Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow Гільерма Фарыньяс: У беларускай апазіцыі ёсць войска

Гільерма Фарыньяс: У беларускай апазіцыі ёсць войска Друк E-mail
29.06.2013 | 22:39 |
Гільерма ФарыньясНапярэдадні атрымання прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава легендарны кубінскі дысідэнт даў інтэрв'ю сайту charter97.org.

З Гільермам Фарыньясам, які правёў больш за 11 гадоў у турме, а таксама трымаў 23 галадоўкі, патрабуючы вызвалення палітвязняў, гутарыць галоўная рэдактарка ​​charter97.org Наталля Радзіна.

- Гільерма, вы ўжо некалькі дзён у Польшчы. Якая мэта вашай паездкі?

- Адна з прычын у тым, што надоечы была адноўленая апазіцыйная арганізацыя «Кубінскі патрыятычны звяз», і цяпер колькасць яе чальцоў расце. Польшча вядомая прафзвязным рухам «Салідарнасць», колькасць якога дасягала мільёна чалавек. Мы прыехалі сюды для таго, каб вывучыць іх досвед і прааналізаваць метады, якія яны выкарыстоўвалі. Атрыманыя веды мы хочам прымяніць у нашых умовах.

- Што вы можаце сказаць пра сітуацыю на Кубе сёння? Што змянілася апошнім часам?

- Адрозненне ў тым, што рэпрэсіі ў краіне цяпер праходзяць больш патаемна. Рэжым Рауля Кастра ўсё часцей выкарыстоўвае для сваёй палітыкі вайсковыя фармаванні. Фідэль Кастра падчас свайго знаходжання ва ўладзе імкнуўся папярэдзіць усялякую незадаволенасць, і нязгодныя з ягонай палітыкай зазнавалі адкрыты незаконны пераслед. Цяпер, пры Раулю Кастра, улады спрабуюць прыцягнуць да барацьбы з дысідэнтамі насельніцтва краіны. Яны ствараюць напаўвайсковыя арганізацыі, чальцы якіх нападаюць на апазіцыянераў падчас дэманстрацый і збіваюць іх. Паліцыя, якая, як мяркуецца, павінна абараняць людзей ад гэтага, забірае дысідэнтаў ва ўчасткі, арыштоўвае іх, абвінавачваючы ў беспарадках. Такі метад выкарыстоўваецца для стварэння атмасферы тэрору.

Апошнія рэпрэсіі, якія абрынуліся на апазіцыю, прывялі да з'яўлення вялікай колькасці вязняў сумлення. Актывісты апазіцыі ў турмах знаходзяцца разам з людзьмі, асуджанымі за крымінальныя злачынствы і, дарэчы, некаторыя ўжо сталі легендамі для крымінальнага свету. Тым не менш, такія дзеянні непакояць. Рэжым Рауля Кастра спрабуе фізічна і псіхалагічна зламаць сваіх апанентаў. Пасля такога збіцця патрабуецца доўгі час на тое, каб паправіць сваё здароўе. Шмат хто праз страх за жыццё сваіх родных і блізкіх былі вымушаныя пакінуць Кубу альбо адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.

- Якой павінна быць палітыка Захаду ў дачыненні да Кубы?

- Сёння ў дэмакратычных краінах, у тым ліку ў Еўропе, ведаюць аб нашых праблемах і разумеюць іх. Палітыкі ўсведамляюць, што ў нашай краіне захоўваецца дыктатура і згодныя з тым, што так быць не павінна. Дыктатарскія рэжымы - брудная пляма для дэмакратыі. Таму мы павінны паўплываць на краіны Захаду для таго, каб яны разумелі, што самастойна змяніць сітуацыю на Кубе мы не здольныя. Цяпер ёсць праблемы ў палітыцы заходніх краін што да кубінскіх улад. Пазіцыя ЗША і Канады зразумелая. Што да Еўрапейскага Звязу, то некаторыя краіны хочуць адмовіцца ад агульнай стратэгіі і прапаноўваюць развіваць двухбаковыя стасункі з кубінскім урадам, забываючыся пры гэтым аб парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне.

Беларусь знаходзіцца ў Еўропе. У вас больш магчымасцяў для таго, каб паўплываць на еўрапейскую палітыку. Сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца праблемай усяго кантынента. Куба са сваімі праблемамі знаходзіцца на іншым кантыненце. Таму Еўропе складана выпрацаваць агульную пазіцыю. Але яна павінна быць адзінай і ў дачыненні да Беларусі, і ў дачыненні да Кубы. Улады павінны паважаць правы чалавека. Менавіта гэта пасланне мы стараемся данесці да ўсіх еўрапейскіх палітыкаў, з якімі сустракаемся.

- Часам, калі мы гаворым заходнім палітыкам аб патрэбных кропкавых эканамічных санкцый супраць беларускага дыктатара, некаторыя адказваюць: у дачыненні да Кубы дзейнічаюць такія санкцыі, але выніку няма.

- Лепшым доказам таго, што санкцыі працуюць, з'яўляецца тое, што дыктатура вядзе кампанію ў СМІ для таго, каб дамагчыся іх зняцця. Яна кажа пра тое, што праз уведзеныя абмежаванні эканоміка задыхаецца. Вядзецца адпаведная праца на дыпламатычным узроўні.

Сітуацыя ў Лацінскай Амерыцы сёння характарызуецца тым, што шмат якія краіны кантынента «інфекцыяваныя» венесуэльскім рэжымам. Патрэбна правядзенне працэсу ачысткі. Але пры гэтым мы супраць таго, каб гэты працэс прывёў да гвалту.

Гільерма Фарыньяс (зправа)

Я па-добраму зайздрошчу апазіцыйнаму руху ў Беларусі. У вас ужо ёсць «войска» - гэта тыя 60 тысяч чалавек, якія выйшлі на Плошчу 19 снежня 2010 года. Калі б заходнія краіны ўвялі сур'ёзныя эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, то сітуацыя б змянілася. 60 тысяч сталі б 600 тысячамі. Няма такіх войскаў, якія змаглі б стрымаць такую ​​сілу.

Нам бы вельмі хацелася забраць такіх людзей на Кубу. Мы сапраўды маем патрэбу ў такім «войску» у нашай краіне. З ім мы здолелі б заняць вуліцы гарадоў. Вядома, шмат хто трапіў бы пад рэпрэсіі альбо быў бы забіты, але было б каму прадаўжаць распачатую справу.

Ды і цяпер мы маглі б правесці дэманстрацыю ў падтрымку беларускай апазіцыі, а вы арганізаваць акцыю ў Беларусі ў падтрымку кубінцаў. Нам трэба паказаць, што дэмакратыя аднолькава важная, як для вашай краіны, так і для Кубы або М'янмы. Я мяркую, што ў Беларусі дэмакратыя пераможа хутчэй і нам трэба будзе прыязджаць да вас для таго, каб вучыцца. Спадзяюся, вашыя дзверы будуць адчыненыя.

- Што вы думаеце пра палітыку Касцёла на Кубе? Кіраўнікі Найсвяцейшага Пасаду наведвалі Кубу. Якія стасункі паміж каталіцкай царквой і дыктатарам цяпер?

- Каталіцкая царква - адзіная канфесія на Кубе. Святарам дазволена прапаведаваць, а людзям - адкрыта заяўляць аб сваёй прыналежнасці да яе. Але паміж прыхаджанамі і кардыналам Хайме Артэгай - кіраўніком царквы - склаліся спецыфічныя стасункі. Ён удаў некаторых актывістаў, якія былі каталікамі. Напрыклад, ён адслужыў імшу за здароўе Уга Чавэса альбо Фідэля Кастра, але не зрабіў таго ж самага для кубінскіх палітвязняўАрланда Сапаты, Хуана Сота Гарсія ды іншых, якія памерлі ў турмах пасля галадовак або збіцця паліцыяй.

75 палітычных зняволеных, арыштаваных «чорнай вясной» 2003 года, зазналі жорсткі ціск ў турмах. Яны, знаходзячыся ў зняволенні, абвясцілі галадоўку. Пры гэтым царкоўныя ўлады доўгі час адказвалі адмовай на звароты аб дапамозе. Гэтага факту дастаткова паводле законаў царквы для адстаўкі кардынала Хайме Артэгі. Былі і іншыя выпадкі. Многія святары публічна выступалі супраць рэжыму і асуджалі кубінскія ўлады. У якасці пакарання іх адпраўлялі служыць у глухія месцы.

Сёння мы не можам разлічваць на дапамогу каталіцкай царквы ў дэмакратызацыі Кубы. Толькі некаторыя актывісты апазіцыі мяркуюць, што з ёй можна супрацоўнічаць.

- Як вы сталі дысідэнтам? Магчыма,цяпер, пасля 11 гадоў, праведзеных у турме, вы шкадуеце пра што-небудзь?

- Я быў ідэйным камуністам. Я напраўду верыў у камунізм. У маладосці я ўступіў у Саюз маладых камуністаў Кубы. У 1980 годзе стала вядома аб масавых уцёках кубінцаў у ЗША. Я не мог паверыць, што такая колькасць людзей хоча пакінуць краіну. У той час я быў курсантам вайсковай вучэльні ў Гаване. У мае функцыі ўваходзіў кантроль за навучаннем курсантаў. Там была такая карупцыя, што немагчыма сабе ўявіць. У вучэльні я падпісаў кантракт, у якім абавязаўся служыць афіцэрам у кубінскім войску цягам 25 гадоў. Затым мяне адправілі ў Анголу. Там я ўбачыў жахлівыя рэчы: кубінскія вайскоўцы ладзілі сапраўдную бойню і забівалі цывільных сялян. Тады я ўспамінаў пра Беларусь, таму што на Кубе дэманстравалі шмат савецкіх фільмаў, у якіх паказвалі зверствы нацыстаў супраць беларусаў. Я адчуў сапраўдны жах ад таго, што я бачыў.

Пазней, у 1979 годзе, калі мяне адправілі на вучобу ў Савецкі Саюз, а менавіта ў Тамбоў, я быў здзіўлены тым узроўнем рэпрэсій, якія бачыў там. Горад быў падзелены на дзве часткі - звычайных жыхароў і вайскоўцаў. Мясцовыя жыхары жылі ў жахлівай галечы, у той час як вайскоўцы атрымлівалі велізарныя грошы. Палітычны аддзел кубінскага пасольства і вайсковая контрвыведка рабілі ўсё, каб пазбавіць нас кантактаў з насельніцтвам. Тым не менш, мы наведвалі тыя часткі горада, якія былі забароненыя для нас. Тады я добра чытаў па-руску і прачытаў «Жывёльны двор» і «1984» Джорджа Оруэла, ды шмат іншага «самвыдату».

Я часта думаў, калі менавіта я стаў перакананым антыкамуністам, і зразумеў, што гэта здарылася ў Тамбове. У той жа час я павінен быў прыкідвацца, што застаюся камуністам. Я служыў у войску, і, калі б мае погляды выявіліся, мяне б расстралялі. Потым сям'і распавялі б, што я загінуў у баі. Аднойчы здарыўся інцыдэнт з нэрвова-паралітычным газам, і ў мяне пачаліся прыступы эпілепсіі. Гэта несумяшчальна з вайсковай службай, таму мяне камісавалі.

У 1984 годзе я захапіўся псіхалогіяй, паступіў ва ўніверсітэт. Я быў перакананым прыхільнікам перабудовы і галоснасці. Я разумеў, што Расея мае патрэбу ў зменах хоць бы таму, што там вельмі высокі ўзровень алкагалізму, прастытуцыі, гвалту і карупцыі, нават у вайсковым асяроддзі.

Я бачыў, што адбывалася ў маім універсітэце. Для таго, каб атрымліваць добрыя адзнакі, трэба было проста падкупіць выкладчыка. Я гэтага не ўспрымаў, таму мяне двойчы хацелі адлічыць з універсітэту.

У 1989 годзе, калі праз абвінавачванне ў здрадзе быў прысуджаны да смяротнага пакарання генерал Арнальда Ачаа, я адкрыта заявіў аб нязгодзе з гэтым. Мяне выключылі з Саюза маладых камуністаў. З таго часу я стаў дысідэнтам. Паколькі атрымаць працу ў Санта-Клары, дзе я жыў, было немагчыма, давялося пераехаць у Гавану, якая ў той час была досыць касмапалітычным горадам.

Відавочна,што мне на раду было напісана выступаць супраць рэжыму. У лякарні, дзе я працаваў пасля ўніверсітэта, я моцна крытыкаваў начальства і мяне абралі кіраўніком прафзвязу. Стаў выкрываць карупцыю, але галоўным лекарам была жанчына - чалец ЦК кампартыі - і я апынуўся турме. Так пачалося маё жыццё дысідэнта.

- Гільерма, пасля распаду Савецкага Саюза амаль цалкам спынілася падтрымка дыктатарскага рэжыму Кастра. Якім чынам яму ўдалося ўтрымацца ва ўладзе?

- Толькі з дапамогай Еўропы. Тагачасны прэм'ер-міністр Гішпаніі Філіпэ Гансалес чамусьці паверыў, што дыктатар можа змяняцца і стаў лабіяваць у Еўропе захаванне Кастра ва ўладзе. Яму ўдалося пераканаць еўрапейскіх палітыкаў, што на Кубе пры рэжыме Кастра магчымыя рэформы, што яго можна ўцягнуць у дыялог з гішпанамоўнымі краінамі і праз гэты дыялог дамагчыся змен на Кубе. Кастра таксама стаў гуляць у гэтую гульню, але пры гэтым актыўна рыхтаваў прыход да ўлады свайго будучага спонсара Уга Чавэса, які на пасадзе прэзідэнта Венесуэлы фактычна ўтрымліваў кубінскі рэжым.

- Віншуем вас з прэміяй Еўрапейскага парламента імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Вельмі радыя, што, хоць і са спазненнем, вы можаце яе атрымаць.

- Дзякую. Гэта вельмі важнае прызнанне нашай барацьбы. Я ведаю, што гэтую прэмію атрымлівала і беларуская апазіцыя, і беларуская незалежная журналістыка.

Хартыя'97  

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1712
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8544
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52217