Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Прэзентацыя верша arrow Ліцьвінка : Вершы

Ліцьвінка : Вершы Друк E-mail
14.05.2013 | 00:34 |
Ганна МатусэвічГанна Матусэвіч 

Устань,
Асьвечаны Боскай воляй,
Народ!
Бо западлы твой дух.
Бы ў рэанімацыі,
Стаім над тваею пасьцеляй
Ноч і дзень
У працы бясконцай
Нашых душ.

 

 

ВЕЧАР У ЧУЖЫМ МАГІЛЕВЕ

Восень. Птушкі ляцяць над горадам. 
Разам зь імі і я палячу. 
Дзесь прагрукаў  цягнік
                        запылёны, здарожаны. 
Усьлед  за  ім  адсюль  зьехаць хачу.
Бухматы туман навісае над горадам,   
Дагарае на захадзе стужка
                                  стамлёнага дню, 
Запаліліся зоркі ўгары над 
              асьветленым  "Космасам" -
Мне  адной  ні  спакою,  ні  сну.
Там, унізе, гудзе ўсё і круціцца,
Тут ляжаць цішыня і спакой.
На пагляд так. Нутро ж і віруе, і муціцца,
Бы хтось паліць душу вагнём.
У ва сьне так цяжкім бывае:
Крыкнуць хочаш - і не закрычыш,
Жах нявольнае цела зьвівае,
Ты над прорваю страшнай ліпіш...
Зьнікне горад з агнём вечаровым 
I сьцюдзёным такім, і чужым. 
Згіне ліха, застанецца верш заімглёны 
На ўспамін аб тым смутку душы.

Напісана па-расейску ў 20 гадоў, 
перастворана па-літоўску ў 1997 годзе.

СЭРЦА

Ні рэўнасьці, ні зайздрасьці, ні злосьці
Ні да каго німа.
Адно:
Разгубленасьць, жуда і боль...
За скарбы ўсе мне даражэй на сьвеце
Самота, цішыня, спакой,
Ня трэба словаў!
Нат спачувальныя, яны калечаць слых
I абражаюць Музыку Спакою.
Людзей я зразумею без навукі моваў,
Бо скажуць болей мне
Пагляды, твары, рукі...
Нібы вяшчуньня,
Я спасьцігла мудрасьці вякоў;
Як перад сконам,
Мне ведама адной якаясь таямніца...
I, абцяжараная ведамі, іду на дно,
I не магу ўтапіцца.

...Сьвядомасьць птушкай прылятае да мяне... 
Прашу:
Падоўжыся, мой сон! 
Ды не.
I цягнецца пакутлівая ноч бясконца, 
I я ўжо ня веру, што яна калі-небудзь засьне.

Напісана па-расейску ў 21 год, 
перастворана па-літоўску ў 1997 годзе.

БЯЗЬМЕЖЖА

Я на Зямлі жыву анахарэтам, 
Чужой і людзям, і самой сабе, 
Падкіданкай зь іной плянэты 
Зь зямным што лёсам чэзьне ў барацьбе.

Туманны дзень, туманнасьць Андрамэды... 
Забыты сон, на вуснах сьмех, 
I радасьць немаўляці, узьлёт над сьветам -
Зьнянацку асьляпеньне й забыцьцё сярод уцех.

Сьвядомасьць нікне, чорны змрок Сусьвету...
Ашмоткі думак, трызьневых ідэй... 
I голас незямны: "Яна з Паэтаў!", 
I сьцюжа крыгай да касьцей.

Прымроілася, пэўне ўсё прысьнілася!
Дачка Зямлі, народжана я тут!
Ды Голас незямны і змрок пустэльні не забыліся, 
I ў дзень туманны вечнасьць стуліць да пакут.

Напісана па-расейску ў 22 гады, 
перастворана па-літоўску 
ў кастрычніку 1997 году.

КАХАНЬНЕ

«Вера - это великое дело.
Это больше, чем победа на фронтах... 
Берегите детей!»              
                       З размовы ў электрычцы.

Табе я не дарую ані слова, ні пагляду, 
Хлусьні дзе будзе, здрадніцтва пылок. 
Як на ружанцы пацеры штовечары,
                      штораніцы сьцьвярджаю: 
Жыць чыста, мудра, што ракі выток.

Сыходзіш ты... Ну што ж, ідзі.
I як даўней, цябе я не паклічу. 
Табе ня трэба гэта мусіць у жыцьці, 
А я кахаю чыстага, табе таго ня зычу.

Табе я не дарую ані слова, ні пагляду, 
Хай будзе шчасна адзіноту мне сьцярпець. 
Як на ружанцы пацеры
                                  штодня сьцьвярджаю: 
Прыўкрасна жыць, як песьню пець!

Напісана па-расейску ў 24 гады,
перастворана па-літоўску 14.X.1999

ПАЭТУ

Майму першаму Каханьню ахвярую.

Дух Лермантава ходзіць па Машук 
Ад мейсца суджанай дуэлі. 
На мне заціснуўся пятлёй яго апошні круг... 
Нібыта не ў яго - у мяне ляцелі кулі!

У васірацелы дом яго заходжу, як у Храм,
I настальгічна захацелася маліцца,
I моцна верылася: я ня дам
Яму ляжаць пад ліпеньскім тым ліўнем!

Мяцежныя і мудрыя жыцьцёвыя радкі 
Сумуюць у ва мне, кахаюць, плачуць, тужаць. 
I разумею, што мае радкі-нататкі 
Дзеля сябе - хай крытыкі ня судзяць!

"Ты бачыш, цьвёрдая твая малітва!" -
Сказаў мне сябра сьмехам добрым. 
Мой юны Бог у бронзу ўліты 
Сто год як сузірае горы.

I Шат-гара - два одиноких паруса
Белеет в ясную погоду. 
Тут геній быў і геніяльна напісаў 
Аб мужнасьці, аб вечнасьці, о звездах.

Напісана па-расейску 18.V.1981,
перастворана па-літоўску 29.IV.1999.

ЛІЦЬВІНКА

А Літва - гэта Сусьвет, як і Маці...

О, як брыдка рагоча юнасьць! 
I як старасьць пляткарыць аб гэтым! 
Як сьцюдзёна, самотна і вусьцішна, 
Нібы студзень цяпер ды ня лета!

Нехта плюне зьняважліва ўсьлед, 
Пракляне быццам: так ёй і нада! 
А яна толькі злы гэты сьвет 
Абагрэе дзіцячым паглядам.

I вечная туга паселіцца ў вачах, 
Пазначаных плянэтай нетутэйшай,
I жабраком прытуліцца к ёй страх 
За ненароджанае шчэ жыцьцё найпершае.

Заплача маці з жалю па дачцэ, 
Хоць ёй не зразумець даччыных думаў... 
Ды сьлёзы высахнуць на матчынай шчацэ, 
А думы не загояцца ад думаў.

I да пякельных мук душы і цела 
Прылашчыцца захоча сьмерць сваёй рукою,
Ды новае жыцьцё зацепліцца нясьмела, 
I можа нехта назаве яе Сьвятою.

Напісана па-расейску 08.III.1982,
перастворана па-літоўску 28.IV.1999.

АДАМ МІЦКЕВІЧ. СЬНІЛАСЯ ЗІМА...

Меў сон у Дрэздане 1832, марца 23,
каторы цёмны і для мяне незразумелы. 
Устаўшы, запісаў вершам. Зараз,
1840, перапісваю для памяці.

Сьнілася зіма, быццам бег я па сьнезе,
За працэсыяй у доўгім шарэзе.
Нібыта ідзем мы на бераг Ярдану, 
I згары пагалоска: "Хвала Пану! 
Спакой тром каралям, люд! да Ярдану!" 
Людзі абок мяне йшлі двума радамі, 
Старцы, кабеты і дзеці у пары. 
Тыя, што справа, ішлі ў белых строях;
Тыя, што зьлева - ў жалобных апонах, 
Са сьвечкамі йшлі і трымалі іх к долу 
Полымем. 
Сьвечкі гарэлі, як золата стрэлаў.
А хто безь сьвятла йшлі, што па правіцы, 
Кожны нёс кветкі ў руцэ замест сьвечаў. 
Зірнуў я на твары, і шмат мне знаёмых, 
Зьлякаўся, бо ўсе, як скала, нерухомы.
Потым справа выходзіць асоба адна, 
Праз заслону сьвецяцца вочы яе давідна.
Стала пры мне. Потым выбег хлапчына 
I заклінае падаць хоць грашыну 
Дзеля айца. Даў яму грош, а яна - удвая. 
Даў яму зноў, яна зноў удвая. 
Зьбегліся людзі, мы золата шнарым, 
Хто з нас дасьць болей, даёмы шукаем. 
Стыд нам! Ужо далі ўсе, што мелі пакункі. 
Людзі лаюць хлапца: "Аддай ім, жартунчык!" 
"Аддам,- кажа хлопец, - ежэлі жалка." 
Але назад прыняць мы ўжо не хацелі, 
Постаць жагнала мяне рукой белай.

Потым слонца ўзышло, сьнег ня згінуў,
Але, як птах белы, скрыдлы разьвінуў
I паляцеў; усё неба адкрылася,
А навакольле цёплым блакітам зрабілася.
Учуў пах Італіі, руж і язьміну,
Ружамі пахнула гара Палятыну.
                                  Зьявілася Эва,
У белай сукенцы, убраная ў ружы, 
Як на Альбаньскай гары тая відзежа... 
Таньчаць між ёю адной матылі, 
Здалося - узносіцца і не кранае зямлі. 
Пекнасьць у твары, як Прамяненьне Паньскае,
Зрок утапіла ў возера Альбаньскае. 
Спакойна глядзіць і ня рушыць павекаў,
Як бы ў тэй глыбі блакітнай, далекай. 
Адбітак аблічча свайго назірала, 
Прад возерам ружы рукой папраўляла, 
Хацеў прывітаць, але сілы ня маю; 
Памкнуўся я мовіць - не прамаўляю.
Але раскоша мая, ах, раскоша сонная!.. 
Хто ж раскажа? - яна мацнейшая ад дзённай, 
Сьлязьней і мілей, бо ява - жар слонца, 
А сон - ціхі месяц, лагоднасьць. 
Нарэшце ўзяў за руку яе збоку, 
Зірнула яна ка мне з сумам у воку, 
Ціха прамовіў: "Сястра мая, 
Чуецца шчасьце так дзіўна, глыбока 
Мне ў тваім зроку, 
Што здаецца мне, ест у касьцеле."
Яна мне сказала з усьмехам дзіцячым: 
"Бацькі мае хочуць зь іным мяне сватаць, 
Але я мару ластаўкай лётаць! 
Маю я скрыдлы, зірні, які птах зь мяне! 
Вось палячу свае пёры паплюхаць у Немне. 
Аб усіх тваіх прыяцелях ведама мне, іх здарэньнях,
Усе па касьцёлах ляжаць у скляпеньнях, 
Мушу ў лясах і вазёрах блукаці, 
У дрэў папытаць і на зёлках гадаці. 
Яны аб табе рэчы дзіўныя ведаюць, 
Пра ўсё, дзе бываў, што рабіў, апаведуюць." 
Слухаў, і мне не здавалася цёмнай 
Мова яе, хоць так дзіўна й таемна. 
Мне падалося: я сам магу лётаць, 
I папрасіўся я ўзяць у палёт мяне.
Толькі зьлякаўся, бо хоча на долы ісьці, 
Пра мяне пытаць дрэвы, кусты. 
I прыпомніў я раптам базэрствы, 
Хвілі пустоты, запады шаленства. 
I чулае сэрца на часткі разьдзёрта было, 
Што ані каханьня, ні неба ня варта яно. 
Потым убачыў я ластаўку ў лёце, 
Ляцела за ёй як бы войска чарноты, 
Сосны і ліпы, чабры і палыны 
Сьведчылі проці мяне мае віны.

Прабудзіўся абліччам я к небу, 
Накрыж рукамі, як бы да пагрэбу. 
Сон мой быў ціхі. Цяклі яшчэ сьлёзы 
Часта па твары, пахнулі сьвежым 
Пахам Італіі, пахам язьміну 
I гор Альбаньскіх, і руж Палятыну.

Вершы гэтыя былі пісаны як прыходзілі, бяз намыслу і паправак.
(Заўвагі Паэты)
Пераклад зроблены Ганнай Матусэвіч 
13-16.III.2000 на начных дзяжурствах вартаўніка ў школе № 1

ЛІТВА

Літва надыдзе непрыкметна, 
Як настае вясна, ці лета, ці зіма, 
Пра тое ўведаюць Паэты 
I вестку прынясуць, як птушкі на скрыдлах.

Літва, Зямля і Сонца, і Сусьвет... 
I вось мы ўжо ўзьлятаем у Бязьмежжа 
I, з Творцам зьлітыя, ствараем сьвет 
Празрысты, ясны, непадкупны, незалежны.

Мая Літва хай стане Нашаю Літвой! 
I Нашай Воляй, Нашай Явай, 
Заранкаю, што добраю парой
Зьвястуе сьвету Новы Дзень бяз хмараў!

19-24.XII.2000

АБВЯШЧЭНЬНЕ

Веды без Каханьня  мёртвыя.
          Лісьце Саду Морыі (Кліч) , верш 189

Я абвяшчаю вам Каханьне
На ўсё жыцьцё,
На ўсе вякі вякоў
I не прашу ў вас прызнаньня;
Я абвяшчаю вам Каханьне,
Як вечны мір, як вечны бой!

Я пакараю вас Каханьнем
На ўсё жыцьцё,
На ўсе вякі вякоў!
Хай будзе Сьветла вам і на расстаньне
Са сьветам гэтым,
3 нашаю Зямлёй!

Я вызваляю вас Каханьнем 
Ад страху, пошасьці, хлусьні. 
Сябры мае! Я вас кахаю, 
А ворагаў люблю сваіх. 
Я абвяшчаю вам Каханьне 
На сёньня, заўтра, назаўжды..

Верш напісаны на наступны дзень
па наведваньні выставы карцін Мікалая Рэрыха
ў музэі ВОВ у Менску
19.I.2002

Езус Хрыстус Сказаў: 
Я Перамог сьвет!

Цяжка чакаць вам? 
Ды цяжай мо Нам 
Бачыць бяз даху 
Усё яшчэ Храм, 
I як на вершыкі 
Здрабняюцца Вершы, 
I як апошнім 
Становіцца Першы.

12.IX.2002

* * *

Мы з табой удваіх ля вагню не сядзелі, 
Ты пужаўся вагню, я ішла на Вагонь. 
Дык чаму ж тады нашыя душы трымцелі 
На ляту неўзнарок зачапіўшы крылом аб скрыдло?

Гэты страх першабытнага, першага, дзікага 
Чалавека ўсё ж, не ваўка, і тым больш - не раба 
Разумею, бо вяла я з аселіцы раптам прыціхлага 
Пад рукой маей неаб'езджанага каня да сяла.
Ты параіў мне: "А з канём гэтым будзь асьцярожна!" 
Я ж ня ведала для чаго мне той конь? 
Ні ўзараць на ім, ані засеяць... 
I сэрца балела трывожна, 
Бо гарэў там і пёк мяне вечны вагонь!
Ёсьць дваякі вагонь: і пунсовы, і сіні; 
Сіні гоіць, з пунсовага - гнеў. 
А табе я параджу: уведай вагнёвую сілу 
I Вагонь прыручы, як наш продак умеў.
Я ня ведаю, ці  будзем сядзець мы
Калі-небудзь з табой удваіх ля Вагню... 
Ты і вольны, і дзікі, а мною валодаюць карма і тэрміны, 
I твае біярытмы свавольныя аніяк не пасуюць настрою майму.

20.X.2002

БЛІЗКАМУ ЎЖО ЗЬВЕСТАВАНЬНЮ

Ахвярую Марыне Мускай

Не люблю анікога,
Бо Кахаю ўсіх;
Не жадаю нічога-
Маю больш за ўсіх.

Узьлятаю да Неба,
Бо хаджу па зямлі
І ня маю патрэбы
Ў славалюбстве зямлі.

Будзе тое, што БУДЗЕ,
Будзе Неба й Зямля,
Будуць роўнымі людзі,
Як і Неба, й Зямля.

Я сказала Вам многа,
Шмат сказаць не магу.
Мо стаю ля Парогу...
Мо ўсе мы - на Шляху...

15.II.2004

ПЕРАД БУДУЧЫНЯЙ

Ластаўкі лепяць гняздо
На нашым зальным вакне.
Што тут будзе, Адаме?..
Ці хваце нам сілы, Максіме?..
Позна ўжо, лета ў зеніце,
А ластаўкі лепяць гняздо,
Будзяць нас на сьвітанку.
Гэта ўсё ж недарэчна - гняздо на вакне!
Ну чаго, чаго ж захацелася вам?
Можа мейсца ў гнязьдзечку старым
Не хапіла для дзетак, для волі?
Папрасіла я хатніх не бурыць іх гнязда.
Няхай йдзе ўсё, як ідзе,
І хай будзе ўсё, як БУДЗЕ.
О, як пекна цьвітуць БАЛЬЗАМІНКІ - 
БРАЦТВА, якое заўсёды жыве на Літве!
Ластаўкі лепяць гняздо - 
Гэта радасьць нам і трывога...
Ластаўкі выбралі нас,
Як буслы абіраюць шчасную хату.
Шмат у Бога ўсяго,
І ў Бога ўсё-ўсё магчыма!
Сьветла верыць і Радасьць чакаць,
Проста жыць Адзінай Ліцьвінкай у сьвеце.

10.VII.2004

Ля брамы нашай
На  Сёмуху
Цёця Карольця
Плакала па Зоні Сьвятой,
Пэўне гэтак жа,
Як Адам Міцкевіч па Літве...
Нашыя яны:
І Карольця, і Зоня,
І Сьлёзы, і Адам,
І Літва...
Толькі словамі
Немагчыма апісаць Востраў
Гэтак жа,
Як і Брацтва на Літве...

8.VI.2003

Алёйзаму Судніку, 
праўдзіваму Мужчыну і 
годнаму прадстаўніку 
нашага роду

Рыцар Алёйзы ў нашым засьценку!
Рыцар праўдзівы, з самое Літвы!
Раптам зьявіўся нам у паняверку,
Цэлы, здаровы, як наша зямелька, папраўдзе жывы!

Божанька! Любы! Ты нам яго выправіў,
Каб ў свае сілы паверылі мы!
Роду шляхэцкаму нашаму Суднікаў
Нібыта карону прывёз з-за мяжы!

Чым Вам аддзячыць, рыцар Алёйзы?
Хіба што вершам, пісаным для Вас, 
На мове Літоўскай, Вам незнаёмай...
Душа, ды ня мова, зьнітоўвае нас.

Рыцар Алёйзы! Брат па Каханьню,
Па веры і працы і па крыві!
Веру: хутка надыдзе нашае Раньне!
Рушаць Ліцьвіны ў Сусьвет ад Літвы!

21.XI.2004

Мудра сказана пра шчасьце таго, хто аддаў душу сваю за братоў сваіх. Часта гэты запавет выконваецца як самаахвяраваньне жыцьця, аднак жа не сказана ні пра жыцьцё, ні пра цела, але пра дух. Тым самым дадзена заданьне найцяжэйшае і найдаўжэйшае. Каб аддаць душу, трэба адукаваць, пашырыць ды выкшталціць яе, тады можна даць яе за збавеньне блізкага свайго.

Агні-Ёга, Ерархія, верш 340.

КОСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ

Дзень Страты Нашай,
Дзень Зьвеставаньня,
Вялікадня Дзень,
Мы - Літва Белая, ня сьцень!
Боль абернецца
Нашай Воляй,
Страта - Памяцьцю
Пра Былое...
Хто быў большы -
Здалёку ня ўбачыць;
А ўлада ў таго,
Дзе ахвяры найбольш.
Мой ты Шляхціц найлюбы!
Суворы Літоўскі дыктатар!
Бога ты пакахаў,
І цябе кахаў Бог.
Са Сьвятымі спакою
Табе не жадаю,
Проста ведаю:
Гэткім, як ты - неспакой.
А суцешыць - суцешу:
Тыя не паміраюць,
Хто за нашую й вашую
Вольнасьць Душу аддаюць.
Гэроі вяртаюцца зь Неба
На Літву Нашу зноў,
Каб Яе ўратаваць
Ад прыгнобленых, сьлізкіх,
Зласьлівых і шэрых,
Каб Сусьветны Агонь
На Літве заснаваць!

28.II.2005-26.I.2011

Na Kazimieža zima umiera,
A na Śvientego Gžegoža 
Zima jidzie do moža.
                        Мама
 казала.

Завіруха.
Сьняжынкі б'юцца ў шыбы,
Як белыя птушкі,
Ці духі,
Што цярушаць нам зь Неба Красу.
Сіні вечар
Ступае пры шаблі,
Апрануты ў контуш,
Як рыцар,
Што да панны ідзе ў сваты.
Уночы
Завіруха сьціхае.
Ды зорак яшчэ не відаць над Літвой.
Напрарочу 
Пра Ясную Зорку Венэру
І пра Дзень Зьвеставаньня,
Хто чуе - усім.

4.III.2006

Вопрос: Может ли явление вековой связи раствориться?
Ответ: Ничто вековое, принадлежащее одному началу,  
не может теряться.
                              "У Порога Нового Мира"

МАЛІТВА

Матачка Боская Літва Астрабрамская
У нашых народаў Адна.
Толькі з Тваёю Дапамогай ды Ласкаю
Мы паўставалі, ішлі да Сьвятла.

Звон малітоўны зьбярэ заблуканых
Ў розных абшарах людзей.
Сонца вясновае на Зьвеставаньне
Згоніць брыду і зазьзяе ярчэй.

Матачка Боская Літва Астрабрамская,
Да Цябе прыпадаю: Узыдзі на Пасад!
Толькі з Тваёю Апекай ды Ласкаю 
Мы ўзгадуем, расквецім Наш Сад.

15.III.2006

***

Дождж у змроку -
Гэта ж ня сьнег уначы,
І новы год - не Каляды.
Пра СВАЁ памаўчы, памаўчы.
І нашто Табе, Ганна, зямныя прынады?
Ну німа - і ня трэба!
І буду Адна.
Панясу цэлы сьвет ў сваім сэрцы!
Можа вырасьце Ён, пакахае Яна,
І ня будзем мы жыць ў паняверцы.

1.I.2007. 20:13

***

Плакала Цёця Карольця
Па яблыні, бурай зламанай,
І сьлёзы яе на Літоўскім грунце
Яблыкамі недасьпелымі
На галіне абарванай ляжалі.

Ах, каб быў гаспадар у хаце
Ды падпёр яблынь цяжкія галіны!
Не было яго - і сьлёзы цяклі па сьвеце,
Сьлёзы жаночыя
Горкай тугі адзінай.

Плакала ў Хаце Жанчына
Цэлую ноч наварочную,
Прыпамінаючы, як яна кленчыла
Прад маскалямі п'янымі,
Вугольле гневу ў душы варочала.

Жанчыны Літоўскія!
Нашай Зямлі Жанчыны!
Разам паплачце, і верце, і ведайце:
Сьлёзамі Вашымі дзейснымі
Будзе ўратавана Айчына!

03.I.2010
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1316
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6546
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50219