Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Мы — вярнуліся!

Мы — вярнуліся! Друк E-mail
04.12.2008 | 18:39 |

Іосіф СЯРЭДЗІЧ, галоўны рэдактар газеты "Народная воля"   •  

Іосіф СярэдзічДоўгачаканы дзень наступіў! 
"Народная воля" - зноў на волі!   Блакада, якая мёртвай хваткай тры гады сціскала горла "Народнай волі", прарвана! 
Мы - вярнуліся! Ужо сённяшні нумар аддрукаваны не ў замежным Смаленску, што амаль за 400 кіламетраў ад Мінска, а ў выдавецтве "Беларускі Дом друку".  
Мы вярнуліся ў шапікі "Белсаюздруку".  
Мы вярнуліся ў падпісныя каталогі "Белпошты".  
Мы выжылі, нягледзячы на прызначаную нам смерць.

Выжылі ў трэці раз. За няпоўныя чатырнаццаць гадоў "Народная воля" тройчы вымушана была на працягу доўгага часу друкавацца за мяжой. Першыя два разы - у Літве, апошні раз - у Расіі.

Выжылі - таму што мы былі разам, шаноўныя чытачы! Вы не кінулі нас у бядзе, вы, як і мы, не здрадзілі галоўнаму - шчыраму сяброўству. Разам ратавалі "Народную волю" - адну з першых ластавак свабоднага слова, нястомную прыхільніцу Беларускага Адраджэння, дэмакратычных перамен у грамадстве і дзяржаве.

Дзякуй, вялікі дзякуй вам, паважаныя сябры!

Дзякуй усім, хто тры блакадныя гады дапамагаў саматужна распаўсюджваць газету!

За "Народную волю" змагалася беларуская апазіцыя. За "Народную волю" змагаліся ўсе, каму неабыякавы лёс Беларусі. Дзякуй, даражэнькія!

Вядома ж, дзякуй за тую надзвычай важную падтрымку, якую "Народная воля" ўвесь час адчувала з боку замежнай дэмакратычнай грамадскасці, з боку кіраўнікоў многіх краін і сусветна вядомых палітычных дзеячаў!

Як хочацца, каб усё горшае засталося ў мінулым. І не толькі для "Народнай волі". Праблемы, якія вырашыліся для нашага выдання, "Нашай Нівы", на жаль, пакуль не вырашыліся для шэрагу іншых газет.

Спадзяванняў на лепшае няшмат, але ўсё ж яны ёсць. Праўда, тут погляды разыходзяцца. Паважаная намі Ірына Халіп напісала: "Лукашэнка ўсяго толькі напамінае ўсім нам, хто ў краіне гаспадар: хоча - забараняе, хоча - дазваляе. А калі і дазваляе, то ўсё адно не ўсім. Праз месяц-другі яму надакучыць гэтая гульня - і ў шапіках зноў застануцца хіба што "Японскія крыжаванкі". Са спадарыняй Халіп уступіў у дыскусію наш пастаянны аўтар, вядомы публіцыст Сямён Букчын: "Паганая эканамічная сітуацыя ў краіне прымушае вышэйшае кіраўніцтва ісці насустрач пажаданням Еўрасаюза. Хто спрачаецца з тым, што заўтра ў кіёсках ізноў могуць застацца толькі "Японскія крыжаванкі"? Яшчэ як могуць! Але ж ёсць і рэальны факт! Рэжым адступіў. Саступіў. Назавіце гэта як хочаце. Але саступка відавочна.

Што - было б лепш, калі б "Народная воля" працягвала друкавацца ў Смаленску? Не лічу"вяртанне" нават дзвюх газет "малой справай". Хаця і не перабольшваю значэнне гэтай падзеі..."

Хто з нашых паважаных калег мае большую рацыю - не станем вызначаць. Заўважым толькі: апынуўшыся на свабодзе, "Народная воля" будзе дабівацца таго, каб сітуацыя са свабодай слова ў краіне была зменена кардынальна. Мы не адмаўляем Мілінкевічу ці Казуліну ў праве выступаць на старонках "Народнай волі". Але ж такі доступ яны павінны мець і да старонак "Советской Белоруссии", "Звязды", "Рэспублікі", да эфіру Беларускага тэлебачання, радыё. Пакуль прадстаўнікі апазіцыі будуць знаходзіцца ў рэзервацыі, пляскаць у далоні рана.

Цяжкая праца чакае нас усіх! Для народавольцаў рэарганізацыйны перыяд - чарговае выпрабаванне. Мы робім толькі першыя свабодныя крокі, а нам ужо дыктуюць жорсткія ўмовы: "Каб газета друкавалася ў выдавецтве "Беларускі Дом друку" - ганіце перадаплату на месяц наперад". Аддаём тысячы экземпляраў газет у шапікі, а нам: "Грошы атрымаеце не хутка, можа, праз паўтара месяца, а можа, і пазней". Пры гэтым, паводле дамоваў "Белсаюздрук" будзе забіраць сабе 55 працэнтаў ад адпускной цаны. На прадукты харчавання, прамысловыя тавары паўсядзённага попыту нацэнка абмежаваная, а тут - во якая накрутка! Манаполія дыктуе свае ўмовы!

Як выкруціцца? Каго гэта хвалюе... Пішу гэтыя радкі, а галава кругам ідзе: і тое трэба, і другое, і трэцяе, і... пятае, дзесятае. Патрапіўшы ў шапікі і падпісныя каталогі, мы дзеля падстрахоўкі пакуль захаваем альтэрнатыўную сістэму распаўсюджвання газеты. Сёння, шаноўныя чытачы, вы можаце выбіраць любую форму падпіскі - праз паштовыя аддзяленні, падпісныя пункты ці праз рэдакцыю. Звернем увагу на такую акалічнасць: з новага года "Народная воля" будзе з'яўляцца ў вас два разы ў тыдзень, па аўторках і пятніцах. У нумарах напярэдадні выхадных вырашана змяшчаць тэлепраграму. Дарэчы, наша мэта - ужо да канца першага паўгоддзя выйсці на пяціразовы выхад газеты ў тыдзень. Так, як гэта некалі было! А каб усё стала на свае месцы, трэба мацаваць эканоміку рэдакцыі. Вялікі разлік на рэкламадаўцаў.

Нехта можа падумаць, што нам вярнулі свабоду ў абмен на нейкія палітычныя ўмовы. Ніякіх умоваў не было, ды мы і не пайшлі б на іх. "Народная воля" была дэмакратычнай, незалежнай газетай, яна ёю і застанецца. Мы прынцыпамі не гандлюем!

На гэтай высокай ноце і хочацца скончыць ліст да вас, шаноўныя чытачы, прыхільнікі беларушчыны.

Вы - з "Народнай воляй!

"Народная воля" - з Вамі!

Народня воля. 2.12.2008   №183-184
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1140
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10753
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33184