Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Забіты Раман Вайніцкi – старшыня Аб’яднання беларускіх абшчын Літвы

Забіты Раман Вайніцкi – старшыня Аб’яднання беларускіх абшчын Літвы Друк E-mail
07.03.2013 | 00:58 |
Во крыўда якаЯУ Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх суполак Літвы і клюбу «Сябрына» Рамана Вайніцкага.

Дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні Галіна Сівалава распавяла карэспандэнту «Свабоды»:

«Раніцай яго знайшлі зьвязанага, замучанага ў падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён расказваў, што яму апошнім часам пагражалі, нават сядалі да яго ў аўто і пагражалі. Яго спачатку шукалі на працы, бо машына была каля дому, ключы ляжалі, а яго не было. Потым убачылі, што няма ключоў ад падвала».

Таварыш забітага ў Вільні беларускага дзеяча: Да яго званілі і казалі, што ўжо з некім расправіліся  

Як паведаміла віленская паліцыя, «жудаснае забойства» было ўчыненае ў падвале шматпавярховага дому на вул. Капсу. Ахвяра была знойдзеная зьвязаная, з заклеенным ротам.

Паліцыя атрымала паведамленьне у 9.30 раніцы сёньня ад жонкі забітага, якая знайшла цела мужа, калі спусьцілася раніцай у падвал.

Паводле папярэдніх зьвестак, сьмерць сталася вынікам катаваньняў, на целе знойдзены сьляды фізічных катаваньняў. 

Вайніцкі Раман ГенрыхавічВайніцкі Раман Генрыхавіч

[17.08.1960, в.Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.]

Актывіст беларускага руху ў Літве.

Бацька Вайніцкі Генрых Эдвардавіч родам з урочышча Гнілуха (цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.), маці Вайніцкая (Базык) Галіна Юльянаўна паходзіць з в.Янішкі Валожынскага р-на Мінскай вобл.

Р.Вайніцкі вучыўся ў Вішнеўскай сярэдняй школе (1967 - 1977), пасля заканчэння працаваў на мясцовым дрэваапрацоўчым прадпрыемстве "Клім" .Ваенную службу праходзіў ў вайсковых часцях у Нясвіжы і Маладзечне (1978 - 1980). Пасля звальнення з арміі паступіў у Калінінградскую мараходную школу, затым працаваў механікам на Калінінградскай базе тралавага экспедыцыйнага флоту на караблях замежнага плавання.

У 1991 г. пераехаў у Літву, працаваў кіраўніком групы хіміі ў аддзеле забеспячэння Віленскага вытворчага аб'яднання ім. 60-годдзя Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, адначасова прымаў удзел у грамадскай дзейнасці, з'яўляўся адным з начынальнікаў беларускага адраджэння ў Літве. З пачатку заснавання Віленскай беларускай школы ім. Ф.Скарыны (1994) уваходзіць у склад адміністрацыі школы. Аддае шмат сіл каб школа стала астраўком беларускага жыцця ў Вільні. Працуе намеснікам дырэктара школы па цяперашні час.

З 1995 г. Р.Вайніцкі - кіраўнік клуба аматараў беларускай народнай творчасці "Сябрына", першай беларускай грамадскай арганізацыі ў Літве. З 1995 г. - у складзе Савета нацыянальных меншасцей дэпартамента нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры кіраўніцтве Літоўскай Рэспублікі. Па запрашэнні Савета Еўропы прымаў удзел у міжнароднай канферэнцыі "Роля нацыянальных меншасцей у распрацоўцы і прыняцці законаў у краінах кампактнага пражывання" (Славенія, 1995).

Р. Вайніцкі з'яўляецца ініцыятарам склікання ўстаноўчага схода прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (верасень 1996), на якім было створана Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, быў абраны віцэ-прэзідэнтам, у кастрычніку 2009 г. - прэзідэнтам Згуртавання.

Па запрашэнні Фонда адкрытай Даніі прымаў удзел у вывучэнні і вырашэнні праблем нацыянальных меншасцей і азнаямленні з сістэмай адукацыі немцаў у Даніі і данаў у Нямеччыне (1997). Наведваў Бельгію, Польшчу, Германію, Швейцарыю, Галандыю, Францыю з мэтай азнаямлення з працай Еўрапарламента і НАТА (2006, 2010).З жніўня 2009 г. Р. Вайніцкі з'яўляецца прадстаўніком Савета нацыянальных меншасцей пры Міністэрстве культуры Літоўскай Рэспублікі, а з 2 верасня 2009 г. - дарадчыкам прэм'ер-міністра Літвы па каардынацыі і супрацоўніцтву з нацыянальнымі меншасцямі Літвы. Р. Вайніцкі ўваходзіць у склад Каардынацыйнага савета па справах беларусаў замежжа (Мінск). 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1015
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8206
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30637