Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Ліст вялікаму патрыёту Расіі (Аб спробе даклада пра рэанімацыю Вялікай Русі)

Ліст вялікаму патрыёту Расіі (Аб спробе даклада пра рэанімацыю Вялікай Русі) Друк E-mail
13.07.2013 | 20:12 |
Аб спробе даклада пра рэанімацыю Вялікай РусіШаноўны пане дакладчык і прыяцель мой,

ужо не першае дзесяцігоддзе я чую аб тусоўках, лагерных зборах і канферэнцыях на Беларусі прыхільнікаў ведычнай культуры, дахрысціянскай рэлігіі, гэтак званых раднавераў, якія збіраюць на свае форумы прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Беларусі. Нашу краіну вы інакш там і не называеце як Белаю Руссю. Вамі апекуецца зазвычай Беларускі славянскі камітэт, які ўзначальвае вядомы палітычны дзеяч Сяргей Касцян, а ў камітэце і ты, шаноўны, - не апошняя скрыпка. 

Цяпер перад вамі стаіць задача абнавіць сваю ідэалогію, каб у ёй больш прывабнымі выглядалі пануючыя матывы аб'яднання славянскіх народаў у Вялікую Русь, і ты рыхтуешся выкласці свае думкі пра гэта ў дакладзе. Я шчыра хацеў бы табе дапамагчы. Толькі ж нешта ў вашай нагэтулькі заўзятай рупнасці мяне ахалоджвае, ды і навуковы ўзровень прачытаных мной старонак вымагае жадаць лепшага. Даклад бляфуе. Асабліва калі замест родавай праблематычнай, скажам, ідэалогіі ты ўжываеш тэрмін - родная ідэалогія. Даруй, але ж роднай ідэалогіі не бывае, ідэалогія фарміруецца, ідэалогія прымаецца альбо адвяргаецца... Як на мой погляд, па гэтай прычыне бліскучая рыторыка даклада абарочваецца страшэнным прымітывам! Аднак няхай ужо... Возьмем і разгледзім у гэтым канкрэтным выпадку, што такое Родавая ідэалогія і Родавая Дзяржава.

Дазволь, я адразу ж, не цытуючы даклада, зазначу, што Родавых дзяржаў у навуцы таксама не зарэгістравана, іх ніколі не было і не будзе. Бо як толькі на грунце родавых прынцыпаў, традыцый, веры, адзінай тэрыторыі, культуры штосьці йшло ўгору, развівалася ды адначасова ўзрасталі самаўсведамленне, самаўладкаванне, самаабарона, - тут жа, браце мой, утваралася ўжо і новая па сваёй якасці супольнасць. Уяві сабе - нацыя і нацыянальная дзяржава, толькі не родавая.

Сама па сабе ідэалогія родаваяплемянная ў прынцыпе таксама магчымая, але тысячагоддзі таму яна гэтак, як цяпер у цябе, не акрэслівалася; што праўда, у родаў, плямёнаў былі мэты і задачы выжывання, думкі, меркаванні, але не ідэалогія. Калі ж павесці размову пра гістарычную Русь (у тваім разуменні, Расію), пра якую цяпер твой асноўны клопат, то першапачаткова яна складвалася як дзяржава Масковія - не на рускай, а на фіна-угрскай моўнай аснове, на дэмаграфічных набытках карэннай мардвы, удмурдаў, зыранаў, татараў і іншых мясцовых і прышлых народаў.

Ці было на землях Масковіі татара-мангольскае іга ці яго не было - цяпер вядуцца спрэчкі. Але што ўжо бясспрэчна - ніякіх адносін да Манголіі Чынгіс-Хан не меў, і пад покрывам ідэалагічнай хлусні адкрываецца праўда пра сваяцкія, даволі цёплыя ды сяброўскія адносіны паміж маскоўскімі князямі і татарскімі ханамі - ажно да часу Кулікоўскай бітвы. І тая бітва была вынікам міжусобных разборак. Пра 300-гадовую спайку Масковіі з Залатой Ардой красамоўна сведчыць і іншае: уся дзяржаўная атрыбутыка ў Залатой Ардзе і Маскоўскім княстве (герб, флаг, выявы і назвы манет, абазначэнні мовы - язек язык, арнаменты Арды і Расіі) супадаюць. З другога боку, у Кіеўскай Русі ўсё гэта адрозніваецца ад расейскага. Затое накладваецца адно на адно з дзяржаўнай атрыбутыкай сучаснай Украіны. Для нагляднасці змяшчаю параўнаўчую таблічку. Паглядзі... Не ведаю, што ты на гэта скажаш?

Аб спробе даклада пра рэанімацыю Вялікай Русі

Мне цяжка меркаваць, чаму ты адхрышчваешся ад карэнных народаў Расіі, хоць бы тых жа татараў, у якіх была і ёсць свая годнасць, свая праўда (хоць і прытаптаная, як і ў беларусаў). Вунь, наведаўшы Татарстан у мінулым годзе, Уладзімір Пуцін, каб падкрэсліць месца і значэнне гэтага народа ў сям'і народаў імперыі, працытаваў крылаты выраз: "Все у нас знают - поскреби любого русского и найдешь татарина!" Дадам, што і Леў Гумілёў пісаў: «У нас, к счастью, нет причины стыдиться прошлого". Пагадзіліся... Не кідае ценю на карэнных маскавітаў і радство з фінамі. То чаму ж тады ты не бярэш пад увагу карэнных расіян, сапраўдныя расійскія народы, і дзеля таго, нябось, каб "упрыгожыць" гісторыю, намагаешся па-новаму стварыць "Вялікую Русь" з яйка, якога ў даўніну там не было, - на аснове міфічных русичей, плюс беларусаў (гістарычна - ліцвінаў) і ўкраінцаў (гістарычна - русскіх, палова якіх, дарэчы, мае радство з сарматамі)?.. Гэта ж боб і гарох у адным рэшаце. Альбо, скажаш, не так?.. Ці не запазычыў ты свае меркаванні ў масквічкі С.Кабанавай, якая ў сваім артыкуле пра старажытную Русь спрабуе спалучыць неспалучальнае, што адкрываецца зроку надзвычай красамоўна habit.ru:

«На территории древней Руси самыми многочисленными были славянские и финские племена.

ДРЕВНЯЯ РУСЬ 
Славянские  Финские 
поляне, бужане, полыняне, радимичи, кривичи, вятичи, северяне, словене, древляне и др.  чудь, нарова, ижора, ямь, корела, весь, пермь, меря, мурома, черемиса, мордва и др.

 Славянские и финские племена были язычниками: поклонялись силам природы».

Пра якую ж «Древнюю Русь» увогуле тут вядзецца гаворка?.. Вучоныя Расіі, нарэшце, за некалькі гадоў даследавалі генафонд русского народа. І што ж у іх трымалася?.. Рускія - гэта ніякія не славяне а фіны. Адзінымі славянамі па крыві з «трох усходнеславянскіх народаў» аказаліся толькі беларусы, але яны не усходнія славяне, а заходнія, бо генетычна мала чым адрозніваюцца ад палякаў. 

Штучна змяшчаючы падмуркі зусім розных і далёкіх адзін ад аднаго народаў, ты спрабуеш гаварыць пра адзіны род русичей і яшчэ прэтэндуеш на сапраўдны навуковы даклад. А ці ўпрыгожыць ён раднавераў і, тым больш, ці зробіць гонар "славянскаму камітэту"? Славянізацыя Расіі адбывалася паступова ад узаемадачыненняў з Вялікім Княствам Літоўскім і Кіеўскай Руссю, з Наўгародскімі, Пскоўскімі і Цвярскімі землямі; яна праходзіла рознымі шляхамі, але гэта ўжо іншая тэма размовы.

Няма што, адчуваю, ты, браце, зацыклены на расейскіх імперскіх мітах і ніяк не хочаш засвоіць сапраўдную гісторыю зямлі, хоць бы той, на якой нарадзіўся і жывеш, - гісторыю нашых родаў, плямёнаў ды княстваў і, нарэшце, дзяржавы, якая, фарміруючыся, спрыяла адначасова развіццю сваёй нацыі, у гэтым выпадку - ліцьвінаў. Вялікае Княства Літоўскае ў 1529-1588 гадах распрацавала і прыняло першую ў свеце дэмакратычную канстытуцыю (Статут ВКЛ) і доўгі час жыло па ёй. Цікава, што паміж польскай і амерыканскай канстытуцыямі, якія хтосьці лічыць "першымі ў свеце", ляжалі стагоддзі. Іншыя народы бралі ліцвінскі Статут за прыклад для сябе. Скажу больш, наш Казімір Семяновіч, шляхціч-ліцвін, так ён сябе называў, будучы генерал-лейтэнантам кароннай артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ за 250-270 гадоў да вядомага ў Расіі самародка-самавука К.Цыялкоўскага распрацаваў тэорыю шматступенных ракет і выдаў кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", якою зноў жа карысталіся доўгі час у розных краінах. А вось маскоўскія цары ў сярэднявечча і пазней, не выключана, яшчэ хадзілі малапісьменнымі, і думак у іх было адно што пра захопніцкія войны. Гэтак шчыра яны і «собиралі русские землі вокруг Москвы» при легендарном для россиян Иване Калите. (Ніжэй прыводзіцца інфармацыя, почэрпнутая з публикации km.ru ).

«Необходимо было упорядочить сбор дани. Личные интересы Калиты - победа над Тверью, получение ярлыка - требовали мирных отношений с Ордой. Он воспользовался восстанием в Твери против татарского баскаческого отряда во главе с Чол-Ханом и пошел с татарами карать Тверь. 50-тысячное ордынское войско жестоко расправилось с тверичами и подвергло все Тверское княжество такому погрому, что тверские князья надолго выключились из борьбы за политическое господство. Иван Калита получил ярлык на великое княжение и право собирать ордынский выход. На некоторое время наступила тишина на русской земле».

Паказальна, што маскавіты пры падтрымцы Арды неаднойчы хадзілі вайною на заходнія больш багатыя і цывілізаваныя землі, на чынную Ноўгарадскую Рэспубіку, на вольны горад Ноўгарад, да прыкладу, і разбуралі яго дашчэнту, вынішчалі рускі народ, каб ад былой незалежнасці, ад наўгародскага веча і дэмакратычнага ладу жыцця і духу там не было! У вайне 1654-1667 гадоў, па прычыне «собирания русских земель» маскоўскім царом, гістарычная Беларусь страціла больш за палову сваіх жыхароў. І не выпадкова ў новую эпоху адукаваны цар Аляксандр ІІ называў Расею ваеннай дзяржавай.

Вялікае Княства Літоўскае - гэта краіна сённяшніх беларусаў, гістарычна, яна выратавала народ рускі, насяляўшы Кіеўскую Русь, ад татарскай няволі, рабавання і асіміляцыі сярод іншых народаў (пасля заняпаду дзяржавы). Вялікае Княства Літоўскае тады ўжо мела вартасныя рысы краіны еўрапейскай культуры і прыкметы нацыі. Бяда, аднак, што наш народ пастаянна цярпеў ад зайздросных і агрэсіўных маскавітаў; у сваю чаргу ліцьвіны хадзілі вайною на іх, а потым, каб выстаяць у жорсткім супрацьстаянні, утварылі разам з Польскім Каралеўствам канфедэрацыю абодвух народаў па тыпу Рэспублікі - Рэч Паспалітую.

Скажу шчыра і даруй за крытыку: пачатак твайго даклада ўвогуле зразумелы, ты даводзіш тэзу пра эфемерную Великую Русь, што павінна ўсведамляцца як "неразделённая единая сила единой Матери - Кормилицы земли Беларуси, Украины и России". Твой тэзіс можна прымаць, можна не прымаць - як на чый розум. Пра маю асабістую думку ты здагадваешся. Але ж я не магу не засведчыць, што ад самага пачатку кідаецца ў вочы: раднаверская "новая" ідэалогія нічым не адрозніваецца ад пракаветнай вялікадзяржаўнай шавіністычнай ідэалогіі тых яшчэ дапятроўскіх і пазнейшых часоў.

На першы погляд, падаецца новаю і высакароднаю твая прапазіцыя - ператварыць Беларусь ў ідэалагічны і духоўны цэнтр па адраджэнні сучаснай Расіі, і магу толькі здагадвацца, як карціць асабіста табе, магчыма разам з Касцянам, адыграць тут ролю Мініна і Пажарскага па выратаванні сучаснай Масковіі ад рабавання сваімі ж вандаламі, сваёй Ардой, ад ганебнага яе распаду. Прабач, пане-браце, толькі ў гэтай задуме я таксама табе не памочнік. Залёты амбіцыйнай фантазіі і нічога болей! Можа, каму і дзіўна, але тое не жарт - раднаверскія прымхлівыя "праекты" знаходзяць падтрымку ў патрыётаў па розных гарадах Русі Вялікай. Ці ведаеш ты, што ў іх у галаве?

У дакладзе тваім - няўмеру тлумная, няўклюдная спроба апраўдаць вяртанне ў Расію былых калоній Украіны і ВКЛ. Каб ты, гіцаль, ведаў, Вялікае Княства Літоўскае існавала да 1840 года, пакуль царская Расія не забараніла дзеянне Статута ВКЛ, а разам з ім і этнічную назву Літва. Пазней, пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе, пад забарону пайшлі ўжо і новая назва, прышпіленая царскім рэжымам, - Беларусь, і назоў - беларусы, і беларуская мова. Вось тады карэнным жыхарам нашай абкрадзенай царызмам краіны нічога больш не заставалася, як лічыць сябе ніякімі, людзьмі без этнічнай апраткі - тутэйшымі. Сітуацыю па-мастацку яскрава раскрыў ў п'есе "Тутэйшыя" Янка Купала. Тым часам гістарычную назву "Літва", выкінутую вонкі, прыгледзелі і начапілі на сябе жамойты і аукшайты - народ, што жыў і жыве па-суседству. Зрэшты, ён таксама ўваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Але, але проста цуд на дроце! Для запраўскіх шавіністаў, як, да прыкладу, вядомы ў імперыі Сяргей Дарэнка, сёння не існуе ні Беларусі, ні нават Польшчы - усё гэта Вялікая Русь. Есць і тлумачэнне: "Россия, поймите, концептуально не рассматривает Беларусь как самостоятельную территорию. Мы здесь, в России, в принципе воспринимаем мир иначе. И для нас мы граничим не с Беларусью, а с Германией. Между нами есть некие лимитрофы, проливы, которые заняты теми или иными странами. Мы не можем наделять их субъектностью - это такое устройство мозга. Между нами и Германией кто-то все время вертится, но это... как бы сказать... такое временное неудобство". Вось такое уладкаванне мазгоў! Як бачыш... прыехалі. Павітай, браце мой, С.Дарэнку як свайго аднадумцу!

Розніца ж паміж вялікадзяржаўнымі шавіністамі і табой, навуковым альбо ідэалагічным дакладчыкам, толькі ў тым, што на падрыхтаваных уласнаручна старонках ты дазваляеш ўключыць у расейскія дрымучыя абсягі Беларусь і Украіну, "но с обязательным сохранением своей самобытной культуры, своих традиций единой основы языка и его неповторимых наречий на общей и единой земле!" Дзякуй на слове, для цябе, шаноўны, гэта ўжо вялікі крок наперад, як-ніяк - паспачуваў ты сваім роднасным такім беларусам, а заадно і ўкраінцам. Аднак гэтыя твае словы ды Пуціну ў вушы ўваліць бы!

Пытанне ж адсюль не пустое: хто цябе, маральна стойкага ў побыце таварыша, чалавека-філосафа, чалавека-рупліўцу, упаўнаважыў на пустыя і зламысныя для беларусаў намеры? Хіба ж ад цябе яно залежыць, каб на каланізаваных землях захоўваць традыцыі карэнных народаў, мову, культуру?.. Ну, хіба ўжо на нейкай сваёй канферэнцыі "славянскага адзінства" ты паспрабуеш ініцыяваць і, калі тое ўдасца, прыняць зварот да прэзідэнтаў, каб яны, уладары агаломшаныя, паклапаціліся пра самаідэнтыфікацыю народаў, пра іх культурны і духоўны росквіт... Аднак, не сакрэт, палітыка расійскіх уладаў здавён даўна і цяпер скіравана зусім у адваротнае, у чыста імперскае рэчышча: русіфікаваць, русіфікаваць, адаптаваць памежныя тэрыторыі!.. Добра яшчэ, што ў расійскіх нацыянал-патрыётаў ёсць і іншыя не затканыя былым погляды.

На кніжнай ярмарцы ў Мінску ў лютым гэтага года ў Аляксандра Праханава, спаважнага госця з Расіі, спыталі, чаго, на яго прасветлены розум, не хапае Беларусі, і ён адказаў: "Беларусі не хватает вхождения в огромную евролпейскую государственность. Я думаю, как только это произойдет, вся чаша белорусской культуры, белорусского космоса наполнится до краев. Что этому препятствует? Медленность исторического времени".

Дарэнка і Праханаў... Супрацьлеглыя думкі, а Беларусь пасярэдзіне. І добра было б, каб, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, наша краіна заставалася сама сабою, са "ўсёй чашай беларускай культуры, беларускага Космасу, напоўненай укоптур". Залатыя словы! Шчыра скажу, каб гэта было толькі ў маёй кампетэнцыі, я вярнуў бы свайму народу палітонім або нават этнічную назву ліцвінаў і замест упадабанай табой Белай Русі зрабіў бы, чуеш, В я л і к а я Л і т в а. Такім чынам, нічога не адбіраючы ад народа сучаснай Літвы, мы вярнулі б сваёй спакутаванай радзіме сваю гісторыю, культурную памяць, гістарычную справядлівасць.

Табе ж, як чалавеку, з якім мы поруч ішлі па жыцці і неслі экалагічную службу, раю: не будзь фальшывым, не будзь інспіратарам аблуднага ўтропу суседзяў, не будзь ханжою, бо гэтакая хэнць ў хрысціянскай веры дый у пракаветнай дахрысціянскай - раднаверы, якую ты с сотоварищами цяпер прапагандуеш, яшчэ нікому не рабіла гонару. Далібог!

Уся далейшая начынка твайго даклада, як я ўжо зазначыў, не паддаецца лагічнаму аналізу, бо ў аснове штучных раднаверскіх тэрмінаў ляжыць мана ці самападман - чаго больш, не ведаю.

 

У заключэнне - уваж і на мой погляд.

Пятроўскую Расію зрабілі Вялікай не тэрыторыі і азіяцкая жорсткасць уладароў, а фарміраванне рускай нацыі (няхай сабе і без пэўнай тэрыторыі пражывання сапраўдных рускіх). Яе, Расію, зрабіў вялікай магутны рывок у развіцці навукі, культуры, - перш-наперш - развіццё нацыяфарміруючых відаў мастацтва, літаратуры, жывапісу, музыкі... Плюс да ўсяго - яшчэ і пераднавальнічны дарэвалюцыйны росквіт расійскай эканомікі. Адзначу і тое, пра што цяпер не прынята гаварыць. Вялікі ўнёсак у культурнае развіццё Расіі зрабілі і прадстаўнікі беларускай народа. Яны аддалі ёй сваю энергію, розум і талент. Імёны не пералічваю... Аднак мы не прэтэндуем на Маскву. То чаму ж тады Масква прэтэндуе на Беларусь?.. Ці не хопіць таго, што ад нас пры ўладзе Саветаў гвалтам адабралі і прырэзалі да Расіі этнічныя і законныя нашы тэрыторыі на Смаленшчыне, Браншчыне і ў іншых абласцях?

Мне прыкра і балюча глядзець на любое рушэнне нацыянальных культур і дзяржаў, але ж сёння карабель Расіі збіты з курсу, мае шмат прабоін, дзёрзкіх пакраж - гібее, і я гатовы маліць Бога, каб ягоны экіпаж заняўся сваімі палубамі, адсекамі і ўтрымаўся на плыву!

 

Не хачу крыўдзіць шаноўных патрыётаў Расіі, але скажу: ты, мой мілы, і твае раднаверы лезеце не ў веру, а ў палітыку і палітыканства. Таму і выклікае пачуццё скрухі і суму ваша валтузня, каб прышвартаваць Беларусь (натуральна, і Украіну) да імперскага карабля. Што тут новага? Новая эпоха, а псалмы старыя!.. Вы, як блазны, насуперак часу працягваеце тарохкаць пра вялікую і непадзельную Русь-імперыю. Нягожа. Ці не праўду кажу?.. А бадай ваша Русь сама сябе ўладкавала б! І не чапала нас. Ужо толькі таму мы гатовыя Русі памагаць - як сусед памагае суседу. Тым часам рэальная пагроза існаванню Расіі і іншых еўрапейскіх краін сёння бачыцца мне зусім з іншага боку.

Прыкінь, ці не лепш будзе і ці не будзе цяплей у свеце, калі кожны народ возьмецца даглядаць і шанаваць свой дом, а не квапіцца на чужую сядзібу, на чужы агарод?

Перакананы, толькі так і толькі тады на зямлі будзе давер між людзьмі і будзе парадак.

 

Шчыра - Васіль Якавенка 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

россияне - это славянизированные финно-угры и татары. россияне - наследники Орды. украинцы - это славянизированные сарматы. ураинцы - наследники киевской руси и хазарии.

Напісаў volk_liut,
Дата 09/25/2013 Час 23:40

Амаль па тэме - настойна раю прачытаць - 'Аб Арыях, Санскрыце і Славянах'
http://www.belarus.tk/2012/10/blog-post_8.html
і 'Казка пра Квадратны Трохчлен' -
http://www.belarus.tk/2012/10/blog-post_9.html

Напісаў belarus,
Хатняя старонка тут
Дата 08/14/2013 Час 01:22

Вельми моцны артыкул!
Шкада, што мала ашуканага прарасейскасьцю народу прачце - бо беларускай мовы не разумеюць.

Напісаў Алег,
Дата 07/15/2013 Час 21:24

 1 
Старонка 1 з 1 ( 3 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1083
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2646
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38186