Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Рэлігія arrow Ксёндз, які хацеў вучыцца ў праваслаўнай Акадэміі

Ксёндз, які хацеў вучыцца ў праваслаўнай Акадэміі Друк E-mail
08.06.2013 | 15:09 |
Ксёндз-магістр Уладзіслаў ЗавальнюкКсёндз Уладзіслаў Завальнюк - асоба легендарная.

Чырвоны касцёл у Мінску - Касцёл Св. Сымона і Алены - заўсёды быў месцам знакавым, і задоўга да таго, як вернікі вярнулі яго ва ўлонне хрысціянскай царквы. Трагічная прадгісторыя стварэння - у памяць аб маленькіх дзецях; месца размяшчэння - самая цэнтральная з усіх плошчаў сталіцы; ну і, вядома, яго архітэктурныя вартасці - строгасць і элегантнасць адначасова. Вядома, настаяцелем такога касцёла не мог быць чалавек пасрэдны, піша «Народная воля».

Але яго настаяцель - ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк - не проста таленавіты святар, які ўмее асвятліць душу хрысціянскім словам. Ён яшчэ і сапраўдны асветнік, бачная фігура ў сучасным грамадскім жыцці. За чалавека пан ксёндз змагаецца ўсімі даступнымі сродкамі: з амбона храма, выступаючы на радыё, а таксама сваімі таленавітымі кнігамі. Яго двухтомнік пра здаровы лад жыцця - «Не адзіным хлебам» - вытрымаў чатыры выданні! Галоўная думка працы: людзі, не забівайце сябе «чревоугодием». Будзьце шчаслівымі - імкніцеся да ўстрымання ў ежы. Вось-вось выйдзе з друкарні новая кніга «Другое прышэсце посту». Ксёндз Завальнюк актыўны прапаведнік аздараўленчага галадання, аздараўленчай тэрапіі. І паверце, яго дар пераканання нават у гэтым пытанні настолькі моцны, што можа ўскалыхнуць самога лянівага і прапашчаг.

Пробашч Уладзіслаў Завальнюк - магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, пісьменнік, паэт паходзіць з сялянскай каталіцкай сям'25 пытанняў ксяндзу-пробашчу, які ездзіць на веласіпедзе, ходзіць пешшу ў пілігрымку 100 кіламетраў і лічыць аздараўленчае галаданне - чысты пост - тэстам на атэстат духоўнай сталасці. Уладзіслаў Завальнюк - не проста таленавіты святар, які ўмее асвятліць душу хрысціянскім словам.і. У 1974 г. скончыў Рыжскую вышэйшую духоўную каталіцкую семінарыю і пасвячоны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Кішынёве. На пачатку 1979 г. за «рэлігійную прапаганду» быў арыштаваны і пазбаўлены магчымасці адпраўляць набажэнствы. Выехаў у Казахстан. Быў абмежаваны савецкімі адміністрацыйнымі ўладамі ў выкананні святарскіх абавязкаў. У лістападзе-снежні 1980 года прымусова змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў г.Даўгаўпілсе.

У 1984 годзе пераведзены ў Беларусь. Працаваў у Глыбокім і ў вёсцы Мосар. Пасля 1988 г. служыў вікарыем у Мінскім Кальварыйскім касцёле. З 1989 года разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святынь у Мінску - Касцёла Святых Сымона і Алены, Кафедральнага касцёла, Святога Роха). Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і іншых месцах.

- Спадар ксёндз, вашы кнігі пра аздараўленчы пост, пра лячэбнае галаданне вельмі папулярныя. Ды і напісаны яны таленавіта, я нават сказала б, з запалам. А вось ці ёсць у вас апаненты, навуковыя праціўнікі вашай ідэі?

- Пэўна! Апаненты ёсць. Бачыце, у чым справа. Свяцілы медыцыны дзесяцігоддзямі ідуць па сваёй прафесійнай дарозе навуковай медыцыны і ўсё. А тут раптам - такі круты паварот: пост, галаданне. З-за няведання медыцынскі бок гаворыць, што арганізм у час галадання сам сябе есць. Калі давесці галаданне да 90 дзён, так і будзе. Але некалькі (3-5-7 або 14 дзён) яно нікому не пашкодзіць. Хрыстос 40 дзён і начэй пасціўся ў пустыні. Так што практыкаваць некалькі дзён і пад наглядам лекара-спецыяліста - толькі для здароўя, аздараўлення і ачышчэння.

- І для чаго, па-вашаму, патрэбны арганізму такі стрэс, ўзрушэнне?

- Наш страўнік - другі пасля сэрца жыццёвы матор. Яго трэба ачышчаць. Даўно ўжо не ямо для здароўя, а выштурхоўваем з арганізма папярэднюю ежу багатай порцыяй новай ежы. І так штодня. Арганізм вымушаны прымаць і пераварваць усё тое, што мы ў яго штурхаем. Неабходнасці ў залішняй энергіі для арганізма няма, вось ён і складае нам нерастрачаныя запасы ў тлушчавыя пазухі. Стварае засекі, дрэнныя засекі і гнёзды для розных хвароб. А аздараўленчы голад здабывае з глыбінь арганізма атрутныя паклады і абнаўляе яго з ног да галавы. Усім нам трэба есці ў два разы меней ад той колькасці, якую спажываем штодзённа.

- Доўгія перыяды галадання патрабуюць ад чалавека перакананасці, веры. Так яго не вытрымаць, праўда?

- Так. Без пераканання не будзе карысці, добрага выніку. Мы ў нашым жыцці заўсёды жывём па звычцы: «як усе». Заўсёды так было і для чаго нешта змяняць? Мы выкарыстоўваем дух у целе ў большасці для свайго фізічнага, матэрыяльнага жыцця і ўцех, спорту і дзеянняў. Але ж можна атрымаць яшчэ больш, можна падняцца духоўна. Аздараўленчы чысты пост дастае, высмоктвае з арганізма ўсе яды, бруд і нават дрэнныя звычкі! І тады арганізм сам імкнецца да вышыняў духу, вызваляецца ад хвароб і дрэнных звычак. У чалавека нараджаецца радаснае жаданне жыць і тварыць. Менавіта ад перапоўненасці арганізма людзі стогнуць, не маюць настрою, у іх апатыя да жыцця, церпяць і хварэюць. «Ні адзін жывы арганізм не можа жыць у створаных ім самім адходах», - сцвярджае прафесар, доктар медыцыны В. Вернадскі.

- Але самастойна ў першы чысты пост увайсці цяжка. Ды і небяспечна. Як быць?

- Трэба адкрываць стацыянары. Не абавязкова будаваць новыя клінікі, але аддзяленні ў некаторых клініках, курортных цэнтрах на тры, пяць палат. Трэба з розумам уваходзіць у пост 5 дзён і выходзіць з яго столькі ж. Чаму і кажу, што лепей, каб пры клініках былі палаты і праводзілася такая аздараўленча-ачышчальная практыка. І ведаеце, я сам бы пайшоў, каб пад наглядам лекара правесці курс аздараўленчага ачышчэння і праверыць стан свайго здароўя.

- Вы з кім-небудзь ведзяце перамовы?

- З Міністэрствам аховы здароўя. Гэта не так проста. Але ў Расіі, напрыклад, у самой Маскве, Санкт-Пецярбургу, Цюмені, на Байкале курорт «Горячинск», у іншых краінах ёсць такія стацыянары, і не па адным. Працуюць нават цэлыя клінікі. Дома як праводзіць? Што купілі па дарозе, ідучы дамоў, тое і ядзім. А ў клініцы ўсё скампанавана і разлічана: харчаванне, сокі, уваход і выхад з мнагадзённага чыстага посту. З разумнай вытрымкай. А дома людзі нават не ведаюць, як правільна правесці поўнае ачышчэнне страўніка, як уваходзіць у чысты пост і як з яго выходзіць, бываюць зрывы. Але нават за тыдзень галадання -чыстага посту - чалавек проста мяняецца, незямная лёгкасць і пастаянны аптымістычны настрой. Вочы іскрацца, арганізм ачышчаецца. Дзякуючы аздараўленчаму чыстаму посту ў чалавека з'яўляюцца ясныя розум і памяць, тонкая адчувальнасць, вялікае жаданне жыць, працаваць і тварыць. «Лячэннем ужо хворых людзей нельга выратаваць чалавецтва ад пагібелі», - гаворыць прафесар, доктар медыцыны Н. І. Арынчын.

- Прабачце за недалікатнае пытанне, але вы самі ведзяце такое аскетычнае жыццё?

- Разумееце, гэта так лёгка і так добра! Кожны дзень да 12 гадзін я ніколі нічога не ем, прымаю толькі чыстую ваду - і гэта ўжо гадамі. Атрымліваецца, што на працягу тыдня набягае два дні чыстага посту. Гэта велічная разгрузка і аздараўленчае ачышчэнне для ўсяго арганізма. У медыцыне гэта называецца разгрузачна-дыетычная прафілактыка (РДП). Некалькі разоў у годзе іду на аздараўленчы пост. На Вялікі пост я першыя і апошнія два тыдні толькі на вадзе. Чысты пост - гэта тэст, зададзены самому сабе на атэстат духоўнай сталасці. Не ў пераяданні і сытасці здароўе і мяжа шчасця, а ва ўстрыманні ад пераядання і чысціні арганізма. Чысты пост цяжка паддаецца не фізічнаму целу, а нашай псіхалогіі, нашым стэрэатыпам і звычкам. Для самога арганізма - гэта скарбніца магчымасцей аднаўлення сіл. Усе, хто практыкуе гэта, пішуць мне свае падзякі.

- Цікава, вы давяраеце вітамінам з аптэкі?

- Хімічным вітамінам - не. Толькі свежавыціснутым сокам, салатам, агародніне і садавіне.

- Вы п'яце каву?

- Не адракаюся, але гэта не хобі, як зараз ёсць у многіх.

- Скажыце, якому віну аддае перавагу Чырвоны касцёл для сваіх рэлігійных рытуалаў?

- Натуральнаму сухому беламу віну. Малдаўскаму ці грузінскаму. А ўжо якога гатунку вінаград для службы, для Святой Літургіі не мае значэння. Выдаткоўваем 10-20 бутэлек на 3-4 месяцы.

- Памятаеце, вы аб'яўлялі галадоўку перад пракатам фільма «Код да Вінчы»? Прэса, як заўсёды, скажа «А» і не скажа «Б». Была рэакцыя, вынік?

- Канешне! Я ездзіў у Маскву на тэлемост - ад Уладзівастока да Прагі. Паўзнімалася мноства народу на абарону хрысціянскіх каштоўнасцей. І Праваслаўная Царква стала ў абарону. Мы былі аднадумцамі. Таму што гэты фільм - прыніжэнне Збавіцеля Ісуса Хрыста і ўсяго хрысціянства ва ўсім свеце.

- Але галаданне для вас - звычайная справа, нават радасць. У чым жа быў яго пратэстны сэнс?

- Я аб'явіў пост. Але людзі вашай прафесіі назвалі гэта галадоўкай. Пост - гэта інструмент ачышчэння, вяртання чалавека да Бога. А той фільм - спроба адарваць чалавека ад Яго.

- Як вы думаеце, што такое лёс чалавека?

- Гэта яго памкненні. Мэты, якія ён ставіць перад сабой.

- Хто ў вашым лёсе мацней за другіх на вас уплываў? Вы ж у юнацтве хацелі быць лётчыкам...

- Хацеў... І часам нават лётаю пад Мінскам на дэльтаплане. А ўплыў... Гэта не ад чалавека ідзе - пакліканне. Гэта з'яўляецца ўнутры, разумееце. Я пытаўся ў сваіх калег - і ў праваслаўных, мы ж сябруем - якія былі раней на годных працах: урачы, настаўнікі, дырыжоры, артысты. У тым асяроддзі, здаецца, ніхто не мог на іх паўплываць, святар па пятах не хадзіў. Але яны таксама казалі, што ўзнікае пачуццё - не маё і кропка. І раптам усё кідаеш і ідзеш у семінарыю. Хоць, разумееце, жыццё - яно сэнсорнае. У адным месцы ўражанне, у іншым - адкрыццё... На пустаце нічога не расце.

- Можна сказаць, што небу вы не змянілі. Вы хацелі быць да яго бліжэй, вы ажыццявілі сваё жаданне.

- Дзякуй, прыгожа.

- Скажыце, ксёндз Уладзіслаў, у вас ёсць дарагі ўспамін з дзяцінства, юнацтва?

- Пэўна... І не адзін. Самае першае, калі скончыў школу. Маці так казала: «Калі сярэднюю школу закончыш, куды хочаш едзь». Бо я хацеў адразу пасля 8-га класа ў лётнае паступаць... І вось - старт! Для мяне гэта была вялікая падзея. Потым - пакліканне. Божы дар, разумееце... Я пачынаю разумець, што мяне хвалюе зусім іншае. І пайшлі ў жыцці перамены. Яшчэ ноч перад рукапалажэннем - вельмі дарагі ўспамін.

- Успомніце, вы зведалі страх, калі вас па сутнасці саслалі ў Казахстан за вашу рэлігійную дзейнасць у гады СССР?

- Так... Я шмат чаго не разумеў. КДБ - машына, але яна не бачна... Я вам скажу такую справу. Я быў вельмі здзіўлены, калі два гады таму быў у Малдове, дзе таксама некалі служыў, і мне паказалі, якой таўшчыні на мяне ёсць у архіве папка, якая дзяржаўная перапіска з Масквой была ў Кішынёва з нагоды маёй персоны. Адкрыццё! Але ў Казахстане я больш людзей ахрысціў, як за восем гадоў служэння ў Малдове! Святароў не было, а, відаць, Богу было трэба. Людзі вымалілі. Кнігу можна напісаць.

- Чаму б і не? Цікава было б.

- Пакрыху штосьці робіцца.

- Аднойчы вы адмовіліся ехаць на вучобу ў Рым. З чым гэта было звязана?

- Якраз ішла перабудова, касцёлы адкрываліся. А святароў няма. Пакінуць тут усё і паехаць на чатыры гады ў Рым? Я бачыў, што трэба было быць з людзьмі. А вось вы, пэўна, не ведаеце, што ў свой час я хацеў вучыцца ў Загорску ў Маскве, у праваслаўнай акадэміі?

- Вы былі ксяндзом і хацелі вучыцца ў праваслаўнай вышэйшай установе?!

- Так. Я служыў тады ў Глыбокім і звярнуўся з просьбай да нашага кардынала ў Рызе Юліяна Вайводса. І атрымаў дазвол. І ад мітрапаліта Філарэта таксама дазвол атрымаў. Мною кіравалі пазнавальныя мэты. Аднак маё прашэнне ў Загорску не прынялі.

- Не захацелі спакушаць лёс - ствараць прэцэдэнт? Сцяна, якая падзяляе рэлігіі, на шчасце, не дастае да нябёсаў.

- Напэўна, была б немалая карысць абодвум бакам. Але - адмова. Тады я падаўся ў Варшаўскую акадэмію тэалогіі.

- Чаго вы баіцеся па-сапраўднаму, паважаны ксёндз?

- Найбольш небяспечна, калі чалавек ідзе ўразрэз са сваім сумленнем. Наколькі магчыма, заўсёды трэба быць самім сабою. І як святару, і як чалавеку. Эталон - хрысціянскасць. Бог і Біблія.

- Што больш за ўсё вы цэніце ў людзях? Акрамя веры, вядома...

- І веры можна здрадзіць. І сумленне прапіць...Таму больш за ўсё я цаню пастаянства і адказнасць. Тое, чаго вельмі не хапае ў супольнасці на ўсіх узроўнях. Ёсць такі прыклад прыгожы. Мастак высока на вежы на храме заканчвае мініяцюрную працу. Яму кажуць, што, маўляў, ты там марудзішь, ніхто ж яе не ўбачыць. «Бог убачыць», - адказаў мастак.

- Як вы думаеце, чаму людзі так любяць уладу? Сябе ва ўладзе?

- Бо ўлада гэта яшчэ і грошы. А за імі - слава. Так і круціцца. Але калі ў чалавека ёсць аснова духоўная, ён нямала робіць для бацькаўшчыны і ва ўладзе, і з грашыма. Вось як мецэнат Эдвард Вайніловіч, які пабудаваў гэты храм. У знак памяці пра сваіх дзяцей. Здаецца, што была ў яго некаторая зацікаўленасць. Але ён мог пабудаваць каплічку на Копыльшчыне. Не, зрабіў годны храм у Мінску, вышукваў яго праект па Еўропе. Ён быў багатым і меў уладу - быў тройчы абраны дэпутатам ў царскую думу, заходзіў на размовы з самім царом. Сталыпін прапанаваў яму пасаду міністра сельскай гаспадаркі на ўсёй расійскай прасторы, ад Уладзівастока да Варшавы. Такія б якасці нашым прадстаўнікам дэпутацкага корпуса! Але дзякуй Богу, што хоць на вялікія святы мы бачым іх у храмах.

- Што адказаў гарвыканкам на вашу просьбу перайменаваць вуліцу Берсана ў вуліцу Вайніловіча?

- Адказалі - немагчыма. Ну, зразумела... Але вельмі шкада. Зрэшты, Вайніловіч ужо і так знакавая гістарычная фігура. Гэты храм - Чырвоны касцёл - даўно пайшоў у народ. Распачынаючы ад цукерак, шакаладу, каўбасы, марожанага, гарэлкі - дзе толькі няма эмблемы касцёла! Але пасля адказу мы праявілі ініцыятыву і далі імя Вайніловіча ўваходу ў наш касцёл - які з двара. Цэнтральны - гэта Савецкая, 15. А з двара - уваход Вайніловіча.

- Я чытала, што зараз вы хацелі б паставіць на тэрыторыі касцёла помнік Папу Іаану Паўлу II. А на гэта вы атрымалі дазвол?

- У нас з гарадскімі ўладамі адбылася такая размова. Прынамсі, можна будзе паставіць помнік, як толькі завершыцца ўсё добраўпарадкаванне двара, увесь рамонт у комплексе. А тут трэба вялікія грошы. Жывём надзеяй. Аб'ект патрабуе капітальнага рамонту і ўвагі. Мой галоўны зварот да мэрыі - каб каля франтона касцёла, там, дзе мур, зрабіць сходы. Проста па ўсім перыметры, каб адкрыць касцёл на плошчу. У нас ужо зроблены і зацверджаны макет.

- Вас не раздражняюць турысты ў Чырвоным касцёле?

- Ніколі! Людзі радуюць. У касцёле працуюць два дзяржаўныя тэатры - «Зніч» і «Анёл». На дзень бывае па 2-3 спектаклі. Дзеці, дарослыя - шум-гам, як у школе. Мы ладзім таксама мастацкія выставы, духоўныя канцэрты арганнай музыкі. Я лічу: праз культуру - у духоўнасць. І наадварот. Няма сапраўднай духоўнасці, веры без культуры. І сапраўднай культуры без духоўнасці.

- Касцёлу часта дораць падарункі - напрыклад, каштоўныя творы мастацтва. Мабыць, вы самі іх збіраеце?

- Усе падарункі касцёла захоўваюцца ў запасніках, але не ў храме. У храме ёсць толькі тое, што павінна быць, - і не больш. А асабіста я не збіраю творы, хоць і маю некалькі ў маёй кватэры. Я часта бываю на выставах, у мастацкіх крамах, радуюся, калі бачу талент, але спецыяльна купляць - гэта не. Праўда, калі трэба зрабіць падарунак, купляю мастацкі твор ці кнігу. Я, ведаеце, крыху нашуся з кніжкамі... Люблю дарыць беларускія сувеніры ручной работы. Каб з сэнсам.

- Чым вы, паважаны святар, дазвольце пацікавіцца, займаецеся ў гадзіны адпачынку?

- Пішу кнігі. На веласіпедзе езджу. У пілігрымку ў Будслаў з людзьмі хаджу пехатой. Пяць дзён, 127 кіламетраў, на адной вадзе. Ідзём па прыродзе, па сцяжынках... П'ём калодзежную ваду. Абсалютна ўлегцы. Усе здзіўлены - здароўе нават у старых ідзе на плюс.

Народная воля 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 824
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3945
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34119