Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Мая Львовіч. У даўняй сяброўкі юбілей

Мая Львовіч. У даўняй сяброўкі юбілей Друк E-mail
22.04.2013 | 02:19 |
Мая Львовіч80 гадоў споўнілася Маі Давыдаўне Львовіч, украінскай і беларускай паэтэсе, перакладчыцы .

Яна нарадзілася 23 красавіка 1933 года ў Адэсе. Яе бацькі паходзілі з Гомельшчыны. Пасля вайны пераехалі ў вызвалены Харкаў, дзе Мая закончыла вучобу ва універсітэце і пачала працаваць у выдавецтве "Прапор". Пачынала пісаць вершы спачатку па-руску, потым па-украінску. Наведаўшы радзіму бацькоў, зацікавілася беларускай літаратурай. Сустрэчы з Максімам Танкам, Уладзімірам Караткевічам, Варленам Бечыкам натхнілі яе на напісанне вершаў па-беларуску. У выніку двухмоўнымі былі выдадзены зборнікі вершаў "У зязюльчыным барку" (2002) і "Жывая" (2008).

Мая Львовіч пераклала на украінскую мову дзве кнігі беларускай прозы, вершы М.Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, А. Пысіна, Н. Мацяш і інш. Летась наша даўняя сяброўка прыслала ў Мінск сваю новую кнігу "Балагола", дзе прадстаўлены яе вершы, а таксама ўзоры габрэйскага фальклору ў яе перакладах на украінскую і беларускую мовы. 

Я з Маяй Давыдаўнай знаёмы па перапісцы з львоўскіх 1960-х гадоў. У 70-х мы сустрэліся ў Доме творчасці "Каралішчавічы". "Дружба даўжынёю ў паўстагоддзе... // Калі ўсё-усё на свеце рушыцца, – // Дружба – не на адыходзе: // Паміж намі кружыцца", – пісала мне Мая з Харкава 2.01. 2011 года. З нашай паўвекавой перапіскі прапаную азнаёміцца з яе паэтычным наробкам, каб чытачы хоць такім чынам адчулі голас паважанай і дарагой для Беларусі юбіляркі.

Сяргей Панізнік

Шаноўная спадарыня Мая, рэдакцыя сайта “Мы – нацыя!” сардэчна і шчыра віншуе Вас з запраўскай юбілейнай датай жыцця і творчасці. Жадаем Вам моцнага здароўя інезгасання Вашай паэтычнай  рупнасці! Ніжэй друкуем нізку Вашых вершаў.         

 

Мая Львовіч

 ▪ ▪ ▪

Зберагала ў душы я суніцу, Прынесеную з лесу
Каралішчавіцкага ў святліцу.
Сорак год берагла, А цяпер аддала
Вершу.
Хоць свайму, а шкада.
Бо суніцы--
Вершамі грашы--не грашы, --
Лепш растуць у душы, А не з кніжкамі на паліцы.

 ▪ ▪ ▪

Ці памятаеш позні свой прыезд?
Са мной быў Каралішчавіцкі лес.
Так горка страціць веру..
Не зняверымся, --
І не апусцім на той лес навес.

Былі мы там нядаўна, ці даўно?
Ці так даўно, што болей не паўторыцца?
Калі відно зялёненькае дно, --
То памяць Каралішчавіч не зморыцца.

29.05.1997

З цыклу “Літва” 

 ▪ ▪ ▪

      Беларусь, Койданава.
      Ганьне і Міколку С.

І сын на Поле йдзе, і сын - 
На Поле бою ў Воршу.
Т сын - хіба ён не Ліцьвін?! - 
На ноч ідзе да вогнішча.

Сын лепіць вершніка. Жывы!
Жывы і конь ягоны.
Сын лепіць варту для Літвы -
Літоўскую Пагоню.

Жыве Літва! Паўстала зноў
Тваім маленькім сынам.
Расьце сынок, расьце сынок...
Ён вырасце -Ліцьвінам!

08.11.2000 

▪ ▪ ▪

Да цябе я імкнуся,
      Беларусь мая.
За цябе я баюся,
      Беларусь мая.
І табой ганаруся,
      Беларусь мая.

10.1.2012

▪ ▪ ▪

Беларусь - любы край.
Страчаны рай мой.
Табою жыву-служу.
А чаму? Не пытай.
І табе, і сабе самой
Не адкажу.

▪ ▪ ▪

Вам, мае мовы родныя, 
Зычу на свята я:
Будзьце багатыя,
Будзьце шчаслівыя,
А галоўнае, мае плодныя, -
Каб былі
      вы
            і я.

▪ ▪ ▪

Цеплыня беларускае печы
Грэла душу неаднойчы.
Ізноў я чакаю пошты
Як птушка з пожні.
Пішы,
      сябра мой першы
            І апошні.

▪ ▪ ▪ 

Беларускія пісьмы
Няма ўжо каму пісаць мне,
Няма ўжо каму прысылаць.
Няма ні Алёшы Пысіна,
Няма ні Варлена Бечыка,
Ні Уладзіміра Караткевіча...
Незваротна пайшла сябрына.
Адышла і Мацяш Ніна.
... Але нехта кліча мяне, заве
Беларускія пісьмы пісаці.
“Маці-краіна...” Маці ...
Яна і ўва мне
Жыве. 

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Вось яшчэ адзін верш Маі Львовіч да нізкі, падабранай рэдакцыяй сайту, далучаю.

Магутная сіла беларускае зямлі
дала асобны духоўны і ўнешні воблік
беларускім жыдам. Цяпер яны рожнюцца
ад усіх другіх жыдоў. І іх па ўсяму сьвету
называюць Літвакамі.
Зьмітрок Бядуля.
Жыды на Беларусі. 1918

Адэса называла маму Літвачка.
Дык хай як маму
Уся Адэса мяне кліча
І ўся Літва мяне.
Хто знае, дзе яго Радзіма,
Хто ведае...
Не ў Літве я нарадзілася,
Не ў Літве я.
Але Літва - маё то ўлоньне
Прадаўняе.
Але Літва - мая мэлёдыя
Сапраўдная.
Мая то мова пітаманная.
І выбрала
Ня я Літву - Літва сама мяне.
Зь Літвы я.

Здароўя Духу Літвачцы Маі Львовіч зычыць Літвінка Ганна Матусэвіч разам са сваімі дзецьмі.

Напісаў Ганна Матусэвіч,
Дата 04/23/2013 Час 09:41

Праўдзівае не прападзе!

Напісаў Вераніка,
Дата 04/22/2013 Час 21:17

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1014
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6427
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41967