Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Рыкашэт. Хто прыдумаў дэспата

Рыкашэт. Хто прыдумаў дэспата Друк E-mail
16.06.2013 | 20:51 |
Валер Карбалевіч. Фота: Ягор МаёрчыкВалер Карбалевіч

На сайце інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» надрукаваны вельмі цікавы артыкул Вольгі Цімохінай «Давайце прыдумаем дэспата, альбо Як мы творым Лукашэнку». Цяжка спрачацца з асноўнай тэзай публікацыі, што галоўная прычына тых праблем, якія перажывае Беларусь, - не ў Лукашэнку, а ў грамадзтве. Што дзейны кіраўнік - толькі люстэрка масавай сьвядомасьці. Прычым большая частка артыкула прысьвечаная тым дыскурсам, якія маюць месца ў асяродзьдзі палітычных апанэнтаў Лукашэнкі. 

На думку аўтаркі, менавіта памылковыя ідэі і меркаваньні людзей, якія не прымаюць цяперашняга ўладара краіны, адштурхоўваюць ад іх абывацеля. В.Цімохіна даволі ўдала паказвае недарэчнасьць шмат якіх выказваньняў крытыкаў рэжыму. І прыходзіць да высновы, што такім чынам апанэнты Лукашэнкі самі яго «твораць» ці «прыдумляюць дэспата».

Пасьля першага прачытаньня артыкула, разам з інтэлектуальным задавальненьнем ад трапных назіраньняў, засталося нейкае не да канца ўсьвядомленае адчуваньне нязгоды. Давялося прачытаць яшчэ раз. Унутранае пярэчаньне зрабілася больш выкрышталізаваным і сфармуляваным.

Мой галоўны папрок аўтарцы палягае ў тым, што яна зьмяшала ў адну кучу розныя рэчы. Усё беларускае незалежнае грамадзтва, якое жыве сваім жыцьцём большай часткай у інтэрнэце, В. Цімохіна назвала «дэмакратычным лягерам» і супрацьпаставіла яго іншай частцы насельніцтва, абывацелю, які адначасова зьяўляецца выбаршчыкам. І задае пытаньне:

«Чаму ж, старанна падтрымліваючы гэтыя інфантыльныя, касмыкаватыя погляды ў мазгах абывацеля, некаторыя (даволі шматлікія) прадстаўнікі „дэмлягера" спадзяюцца на яго пасьлядоўнасьць у выбары дэмакратычных каштоўнасьцяў? Або яны думаюць - каб прыйсьці да ўлады, усе сродкі добрыя, „піпл глытае гэта", і мы яму даем, што ён глытае?.. Вы думаеце, што такім чынам знаходзіце свайго выбаршчыка? Нічога падобнага».

І робіць выснову:

«Іінфантыльны постмадэрнісцкі „антытаталітарызм" падагравае рэжым Лукашэнкі. Бо ў часткі ня самых дурных - наадварот, у досыць разумных людзей узьнікае ўстойлівае адчуваньне, што патрэбна цьвёрдая рука. Інфантылам патрэбны кантроль... Лукашэнка - ён, акрамя іншых, мае і наступны плюс: зьяўляецца гарантам таго, што да ўлады ня прыйдзе апазыцыя».

Справа ў тым, што незалежнае грамадзтва - ня гета, як лічыць аўтарка, а даволі шырокі і, галоўнае, разнамасны канглямэрат людзей, арганізацыяў, структураў. Гэта мадэль таго грамадзтва, якое існуе ў Эўропе. Яно падзеленае па інтарэсах, каштоўнасьцях, ідэалёгіях. Там пануе поўны плюралізм з усім наборам разумных і дурных выказваньняў і дзеяньняў. Нельга неяк прымусіць ці заклікаць гэтую масу казаць толькі «правільныя рэчы». Таму ня можа існаваць нейкага адзінага «дэмлягера», які нібыта апэлюе да электарату. І атаясамліваць усю гэтую супольнасьць, якая вядзе рэй у інтэрнэце, з палітычнай апазыцыяй ня варта. Яна не змагаецца за ўладу. Лідэры апазыцыі ня могуць адказваць за нейкія неразумныя, на думку аўтара, цьверджаньні блогера.

І яшчэ адзін цікавы момант. Аўтарка так ацэньвае людзей, якія галасуюць за Лукашэнку:

«Пытаньне даверу і ня ставіцца: Лукашэнка проста ёсьць. Як надвор'е. Ці можна давяраць надвор'ю? У людзей існуе старажытная несьвядомая тактыка ўзаемадзеяньня з надвор'ем. Калі ідзе дождж - бяруць парасон... Немаладая жанчына, якая жыве ў правінцыі і рацыянальна бачыць сытуацыю ў краіне, ідзе галасаваць за дзейнага цяпер кіраўніка, кажучы: «Усё роўна ж яго абяруць». Тым жа матывуецца вялікая частка краіны. Гэта не паслушэнства і не безнадзейнасьць. Хутчэй, максыма: «трэ жыць, як набяжыць», унутраная «зьверка тактык» з тымі людзьмі, побач зь якімі яна жыве, а да яе жылі бацькі і дзяды.

Гэтае даволі трапнае назіраньне над беларускай рэальнасьцю было апісана яшчэ Максам Вэбэрам і названа «традыцыйнай легітымнасьцю». Але як жа тады патлумачыць «народную рэвалюцыю імя Аляксандра Лукашэнкі» 1994 году? Чаму ж тады насельніцтва не ўспрымала дзейную ўладу як надвор'е? Усе ж дзяржаўныя інстытуты настойліва падказвалі электарату, за каго трэба галасаваць (за Вячаслава Кебіча, калі хто забыў). Аднак абывацель не паслухаўся і прагаласаваў за іншага.

Грамадзкія працэсы - рэч вельмі складаная. Іх нельга спрашчаць.

Радыё Свабода  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 65
mod_vvisit_counter Учора 2412
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3656
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 26087