

Філосаф, эсэіст і літаратурны крытык Валянцін Акудовіч набыў вядомасць пазней, калі актыўнасць адраджэння зменшылася, а ў грамадстве стаў панаваць песімізм.

Акудовіч далёкі ад адраджэнскіх ідэалаў і ставіцца да іх скептычна.

Акрамя Акудовіча, Садоўскі рэзка крытыкуе ў артыкуле «мадэрных «постнацыянальных» мысляроў, (...), у якіх самапераўзыходжанне як характарыстыка духоўнага росту асобы, можа няўзнак перарасці ў самаўзвышэнне, спарадзіць плоскі публіцыстычны нарцысізм, які лёгка перацякае ў дэсакралізацыю агульнапрынятых людскіх каштоўнасцяў».

Каго ж акрамя Акудовіча мае на ўвазе аўтар? Філосафа Уладзіміра Мацкевіча, пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, культуролага Максіма Жбанкова і паэта Андрэя Хадановіча. Гаворка пра іх ідзе ў падраздзеле «Дэманы віртуальнай прасторы».

Але прычым тут названыя асобы, якія з'яўляюцца феноменамі рознага тыпу? Зразумела, Садоўскі можа ў карэктнай форме выказваць сваё стаўленне да любых творцаў і праблем, якія яны ўздымаюць. Але на агульным фоне яго шматлікія адступленні здаюцца непатрэбнымі, бо адцягваюць увагу ад галоўнага. Празмерная эмацыянальнасць толькі шкодзіць раскрыццю галоўнай думкі.

Варта адзначыць, што структура артыкула дастаткова рыхлая, у ім хапае сумбуру.

Аўтар паспявае сказаць і пра супрацьстаянне рэлігіі і нацыі, і пра яўрэяў, і пра рабочыя страйкі 1991 года. Адзінства паміж гэтымі тэмамі і агульнай праблематыкай, безумоўна, прысутнічае. Але сувязь пададзена непераканаўча і часам не адчуваецца. Магчыма, з тэкстам належным чынам не папрацаваў рэдактар.

Тэкст Садоўскага - пашыраны пераказ нямецкамоўнай рэцэнзіі аўтара. Таму ён адрасаваны як айчыннай, так ім замежнай аўдыторыі. Але

для замежнікаў тэкст хутчэй з'яўляецца праявай унутраных спрэчак беларускіх інтэлектуалаў. Для айчыннай аўдыторыі - гэта нагода вызначыць сваю пазіцыю па прынцыповых пытаннях.

На думку Садоўскага, атрымліваецца парадокс: «вось ужо з дзясятак гадоў «адраджэнец» Акудовіч даводзіць слухачам Беларускага калегіума, што ні яго («Мяне тут няма»), ні Беларусі вакол яго («Код адсутнасці») няма.

Прыходзяць выпускнікі калегіюма на гістфак БДУ, ва Універсітэт культуры, іншыя дзяржаўныя адукацыйныя ўстановы РБ, а там большасць выкладчыкаў, хоць і без асаблівага нацыянальнага патрыятызму, але ж расказваюць дэмаралізаваным выхаванцам Калегіума на лекцыях па гісторыі Беларусі, што было такое ВКЛ, што была такая газета «Наша Ніва», (...). Ці не абсурд?».

У дадзеным выпадку, мяркуе аўтар, насуперак пашыраным стэрэатыпам, дзяржаўныя інстытуты робяць для нацыянальнай ідэі больш, чым прыватныя.

У сваім артыкуле Садоўскі ставіць пытанні пра якасць альтэрнатыўнай адукацыі. Ці можа Акудовіч, які выказвае нігілістычныя ідэі, быць добрым настаўнікам для моладзі? Ці з'яўляецца гэтая сфера лепшай рэалізацыяй яго здольнасцям?

Калі казаць шырэй, аўтар лічыць погляды Акудовіча шкоднымі і тупіковымі для беларускай ідэі. А Вы?

Андрусь Вяткоўскі, http://nn.by/?c=ar&i=120385
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Акудович - жыд и гэтым усе сказана. Як можа жыд клапацицца аб беларускай нацыи?? Гэты жыд транслюе для беларусау дэструктыуную филасофию, бо марыць пра други израиль и аднауленне жыдоуства на Беларуси. Ягоная задача упэуниць маладых беларусау, што их не иснуе, каб дэмарализаваць и дэзарганизаваць. Каб жыды, якия будуць збягаць з израиля у Беларусь не сустракали адпору.

Напісаў Алег,
Дата 03/01/2014 Час 20:06

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 978
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6208
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49881