Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Смерць камандантэ

Смерць камандантэ Друк E-mail
07.03.2013 | 00:14 |
7-дзённая жалоба ў Венесуэле. Улады краіны афіцыйна абвесцілі пра смерць прэзідэнта Уга Чавэса7-дзённая жалоба ў Венесуэле. Улады краіны афіцыйна абвесцілі пра смерць прэзідэнта Уга Чавэса. Не толькі венесуэльскі народ, але, як падаюць беларускія дзяржаўныя медыі, і жыхары Сінявокай таксама смуткуюць з-за заўчаснага адыходу венесуэльскага лідара. Хаця сапраўдная сяброўская блізкасць назіралася не столькі паміж нашымі народамі, колькі паміж прэзідэнтамі. Але што станецца цяпер з экзатычным саюзам, пабудаваным выключна на асабістай сімпатыі правадыроў?

Смерть Чавеса может иметь серьезные последствия для России

Уга Чавэс памёр

Эмацыйны зварот Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са смерцю Чавэса — поўны тэкст

Сцягі прыспусцяць на тры дні, забаўляльныя перадачы на TV і радыё адмяняюць з-за смерці Чавэса

Чем аукнется для России смерть Уго Чавеса

Заўсёды энергічны ды перапоўнены прагаю жыцця народны ўлюбёнец. У такім вобразе больш за ўсё любіў выступаць перад камерамі камандантэ Уга. Вось і смерць прэзідэнта ягоныя паплечнікі ператварылі ў сапраўднае тэлешоў у наўпроставым эфіры.  

НІКАЛЯС МАДУРА, ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТ ВЕНЕСУЭЛЫ:
“Мы атрымалі самыя цяжкія і самыя трагічныя навіны, якія калі-кольвек перадавалі нашаму народу. А 4:25 у другой палове дня, сёння, 5-га сакавіка, камандантэ прэзідэнт Уга Чавэс Фрыяс памёр”.

Смерць Чавэса не сталася нечаканасцю. У студзені 2011 года лекары выявілі ў яго рак. Прэзідэнт перанёс 4 аперацыі ды хіміятэрапію, аднак хвароба перамагла. Чуткі пра гэта пачалі распаўсюджвацца яшчэ на мінулым тыдні. У тым ліку, што яшчэ два месяцы таму ў Чавэса дактары сцвердзілі смерць галаўнога мозгу, а прыкладна два тыдні таму прэзідэнта нібыта адключылі ад апарату штучнага дыхання. З-за супярэчнай інфармацыі пра стан кіраўніка краіны па Венесуэле пракацілася хваля пратэстаў. 

МАРЫЯ ВАЛЕРА, ПРАТЭСТОЎКА:
“Мы не ведаем, у якім стане прэзідэнт. Мы хочам, каб урад сказаў нам праўду: прэзідэнт можа працягваць кіраваць краінаю ці не?”

Апазіцыйныя палітыкі перакананыя, што інфармацыю пра сапраўдны стан Чавэса ўлады не хацелі пацвярджаць з адзінаю мэтаю: каб ягоны пераемнік, віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура, паспеў здабыць дастатковае падтрыманне сярод насельніцтва. Паводле заканадаўства, пазачарговыя выбары маюць адбыцца цягам 30 дзён з дня смерці кіраўніка дзяржавы. 

Існуе вялікая імавернасць, што малахарызматычны Мадура прайграе. Ягоны галоўны супернік, адзіны кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, на апошніх выбарах набраў 45 % галасоў у якасці канкурэнта самога Чавэса. Цяпер эксперты прарочаць перамогу яму. Сам лідар правых вырашыў пакуль устрымацца ад гучных заяваў. 

ЭНРЫКЕ КАПРЫЛЕС, ЛІДАР АБ’ЯДНАНАЙ АПАЗІЦЫІ:
“Сёння мільёны венесуэльцаў пытаюць, што будзе далей. Яны адчуваюць трывогу і страх. Мы мусім узяць на сябе абавязак зрабіць гэтак, каб кожны бацька і маці, моладзь, дзеці ды старыя, каб усе яны адчувалі, што краіна належыць усім”.

Пакуль жа ў краіне ўсеагульная жалоба, якая працягнецца тыдзень. А на тры дні дзяржаўныя сцягі прыспусцілі ў Менску. Усім беларускім тэле- і радыёканалам рэкамендавалі выключыць з эфіру забаўляльныя праграмы. Дзівіцца такой рэакцыі няма чаго. Пачынаючы з 2006 года нашыя краіны сталіся стратэгічнымі партнёрамі. Таваразварот з няпоўных двух мільёнаў долараў дасягнуў памеру паўтара мільярда. З 2010 года ў Беларусь морам пачалі дастаўляць нафту з паўднёваамерыканскай краіны – штомесяц па 160 тыс. тонаў. Агулам жа кантракты былі падпісаныя на 10 млн. тонаў. 
Пазней афіцыйны Менск прызнаўся: імпарт быў фінансава нявыгадны, аднак дыверсіфікацыя дазволіла падпісаць Беларусі выгадныя кантракты на набыццё нафты з Расеі. Былі й іншыя праекты.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Пэўныя кантракты аб продажы зброі паміж Беларуссю і Венесуэлаю былі. Больш за тое, была інфармацыя, што беларуская зброя з’яўлялася ў Калумбіі. Магчыма, улады Беларусі хацелі мець Венесуэлу як такі далейшы плацдарм для экспансіі ў краіны Лацінскай Амерыкі”.

Цяпер жа такія планы – пад пагрозаю. Партнёрства паміж нашымі краінамі, кажуць эксперты, трымалася пераважна на пабудаваным на антызаходніх і антыамерыканскіх поглядах асабістым сяброўстве харызматычных лідараў. І палітолагі ўпэўненыя: нават калі да ўлады прыйдзе цяпер пераемнік памерлага – Нікаляс Мадура – найверагодней дзейнымі застануцца толькі тыя дамоўленасці, што прыносяць рэальную фінансавую выгаду Каракасу. Калі ж уладу атрымае Капрылес, на ранейшых беларуска-венесуэльскіх дачыненнях можна ставіць кропку.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Дэмакратычная венесуэльская апазіцыя хутчэй за ўсё будзе шукаць магчымасці аднавіць стасункі з ЗША, дык немагчыма чакаць, што стасункі будуць ранейшыя. Хутчэй за ўсё тое, што ўжо напрацаванае, будзе перагледжанае”. 

А гэта значыць, што і сённяшняя ініцыятыва афіцыйнага Менску: назваць імем Уаг Чавэса адну з вуліцаў у цэнтры сталіцы – можа застацца нават незаўважаная ў далёкім Каракасе. Які можа аддаліцца яшчэ больш.

Сяргей Марчык, “Аб’ектыў”

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 867
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10480
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32911