Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow “Беларусь для мяне — краіна-казка”. Рэпартаж з Сібіры

“Беларусь для мяне — краіна-казка”. Рэпартаж з Сібіры Друк E-mail
22.05.2013 | 20:59 |
Рэпартаж з СібірыРуслан ГАРБАЧОЎ, фота аўтара і з архіва ІТБК

Карэспандэнт "Салідарнасці" наведаў Іркуцкую вобласць, дзе набірае моц беларускае адраджэнне.

Калі ехаць да Іркуцка з Мінска на цягніку, дарога зойме чацвёра сутак. Розніца ў часе паміж гарадамі - 6 гадзін. Але гэта не перашкаджае мне чуць і бачыць тут, ва Усходняй Сібіры, нашу мову і культуру. 

"Открыла журнал и была шокирована - все фамилии на "-ич"! Я говорю: кто они такие?!"

Аляксандр Лаўшук, кіраўнік Андрушынскага муніцыпалітэта, вязе мяне на аўтамабілі па вузкай грунтовай дарозе. Пад яго кіраўніцтвам чатыры вёскі, у тым ліку Андрушына і Ключы, якія лічацца беларускімі. Да тайгі 50 км. Вакол вада - у Андрушына прыйшоў павадак. Клімат ва Усходняй Сібіры рэзка кантынентальны. Пасля доўгай і суворай зімы, калі тэмпература дасягала мінус 45-50 градусаў, вада вясной запаўняе ваколіцы.

- У нас тоже болото. Может, потому прадеды выбрали это место для жизни? - адзначае Аляксандр Лаўшук.

Беларуская вёска Андрушына
Беларуская вёска Андрушына

Яго продкі былі сярод заснавальнікаў вёскі. Яны прыехалі з Беларусі ў 1905-м. Згодна "Беларускай савецкай энцыклапедыі", з 1896 па 1912 год з Беларусі ў Сібір з-за недахопу зямлі і прыгнечання мігравала каля 700 тысяч чалавек. Яны заснавалі тут шматлікія беларускія вёскі.

 
Беларускія перасяленцы з Баранавічаў. Фота з кнігі “Очерки истории белорусов в Сибири”
Беларускія перасяленцы з Баранавічаў. Фота з кнігі “Очерки истории белорусов в Сибири”
 
Фёдар Аляксеевіч Хілюдка з жонкай ля стогадовай хаты
Фёдар Аляксеевіч Хілюдка з жонкай ля стогадовай хаты

У Андрушына, дзе сёння жыве каля 800 чалавек, знаходзіцца адно з 11 афіцыйных аддзяленняў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК). У мясцовым клубе моладзь і дарослыя спяваюць беларускія песні, шыюць беларускія народныя строі, ладзяць вечарыны.

На чыстай беларускай мове не гаворыць, праўда, ніхто. Але калі настаўнікі ў мясцовай школе расказваюць пра гісторыю вёскі, з лёгкасцю ўзгадваюць беларускія словы, якія чулі ад сваіх бацькоў і дзядуль.

- Хустка, пазуры, лупіны, хата, крыніца, - дапаўняюць яны адзін аднаго.

Беларускія карані вёскі найбольш відавочны выкладчыку рускай мовы Лідзіі Ільінічне.

- Я в 1973 году сюда приехала. Пришла в школу, открыла журнал и была шокирована - все фамилии на "-ич"! Я говорю: кто они такие?! И так в каждом журнале!

Лідзія Ільінічна выйшла замуж за мясцовага беларуса Грыцэвіча.

Як Гродня з Віцебскам біліся

Гісторык Святлана Ліхушка, чыйго дзеда маленькім прывезлі ў Андрушына з Беларусі ў 1896-м, пералічвае прозвішчы першых пасяленцаў: Макарэвіч, Вахновіч, Грышкевіч, Сарока, Грыцэвіч, Валько і г.д.

Многія з іх нашчадкаў дагэтуль жывуць у хатах, што былі збудаваныя сто гадоў таму. Як, напрыклад, 85-гадовы Фёдар Аляксеевіч Хілюдка.

- Гродзенская губерня, Пружанскі ўезд, сяло Есавічы, - без запінкі дакладае ён пра месца нараджэння бацькоў. Размаўляе Фёдар Аляксеевіч, як сказалі б у Беларусі, на трасянцы. Хоць на радзіме бацькоў ніколі не быў. Але ў 1975-м падчас адпачынку ў Ялце пашэнціла яму сустрэць землякоў таты.

- Разгаварылісь з імі. Фамілія мая знакома? Знакома. Сказалі: вашых старыкоў, отца ўсадзьба ў Беларусі сахранілась, - узгадвае Фёдар Хілюдка.

У гэта цяжка паверыць, але сібірская вёска Андрушына амаль стагоддзе дзялілася на "Гродню" і "Віцебск" ("віцебцаў"). Справа ў тым, што яе засялілі жыхары дзвюх губерній - як няцяжка здагадацца, Віцебскай і Гродзенскай. Падзел не быў выключна сімвалічным. Мясцовыя беларусы супернічалі і ладзілі бойкі.

- Морды білі, - пацвярджае 82-гадовы Аляксей Міхайлавіч Ляўчук. - Без нажэй, але часам з палкамі былі.

Беларусы Іркуцкай вобласці на Купаллі ў 2012 годзе
Беларусы Іркуцкай вобласці на Купаллі ў 2012 годзе

Беларусы Іркуцкай вобласці на Купаллі ў 2012 годзе 

Сам ён з "Гродні". Паказвае рукой: вось там, за клубам, Віцебск пачынаўся. Падзел вёскі захоўваўся нават у 80-я.

- Сколько помню, у нас на Ивана Купалу два костра было. Мы делали с 6-го на 7-е, а они с 7-го на 8-е. Соперничали, чей костер будет выше и больше, - узгадвае дырэктар мясцовага клуба і старшыня аддзялення таварыства беларускай культуры Ніна Велісевіч.

У клуб ходзяць каля 25 чалавек. Асноўны іх занятак - аднаўленне беларускай культуры. Існуе фальклорны ансамбль, вучаць беларускія вершы і танцы, аднавілі традыцыю правядзення Купалля.

- У нас это уже смысл жизни. С гордостью отмечаем в районе, что мы - белорусы, - распавядае Ніна Велісевіч. - Мечта всех наших детей - побывать в Беларуси. Я хотела бы побывать в Гродненской области, узнать историю своего рода.

Нашу размову прыпыняе званок яе дачкі-студэнткі з Іркуцка: просіць прывезці на выхадных бульбы.

Нашы ў горадзе

Іду па галоўным будынку Іркуцкага рэгіёна - адміністрацыі вобласці. Па тэрыторыі рэгіён большы за Беларусь амаль у 4 (!) разы. Але жыве ў ім толькі каля 2,5 мільёна чалавек.

Вакол праходзяць чыноўнікі ў гарнітурах і гальштуках, але наперадзе высокі мужчына ў белай саколцы з чырвоным надпісам на спіне - "Беларусы Прыбайкалля". Яго імя мясцовыя чыноўнікі пішуць на беларускі манер - праз "а". Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У яго нават шкарпэткі з Беларусі. З Алегам Рудаковым вітаецца кожны другі.

Беларускае адраджэнне пачалося ў вобласці пасля таго, як ён заснаваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Вайсковец, што нарадзіўся на Полаччыне, стварыў арганізацыю ў 1996 годзе.

Гэта Алег Рудакоў з сябрамі заражаў беларушчынай Андрушына і іншыя населеныя пункты. Схема была адпрацаваная наступная.

Сябры таварыства даведваліся дакладна, ці ёсць у мясцовасці нашчадкі перасяленцаў-беларусаў. Калі інфармацыя пацвярджалася, то спачатку ехалі ўдвох-утрох у этнаграфічную экспедыцыю, размаўлялі з бабулямі і дзядулямі, збіралі матэрыял па заснаванні вёскі, адкуль перасяляліся, што захавалі. Потым заходзілі ў бібліятэку, клуб, школу і распавядалі мясцовым пра іх жа вёскі, іх продкаў і тут жа прапаноўвалі даставіць творчы дэсант з Іркуцка на бліжэйшае вясковае свята. Падчас вечарыны вучылі мясцовых беларускім танцам і песням. Тыя ў захапленні стваралі суполку ІТБК.

Чутна пра таварыства ў Сібіры ўсё гучней і гучней. Тэлебачанне рэгулярна робіць рэпартажы з беларускіх святаў, гарадская адміністрацыя два гады запар прызнавала ІТБК лепшым нацыянальна-культурным цэнтрам Іркуцка.

Вядомасць таварыства аднойчы прывяла да кур'ёзу. Калі грамадзяніна Беларусі па нейкай прычыне не прапусцілі ў суседнюю Манголію памежнікі, ён у пошуках беларускіх дыпламатаў звярнуўся ў даведку іркуцкага вакзала. Нядоўга думаючы, яго накіравалі ў ІТБК. Прыйшоўшы ў офіс таварыства, беларус, здаецца, вырашыў, што на радзіме паспела змяніцца ўлада - ІТБК выкарыстоўвае ў сваёй сімволіцы бел-чырвона-белы сцяг...

Каля гардэроба абласной адміністрацыі да Алега Рудакова падыходзіць невысокая жанчына. Просіць дапамагчы знайсці гісторыю яе беларускага роду. Галіна Аляксандраўна Манух (у дзявоцтве Сінькевіч) аказваецца важным чыноўнікам - кіраўніком гарадскога пасёлка Куйтун.

Яе тата разам з бацькамі прыехаў у Сібір з Віцебскай вобласці ў 1936 годзе. Выйшла замуж Галіна Сінькевіч таксама за беларуса. Яго дзед трапіў у Сібір у пачатку XX стагоддзя падчас Сталыпінскай аграрнай рэформы. Іронія лёсу беларускіх перасяленцаў: ехалі за зямлёй, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былі раскулачаныя.

Паўстанне "Крывічоў"

Алег Рудакоў займаецца бізнэсам і нясе на сабе асноўны фінансавы цяжар утрымання таварыства. Мясцовай дыяспары беларускія ўлады не дапамагаюць. У цэнтры Іркуцка ІТБК арэндуе прыватны дом, дзе размяшчаецца музей-майстэрня "Беларуская хата".

Алег Рудакоў ля “Беларускай хаты” ў Іркуцку
Алег Рудакоў ля “Беларускай хаты” ў Іркуцку

Унутры будынка - вялікая мапа Беларусі. Вакол шматлікія паліцы з кнігамі - ад зборнікаў беларускіх песень да біяграфіі Машэрава. На сталах - вырабы з саломкі і ільну.

Частку з іх сваімі рукамі зрабіла Воля Галанава, якая ўзначальвае моладзевае аб'яднанне "Крывічы".

Воля трапіла ў таварыства ў 2003 годзе, калі прыехала вучыцца ў Іркуцк з вобласці. Падчас пошуку падпрацоўкі выпадкова натыкнулася на офіс ІТБК. Размова з Алегам Рудаковым не прайшла дарма. Этнічная беларуска (яе продкі як кулакі трапілі сюды ў 1936-м) дасканала вывучыла мову, заснавала гурт аўтэнтычнай песні "Крывічы". Зараз у яе аб'яднанні налічваецца 24 сябры, якія займаюцца рамёствамі, ладзяць літаратурна-гістарычныя вечарыны і абрадавыя святы.

Кіраўнік моладзевага аб’яднання “Крывічы” Воля Галанава
Кіраўнік моладзевага аб’яднання “Крывічы” Воля Галанава

- Ачмурэць! - кажа Воля, калі даведваецца, што ад "Крывічаў" на З'езд беларусаў свету запрошаныя аж чатыры чалавекі. Ёсць у яе лексіконе і яшчэ адно слова, якое рэдка сустрэнеш у Беларусі: шасніца. Гэта значыць субота, шосты дзень у тыдні.

- Я беларуска і жадаю, каб вакол мяне было беларускае асяроддзе. Жадаю, каб мой народ жыў. Калі загіне беларуская культура - загіне і народ, - расказвае пра матывы сваёй актыўнай дзейнасці Воля, якая па асноўнай працы працуе педагогам-псіхолагам. - Разумею: тое, што я раблю, - мала. Гэта амаль што нічога. Але веру, што гэта нешта дасць, што нехта пажадае далучыцца, нешта зрабіць для беларускага руху ў Прыбайкаллі. У кожным горадзе і вёсцы нашай вобласці цяжка не знайсці беларусаў. Іх шмат, іншая справа, што не ўсе яны жадаюць актыўна сябе паводзіць у накірунку адраджэння беларускасці.

Воля Галанава з захапленнем узгадвае свой першы візіт у Беларусь.

- Першыя мае ўспаміны: цягнік ехаў у Мінскай вобласці, і я ўбачыла два дрэвы з вялікімі яблыкамі! Да гэтага я ніколі не бачыла яблыкаў на дрэве! У нас занадта жорсткі клімат для іх - зімой да 50 градусаў марозу. Я і зараз бачу гэтую карціну перад вачыма. У той момант яшчэ больш упэўнілася, што Беларусь - гэта краіна-казка, - дзеліцца эмоцыямі Воля. - Здзівіла тады, як шмат птушак у Беларусі. Лётаюць, ходзяць у полі. І не баяцца людзей! Упершыню пабачыла бусла.

Лёсы сібірскіх беларусаў

З'езд Іркуцкага таварыства беларускай культуры праходзіць у новым будынку абласной навуковай бібліятэкі. Алег Рудакоў і Воля Галанава з гуртом "Крывічы" вылучаюцца сярод астатніх - яны ў народных строях. Галоўнай падзеяй з'езду становяцца выбары новага старшыні: Алега Рудакова змяніла Алена Сіпакова.

Знаёмлюся з сябрамі таварыства. Лёсы іх не падобныя адзін да аднаго. Вось у сярэдніх шэрагах сталы мужчына. Гэта фотамастак Генадзь Курловіч і, між іншым, дзядзька экс-міністра МУС Беларусі Уладзіміра Навумава. Ён трапіў у Іркуцкую вобласць з родных Стаўбцоў транзітам праз Ленінградскі інстытут кінаінжынераў. Планаваў з жонкай з'ехаць праз некалькі гадоў працы, але жыццё і прыгажосць Байкала (ён добра адлюстраваны ў іх працах) прымусілі сям'ю застацца.

Адзін з самых актыўных на з'ездзе - Аляксей Максімавіч Церахаў, высокі зграбны мужчына ў гарнітуры са значком "Пагоня". Яго абіраюць намеснікам старшыні ІТБК. Праз некалькі гадзін размаўляем у яго вялікай трохпакаёвай кватэры ў наменклатурным доме з выглядам на помнік Леніну. Некалькі гадоў таму Аляксей Максімавіч выйшаў на пенсію з пасады начальніка міграцыйнай службы Іркуцкай вобласці. Яго і бабуля, і дзед прыехалі ў Сібір падчас Сталыпінскай рэформы.

- Хорошо помню, что мама и бабушка говорили по-белорусски. Бабушка научила меня чистой мове - еще без реформы 30-х, - распавядае ён. - Но в 5-м классе я пошел в школу в соседнюю деревню, там меня критиковали капитально. Ассимилировали, в общем. Вновь я стал белорусом благодаря Олегу Васильевичу Рудакову.

Аляксей Церахаў настолькі захапіўся вывучэннем сваіх каранёў, што тры гады таму ўпершыню з'ездзіў на радзіму бабулі ў Маладзечанскі раён, дзе сустрэўся са сваёй цёткай. Паставіў памятны крыж у вёсцы, якая ўжо вымерла.

Беларусы Прыбайкалля на свяце горада Іркуцка
Беларусы Прыбайкалля на свяце горада Іркуцка

Зусім іншая гісторыя ў Валера Казака, які жыве на іншы бок ракі Ангара, якая падзяляе Іркуцк на дзве часткі. На вячэру да сваёй сям'і Валер выходзіць у майцы з надпісам "Будзьма беларусамі" і гадзіннікам з "Пагоняй".

Ён родам з Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1990 года служыў у Іркуцку, пакуль два гады таму не атрымаў новую кватэру і не сышоў на пенсію.

- Приятно встретить земляка! - радуецца Валер.

Пакуль яго жонка гатуе нам бульбу, галава сям'і ставіць на стол чаркі з надпісам "бульбаш". Прызнаецца, што нават пражыўшы тут палову жыцця і ажаніўшыся з мясцовай, па-ранейшаму адчувае сябе беларусам.

Да нараджэння дачкі, якой зараз чатыры гады, Валер рэгулярна адпачываў на малой радзіме. Аднойчы прыйшлося перавозіць у Баранавічы і цела патанулага сябра-вайскоўца. Зараз навіны з Беларусі атрымлівае ў тым ліку праз інтэрнет. Заходзіць на сайт budzma.org. З апошняга ўражаны гумарыстычным расповедам Лявона Вольскага пра вайну з крыжакамі.

Беларуская Атлантыда

Па дадзеных апошняга расійскага перапісу, у Іркуцкай вобласці жыве каля 14 тысяч беларусаў. Алег Рудакоў гэтую лічбу ўсур'ёз не ўспрымае. Прыводзіць прыклад вёскі Тургенеўка Баяндаеўскага раёна, дзе ледзь не самае моцнае і масавае аддзяленне таварыства і дзе школьнікі вучаць беларускую мову. Дык вось, згодна афіцыйным лічбам, ва ўсім Баяндаеўскім раёне беларусамі запісалася толькі 9 чалавек.

- Перапісчыкі як працуюць? Прыходзяць у сельсавет, бяруць іх дадзеныя і запісваюць усіх рускімі, - упэўнены Алег Рудакоў.

Гурт “Крывічы” падчас выступу на свяце “Гуканне вясны” ў 2013 годзе
Гурт “Крывічы” падчас выступу на свяце “Гуканне вясны” ў 2013 годзе

На яго думку, рэальная лічба беларусаў у разы большая. Праблема ў тым, што многія ў 3-4 пакаленні ўжо не ўсведамляюць сябе імі. Логіка ў іх прыкладна такая: "так, сваякі мае беларусы, прозвішча ў мяне Лашкевіч, але ж мая маці ўжо тут нарадзілася, таму я руская".

Пакінуўшы пасаду старшыні таварыства, Алег Рудакоў збіраецца засяродзіцца на навуковай працы.

- На поўначы вобласці нічога не вывучана, - тлумачыць ён. - Мне расказвалі, што ў Брацкім раёне (800 км ад Іркуцка) ёсць вёскі, утвораныя беларусамі. Так што перада мною непачаты край працы. Колькі працэнтаў беларусаў я знайшоў на сёння у Іркуцкай вобласці? Думаю, не больш за 5%.

У кабінеце Алега Рудакова ў "Беларускай хаце" ляжыць вітальнае слова кіраўніцтва ЗБС "Бацькаўшчына" удзельнікам апошняга з'езда ІТБК. Галоўны сэнс паслання: вы даеце прыклад беларусам, што жывуць у Беларусі.

Мінск - Іркуцкая вобласць

Салідарнасць 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1229
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10842
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33273