Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow The Diplomat: Пуцінская Расея ідзе па шляху Савецкага Саюза

The Diplomat: Пуцінская Расея ідзе па шляху Савецкага Саюза Друк E-mail
25.06.2013 | 00:23 |
Фота: newsland.comМасква здзяйсняе тыя ж памылкі, якія і прывялі да гібелі СССР.

У адрозненне ад кітайскіх лідараў, якія «з вялікім запалам вывучалі распад «імперыі зла», іх «расейскія калегі, падобна, менш цікавяцца найноўшай гісторыяй», піша японскі часопіс The Diplomat (пераклад - ИноТВ). Па меркаванні выдання, «нягледзячы на тое, што Уладзімір Пуцін імкнецца вярнуць Расеі статус вялікай дзяржавы, Масква ўсё часцей здзяйсняе тыя ж памылкі, якія і прывялі да гібелі СССР».

Першая з такіх памылак - «поўнае грэбаванне да эканомікі, якая з'яўляецца асновай моцы дзяржавы», працягвае аўтар артыкула. Ваенная сіла - «асноўная валюта ў сусветнай палітыцы», але яна нязменна грунтуецца на эканамічнай моцы, піша часопіс. Менавіта таму марскія «гандлёвыя сілы», такія, як Брытанія ў XIX і ХХ стагоддзях, а таксама ЗША з ХХ стагоддзя «змаглі доўга заставацца сусветнымі лідарамі». А вось тыя ваенныя дзяржавы, якія не змаглі «навесці парадак у казне», доўга такімі дзяржавамі не заставаліся, адзначае журналіст.

Савецкі Саюз і быў такой дзяржавай. Нягледзячы на хуткую сталінскую індустрыялізацыю і эканамічны рост у шасцідзесятыя гады, «неэфектыўнасць сістэмы прывяла, у прыватнасці, да таго, што Крэмль ператварыўся з найбуйнейшага экспарцёра збожжа ў найбуйнейшага імпарцёра», - піша выданне. У выніку, для таго, каб пракарміць насельніцтва, СССР спатрэбілася валюта, здабыць якую (улічваючы «дрэнную якасць савецкай эканомікі») было магчыма толькі адным спосабам - экспартуючы прыродныя рэсурсы.

Праіснаваўшы з сямідзесятых да сярэдзіны васьмідзесятых, у перыяд рэкордных коштаў на нафту, гэтая сыравінная мадэль пазней дала слабіну, з-за чаго Крамлю прыйшлося «займаць буйныя сумы за мяжой, каб пракарміць народ». Доўга гэта працягвацца не магло, піша часопіс.

Пры гэтым, адзначае аглядальнік, «з савецкіх часоў у Расеі мала што змянілася» - краіна ўсё больш залежыць ад экспарту прыродных рэсурсаў. Паводле дакладу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, апублікаванага ў снежні мінулага года, нафта і газ складаюць 70% ад усіх экспартуемых краінай тавараў, а федэральны бюджэт напалову складаецца з нафтагазавых даходаў.

«Таму, з часоў заканчэння халоднай вайны, уплыў Расеі на сусветнай арэне наўпрост залежаў ад коштаў на нафту. Калі ў дзевяностыя гады кошты на энергарэсурсы былі нізкімі, расейская эканоміка была ў жаласным стане, а Захад свабодна таптаў Маскву. А з тых часоў, як - у апошняе дзесяцігоддзе - яны сталі расці, моц Расеі і яе ўплыў у свеце таксама сталі ўзрастаць», - піша выданне.

Праблема для расейскіх лідараў заключаецца ў тым, што кошты на прыродныя рэсурсы не будуць вечна заставацца высокімі. І на тое ёсць прычыны: многія спажыўцы энергарэсурсаў цяпер актыўна інвестуюць у распрацоўку эканамічных спосабаў іх выкарыстання, што ў канчатковым выніку можа знізіць попыт. Акрамя таго, распрацоўка радовішчаў у Іраку і «вырашэнне іранскага ядзернага крызісу», а таксама выхад на рынак паўночнаамерыканскай нафты, здабытай з нетрадыцыйных крыніц, могуць выклікаць далейшае падзенне коштаў.

Расея ж, лічыць часопіс, да такой будучыні не гатовая. «Сімвалічныя намаганні з боку ўладаў», накіраваныя на паляпшэнне бізнес-клімату і стымуляванне канкурэнцыі ў краіне, так і не ўвянчаліся поспехам, абвяшчае даклад ЕБРР. Гэта выклікае значны адток капіталу, які ў 2011 годзе дасягнуў 80 мільярдаў даляраў. Акрамя таго, па дадзеных ЕБРР, нягледзячы на «актыўныя заявы расейскіх лідараў пра важнасць сектара высокіх тэхналогій», яны не інвестуюць у адукацыю, неабходную для інавацый.

Іншым «недахопам савецкай сістэмы», якой Расея «са стараннасцю прайграе», выданне лічыць высокія ваенныя выдаткі, якія з'яўляліся ў СССР «часткай звыш-мілітарысцкага вобразу Крамля як вялікай дзяржавы». Яшчэ да вяртання Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкую пасаду Расея стала павялічваць выдаткі на войска і павялічвае іх па гэты дзень, нягледзячы на тое, што многія іншыя краіны, наадварот, іх скарачаюць.

Тым не менш, ёсць адна ключавая вобласць, у якой СССР і РФ не падобныя, піша журналіст, і гэта - дэмаграфічная сітуацыя. У Савецкім Саюзе насельніцтва, асабліва гарадское, расло, тады як у Расеі з 1992 года назіраецца дэмаграфічны спад. Па дадзеных ААН, да 2050 года насельніцтва РФ паменшыцца на 30 мільёнаў чалавек у параўнанні з 2000 годам. Сам Уладзімір Пуцін у мінулым годзе заяўляў, што насельніцтва Расеі знізіцца са 143 мільёнаў на момант яго заявы да 107 мільёнаў да 2050 года, адзначае The Diplomat.

Такім чынам, піша журналіст, «наўрад ці можна сказаць, што Расея цяпер падымаецца з каленяў».

Хратыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 350
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7541
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29972