Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Чаму беларусы співаюцца, альбо Хто зламаў наш этнічны код?

Чаму беларусы співаюцца, альбо Хто зламаў наш этнічны код? Друк E-mail
03.04.2013 | 18:22 |
Зміцер ЯМПОЛЬСКІЗміцер ЯМПОЛЬСКІ

Беларускія творцы шмат год імкнуцца пракрасціся ў святая святых: хто ж мы такія, адкуль цягнуцца нашыя сучасныя праблемы і што мы за дзіўная нацыя? Якім насамрэч з'яўляецца той самы беларускі Космас, навошта ён патрэбны і калі прыйдзе? Адкрыць яго неабходна яг мага хутчэй, бо беларусы знаходзяцца перад безданню... Гэта - не эканамічная сістэма, якая ледзь рухаецца, не палітычная сістэма і нават не памяркоўнасць да жыцця.

У апошні час беларусы імкнуліся з усёй моцы... Гэта была не падрыхтоўка да Алімпіады і нават не будаўніцтва спартовых палацаў. Мы такі ўвайшлі ў адзін з самых ганебных, на мой погляд, рейтынг у сучаснай гісторыі Беларусі - топ-10 алкагольных краін свету. Для менш за дзесяцімільённую краіну - вялікі поспех. Паводле знакамітага доктара Хадоркіна: спажыванне спіртных напояў перавысіла паказчык дэградаванай нацыі. П'янства дасягнула тых памераў, якія патрабуюць сур'ёзных даследванняў. Гэтым яшчэ будуць займацца нашчадкі. Вядома, калі пры такіх абставінах яны з'явяцца...

“Тутэйшая” 

Андэграўндная кагорта беларускіх пісьменнікаў, паэтаў ды іншых творцаў паўсюль крычыць, якая беларусы моцная нацыя. Але калі мужчыны на вачах співаюцца, куды знікае тая самая крывіцкая моц? Недзе схавалася, можа і ў нашу сакральную бульбу, цяжка сказаць. Ад водкі ды бырла людзі паміраюць кожны дзень. А крычаць па-аднаму нашым грамадскім дзеячам можна яшчэ хоць і дваццаць год: ніхто так і не пачуе. Мне, як журналісту, цікава шукаць чыннікі...

Старажытны код беларусаў

Тое, што беларусы - нашчадкі п'яніц, такая ж лухта, як і тое, што беларусы - амаль рускія. Але да справы: і на рускіх, і на беларускіх землях у свой час быў закладзены асаблівы культурны код. Які аніякай рэлігіяй і палітыкай да пэўных часоў так і не пашанцавала высячы з упартых беларусаў. У рускіх, дзякуючы асобным гістарычным персаналіям, алкагольнае раскадаванне адбылося значна раней. Але аб ўсім па парадку.

Трапім з вамі ў часы найстаражытнейшыя. Калі паганства на Беларусі мела свой асаблівы погляд на свет, які поўнасцю адрозніваўся ад вераванняў нашых суседзяў. Гэта была частка таго самага беларускага Космаса, з якога, як з вялікага скарба, чэрпаюць да гэтых часоў натхненне ўсе беларускія творцы. Гэты Космас застаўся ў паданнях, казках, традыцыях беларусаў. Па ўсёй нашай тэрыторыі некалі былі паганскія капішчы, сэнс якіх да нашых часоў яшчэ да канца не разгадалі. Людзі ведалі гаючыя рэцэпты, якія ратавалі ад хвароб, маглі прадказваць не толькі надвор'е, але і лёс чалавека. Беларусы заўжды паважалі свет, абагаўлялі ўсё жывое. На кожную з'яву прыроды ды жыцця было асобнае меркаванне, якое фармавалася стагоддзямі. Гэты культурны код падтрымліваў усе наступныя пакаленні ў самыя жахлівыя часы беларускай гісторыі.

Са старажытных часоў продкі добра разумелі, што такое алкаголь і як да яго трэба ставіцца. Пілі ў асноўным на вялікія святы. Але стаць з-за стала і хістацца ў розныя бакі - была найвялікая ганьба. Пілі ў асноўным медавуху, збіцень, піва... Карацей кажучы, слабаалкагольная напоі, якія больш спрыялі здароўю, чым псавалі яго. Была тая самая культура, яна фармавалася ў светапоглядзе беларусаў шмат гадоў. І не толькі у шляхты, якая спажывала, напрыклад, крамбамбулю, але і ў звычайных сялян. Можна доўгі час спрачацца з гэтым, але гэта і ёсць той самы культурны код, які потым разам з хрысціянствам дапамог стварыць беларусам іх першыя дзяржавы, з'яднацца і быць адзінай краінай.

Уладзімір і хрысціянства

Нягледзячы на хрысціянства, беларускае сялянства ніколі не страчвала сваіх паганскіх поглядаў на жыццё. Гэтым можна ганарыцца, інакш праваслаўныя грэкі не чыталі б Гамэра. У нас гэты гістарычны досвед перадаваўся з вуснаў у вусны, ад бацькоў да дзяцей. Гэты маральны код заклала этнічная рэлігія на дзясяткі стагоддзяў раней за хрысціянства. Потым усё гэта добрае, нажытае, сумленнае пачало выразацца з народа рускім князем Уладзімірам, які неўзабаве (мабыць для самого сабе) прыняў хрысціянства, бо ў ім былі найпрыгажэйшыя абрады, шмат золата і іншых "цудаў". Той самы Уладзімір - Чырвонае Сонейка, які трымаў шмат наложніц і славіўся сваёй нястрымнай жорсткасцю. Нажаль, ён пачаў прымаць хрысціянства крывёй, імкнучыся ў адзін момант перарабіць тое становішча, якое існавала на нашых землях стагоддзямі. Ці магчыма? Вядома, не. Але многае ўжо тады пачалося губляцца. Разбураліся капішчы, забараняліся старажытныя абрады.

Але паганскае так і засталося жыць у беларускай крыві, яно засталося і існуе да сённяшняга часу ў глухіх беларускіх вёсках. Гэта не толькі святкаванне Каляд ды Купаллы, ды пакланенне валунам. Палеская прабабуля майго сябра, у якой было 11 дзетак, расказвала, як па зорках заўжды ведала: хто народзіцца - хлопчык ці дзяўчынка, які ў дзіця будзе лёс і складанасці ў жыцці. Бабулі ўжо няма, а многія рэчы, аб якіх яна расказвала - споўніліся. Вось вам і палешукі - лапці ў дзірках! Дзякуючы гэткім бабулям ці не, але калі мы ўжо былі ў складзе Расейскай імперыі, якую пачалі спаіваць яшчэ з часоў Івана Грознага, беларусы трымаліся.

Выбухоўка

Тая самая выбухоўка, якая была закладзена пад усю беларускую, яшчэ амаль цалкам цвярозую нацыю, з'явілася толькі ў Савецкім саюзе. Да гэтага часу моцны беларускі культурны код складаў нейкі асаблівы для мясцовых абшараў паганска-хрысціянскі субстрат. Гэта было тое, што яднала продкаў паміж сабой. Але ў дачыненні да ўсяго таго, што з'яўлялася нацыянальным ды хрысціянскім, Саветы пачалі праводзіць вельмі жорсткую палітыку. Не лічыць беларусам, яўрэям, украінцам, а адчуваць сябе тым ці іншым у поўным сэнсе слова раптам стала не вельмі ўтульна. Але Саветы добра разумелі, што калі ў чалавека адняць апошняе - патрэбна новае.

І гэтае "новае" было знойдзена: новы код савецкай маралі быў тэрмінова створаны. Савецкі чалавек проста не мог піць. Мы будуем светлую будучыню, наперадзе ўсяго света - якія ж тутака п'янкі! З цягам часу над п'яніцамі пачалі праводзіць грамадскія суды, ганьбіць на працах і паўсюль, дзе магчыма. Піць жанчыне наогул было забаронена: табу. Прапаганда запрацавала ў поўную моц. Людзі жылі надзеямі: мы будуем моцную, самую магутную дзяржаву, якая не сёння дык заўтра паўстане і будзе Вялікае Сонца. Сонца так ніхто і не ўбачыў, а Савецкі саюз разваліўся. Беларусы, якім толькі-толькі забаранялі быць самімі сабой, апынуліся раптам ва ўласнай краіне. Маральны код савецкага чалавека ўшчэнт разбіўся, а той старажытны, свой, тутэйшы, нічым не горшы і стагоддзямі звязаны з традыцыяй, вераваннямі продкаў і канонамі хрысціянства - хто ж яго ўспомніць? Яго высеклі. "Піць будзеш?" "Не!" "Ты што не рускі?". "Хто ж яго ведае, хто я".

Даніэль, Фелікс і 30-я

Ёсць у мяне адзін знаёмы канадзец, пазнаёміўся з ім не ў Беларусі. Калі Даніэль спытаў, адкуль я, то ўжо на заўтра завітаў з бутэлькай гарэлкі. Расея, Беларусь - усё аднолькава. Адчыніў бутэльку і глядзіць на мяне, як на малпачку. Маўляў, цікава: як гэта я буду гарэлку чаркамі глушыць? Кажу: "Даніэль, ты ж не ў цырку...". Ён не вельмі зразумеў сарказм, але здзівіўся. Калі не п'еш у Беларусі, шмат хто глядзіць на цябе расчараванымі вачыма таго ж канадца Даніэля.

Але вернемся да нашай тэмы. Што бывае, калі людзям увесь час абяцаюць добрую будучыню, а гэтага так і не адбываецца? Больш за тое: людзі адчуваюць вялікі падман і вялікую здраду. Што адбываецца, калі ўвесь час штосьці забараняць, а потым даць нейкую кроплю свабоды, як гэта было ў 90-я? Вядома, моцны выбух! Ён і не прымусіў чакаць.

Зараз мы маем літаральна тое, што беларусы як жылі ў Савецкім саюзе, так і жывуць. Вяртання да сваіх каранёў за 20 год не адбылося. Трошкі змянілася жыццё і з'явіўся інтэрнэт, але неўміручая савецкая псіхалогія жыве. Можа быць, таму што ў краіне на дзяржаўных пасадах працуюць каля 10 тысяч асобаў, якія працавалі яшчэ ў Савецкім саюзе. І калі тая невялікая частка беларусаў, якая імкнецца даць людзям новы культурны код, заяўляе аб гэтым у поўны голас, яны кожны раз сутыкаюцца з тым самым дзяржаўна-савецкім стаўленнем да жыцця. Як вынік: адбываецца ўсім вядомы беларускі канфлікт. Які выцякае ў турэмныя затрыманні, мітынгі, якія не прыводзяць ні да чаго лепшага. Другі вынік: наступныя пакаленні беларусаў не маюць аніякага культурнага коду, які б будаваўся на сапраўдным патрытыязме. Каб стаць беларусам - трэба самому вывучаць беларускую гісторыю (пасля школы яе добра ведаюць толькі адзінкі), разбірацца: хто ж такія былі крывічы ды ліцвіны, Касцюшка і Каліноўскі, ды на якой мове, нарэшце, яны ўсе размаўлялі? Гісторыя выкладаецца на рускай. Разумення, хто ж такія беларусы, да нашых часоў у большасці так і няма.

Але код савецкага чалавека (акрамя не вельмі вялікай часткі людзей, хай сабе і ва ўладзе), дзякуй Богу, назаўжды страчаны, а новы код некалі вялікай нацыі, якая стварыла Полацкае княства, ВКЛ і адстаяла сваю незалежнасць, так і не створаны. Элементарныя словы, што сапраўднаму беларусу піць не пасуе, яшчэ ніколі не чуў на тэлебачанні. Продкі добра разумелі, чым пагражаюць Саветы: калі поўнасцю сціраюцца сувязі з Зямлёй і ўсім Беларускім, таму яны шмат працавалі над беларускай думкай і галоўнай нацыяльнай ідэяй. Яна была патрэбна, каб дыхаць. Але сваю вялікую мару яны так і не здолелі ажжыцявіць, таму што ў 1930-я гады яе забілі праз масавыя рэпрэсіі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, гісторыкаў - людзей, улюбёных у сваю радзіму, людзей-энтузіастаў, людзей-волатаў...

Рабілі гэта паслядоўнікі таго самага Фелікса Дзяржынскага, якому ў сучаснай Беларусі ўрачыста адкрываюць помнікі. Таму, хто тапіў савецкі народ у крыві. Самае цікавае для беларусаў у яго багатай падзеямі біаграфіі тое, што ўжо ў канцы жыцця Фелікс выступаў супраць любой дыктатуры, як формы кіравання.

Ці для ўсіх адкрыюць Космас?

Дык вось, савецкі код ніколі не вярнуць, беларускі старажытны - трэба падымаць з каленаў, адкопваць з гісторыі і рабіць тое, што не стварылі ў 30-ыя. Эканоміка і палітыка самі па сабе не пачнуць змяняцца, а спісваць усеагульнае п'янства на нізкія заробкі і дыктатуру - сапраўды, слабасць, спадары мужчыны! Жыццё працягваецца, а незалежная Беларусь трапіла ў топ-10 алкагольных краін свету. Вам не сорамна? Мне - вельмі. А можа гэта ад той самай няволі, ад таго, што ўсё ў нас не як у людзей? А можа, таму што людзі сёмым пачуццём разумеюць нейкую вялікую здраду радзіме... Лічу, што галоўнае - імкнуцца людзьмі заставацца, бо ад гарэлкі робяцца малпачкамі. А з імі, вядома, рабі, што хочаш. Не вельмі добрая перспектыва.

Не ведаю, што б здарылася, калі б Хадоркін усё ж дарваўся да ўлады, але людзям даўно патрэбны моцны нацыянальны Космас, які б не даваў апускаць рукі, а дарыў магчымасць ганарыцца самімі сабой. І гэта павінна выхоўвацца з маленства. Усе паказальная акцыі: як забарона піва пасля адзінаццаці, дні цвярозасці, заклікі за здаровы лад жыцця ды масавыя заняткі спортам на праспектах, фотаздымкі алкаголікаў у крамах - добрыя мерапрыемствы, але і смешныя. Барацьба з п'янствам павінна будавацца на чымсьці больш грунтоўным. Сёння ёсць каму стварыць новы культурны код і адкрыць Космас, з яго магчыма было б чэрпаць моцы не толькі аматарам даўніны, а ўсім беларусам. Здаецца, што за столькі стагоддзяў "тутэйшасці", стратаў нацыянальнай самасвядомасці і амаль сваёй назвы беларусы гэтага годныя.

Але Космас застаецца, як і ў савецкі час, андэграўндным, для большасці недасягальным і складаным, не выходзіць са старонак кніжак, размоваў на кухнях і асобных артыкулаў у СМІ. Таму пішыце колькі заўгодна - зменіцца не вельмі шмат. Па тэлебачанню і ў дзяржаўных СМІ альтэрнатыўныя ідэі пакуль не пусцяць. Яднання канцэптаў нашай рэчаіснасці ніяк не адбываецца і гэта толькі праводзіць шырокі Рубікон у грамадстве. У якім два саюза пісьменнікаў, два саюзы журналістаў, дзяржаўныя музыкі і тыя, што ў чорным спісе, добрыя людзі і тыя, хто праяўляюць грамадскую актыўнасць. Альбо з намі, альбо супраць нас. Адны мараць аб росквіце крыўскай ды ліцвінскай думкі, іншыя гуляюць у Савецкі саюз і дасылаюць лісты ў дзяржаўныя ўстановы з вялікай просьбай «не допустить белорусификации».

Адзін з самых вялікіх беларусаў - Уладзімір Караткевіч - марыў аб ідэальным беларускім свеце яшчэ ў Савецкім саюзе. Ен пісаў: "Гісторыя... супраць яе больш за ўсё лемантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сённяшнім дні. Абыякавы да мінуўшчыны не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандадыт на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ".

Уладзімір Сямёнавіч быў адным з заснавальнікаў нашага беларускага Космаса, які на сённяшні  час  страчаны і пакінуты ў дзяржаўных ідэялогіях. Дваццаць гадоў няма той складанай палітыцы, пры якой жыў славуты беларускі класік, але "хтосьці" спрабуе яе працягваць. Беларусь - гэта краіна Сонца пасярод збяднелай і бязлесай Еўропы... Сонца, пад якім кожны дзень каля крам паміраюць людзі. Але ж галоўнае не сам найцікавейшы працэс у сучаснай беларуская гісторыі, а ягоныя чыннікі... Трэба шукаць іх, бо з поўнай дэградацыі нацыі проста так не выкараскацца. Можа нехта з тых, хто зараз прайшоў у дэпутаты, зможа рухаць становішча з алкагалізацыяй насельніцтва ў іншы бок, але пакуль бачна толькі вялікая прорва. Прорва з назвай "Дзевяць з паловай"... Колькі сярод іх не згубілі сябе яшчэ пры жыцці? Страшнае пытанне.

naviny.by
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

але ж і сам Уладзімер Сямёнавіч закладваў добра) а ў выніку якія творы напісаў!))

Напісаў Jahor,
Дата 05/26/2013 Час 00:21

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1641
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7054
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42594