Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Першы беларускі майстар-клас па вышыўцы ў Таронта

Першы беларускі майстар-клас па вышыўцы ў Таронта Друк E-mail
21.06.2013 | 22:39 |
Першы беларускі майстар-клас па вышыўцы ў Таронта Ірына Варабей

8 травеня адбыўся мой першы майстар-клас па беларускай традыцыйнай тэхніцы вышыўкі "нізанка".

Любоўю, рупнасцю сагрэта
Ірыны Варабей Планета. 
Хай дзівіцца прыціхлы свет: 
ёсць Беларусь сярод планет!
                           Сяргей Панізнік

Цешуся меркаваньнем, што гэта - першы ў гісторыі беларускі майстар-клас у Канадзе. Прынамсі, мне пра такія невядома. Сьведчу нават па тым, што пра беларускую вышыванку наагул у Канадзе (мяркую і ў Амерыцы) нічога не вядома. Не было вядома да гэтага часу.

Першы беларускі майстар-клас па вышыўцы ў Таронта Яшчэ цешуся надзеяй, што "нізанка" зойме сваё пачэснае мейсца сярод дзейных вышывальных тэхнік, а назва "Nizanka - Belarusan Wicker Stitch" (гэтак я ператлумачыла "нізанку" ў ангельскую мову) ад цяпер і назаўжды замацуецца сярод іншых унікальных нацыяныльных назваў, што ўвайшлі ў інтэрнацыянальную тэрміналогію, такіх як "Huck - Swedish Weaving" (швэцкая тканка), "Ukrainian Merezhka" (украінская мярежка), "Norwegian Hardanger" (нарвэскі хардангер), "German Schwalm" (нямецкі швалм), "Romanian Lace" (румынскія карункі), "Japanese Sashico" (японскае сашыкó) ды шмат іншых.

Дзякуй Катрыне Элісан (Kathrin Ellison) - гаспадыне крамы-студыі "Gitta's" - за запрашэньне прыняць удзел у праграме "Дызайнер месяца". Успрымаю за гонар варункавацца ў такім мерапрыемстве разам з такімі вядомымі на ўвесь амерыканскі кантынент канадыйскімі віртуозамі "залатыя рукі", як Каралін Мітчэл (Caroline Mitchel), Лінда Лачэнс (Linda Lachance), Барбара Керш'ю (Barbara Kerschew) ды іншымі. Ганаруся і асабістым знаёмствам з імі.

Дзякуй Катрын за арганізацыю маёй персанальнай выставы напрацягу ўсяго травеня (бо ў гэты месяц быў "маім" ў праграме "Дызайнер месяца") і майстар-класаў па нізанцы. Я вельмі ўсьцешана ейным захапленьнем нізанкай і тым, як яна перадае яго сваім сяброўкам па іголцы.

Першы беларускі майстар-клас па вышыўцы ў Таронта Дык вось, майстар-клас. Першыя свае дызайны ў тэхніцы нізанка я прадэманстравала яшчэ ўзімку на паседжаньні Таронтаўскай гільдыі, дзе яны выклікалі вялізны ажыятаж і настойлівыя (нават агрэсіўныя :) ) патрабаваньні майстар-класу. Настойлівыя, бо ўсе ведаюць, што лекцыяў я не даю; лічу сябе адно мастаком-дызайнерам, але ніяк не настаўнікам. І зноў жа дзякуючы асабістай "псіхалагічнай рабоце" нада мной Катрыны і маёй сяброўцы Ікі Якавіч (Ietje Jakovich), я такі набралася рашучасьці. Пры ўмове, што Іка мне дапаможа, бо яна амаль што самы спрактыкаваны ў гэтай справе экспэрт, што яна будзе гаварыць і паказваць, паказваць і тлумачыць, а я - глядзець і навучацца, як гаварыць....

Адмыслова для майстар-класу я падрыхтавала нескладаныя - для пачаткоўцаў - дызайны: закладкі, невялічкія пано, абярэгі - і, зразумела, схемы з інструкцыямі. А Катрын забясьпечыла "матэрыяльнай базай": тканіну, ніткі, голкі. Ну, і што ж ... Майстар-клас адбыўся! Усё аказалася ня так і страшна ))).

Як мяне тады падбазёрвалі мае першыя студэнткі - гэтта значна прасьцей рабіць першыя лекцыі ў камернай абстаноўцы, сярод сябровак, якія і дапамогуць самі і падкажуць. Трэба сказаць, што і дапамога Ікі не спатрэбілася. Яна, зрэшты, спазьнілася (падазраю, што наўмысна!) і мне давялося пачынаць самой. Спачатку я расказала сваю гісторыю, як я сама для сябе адкрыла нізанку (я, дарэчы - такі не экспэрт; сама яшчэ ўсё вучуся, вучуся...), расказала пра гісторыю тэхнікі, паказала на планшэце (хвала высокім тэхналогіям!) здымкі арыгінальных работ, старажытных і сучасных вырабаў. Ну, і тады пачалася праца з іголкамі ды ніткамі... Іка з Катрын мне потым гаварылі, што майстар-клас прайшоў надзіва натхнёна і рупліва: адна з навучэнак нават управілася з усім дызайнам (астатнія забралі дахаты, некаторыя потым далі мне справаздачу праз інтэрнэт, што пасьпяхова закончылі работу). Усім вельмі спадабалася, усе выявілі жаданьне працягнуць навучаньне з больш складанымі схемамі на наступным майстар-класе, які мы запланавалі на 25 травеня. Я зараз сьпешна рыхтую дызайны і мадэлі для сурвэтак і невялікіх настольнікаў.

Вось такія мае ўражаньні ад майго першага майстар-класа. Наагул было цікава, дружна і весела.

Таронта, Канада, 13 травеня, 2013
https://www.facebook.com/events/363774213723838/
https://www.facebook.com/iryna.varabei/posts/364488223663071
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1652
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7065
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42605