Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Беларускі народны фронт “Адраджэнне”

Беларускі народны фронт “Адраджэнне” Друк E-mail
29.10.2008 | 16:52 |

Каментар пісьменніка, старшыні Аргкамітэта БНФ "Адраджэнне" (1988-1989 гг.) Васіля Якавенкі з нагоды 20-й гадавіны патрыятычнага руху   •  

ImageБеларускі народны фронт "Адраджэнне", заснаваны творчай і навуковай інтэлігенцыяй г.Мінска, з'явіўся сапраўдным адраджэнцкім інструментам і дзейсным сродкам у галіне нацыянальнай культуры і будовы дзяржаўнасці. Стварыць яго падказала, можна сказаць, само жыццё і, як вядома, тое, што атрымала назву перабудовы. Ён паходзіць з грамадзянскай актыўнасці маладзёжных суполак і перш за ўсё "Талакі", з ажыўленых і працяглых дыскусій пісьменнікаў і вучоных па роднай мове на Беларускім радыё, з такіх жа дыскусійных палымяных і вострых артыкулаў у пісьменніцкім штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", з масавых (падрыхтаваных тайком) зваротаў інтэлігенцыі, мастакоў, пісьменнікаў, а таксама рабочых - у Маскву з патрабаваннем спыніць працэс асіміляцыі і генацыду народа, нарэшце, з абнародавання археолагам З.Пазьняком вынікаў раскопак у Курапатах. З гэтага кіпучага булёну і выкрышталізаваўся і стаўся Аргкамітэт народнага фронту "Адраджэнне", у якім пачэсную і актыўную ролю ад самага пачатку адыгрывалі і В.Быкаў, А.Марачкін, В.Вячорка, М.Купава, М.Ткачоў, Н.Гілевіч, М.Чарняўскі, П.Садоўскі, С.Свістуновіч, В.Івашкевіч, А.Мальдзіс і дзесяткі іншых беларускіх дзеячаў.

Пазней, пасля распаду СССР і нараджэння незалежнай Рэспублікі Беларусь, найвялікшую арганізацыйную і юрыдычна-заканадаўчую працу (мазгавога цэнтра) ўзяла на сябе дэмакратычная парламенцкая апазіцыя, утвораная Беларускім народным фронтам "Адраджэнне" на чале з З.Пазьняком. А ў гэтым цэнтры і С.Антончык, Ю.Беленькі, Л.Баршчэўскі, І.Гермянчук, А.Трусаў, Л.Зданевіч, Г.Семдзянава, В.Голубеў, М.Аксаміт, Л.Зданевіч, М. Крыжаноўскі ды іншыя іх паплечнікі.

Парламенцкая апазіцыя, карыстаючыся доступам да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, здолела раскрыць перад народам новыя перспектывы, натхніць яго у пераважнай сваёй частцы і абаперціся на ягоную падтрымку. Яна падрыхтавала і дамаглася прыняцця ў парламенце важнейшых заканадаўчых актаў, дзякуючы якім краіна ў 1991 - 1994 гадах зрабіла ўпэўненыя крокі па шляху сапраўднага адраджэння нацыянальных асноў жыцця і ўтварэння грамадзянскай супольнасці.

Аднак пасля несумненных поспехаў у ажыццяўленні праграмы Беларускага народнага фронту неўзабаве наступіў перыяд няўдач, што прывяло патрыятычны рух да крызісу і паразы ў грамадстве. Прычыны таму розныя: унутраныя, пераважна суб'ектыўныя, і знешнія, злавесныя, закрытыя ад грамадства. Маё бачанне фіналу выкладзена ў нарысе-эсэ "Чэленджар перабудовы" (В.Якавенка "Нячывелле", зб. апавяданняў, публіцыстыкі, дакументаў. Мн., 2008).

З іміджам З.Пазняка ўва многім нітуецца поспех апазіцыі, і гэта правільна. Аднак у тым поспеху лідэра ўсё выразней адчуваліся і ягоныя заганы, пралікі, і яны неаднойчы выклікалі вострыя спрэчкі ў асяродку БНФ.

Незалежны назіральнік з асяродку беларускіх эмігрантаў, дасведчаны ў палітыцы чалавек Васіль Мельяновіч, вывучаючы Пазьняка пад час ягоных публічных выступаў у якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта краіны, усклікнуў з горыччу: "Доўбень! Замест таго, каб аб'ядноўваць людзей вакол сваёй платформы, ён настройвае адных супраць другіх!" І гэтым многае тлумачыцца.

Лідэр БНФ рабіўся тормазам у далейшым развіцці руху. Толькі ж гэта тэма ўжо для асобнага разгляду.

Чалавек высока развітага інтэлекту і адначасова вялікі зайздроснік, раўнівец, шукальнік плоймы ворагаў у сваім асяродку... Першае межавала з другім, і другое нярэдка брала верх, абарочваючыся агрэсіўнасцю.

Пасля пастаянных падкопаў і грубай абразы аднойчы я ўступіў - выйшаў з аргкамітэта, але і таго Пазьняку падалося мала. Ягоным памкненнем на мяжы стагоддзяў стала перапісаць усю гісторыю БНФ пад сябе. Адсюль і фальсіфікацыя ў энцыклапедычных артыкулах пра Народны фронт і геніяльна задуманае ды сціху выкананае шулерства - допіс пра БНФ і яго стварэнне з адчайнай пераніцоўкай і скажэннем фактаў у кнізе В.Быкава "Доўгая дарога дадому". Дапісана ж за хворага Быкава, угадваюцца стыль, почырк і знявага "сааўтараў". А Быкаў, вярнуўшыся з доўгай дарогі дадому, з вялікай цеплынёй і павагай прамаўляў да мяне.

Далейшым крокам у праграме ахайвання і паклёпу стала кніга "успамінаў" Зянонавай жонкі Г.Пазьняк "Беларусь у маім сэрцы". І тут побач з фактамі - выдумкі, фантазіі, беспадстаўныя інсінуацыі, прычым, скіраваныя не толькі супраць мяне, але і Хадыкі, Вячоркі ды іншых, хто добра бачыў Пазняка. А ён ніколі не ставіўся да сябе самакрытычна, і таму не ў стане быў зразумець "здрады"- так менавіта ўспрымаюцца ім самім дзеянні яго ранейшых паплечнікаў і сяброў.

Я аргументавана і доказна адмёў у друку ману Г.Пазьняк ("Народная воля" за 3 кастрычніка гэтага года). Тады ўжо сам Зянон узнік на старонках той жа "Народнай волі" за 16 кастрычніка. У артыкуле "Праца, якая заслугоўвае пахвалы" ён зноў абвінавачвае і ганіць В.Якавенку, цяпер, праўда, зусім за іншае: "Праблема была шырэйшай, пра якую у Фронце ведалі далёка не ўсе... Якавенка прыйшоў не адзін, адразу прывёў з сабой прыгожую маладую сакратарку, якая пісала ўсе пратаколы Аргкамітэта і добра гаварыла па-беларуску..."

Дапусцім. Але ў чым тут крамола? Аказваецца, была жонкай афіцэра КДБ!

Аднак факт новай маны і абразы заключаецца ў тым, што ніякую такую сакратарку, жонку афіцэра КДБ, у Аргкамітэт я не прыводзіў і наогул не памятаю падобнай асобы, а прозвішча той Пазняк не называе. Па дамоўленасці са мной пратаколы вяла вельмі прыстойная і аддадзеная справе жанчына - пісьменніца С.Клімковіч.

У гэтым сваім артыкуле Зянон, як заўжды, выкрывае сексотаў і здраднікаў Фронту, толькі іх ужо нават зашмат, адмятае папрокі ў непраўдзівасці тых ці іншых старонак успамінаў, напісаных Г.Пазняк, як і папрокі ў сваёй баязлівасці, выказаныя яму ў друку І.Кісялёвай, і тут ён наводзіць цень на пляцень. А дарэчы сказаць, і ў КДБ былі не адны ворагі Пазняка і Народнага фронту.

Ён даўно ўжо там, а БНФ тут, на Бацькаўшчыне, жыве і дзейнічае ў куды як пагоршаных умовах таталітарнага рэжыму. У партыі БНФ забылі ўжо пра ранейшыя звадкі ды закалоты сваіх між сваімі, што нярэдка распальваў або заахвочваў лідэр.

Партыя БНФ сёння, бадай, адзіная з партый, якая ставіць на мэту нацыяльна-культурнае адраджэнне.

У БНФ на сёння даволі высокі інтэлектуальны патэнцыял, добрае папаўненне за кошт прытоку моладзі, з'явіліся новыя патрыятычныя песні, рыхтуюцца да выпуску фотаальбомы, ладкуюцца выставы, дыскусійныя клубы... Хочацца думаць, што такі Фронт, умацоўваючыся ў новых варунках жыцця, не дазволіць вынішчыць на роднай зямлі сваю мову, гісторыю і культуру. Гэта скарб, набыты народам у стагоддзях.

Пасля ўсяго тут акрэсленага застаецца адно заявіць свой рашучы пратэст супраць працяглых спроб З.Пазьняка шальмаваць мяне і чарніць дзейнасць іншых кіраўнікоў і сяброў Народнага фронту з дапамогай інсінуацый, маны і паклёпу, што закранае не толькі мой гонар як грамадзяніна і грамадскага дзеяча, але і гонар маёй сям'і, дзяцей і ўнукаў.

19 кастрычніка 2008 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1825
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9016
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31447