Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Беларускія шахіды, або Ў чым прычына паразы беларускай апазіцыі

Беларускія шахіды, або Ў чым прычына паразы беларускай апазіцыі Друк E-mail
16.06.2013 | 23:21 |
Беларускія шахіды, або Ў чым прычына паразы беларускай апазіцыіПавел Біч, чэрвень 2013 г.

Шахідамі называюць людзей, якіе свядома ахвяруюць сваім жыццём, каб забіць знянацку як мага больш ворагаў і заявіць аб ідэалагічнай мэте свайго учынку.

Д.Канавалаў і У.Кавалёў, якія ўчынілі тэракт у менскім метро, ахвяравалі сабою, каб забіць ані ў чым не вінаватых сваіх суграмадзянаў. Псіхічна яны былі здаровымі. Л.Мун даследчыца псіхічнага стана Д.Канавалава нават заявіла, што ў такім стане знаходзіцца кожны другі беларус.

Аб мэтах свайго учынка яны увесь час адкрыта заяўлялі: «каб дэстабілізаваць абстаноўку ў республіцы». Негледзячы на намаганні суду затушаваць палітычны аспект справы (гл. кн. А.Грузділовіча «Хто ўзарваў менскае метро», Радыё Свабода, 2013), стала вядома, што «Кавалёў ў 2006 г. галасаваў за А.Мілінкевіча, палітыка Лукашэнкі ему не спадабалася».

Калі «перанесці» наш выпадак, напрыклад, ў Чаченію, то атрымаецца, што чачэнскія хлопцы, якія ішлі на джіхад, цалкам не разумелі што адбываецца ў іхняй краіне, толькі адчувалі што адбываецца нешта Не тое, нешта удушлівае, жахлівае, і ад адчаю пайшлі на рынак і забілі сабе разам з выпадковымі чачэнцамі. Пры гэтым палітыка Кадырава ім не спадабалася, раней яны галасавалі за Масхадава і яны ведалі, што сярод чачэнцаў ёсць апазіцыя, якая мае аднолькавые з імі погляды, (з-за таго што у нас няма Выбараў, мяркую, што шмат хто з апазіцыі быў бы не супраць калі б абстаноўка ў краіне дэстабілізавалася ). Чачэнскія хлопцы былі б як у сябе на радзіме так і ва усім Свеце адназначна прызнаны ненармальнымі. Нашые ж псіхолагі (Л.Мун) не знайшлі ненармальнамсці у нашых хлопцаў, а раз так, то іх учынак варта разглядаць як маючы сацыяльна-палітычны характер.

 Нашае грамадства мае маральна-псіхалагічны стан звычайны для каланіяльных грамадстваў. Ф.Фанон, чорнаскуры філосаф, ідэолаг нацыянальна-вызваленчых рухаў Трэццяга Свету, вывучаў асаблівасці маральна-псіхалагічнага стану людзей што жывуць у калоніях пад гнетам чужых культур. Шмат цікавага даведаліся б нашыя псіхолагі, калі б пацікавіліся што агульнага ў паводзінах і характары беларусаў з такімі народамі як народы Поўначы РФ, племёнамі Амазонскіх джунгляў, папуасамі і г.д. Напрыклад, ім уласціва, здавалася б, анічым неабумоўленая і выпадковая жорсткасць. У нас яна праявілася ў тых жа нашых хлопцаў і праяўляецца ў карных ворганаў на чале з Прэзідэнтам. Але каланіяльную сутнасць Расеі рускай культуры ўдалося доўга хаваць ад Захаду і Свету, сам рускі народ не разумее яе да гэтага часу. Ад нашага народа яна схаваная найбольш надзейна, паколькі пасля нашага перайменавання ў белых рускіх запанаваў погляд, што мы увесь час толькі і марылі як бы зліцца з вялікім рускім народам. У кнізе Фанона «Чёрная скура - белые маскі» апісаны псіхічны стан інтэлігентаў-алжырцаў, якія хацелі ператварыцца ў сапраўдных французаў. Хто б з нашых напісаў кнігу пра нашых - «балтскіе твары - рускіе маскі». Нават палітызаваны Грузділовіч не змог паглядзець на падзеі ў метро пад сацыяльна-палітычным ракурсам.

Чаму нашыя хлопцы (як і міліёны нашых суграмадзянаў) не ўсталі ў шэрагі апазіцыі, каб разрадзіць абстаноўку ў краіне? Ані гэтыя хлопцы, ані міліёны нашых пасіўных грамадзянаў, пэўна, не з'яўляюцца баязліўцамі! Адказ ляжыць на паверхні. Чачэнскія зрамадзяне адчуваюць кроўную повязь са сваім народам, у тым ліку са сваёй інтэлігенцыяй. Нашы' такой сувязі не адчуваюць, а ад нацыянальнай інтэлігенцыі і апазіцыі яны адгарожаны проста высокай сцяною.

Вядома, што ў нас умовы для вырошчывання нацыі даволі непрыдатныя. У нас няма адзінай рэлігіі (варожасць праваслаўных і каталікоў адштурхоўвае нашых людзей ад Бога); у нас няма ані з аднога боку мора ці вялікіх гор, каб замацаваць ў свядомасці сваю адметнасць (наадварот, мы ёсць плаўны пераход ад рускіх да палякаў, і ад украінцаў да летувісаў); у нас блізкія мовы з украінцамі, палякамі і рускімі. Фактары, перашкаджаюшчыя нацыябудаванню, добра праалізаваны В.Булгаковым. Але толькі за Нацыянальнае наша інтэлігенцыя змагалася і гінула больш за 150 гадоў. Чаму не атрымалася?

Першы амаль таўталагічны адказ - таму што перамагла руская культура, якая забіла нашую Нацыянальную. Але чаму яна ў нас перамагла, і не перамагла ў значна меньшых народаў былога Саюза? Тут я выказваю сваё меркаванне, дарэчы, якое асцярожна падаваў у 2006 г. той жа Булгакоў. Праўда, ён не лічыў яго галоўным, ён лічыў назву «беларус» проста слабой. Я ж лічу назву галоўнай прычынай (нашае перайменаванне з літвінаў ў белых рускіх (беларусаў). Па законах семантыкі мы цяпер ёсць малы атростак вялікага рускага народу, мы сталіся другаснымі, непаўнавартастнымі рускімі. (І гэта пры тым, што па дадзеных канца мінулага стагоддзя, менш за нас па колькасці насельніцтва мела 2/3 народаў Свету).

Ані адзін народ (мастацкая інтэлігенцыя не ў лік) Свету не здольны паважаць сабе, калі ён не пачувае сабе адмысловым; ён не можа палюбіць, неадметнае, неарыгенальнае. Народ хутчэй адмовіцца зусім ад нацыянальнага, што і здарылася ў нас. Людзі ў 1994 г. прагаласавалі за А.Лукашенку, які таксама адмовіўся ад нацыянальнага і які адкрыта здзекваўся з беларускасці. Акрамя таго, каб выспець ў нацыю, народ павінен мець Гісторыю, якой можна ганарыцца. У нас жа назвай «Белая Русь» гісторыю ад народа (неінтэлігенцыі) схавалі, падсунулі яму хлуслівую. У нас да перайменавання з літвінаў ў беларусаў была адметная гісторыя Літвы і літвінаў паводле якой мы шмат разоў білі маскалёў і калі б народ ведаў пра гэта, ён бы так лёгка не адмовіўся ад Свайго, Нацыянальнага і не прыняў бы чужое, рускае.

Мяркую, што калі б нашая інтэлігенцыя (не шляхта, шляхта ад назвы «літвіны» не адмоўлялася, аб чым сведчыць «крык душы» К.Скірмунт: «ліцьвінкай і толькі ліцьвінкай я з Божай ласкі была, ёсць і да апошняга дыхання буду») не адмовілася ад літвінства і не стала разам з царамі, рускімі папамі, заходнерусістамі, адраджэнцамі пачатку 20 ст., бальшавікамі, лукашэнкаўцамі і апазіцыяй ўнушаць (праз назву беларус) нашаму народу яго непаўнацэннасць, - адрыву інтэлігенцыі ад народа не адбылося б.

Спачатку ў гэта цяжка паверыць - няўжо так дзейнічае назва? Але ж гэта так. Сімвалічнае (ў тым ліку назва) набывае ўсё большую моц у наш час. Тыповы прыклад - спорт. Колькі грошай траціцца на тое, каб паказаць (сімвалічна) моц сваіх нацыяў і дзяржаваў і пацешыць пустахвальства сваіх абывацеляў! Або, успомнім, які самы просты, самы надзейны спосаб унізіць, «збіць з панталыгу» іншага ў спрэчцы? Гэта нагадаць іншаму, што ты слабак таму, што належыш да народа-слабака які нічым героічным не паказаў сабе ў гісторыі. І тады мы са сваёй белай рускасцью губляем шансы, маем не шмат магчымасцяў, каб перамагчы ў спрэчцы з іншым, даказаць каштоўнасць Свайго (канешне ж, пры астатніх роўных умовах). Успомнім, як часта крамлёўцы прыніжалі нашага Прэзідента, як ўсё болей па-хамскі вядуць сабе расейскія турысты, якія гасцююць у нас.

Газета "Новый Час" за 31.05.2013 г. паведамляла, што 25% казахаў хочуць адмовіцца ад назвы Казахстан толькі з-за таго, што іхнюю краіну блытаюць з Афганістанам і Пакістанам (з-за агульныга канчатку «стан»). Улічваючы смелыя паводзіны іхняга кіраўніка, які каб паменшыць уплыў расейскай культуры перавёў казахскі алфавіт на латініцу, казахі прымуць любую назву абы толькі яна працавала на карысць народа і дзяржавы. Казанскія татары таксама хочуць адмовіцца ад цяперашней назвы; яна хоць і не халуйская (як наша), але паклепнёцкая. Рускія і сабе і ўсяму Свету ўнушаюць што стацца ім перадавой еўрапейскай нацыяй перашкоджалі татара-манголы і што цяперашнія татары выступаюць нашчадкамі тых. Гэта спрэчна. У татарскай гістарыяграфіі існуюць две версіі. Па-першай - волжскіе татары (булгары) першымі прынялі удар манголаў на себя, а па-другой, што яны разам з манголамі заваёўвалі «рускія» княствы. Як бы там ні было на самой справе, абедзве версіі працуюць на умацаванне гонару і годнасці гэтага народа. Нас жа 100 гадоў і болей за мяжою лічаць Белай Расеяй, а нашыя дурні на канцэртах ў Варшаве скачуць і крычаць «Жыве Беларусь»; і гэта сярод палякаў, якіе з большага ведаюць, што Рэч Паспалітая была сумеснай дзяржавай Кароны і Літвы, і насельніцтва апошняй гэта пераважна мы. Нашая ж афіцыйная версія гісторыі як часткі нейкай там міфічнай Русі, размывае нацыянальную свядомасць, абезбройвае нас перад Расеяй.

Каб замацаваць рускасць нашага народа улада пакрыла усю краіну бігбордамі «Я-Беларусь» і стварыла рух «Белая Русь». Гэта д'бальская тактыка - знішчаць ўсё нацыянальнае, русіфікаваць народ і адначасова ўнушаць народу што ён ўсё ж такі не зусім рускі, не чыста рускі. Адкідваннем прыметніка «белы», Масква плануе, відаць, правесці ў будучыні пасля канчатковай русіфікацыі і канчатковага захопу нас. Невыпадкова ў апошні час вылезлі на сцэну заходнерусісты, якіе трактуюць нас як рускіх. Калі пашукаць аналогію нашага цяперашнега стану ў прадметным Свеце, то гэта можа быць выключальнік які не можа ані замкнуць ані разамкнуць ланцуг па якому павінна бегчы электрычнасць, ён іскрыць і падпальвае сам сабе.

Страта такіх людзей як нашыя «шахіды» гэта недапрацоўка нашай апазіцыі. Больш за тое, гэта яе фундаментальнае, фатальнае глупства; яна не разумее вытокі адрыву народа ад яе; не разумее вытокі сваіх параз. Самазнішчэнне нашай нацыі і краіны працягваюцца.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 874
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2437
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37977