Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку Друк E-mail
01.02.2014 | 00:01 |
Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” 9 студзеня 2014 г.З нагоды прамовы на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” 9 студзеня 2014 г.

НАСПЕЎ ЧАС…

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, Ваша прамова  –– новае слова ў беларускай унутранай  палітыцы, паварот да пытанняў нацыянальнага духоўнага развіцця грамадства і краіны, што гістарычна, лагічна і культурна абумоўлена; спадзяемся, за словамі пойдуць і справы.

В нашей культуре –– сказалі Вы,–– отчетливо видны следы влияния и русской, и западноевропейских, и азиатских культур. Но при этом мы всегда сохраняли свою идентичность. Где больше, где меньше, но в мире нас знают как беларусов, и это дорогого стоит.  Згодны, і  гэта  дае нам падставы нагадаць пра калектыўны зварот да Вас пяцігадовай даўніны.

Захаванню ідэнтычнасці, як нішто больш спрыяе родная мова, яна  –– вышэйшы духоўны скарб народа, і не выпадкова некаторыя сусветна вядомыя філосафы і гісторыкі  пры вызначэнні нацыі  называюць спалучэнне: зямля + мова. Ёсць і іншае: мова –– дом нацыянальна-духоўнага быцця.

Вы слушна зазначылі:  Власть и интеллигенция на равных в ответе за страну. Менавіта  з гэтакіх  меркаванняў  мы і зыходзілі,  калі  ў 2009 годзе распачалі і  правялі збор подпісаў у абарону і адраджэнне беларускай мовы. Наш зварот да Вас асабіста і да кіраўнікоў розных высокіх устаноў быў слушны,  пераканаўчы  і аўтарытэтны, пад ім  паставілі  свае подпісы  акадэмікі У.В.Гніламёдаў, Я.М.Бабосаў, М.П Касцюк, Г.М.Лыч,  А.П.Вайтовіч, Р.Г.Гарэцкі, П.Г.Нікіценка, І. В. Гайшун, член-карэспандэнты Л.Ф.Яўменаў, С.С.Лаўшук, А.М.Булыка, Э.М.Сарока, народныя мастакі, артысты і пісьменнікі У.І Стэльмашонак, Л.Д Шчамялёў, А.М.Кашкурэвіч, В.П.Шаранговіч, Р.І.Барадулін, М.П.Дрынеўскі,  В.І.Гаявая, філосаф М.І.Крукоўскі, архітэктар Л.М. Левін, светары –– пратаярэі  Сергій Гардун, Георгій Латушка,  сын Якуба Коласа –– М.К.Міцкевіч, шмат іншых вучоных, заслужаных  дзеячаў культуры, асветы –– усяго 180 чалавек, а з цягам часу і 3000 асоб рознага роду заняткаў падпісалі зварот. Пра важнасць дыскурсу засведчыў жывы і актыўны абмен лістамі, частка якіх друкавалася ў “Народнай волі”.

Няўрокам кажучы, трывогу сваіх грамадзян належным чынам ўспрынялі ў Адміністрацыі Прэзідэнта, Савеце Міністраў, Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў…  У Адміністрацыі Прэзідэнта, напрыклад,  правялі нараду з міністрамі, а потым кіраўнік адміністрацыі Макей У.У. і прэм’ер-міністр  Сідорскі С.С. падпісалі спакваля падрыхтаваны дакумент аб паступовым (паэтапным) вяртанні грамадства да беларускай мовы. Мала таго, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу паставілі было ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2010 год карэкціроўку Закона аб мовах. Аднак усё гэта не знайшло належнага свайго завяршэння… На жаль.  Памятаеце, як на апошнім Усебеларускім сходзе аграмадная адухоўленая зала дружна апладзіравала  Ніне Савінавай, ураджэнцы Маларыцкага раёна, дэлегатцы  ад беларусаў Эстоніі;  звяртаючыся да залы і да Вас, шаноўны, яна з роспаччу загаварыла, пра стан роднай беларускай мовы на Бацькаўшчыне?..  І атрымліваецца ўжо, што народ з разуменнем ставіцца да быцця сваёй роднай мовы, толькі ж хтосьці ў Беларусі  дзейнічае насуперак волі і ўладных структур  і народа. Ці ж не так, Аляксандр Рыгоравіч?

Абапіраючыся на духоўны патэнцыял  шматлікіх абаронцаў і прыхільнікаў роднага слова,  пераканаўча прашу Вас вярнуцца да нашага звароту аб мове  2009 года, бо ён і сёння ніколькі не страціў сваёй актуальнасці. Наспеў час.  Родная ж мова стане яшчэ адной з важных перадумоў  патрыятычнага выхавання  і  «объединения всех граждан белорусской идеей, в которую поверят все — от академика до крестьянина».

З павагай  

Васіль Якавенка, пісьменнік,
каардынатар ініцыятывы “Інстытут нацыянальнай памяці”.

Надрукавана ў газеце “Народная воля” за пятніцу 31.01.2014 г.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 540
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5770
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49443