Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Алег Навіцкі – трэці касманаўт-беларус!

Алег Навіцкі – трэці касманаўт-беларус! Друк E-mail
23.03.2013 | 21:30 |
Касманаўт Алег Навіцкі, які родам з беларускага Чэрвеня, вярнуўся на Зямлю пасля паўгадавога знаходжання на МКСКасманаўт Алег Навіцкі, які родам з беларускага Чэрвеня, 16 сакавіка 2013 года вярнуўся на Зямлю пасля паўгадавога знаходжання на МКС.

Пра тое, што больш за ўсё спадабалася яму ў палёце, чаму аднаўляцца пасля падарожжа ў космас даводзіцца гадамі, а таксама, па якіх рэчах больш усяго сумуюць у космасе, naviny.by распавяла жонка касманаўта Юлія Навіцкая.

- Як прайшла пасадка?

- Мы назіралі за пасадкай з Цэнтра кіравання палётамі ў Каралеве. На Байкануры, калі яны прызямляліся, быў моцны туман, таму адразу не было відэа з месца падзей. Звычайна як толькі верталёты заўважаць спушчальны апарат, пачынаецца трансляцыя. У нашым выпадку гэтага не было, вельмі доўга не з'яўляўся надпіс «Ёсць пасадка», па ўсіх разліках пасадка павінна была ўжо адбыцца, але некалькі хвілін нам ніхто не мог сказаць, ці сапраўды гэта так. Таму мы вельмі перажывалі...

- Ці праўда, што вам адразу нават не ўдалося пагаварыць з мужам?

Алег і Юлія Навіцкія- Жонкі, чые мужы лёталі, мяне папярэджвалі, што калі касманаўтаў выцягваюць са спушчальнага апарату, могуць даць тэлефоны, каб яны патэлефанавалі блізкім. У зале Цэнтра кіравання палётамі не ўся сувязь ловіць, трэба было выходзіць у калідор і падыходзіць да акна. І мы з Алай (жонкай касманаўта Яўгена Тарэлкіна, які вяртаўся разам з Алегам Навіцкім, - Naviny.by) па чарзе выходзілі ў тое месца, дзе сувязь лавіла. Але яны так нам і не патэлефанавалі, мы пачулі ад іх званкі гадзіны праз дзве.

Сустракалі мы экіпаж на Чкалаўскім аэрадроме, ён знаходзіцца недалёка ад Зорнага гарадка. Камандзір атрада касманаўтаў Сяргей Волкаў і начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Сяргей Крыкалёў вельмі ўважліва да нас паставіліся. У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў праходзіць па чатыры старты і пасадкі ў год і, натуральна, яны ўжо ведаюць, што адчуваюць сем'і. Мы перажывалі і не ведалі, куды нам ісці, што рабіць, хто адразу падыходзіць, хто пасля... Так што нас адразу падвялі бліжэй да самалёта. Нават трохі страшна стала, калі хлопцаў вывелі з самалёта, і мы іх пабачылі - яны былі вельмі бледныя, няўпэўнена ішлі, іх падтрымлівалі пад рукі.

Было бачна, што хлопцы слабыя, ім цяжка ісці, што не прывыклі да зямной гравітацыі. Пасля таго, як Алег, як камандзір экіпажа, зрабіў даклад, нам сказалі, што могуць падысці сем'і. Тут ужо мы змаглі кінуцца на шыю, абняць, Яна (дачка Алега і Юліі, - Naviny.by) адразу заплакала...

- Як Алег сябе адчуваў адразу пасля прызямлення?

- У першыя дні мне здавалася, што ён падобны на сцяблінку. Як сцябліна ад ветру хістаецца, так і ён няўстойліва стаяў на нагах. Адразу ён хадзіў па прафілакторыю, трымаючыся то за стол, то за канапу, то за сценку. Цяпер ужо адчувае сябе нашмат лепш.

- Як доўга будзе доўжыцца аднаўленне пасля палёту?

- Зараз увесь экіпаж праходзіць 21-дзённы курс вострай рэабілітацыі. Яны знаходзяцца ў прафілакторыі на тэрыторыі Зорнага гарадка. Кожны дзень у іх распісаны па хвілінах. Па-першае, у іх куча медыцынскіх працэдур для больш хуткай рэабілітацыі, басейн, масаж, сауна кожны дзень. Раніца ў іх пачынаецца з аналізаў, кантролю ціску, пульса, ім робяць УГД і гэтак далей. Побач з імі ўвесь час знаходзяцца лекары.

Па-другое, паралельна ў іх праходзяць эксперыменты. Упершыню такое было, што на другі дзень пасля прызямлення у касманаўтаў была трэніроўка ў цэнтрыфузе - імітацыя пасадкі на Марс. А таксама імітацыя па-за карабельнай дзейнасці на марсіянскай паверхні. Усе вельмі добра адпрацавалі.

- Чаму адразу пасля прызямлення ў іх пачаліся такія сур'ёзныя трэніроўкі?

- Менавіта таму, што яны толькі вярнуліся з космасу, такі эксперымент і праводзіцца. Ідэя ў тым, каб стварыць умовы, максімальна набліжаныя да рэальнага палёту на Марс. Як кажуць навукоўцы, дарога да Марса зойме паўгода. І вось з'явілася магчымасць выпрабаваць гэта на людзях, якія рэальна паўгода правялі ў космасе. Праходзіць усё так, быццам яны паўгода ляцелі, прызямліліся на Марс і праз некалькі дзён яны выйшлі на паверхню «чырвонай планеты». Плануецца, што ў далейшым і з наступнымі экіпажамі будуць праводзіць такія ж трэніроўкі, каб напрацаваць навуковыя дадзеныя. Паколькі ў планах Раскосмаса ёсць экспедыцыя на Марс.

- Пасля прафілакторыя Алег вернецца дадому?

- Пасля 21 дня вострай рэабілітацыі пройдзе ўрачыстая сустрэча экіпажа, скончыцца разбор палёту. А затым будзе яшчэ 21 дзень санаторнай рэабілітацыі - мы паедзем у санаторый, які вельмі добра падыходзіць для аднаўлення апорна-рухальнага апарата і аднаўлення кальцыя ў арганізме, які вымываецца падчас палёту.

Наш сусед Саша Самакуцяеў толькі праз паўтара месяца пасля палёту пачаў бегаць. Памятаю, мне патэлефанавала яго жонка і захлёбваючыся пачала расказваць: «Саша пабег!». А я адразу не зразумела, куды пабег... Яна патлумачыла, што толькі праз паўтара месяца мышцы ўспомнілі, як гэта - бегаць! Так што рэабілітацыя будзе даволі доўга праходзіць. Праз паўгода пасля прызямлення ў іх павінна быць медкамісія, якая вызначыць, ці сапраўды яны цалкам аднавіліся пасля палёту і ці гатовыя да падрыхтоўкі да наступнага палёту. Звычайна поўнае аднаўленне арганізма пасля палёту доўжыцца ад паўгода да двух, а часам і больш, гадоў. Будзем спадзявацца, што ў Алега ўсё пройдзе хутка.

- Ці плануе ён яшчэ лётаць?

- Так. Прычым ён сказаў гэта ў першы ж дзень. Калі ён выйшаў з самалёта, і мы селі ў аўтобус, я ў яго спытала: «Ну што, яшчэ паляціш?». Ён адказаў: «Так!». Вядома, напэўна нейкія цяжкасці былі, але, як я зразумела, яму ўсё вельмі спадабалася. Хоча зрабіць яшчэ, як мінімум, адзін палёт. І гэта рэальна - калі праз паўгода ён пройдзе медкамісію, то яго праз пэўны час могуць прызначыць у экіпаж, ён пачне падрыхтоўку, і цалкам можа паляцець.

- Што з палёту Алегу запомнілася больш за ўсё?

- Ён сказаў, што яму больш за ўсё запомніўся момант вывядзення на арбіту, гэта значыць сам старт, і момант пасадкі. Хоць, вядома ж, мяккай іх пасадка толькі называецца. Бо, нягледзячы на парашут, удар аб зямлю вельмі адчувальны. І наогул, лічыцца, што момант вывядзення і момант пасадкі - самыя складаныя ва ўсім палёце. Але іх да гэтага рыхтуюць, гэта іх мэта, мара. Таму, калі яна ажыццяўляецца, я думаю, яны атрымліваюць каласальнае задавальненне ад праведзенай працы. Гэта іх жыццё.

- Па чым ваш муж больш за ўсё сумаваў на МКС?

- Па шмат якіх простых нашых зямных рэчах. Ён сумаваў па самай звычайнай хатняй ежы, яздзе на машыне, сустрэчах з сябрамі, прагулках па лесе, засумаваў па тым, каб паспаць на падушцы, проста паляжаць на канапе і паглядзець тэлевізар - таму што там нічога гэтага няма. Яму не хапала апоры пад нагамі, ды проста хацелася памыцца пад душам. Пра гэта, дарэчы, вельмі многія касманаўты кажуць - як хочацца адчуць на сабе сілу вады, кроплі, струмень.

Яны ж на МКС мыюцца сурвэткамі. Вось нам цяжка, калі дома ваду адключаюць, і прыходзіцца мыцца ў тазіках. А ўявіце, як гэта - паўгода мыцца толькі сурвэткамі. Мне здаецца, гэта жахліва... Амаль кожны дзень мы слалі Алегу фатаграфіі. Прычым фатаграфавалі найпростыя рэчы: гурбу каля пад'езда, як я чышчу снег каля гаража, электрычка едзе, птушачкі на дрэве сядзяць. Тое, што нам здаецца глупствам, для іх вельмі важна.

Уявіце, што будзе, калі вас зачыніць у замкнёнай прасторы на паўгода, адны і тыя ж людзі, і з раніцы да вечара праца? У іх усё распісана па хвілінах. Патэлефанаваць дадому можна толькі ў той час, калі ёсць сувязь, і калі ў цябе вольны час. Калі ёсць сувязь, але ты ў гэты час заняты, то ты не можаш патэлефанаваць, калі ты вольны, але няма сувязі, ты зноў не можаш патэлефанаваць. Гэта, думаю, вельмі цяжка. Калі мне трэба было нешта тэрміновае мужу паведаміць, то адпраўляла яму лісты па электроннай пошце. Але і пошта там працуе па назапашвальным прынцыпе - некалькі разоў у суткі ў іх адбываецца сінхранізацыя і толькі тады пошта даходзіць.

- Зрабіць фота Менска з космасу - яго ідэя?

- Я не ўдакладняла, але, хутчэй за ўсё гэта яго ідэя. Ведаю, што фатаграфію Менска не ўдавалася зрабіць вельмі доўга. Алег зрабіў фота Будзёнаўска, дзе мы 10 гадоў праслужылі, Барысаглебска, дзе ён вучыўся і адкуль я родам, а з Менскам не атрымлівалася - ці арбіта міма праходзіла, а калі арбіта праходзіла непасрэдна паблізу Менска, то ён быў зачынены аблокамі. І толькі ў канцы палёту атрымалася.

- Фота Менска, сцяжкі Чэрвеня і Беларусі, якія ён браў з сабой на МКС. Алег не забывае пра радзіму?

- Ён сапраўды ганарыцца тым, што ён беларус, ён не хавае, а падкрэслівае гэта. Цяпер беларусы яго абвяшчаюць трэцім беларускім касманаўтам, які адправіўся ў космас. Некаторыя нават пішуць, што ён - першы касманаўт суверэннай Беларусі. Мне здаецца, гэта не зусім карэктна. Алег паступіў у лётнае вучылішча ў 1988 годзе, адпаведна, у 1988 годзе ён з'ехаў з Беларусі. Ён прымаў прысягу яшчэ Савецкаму Саюзу, і пасля распаду СССР ён застаўся ў Расеі. Не ведаю, як мог бы скласціся яго лёс, застанься ён у Беларусі, але на той момант, наколькі я ведаю, лётных вучылішчаў у Беларусі не было. Ён з'яўляецца грамадзянінам Расеі, і расейскім 114-ым касманаўтам. Хоць, калі яго называюць трэцім беларускім касманаўтам, то можа быць, у нейкай меры гэта і апраўдана. Бо па нараджэнні і па нацыянальнасці ён беларус.

- Доўгія расстанні, пастаянныя перажыванні... Ці лёгка быць жонкай касманаўта?

- Цяжка, вядома. Расстанні ў нас і раней бывалі. Таму што да паступлення ў атрад касманаўтаў муж у мяне быў ваенным лётчыкам, і ў яго былі доўгія камандзіроўкі. Але самая доўгая была 11 месяцаў, праўда, тады ён перыядычна падчас яе прыязджаў на пару дзён. Так што так надоўга мы ніколі не расставаліся. Да таго ж касманаўт - даволі небяспечная прафесія. Яны - касманаўты-выпрабавальнікі, слова «выпрабавальнікі» мае на ўвазе пад сабой, што кожны палёт у іх - выпрабавальны. І існуе любая небяспека. Таму, вядома, усё гэта страшна і хвалююча. Ды і проста чакаць цяжка. Мне здаецца, прасцей нешта зрабіць самой, чым чакаць, пакуль гэта зробіць нехта іншы.

Перажывала ўся сям'я. Яму, вядома, стараліся гэтага не паказваць, імкнуліся яго падтрымліваць. Я разумела, што яму таксама нялёгка. У нас па крайняй меры жыццё не моцна змянілася, тая ж абстаноўка, сваякі побач - у нас толькі мужа забралі. А ў яго ж памянялася ўсё наогул, яго «вырвалі» з гэтага жыцця і адправілі на МКС. А там жа не толькі абстаноўка, а сам рытм і сэнс жыцця іншы. Але цяпер ужо можна супакоіцца, палёт удалы, прызямленне ўдалае, зараз яны добра адпрацоўваюць свой наступны этап касмічнага палёту. Бо, як нам сказалі ў ЦКП, пасля прызямлення касмічны палёт не сканчаецца, а пачынаецца яго наступны этап - рэабілітацыя.

 Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Навіцкі -- чацвёрты беларускі касманаўт. Першай была Церашкова, затым Клімук, Каваленка, і цяпер Навіцкі!

Напісаў Minak,
Дата 03/30/2013 Час 11:45

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1377
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8209
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51882