Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Гарачы «Чарнобыльскі Шлях-2013»

Гарачы «Чарнобыльскі Шлях-2013» Друк E-mail
27.04.2013 | 15:49 |
Фота: «Народная воля»Традыцыйны «Чарнобыльскі Шлях» прайшоў сёлета ў Менску даволі брутальна.

Напярэдадні акцыі адбыліся масавыя арышты актывістаў экалагічнага руху, якія выступаюць супраць будаўніцтва АЭС. Так, ля сваіх дамоў былі заарыштаваныя старшыня Рады ГА «Экадом» Ірына Сухій, а таксама актывістыВасіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Каскевіч. Іх пратрымалі ў Першамайскім РУУС 3 гадзіны і адпусцілі акурат у момант заканчэння «Чарнобыльскага Шляху». 

Яшчэ некалькі эколагаў былі заблакаваныя ў кватэрах і не змаглі прыйсці на акцыю. Напярэдадні эколагі заяўлялі пра намер правесці ЧШ пад лозунгамі пратэсту супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. 

Удзень у горадзе Астраўцы Гарадзенскай вобласці, дзе будуецца АЭС, паспелі двойчы затрымаць лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і некалькіх журналістаў, што паехалі з палітыкам рабіць рэпартажы.

Ля Савецкага РУУС, куды прывезлі частку затрыманых, заарыштавалі праваабаронцу Вячаслава Дашкевіча. Пасля «Чарнобыльскага шляху» быў жорстка збіты да крыві чатырма сілавікамі ў цывільным актывіст анархісцкага руху Ігар Трухановіч.

Журналісткі, якія здымалі збіццё маладзёна, таксама трапілі ў пастарунак. Затрымання доўжыліся на мітынгу на плошчы Бангалор.

Пры гэтым варта адзначыць, што сёлета акцыя «Чарнобыльскі Шлях» была дазволеная Менгарвыканкамам. Удзельнікі шэсця не парушылі ніякіх законаў.

А 18.30 на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік» сабраліся людзі з транспарантамі «Плата за АЭС - нашыя жыцці», «Мы супраць будаўніцтва АЭС», «Гарачае лета 1986 - для каго?». Маладыя людзі ў марлевых павязках раздавалі ўлёткі «На АЭС пайшоў бюджэт, на заробкі грошай - няма». Луналі сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Гавары праўду», Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Партыі БНФ.

На чале калоны, якая рушыла на месца правядзення мітынгу на плошчы Бангалор, неслі абраз Маці Божай Чарнобыльскай, людзі скандавалі лозунгі«Жыве Беларусь», «Не - АЭС у Беларусі», «Астравец - другі Чарнобыль», «Далоў дыктатуру», спявалі песні «Ляпіса Трубяцкога» - «Ня быць скотам» і «Грай».

Гучаў заклік вызваліць палітычных зняволеных. Удзельнікі шэсця пералічылі імёны ўсіх 13 вязняў сумлення.

Паводле ацэнак арганізатараў, у шэсці ўзялі ўдзел блізу 2 тысяч чалавек. Месца правядзення мітынгу - плошча Бангалор - была абгароджаная металаканструкцыямі і жоўтымі стужкамі. Удзельнікаў акцыі старанна абшуквалі супрацоўнікі ОМОНа. Пры гэтым на сцэну не далі пранесці гукаўзмацняльную апаратуру, хоць першапачаткова арганізатары «Чарнобыльскага Шляху» атрымалі дазвол на выкарыстанне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу.

Падчас мітынгу яго ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, сярод пунктаў якой значацца патрабаванні адмовіцца ад будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызваліць палітвязняў. Было таксама абвешчана аб стварэнні Нацыянальнага экалагічнага камітэта імя Івана Нікітчанкі.

Арганізатары і ўдзельнікі акцыі ў інтэрв'ю charter97.org падрахавалі вынікі «Чарнобыльскага шляху»:

Максім Вінярскі, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»:

«Акцыя праходзіла мірна, нягледзячы на тое, што ўлады фактычна правакавалі яе ўдзельнікаў на парушэнні закона і самі яго парушалі. Шэсце дазволілі па вельмі вузкім ходніку вуліцы Сурганава, па якім такой колькасці людзей прайсці складана. Асобныя ўдзельнікі акцыі часта вымушаныя былі выходзіць на праезную частку пры тым, што рух транспарту вельмі жвавы.

Двудушнасць улад, якія зладзілі ганебныя ловы эколагаў, нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная, проста абурае. Зразумела, для чаго гэта было зроблена. Антыядзерныя актывісты павінны былі выступіць на мітынгу на плошчы Бангалор і расказаць аб небяспецы, якая пагражае нашай краіне пры ўмове будаўніцтва Астравецкай АЭС. Бо адна рэч, калі пра гэта кажуць апазіцыйныя актывісты, і зусім іншае - аўтарытэтныя экспэрты, якія падаюць сур'ёзныя навуковыя аргумэнты і чыё меркаванне важнае для міжнародных арганізацый.

Улады хлусілі пра АЭС ў 1986 годзе і далей робяць гэта цяпер. Яны разумеюць, што меркаванне эколагаў і антыядзерных актывістаў - адная з найважнейшых перашкод для гэтай хлусні».

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»:

«Я думаю, што Лукашэнка асабіста быў вельмі раздражнёны заявамі і публікацыямі эколагаў напярэдадні «Чарнобыльскага Шляху». Гэтыя прэвентыўныя затрыманні адбываюцца заўсёды з адной мэтай - запалохаць людзей. Сёння ў інтэрв'ю Лукашэнка сказаў, што вырошчванне прадуктаў і вядзенне сельскай гаспадаркі ў забруджаных раёнах будзе працягвацца. Гэта нэрвовая рэакцыя на лозунгі, якія былі абвешчаныя перад акцыяй. А эколагі з'яўляюцца людзьмі, якія найбольш актыўна выказваюцца супраць будаўніцтва новага Чарнобыля - Астравецкай АЭС, і гэтае пытанне з'яўляецца вельмі балючымі для беларускіх улад. Таму былі затрыманыя менавіта эколагі і менавіта сёння. Улада перашкаджае антыядзерным актывістам зрабіць больш жорсткія заявы супраць будаўніцтва АЭС».

Алесь Марачкін, мастак, кіраўнік суполкі «Пагоня»:

«Я ўдзельнічаю ў «Чарнобыльскім Шляху», пачынаючы з моманту ўзнікнення акцыі. Мною напісаны абраз «Маці Божая Чарнобыльская». Ён прысутнічае на шэсці кожны год і нават быў пашкоджаны амонаўцамі. На акцыю мы прыходзім сям'ёй, бо мой сын з'яўляецца ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Магу сказаць, што гэта мой асабісты і наш сямейны боль.

«Чарнобыльскі Шлях» - гэта наш пратэст супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, якая з'яўляецца бомбай запаволенага дзеяння. І гэта павінны разумець не толькі беларусы, але і нашы суседзі. Настрой, вядома, невясёлы. Адзін з удзельнікаў збіраў сродкі для дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Затрыманне антыядзерных актывістаў звязанае не з тым, што яны парушалі закон. Проста сённяшні рэжым не даруе актыўнай грамадзянскай пазіцыі».

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Радыё Свабода»

 

 Фота: «Радыё Свабода»

 Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Народная воля»

Фота: «Народная воля»

Фота: «Народная воля»

Фота: «Народная воля»

 Фота: «Наша Ніва»

Image

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: @MaladyFront

Фота: @MaladyFront

Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1571
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8403
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52076