Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Мастацкі ўзор і веліч праўды (Апошняя публікацыя аўтара)

Мастацкі ўзор і веліч праўды (Апошняя публікацыя аўтара) Друк E-mail
23.11.2008 | 16:16 |

Алег ЛОЙКА • паэт, прафесар, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі   •  

Роздум над трылогіяй "Пакутны век" Васіля Якавенкі

Вокладка кнігі "Пакутны век""Гісторыя належыць паэту", - гаварыў А.С.Пушкін, і думка гэтая неаспрэчная. Гісторыя ўвогуле належыць і пісьменніку, жывапісцу, кампазітару, гісторыку, сацыёлагу, археолагу, псіхолагу - усім людзям, усяму чалавецтву. Але Пушкін, патрабуючы праўды ў яе адкрыцці альбо раскрыцці, вывеў, па сутнасці, усю рускую літаратуру ХІХ стагоддзя на такі ўзорны, праўдзівы паказ, якім потым абрадавала свет эпапея Л.М.Талстога "Вайна і мір". Пушкінскай традыцыі мастацкага адкрыцця и адлюстравання праўды гісторыі заабавязвалася і ХХ стагоддзе, абавязваецца і наша ХХІ. І, пэўна, у адкрыцці і асэнсаванні праўды гісторыі яшчэ больш абавязваюць урокі яе паказу ў цэлым у ХХ стагоддзі і, у прыватнасці, за 70-годдзе развіцця літаратуры ў савецкі час. Канешне, быў розны вопыт у 20-я гады, у 30-я, у вайну, у пяць пасляваенных дзесяцігоддзяў. Розны не толькі ў літаратуры, але і ў гісторыі, канцэпцыю якой мяняла кан'юнктура.

Да вайны я, напрыклад, скончыў тры класы і памятаю, якой была трактоўка гісторыі Сярэдняй Азіі, Каўказа: пакарэнне, заваёва іх. А што пісалася пра Каўказ, Туркменістан, Узбекістан у пасляваенны час, з 50-х гадоў? Ніякага пакарэння! Супраціву пакарэнню царом не было ні ў Грузіі, ні ў Арменіі, ні ў Туркменіі, ні ва Узбекістане. Уз'яднанне - добраахвотнае ўз'яднанне з Расіяй! СССР пры сваім узнікненні меў дабравольную цягу народаў...

О, як распісвалася шчасце ўз'яднання! Сваю ролю, несумненна, іграла прапаганда 1939 года, якая не шкадавала фарбаў для паказу шчаслівага ўз'яднання Заходняй Беларусі з Усходняй і Заходняй Украіны з Усходняй. Той вераснёўскі міф, несумненна, спрыяў у пасляваенны час і ўзнікненню міфаў аб уз'яднанні Каўказа, народаў Сярэдняй Азіі.

На долю майго пакалення не выпала ведаць, як адлюстроўвалі рэвалюцыю, грамадзянскую вайну ў 20-я гады напрыклад, Арцём Вясёлы, Ісаак Бабель: ні "Гуляй-Поля", ні "Расіі, кроўю ўмытай" першага, ні "Канарміі" другога мы тады не чыталі: чыталі "Разгром" А.Фадзеева, "Жалезны паток" А.Серафімовіча, "Як гартавалася сталь" М.Астроўскага і поўнай праўды аб грамадзянскай вайне не ведалі.

У 30-я гады, у блізкім пярэдадні Вялікай Айчыннай, - шырокім патокам пайшоў гістарычны раман. Так, 1941 годам датуецца трылогія Вячаслава Шышкова "Пугачоў", раман "Дзмітрый Данской" Сяргея Барадзіна, "Амур-бацюшка", "Цунамі" Мікалая Задорнага. Гэтыя цікавыя творы былі, па-сутнасці, плёнам сацыяльнага заказу. Ішла паэтызацыя гераізму, класавай нянавісці, ваяўнічасці, праўда, не без вульгарызацыі. Але калі назіраецца вульгарызацыя, то ці ж захоўваецца праўда гісторыі? У часы росквіту культу Сталіна ішла манументалізацыя вобразу тырана Івана ІV Жахлівага - ідэалізацыя яго як дзяржаўнага дзеяча, нягледзячы на жудасныя крывавыя сродкі, якімі ён нібыта мацаваў дзяржаву, нягледзячы на амаральнасць, дэмагогію, ілжывасць, двухаблічнасць. Ці ж гэтым зацвярджалася праўда? Тыранствам Івана ІV Сталін апраўдваў сваё тыранства.

Але звернемся да ўзорнасці "Вайны і міру" Л.М.Талстога. Ці займела руская літаратура і ці мае наша беларуская падобны ўзор мастацкай праўды аб Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў? Калі пад адной вокладкай - то не мае. Але шырокую панараму паказу той вайны ўсё ж мае, адно што пад многімі вокладкамі, ад многіх аўтараў. У цэлым у другой палове ХХ стагоддзя адбывалася набліжэнне да праўдзівага паказу вайны. Але як дэфармаваў у нас тую праўду міф аб кіруючай ролі ў перамозе над фашызмам камуністаў, камісараў, партыі, дружбы народаў увогуле! Сярод герояў-франтавікоў не мог не быць першым - ці адным з першых - грузін; калі ваеннапалонныя - то спрэс здраднікі (бо гэта быў погляд Сталіна); немцы - як доўга - ніякімі разумнікамі не былі і не маглі быць; хто апынуўся пад акупацыяй - падазрэнні да таго не канчаліся... Вельмі цяжка было гаварыць праўду аб вайне, ці ж не засведчыў гэта вопыт Васіля Быкава?

Гаварыць усю праўду аб вайне цяжка і сёння. Мы памятаем, як крытыкаваўся Іван Чыгрынаў, калі першы напісаў апавяданне пра паліцая. А як скрыгатала зубамі крытыка, калі Алесь Адамовіч выдаў аповесць "Карнікі" - нібы не вайною яна спароджана, нібы праўду гэтага твора не дапаўняла Адамовічава кніга "Vіxі" - старонкамі пра Сталіна і Гітлера?

Увогуле ў нас дасюль заставалася і застаецца недастаткова раскрытай праўда аб партызаншчыне ў Беларусі, аб падполлі ў гарадах, аб акупацыі. Так, доўгі час адзіным творам аб атмасферы акупацыйнага часу заставаўся раман Івана Навуменкі "Сорак трэці". "Плач перапёлкі" Івана Чыгрынава быў аб 41-м годзе. Ён, як і "Сорак трэці", - пра ўсходнія вобласці Беларусі, паказваў, як фашысты аднаўлялі тут калгасы.

Толькі летась з'явілася трылогія Васіля Якавенкі "ПАКУТНЫ ВЕК", і сітуацыю ў літаратуры яна значна мяняе. Як Навуменка і Чыгрынаў, аўтар трылогіі сам з Усходняй Беларусі, родам са Светлагорскага раёна. А ў цэнтры ягонай трылогіі - Заходняе Палессе, Брэстчына, пільным вокам убачанае і паказанае мястэчка Моталь. Галоўныя героі - ураджэнцы Моталя Пятро Рамановіч (Пісарчук), Барыс Рамановіч, капітан Сяргей Калінічэнка, айцец Георгій, Данік Плюнгер. Але тут жа і род Скірмунтаў, памешчык Раман Скірмунт, былы член Дзяржаўнай Думы, стаяў каля вытокаў фарміравання нацыянальных сіл і ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэта трылогія - твор, можна сказаць, усебеларускі, эпапея нацыянальнай гісторыі, даваеннага часу, 1939 года, Другой сусветнай вайны, пасляваенных падзей і характараў. У полі зроку аўтара тэрыторыя ўсяе Беларусі, яе мінулае і сучаснасць. У эпапею ўсеславянскую, усееўрапейскую гэты манументальны твор ператварае тое, што і Варшава, і Прага, Берлін і Нью- Ёрк, Масква і Вільня, як і Мінск, Пінск, Баранавічы, Навагрудак, Карэлічы і мноства беларускіх вёсак становяцца месцам разгортвання падзей. Шырокі свет адчыняецца цераз скрыжаванне герояў трылогіі з мясцінамі, дзе адбываюцца падзеі, удзельнікамі якіх яны становяцца. Сутычкі іх з рэальнымі персанажамі гісторыі, можна сказаць, энцыклапедызуюць мастацкі твор, робяць яго сапраўдным гістарычным раманам.

Аўтар не абмінае ўвагай Сталіна, Гітлера, Кубэ; паказ ваенных дзеянняў ідзе з прывязкай да канкрэтна названых мясцін, нумароў дзеючых армій, карпусоў, палкоў, прозвішчаў камандзіраў, прычым не толькі савецкіх, а і нямецкіх.Упершыню ў літаратуры ўражліва падаюцца батальныя сцэны ваеннага тэатра 1941 года пад Віцебскам, дзе была зроблена спроба контрудару Краснай Арміі сіламі двух танкавых карпусоў у накірунку Сянно - Лепель з адчайна і адважна пастаўленай задачай затрымаць і адкінуць адсюль вераломныя варожыя войскі.

Пад пяром аўтара гарманічна зліваюцца выпісаныя па-мастацку раздзелы і даведачна-біяграфічныя матэрыялы. У трылогіі адчуваецца талент аўтара як пісьменніка,а яшчэ і вопытнага і яскравага нарысіста, публіцыста, якім мы ведалі яго раней. Прычым "публіцыстамі" найчасцей становяцца самі героі трылогіі - тады, напрыклад, калі выяўляюць для чытача, што не толькі гераічнай была ў Беларусі партызанка, але і марадзёрскай, неапраўдана разбуральнай, правакацыйнай, безуважлівай да працоўнага люду, вёскі, якая ў асноўным савецкую партызанку падтрымлівала, карміла, хоць мусіла карміць і акупантаў, паліцаяў, бо іначай бы не выжыць...

Неаднароднасць партызаншчыны ў Беларусі, яе адмоўныя бакі ўпершыню асудзіла ў нас,знаходзячыся ў эміграцыі, Ларыса Геніюш, у вершах супрацьстаўшы аднабаковаму захлёбнаму іх услаўленню. Менавіта праўдзівым, шматпланавым паказам партызанскага руху традыцыю Л.Геніюш падтрымаў і з поспехам развіў Васіль Якавенка. Падчас вайны Беларусь стала тэрыторыяй, арэнай партызанкі не толькі прасавецкай, а і прапольскай, праўкраінскай, беларуска-патрыятычнай. Прапольская Армія Краёва тут ваявала на два франты - супраць бальшавікоў і фашыстаў, брала зброю ў акупантаў на барацьбу з партызанкай, арганізаванай Масквой.А пісьменнік В.Якавенка сваім творам сведчыць, што быў у АК яшчэ і трэці фронт - змаганне з карэнным беларускім насельніцтвам,масавае знішчэнне яго па некаторыў населеных пунктах і раёнах. Прыгадваю, друкаваліся ў нас успаміны аб жорсткай расправе АК у Налібоках з нацыянальна-беларускімі асобнымі атрадамі.

Армія Краёва на Брэстчыне супрацьстаяла бэндэраўцам, а бэндэраўцы - атрадам беларуска-савецкім. Цэлы клубок, да канца не разматаны... Але ж разматванне яго ўжо пачалося ў гэтым творы пісьменніка, дый адразу ўсяго не ахопіш.

А ці асвоены нашым мастацтвам тыя трагедыі і драмы, якія мелі месца зімой 1942-1943 гадоў пры замене Масквой партызанскіх камандзіраў, што раней былі членамі КПЗБ? У Слоніме, напрыклад, ужо ў жніўні 1941 года былы член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Феакціст Міско стаў арганізатарам партызанскага атрада, але Масква на яго месца прыслала новага камандзіра. Сам жа Ф.Міско стаў неўзабаве ахвярай шалёнай кулі.

І яшчэ: хто ведае, колькі ахвяр панеслі ў слонімскіх лясах партызаны-яўрэі, калі, паводле спецыяльнага ўказу, падпалі пад каварную расправу - стрэлы ў спіну падчас сутычак партызан з паліцаямі ці пры блакадзе партызан акупацыйнымі войскамі?

Армія Краёва была даволі шматлюднай і зацятай, і яшчэ праз дзесяць год пасля вайны ў Налібоцкай пушчы, напрыклад, у ваколіцы вёскі Мель-Бярозы, дзейнічаў адзін з яе атрадаў.

Не здзівіўся лічбе банд у Заходняй Беларусі ў пасляваенны час, якую мне ўпотай назваў на пачатку 70-х гадоў Кірыл Грак - выкладчык марксізму-ленінізму. Аб дзевяцістах бандах ён мне гаварыў...

Канешне, у пасляваенны час займаліся разбоем, рабункамі і проста марадзёры, якія прывыклі падчас акупацыі да таго, што яскрава паказвае В.Якавенка ў сваёй трылогіі.

Але, напэўна, былі сярод лясных зухвальнікаў і свядомыя супраціўнікі бальшавіцкай ідэі. Складаныя сітуацыі былі, няпростыя гісторыі і гісторыйкі чалавечых лёсаў, у цэлым жыцця народнага, аб'ёмна раскрытай пісьменнікам у яго творы.

Трылогія В.Якавенкі яшчэ наватарская і тым, як паказвае мотальскае гета, пагромы і ратаванне іюдзеяў мотальцамі, праваслаўным святаром Георгіем. Беларуская пасляваенная літаратура мала, вельмі мала выказала пачуццяў жалю і скрухі з-за Халакосту ў Беларусі.

Паўтаруся, што трылогія В.Якавенкі - твор наватарскі.Прычым, па многіх параметрах. І праўдай паказу Заходняй Беларусі пасля верасня 1939 года, і паказам народнага жыцця ў акупацыі, у пасляваенны час. Асабліва - адлюстраваннем перыпетый нацыянальнага руху ў Беларусі падчас акупацыі і ў савецкі час. Такой поўнай нікім яшчэ не паказвалася Беларусь, у тым ліку ў адлюстраванні дзеячаў беларускага Адраджэння, - да таго ж, без ідэалізацыі і без ахайвання, апаскуджвання, якое скрэс панавала ў савецкі час. Чытачу прапануецца рабіць свае высновы аб ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскім і Радаславу Астроўскім, баранавіцкім бургамістру Сабалеўскім і паэтэсе Наталлі Арсенневай, Раману Скірмунту і Янку Геніюшу, Барысу Кіту і Мікалаю Шчорсу.

Большасць галоўных раманных герояў, а іх шмат - удача пісьменніка: гэта сям'я селяніна Пятра Пісарчука, асабліва вобразы самога Пятра, яго сына Барыса, унучкі Мані, святара Раздзялоўскага - айца Георгія, капітана Сяргея Калінічэнкі, а таксама Кубэ, сына Сталіна Якава Джугашвілі... Дарэчы, у поле зроку пісьменніка трапляюць яшчэ і мотальскі рэфарматар калгаса, мільянер, расіянін Апанас Стрыгуноў дый Хрушчоў і Мазураў...

Заслуга В.Якавенкі - у пераканаўчым паказе атмасферы перадваеннага часу, калі падпісваўся Молатавым і Рыбентропам звыродны акт размеркавання ўплываў ва Усходняй Еўропе, Прыбалтыцы. Гэта надзвычай актуальна і важна сёння, калі дзіву даешся рэтраграднаму паўтору прапагандысцкай дэмагогіі хлуслівасці гэтых трагічных для чалавецтва падзей у сучасным кінематографе. Але як жа цяпер, калі прыадчынілася сутнасць многіх падзей, пакідаць па-за ўвагай подласць тагачасных палітыкаў, подласць прапаганды - як?! Гэтая подласць каштавала мільёнаў і мільёнаў людскіх жыццяў. Таму замоўчванню балючай праўды гісторыі даравання не можа быць!

Калі хочаце, яшчэ пра наватарства і сакрэт поспеху аўтара. Ён гуманіст і разглядае падзеі і характары, зыходзячы з агульначалавечых пазіцый, а не прынцыпаў сацрэалізму.

І апошняе,пра што хочацца сказаць. Дзякуючы сінтэзу

ўласна мастацкага, метафарычнага, філасофскага, публіцыстычнага і свайго, лірычнага, ў творы добра адчуваецца толькі яму ўласцівая атмасфера, якой надзелены далёка не ўсе нават добрыя кнігі мастацкай літаратуры.

Не памылюся, калі скажу: эпапея па сваім напаўненні і характары зусім вартая таго, каб прэзентаваць у свеце беларускі народ і стаць яго аб'ёмнай візітнай карткай.

 "Наша слова",  №46 за 12.11.2008
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1841
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8673
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52346