Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Самасцвярджэнне маною: Ліст пісьменніка В.Якавенкі сп. Галіне Пазняк

Самасцвярджэнне маною: Ліст пісьменніка В.Якавенкі сп. Галіне Пазняк Друк E-mail
04.10.2008 | 16:42 |

Кніга Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”

Цудоўная рэч - успаміны сведак велічных і драматычных падзей, а тым больш калі аўтар яшчэ і саўдзельнік і блізкі чалавек дзеячу, такому, напрыклад, як З.Пазняк.

Мне прыкра, аднак, спадарыня Галіна, былая Вашчанка, бо сколькі б ні было той Беларусі ў Вашым сэрцы, а шчырасці ў кнізе бракуе, адчуваецца зададзенасць, і, раз-пораз узводзячы на людзей ману, вы ганьбіце ў самой сабе годную, гожую і патрыятычна дзейсную беларуску. Не буду гаварыць далей пра ўсю кнігу "Беларусь у сэрцы", а толькі пра тое, што тычыцца мяне. Возьмем падзагаловак "Прапанова В.Якавенкі і С.Міхнова". Цытую... "Аднаго разу вясной С.Міхноў прывёў на пасяджэнне Рады Васіля Якавенку. Ён жыў ня ў нашым раёне і тады ўжо ня быў сябрам Фронта (у 1989 годзе ён выступіў, здаецца, у "Советской Белоруссии" супраць дзеянняў фронта і яго выдалілі з БНФ па ідэйных меркаваннях). Тым ня менш, ён прыйшоў да нас з прапановай, каб мы ўсёй Радай узяліся за добраўпарадкаванне Паўднёвага Захаду".

Далей Вы прыводзіце нейкія спрэчкі паміж намі наконт таго, ці выходзіць на суботнік са сцягамі ці без іх. Маўляў, я не пагадзіўся на сцягі БНФ і, вядома ж, абураны, сказаў, што ў такім разе "не збіраюся прадстаўляць вам інструменты і саджанцы" ды ляснуў дзвярыма", і кропка. Пардон. У агародзе бузіна, а ў Кіеве - дзядзька.

Ніякімі інструментамі і саджанцамі я не загадваў, не помню спрэчак пра сцягі, не ляскаў дзвярыма. Мы ж па-добраму дамовіліся, і суботнік адбыўся, адно я не помню Вашай асобы на ім. Вы абражаеце мяне, пішучы, што тут мела месца правакацыя. Усё неабходнае для працы, тэхніку і трактар для звозу лому і смецця тады выдзяліў нам райвыканкам. Энтузіязм, пра які ўвогуле Вы згадваеце, быў , і я, жыхар гэтага ж раёна, працаваў разам з усімі насуперак Вашым, спадарыня, заўвагам і ламентацыям. Вашу заўзятасць і ману ў кнізе, дарэчы, пацвярджае публікацыя "Поработаем в саду" у газеце "Вечерний Минск" за 13.06.1989 г. Цытую: "Житель Юго-Запада председатель Координационного совета Беларускага экалагічнага саэза (БЭС) писатель Василь Яковенко высказал предложение создать в микрорайоне орган экологического самоуправления. Участники заседания одобрили его предложение".

Суботнік, паўтараю, адбыўся.

Далей наконт "выдалення" мяне з Народнага фронта... Выдаліць мяне было чыста Зянонавым жаданем і стала ягонай выдумкай, у якой ён, напэўна, і Вам, любай жонцы сваёй, не прызнаўся. Калі ж Вы ўсё-такі ведаеце як насамрэч было, і пішаце так, як напісана, то гэта зноў жа выглядае чыстым паклёпам. У сваёй публікацыі ў "Савецкай Беларусі" за 18 лютага 1999 года "Перестройка - наша судьба", якая была прысвечана ў цэлым перабудове, я, зразумела, не абышоў і Народны фронт. Адно, гаворачы пра засілле ў грамадскай сферы сытых чыноўнікаў, саму перабудову я звязваў толькі і толькі з народным рухам за адраджэнне. Цяпер, вярнуўшыся да той гутаркі журналісткі І.Гурыновіч са мной і самой публікацыі, я скажу Вам: артыкул вытрыманы ў пазітыўным духу. І гэта, нягледзячы на тое, што С.Паўлаў, загадчык аддзела ЦК КПБ, дыхаючы рэдактару газеты ў патыліцу, прымусіў яго вымарць, выдаліць з тэксту мясціны, дзе наўпрост гаварылася пра азаніруючую грамадства ролю Народнага фронту, пра яго набытую за кароткі тэрмін станоўчую дзейнасць. Засталіся меркаванні, выказаныя як перасцярога ад залішне адыёзных і экстрэмісцкіх учынкаў. Я ніяк не збіраўся выступаць супраць Народнага фронта, да разгарнення працы якога і сам прыклаў шмат намаганняў. Але ж увесь час я адчуваў: бракуе інфармацыі пра дзейнасць, пра чыннасць, пра намеры БНФ. Я шукаў трыбуны для выступу.

У Аргкамітэце перш былі спадзяванні на тэлебачанне, і недзе ў лістападзе - снежні 1988 года творчая група ТВ падрыхтавала, як цяпер кажуць, відыаролік пра беларускі рух за адраджэнне. Шкада, але на тым інфарматыўным і яскравым відыароліку паставіў крыж старшыня тэлерадыёкамітэта Г.Бураўкін, - пэўна, на той час Генадзь Мікалаевіч яшчэ не выспеў для ўспрыняцця і падтрымкі ідэй БНФ. Публікацыя ў "Советской Белоруссии" была другой спробай адкрыта і шчыра расказаць людзям пра тое, чаму належала стаць масавым і сапраўдным народным рухам. Атрымалася, праўда, не так, як хацелася б, але і не так, як Вы, спадарыня Галіна, паказваеце. Тым больш, што акурат гэтая публікацыя паспрыяла таму, што на мітынг БНФ, які ладзіўся на наступны дзень на стадыёне "Дынама", сабралася багата людзей. Я ж выступіў на тым мітынгу з заклікам ставіцца да Народнага фронту з даверам, шырыць і мацаваць рух , бо гэта адзіны гарант перабудовы, якая была ўжо амаль патопленая ў словаблудстве чыноўнікаў і самога Гарбачова. Ці чулі Вашы ласкавыя вушы тое, пра што я казаў? Забылі, шаноўная.

20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг

  

Тады давайце вернемся да "выдалення"... Вы ж звязваеце яго з маёй публікацыяй у газеце "Советская Белоруссія". Лухта непрасеяная! Прачытайце, што там напісана. І.Гурыновіч пытаецца ў мяне, чаму я выйшаў з Аргкамітэта БНФ. Адказ: "Здесь требуется одно уточнение: вышел я из Мартиролога, в котором и не был... Вы удивлены? Попытаюсь объяснить».

Цяпер, Галіна, калі Ваш муж не прызнаўся Вам у тым, што было у тыя ўжо гістарычныя дні, раскрыю "тайну".

Рух дзейнічаў не ў прававым (фармальна) полі, а напаўлегальна. І, каб яму стаць юрыдычна прызнаным, зарэгістраваным Мінюстам, не ставала устаноўчай канферэнцыі, статута, праграмы.

Пасля таго, як паралельна з Мартыралогам быў абраны Аргкамітэт БНФ, у яго працы не было ні ладу, ні складу. Незваротна міналі дні, тыдні - апроч дробных дваровых улётак, нічога не рабілася, і мяне гэта трывожыла. Я падзяліўся сваёй трывогай з З.Пазьняком і прапанаваў яму ўзначаліць Аргкамітэт. Пазьняк адмовіўся, ён патлумачыў, што ўзначальвае Мартыралог і з яго, маўляў, Мартыралога хопіць. Тады (калі не памыляюся), на першым жа прадстаўнічым зборы, па рэкамендацыі В.Быкава, старшынёй Аргкамітэта БНФ абралі мяне. Я быў на той час ужо спрактыкаваным публіцыстам і разам з тым меў поспех у арганізацыі міжрэспубліканскіх культурна-экалагічных экспедыцый па рэках Заходняй Дзвіне, Дняпры, Прыпяці, у барацьбе з чыноўнікамі мы выйгралі справу і паставілі крыж на бязглуздым асушэнні шырокай прыпяцкай поймы. К таму часу, дарэчы, я паспеў спазнацца і з народным рухам за нацыянальнае адраджэнне ў Нагорным Карабаху.

Разам з сябрамі па аргкамітэту БНФ мы наладзілі працу. Актыўнасць дружыны была найвышэйшая - справы пайшлі. З.Пазьняк выяўляў свой розум і досвед у калектыўнай распрацоўцы праграмных палажэнняў БНФ.

Але ж маё лідэрства ў Аргкамітэце Зянон успрымаў вельмі хваравіта і пачаў усяляк тарпедаваць на пасяджэннях мае прапановы. Ён нярэдка адсутнічаў на нашых зборках. Ён адсутнічаў і тады, калі мы пры падтрымцы В.Быкава, Р.Барадуліна, А.Марачкіна, А.Емяльянава і іншых сяброў аргкамітэта прынялі рашэнне аб падрыхтоўцы і правядзенні ўстаноўчай канферэнцыі ў Мінску. Статут і Праграма для рэгістрацыі БНФ на той час былі ўжо падрыхтаваныя. Таму без адтэрміноўкі ўзяліся за правядзенне сходаў заснавальнікаў БНФ у розных калектывах, выбіраць дэлегатаў. У напружаных спрэчках, але даволі паспяхова, напрыклад, выбралі дэлегатаў, па ліку 30, на агульным сходзе ў Саюзе пісьменнікаў.

І вось чарговае пасяджэнне, на якое прыйшлі пераважна маладыя сябры Аргкамітэта, прыйшоў і З.Пазьняк. Ён быў суворы, надзьмуты. Аргсакратар паэт А.Емяльянаў зрабіў традыцыйнае паведамленне пра тое, што зроблена за час між пасяджэннямі, расказаў пра сход пісьменнікаў і ўвогуле падрыхтоўку устаноўчай канферэнцыі. "А якая гэта яшчэ канферэнцыя?" - грозна спытаўся Пазьняк. Емяльянаў патлумачыў, але ж яго тлумачэння яму паказалася мала. Тады ўзняўся з месца я. Мая пераконанасць у неабходнасці ўстаноўчай канферэнцыі раззлавала яго наогул: "Канферэнцыя будзе біць па Мартыралогу! Яе правядзенне нельга дапускаць!" - заявіў ён. "Чаму, спадар Пазьняк? - здзіўлена ўсклікнуў я. - Пры чым жа тут Матртыралог, калі мы на пасяджэнні Народнага фронту? - "Вон з Мартыралога!!!" - выгукнуў што было моцы Зянон.

Я анямеў, у мяне ад абразы і моцнага хвалявання перасохла ў роце. Я тут жа зразумеў падступны намер Пазьняка: прадставіць справу так, быццам Аргкамітэт Народнага Фронту - гэта ўсё той жа Мартыралог, які ён узначальвае. І яшчэ: канферэнцыя, калі справа выйдзе з-пад яго кантролю, можа абнавіць Аргкамітэт, а старшынёй БНФ чаго добрага пакінуць В.Якавенку, што тады моцна ўдарыла б па амбіцыйных намерах З.Пазьняка перахапіць у Аргкамітэце ініцыятыву, уладу, з дазволу сказаць... Мартыралог тут быў ні пры чым. Усе, хто прысутнічаў на тым пасяджэнні, маўчалі, мусіць, таксама анямелыя ад грубасці і хамства Зянона. Але ж, мяркую цяпер, мала хто мог здагадвацца ў чым насамрэч справа. Тады я сабраў свае паперы ў папку і адказаў: "Прабачце, я не ведаў, што тут праходзіць пасяджэнне Мартыралога. Я не ўступаў у Мартыралог і, калі так, пакідаю вас. Бывайце здаровы!". Усе маўчалі.

Алесь Марачкін, сведка і ўдзельнік таго, што адбылося ў той вечар, потым паведаміў мне: на чарговым пасяджэнні Пазьняк, фабрыкуючы «справу», паставіў пытанне аб выключэнні мяне з Аргкамітэта. Прагаласавалі, але большасці галасоў прысутных сяброў Аргкамітэта яго прапанова не набрала, рашэння не было, і Якавенка заставаўся надалей старшынёй Аргкамітэта. Цяпер, даруйце, спадарыня Галіна: пасля той дзікай выхадкі я ўжо не мог бачыць на ўласныя вочы Вашага куміра Зянона Пазьняка, не тут будзь сказана, - бы тую нячыстую сілу. Рабіў далей, што рупіла, і з чыстым сумленнем заставаўся ў Народным фронце. А Вы ўводзіце ў зман чытачоў, сцвярджаючы, што мяне "выдалілі" з Народнага фронту. Адно, я спадзяюся, рабіў і зараз раблю па абвешчанай некалі нацыянальнай праграме Народнага фронту і адстойванні ягоных пазіцый зусім не меней за Вас.

Аблаялі Вы ў сваёй кнізе і С.Міхнова. Ні за што. Бо калі ён Вам у давяральнай размове распавёў пра сваё бачанне З.Пазьняка і яго недахопы, то навошта зараз выварочваць і ставіць гэта за віну і грэх Міхнову? Балазе ён не без падстаў даводзіў Вам свае думкі, і я ведаю дзесяткі людзей, у тым ліку і былых паплечнікаў Зянона, якія даводзяць тое ж. Аблаялі Ю.Хадыку... Дык у чым жа іх папракаць? У тым, што яны думаюць не так, як Вы? Але ж патрабаваць аднолькавага мыслення ў галовах свайго атачэння могуць толькі агаломшаныя дыктатары. Ведаеце, з кім павядзешся, таго і набярэшся. А ў дадзеным выпадку - Вы акурат рупар З.Пазьняка, які падаў прадмову да кнігі, ды прадвесніца ягоных уласных мемуараў, у якіх ён, нябось, разгорнецца на ўсю шырыню сваёй палымянай і нязломнай натуры.

Скажу Вам, у чым было галоўнае адрозненне між мною і Пазьняком у Народным фронце. Пазьняк праг улады. А мэтай сяброў Аргкамітэта, прынамсі, такіх як Быкаў, Барадулін, Мальдзіс, Купава, Марачкін, я ды, напэўна ж, і малодшых сяброў, талакоўцаў, была зусім не ўлада, а краіна без дурняў і дэспатаў ва ўладзе, - краіна, якая б належала нам і ў якой бы мы, як і ўсе грамадзяне, пачувалі б сябе гаспадарамі. Разыходжанні ў нас былі па тактычных пытаннях, і тое, чаго я баяўся, здарылася.

Сёння постаць Зянона - "выгнанніка з радзімы" па ўласнай ахвоце - пасуе больш для абразоў, якія зазвычай вешаюць на покуці, чым для ролі патэнцыяльнага лідэра ў грамадстве і дзяржаве. Гэта маё асабістае меркаванне. І Вы, спадарыня Галіна, вольная зноў жа папікнуць мяне гэтым ды прыняць яшчэ раз за адмысловага ворага Пазьняка - будзем цешыць сябе - патэнцыяльнага Нобелеўскага лаўрэата. Аднак не забывайце пра тое, што безліч раз выверана: ад вялікага да смешнага ўсяго адзін крок!

Паводле публікацыі ў газеце "Народная Воля" (2008. 3 кастр.)
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 259
mod_vvisit_counter Учора 2412
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3850
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 26281