Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow КУЛЬТУРА. ЖАНЧЫНА. ЛІТВА. УСЁ НАШАЕ. Эсе

КУЛЬТУРА. ЖАНЧЫНА. ЛІТВА. УСЁ НАШАЕ. Эсе Друк E-mail
23.02.2013 | 23:30 |
Ганна МАТУСЭВІЧГанна МАТУСЭВІЧ

І каго тут будзеш у чым вінаваціць?.. Усё-ўсё, чаго жадала я - усё было мне Дадзена. І ляжыць цяпер у грудах хаосу, як Храм у рыштаваньнях, мая Літва - будуй, Ганна! Але як жа будаваць? Прыйшоў, секануў раз, дый пайшоў? О, не! Будаваць трэба арганізована! Гэдак навучаў, дзяліўся сваім багатым досьведам Каятан Татур, які ў 1991 годзе на чале засьцянкоўцаў адбудаваў новую капліцу ў Сьверынаве.

Пра Каятана Татура я напісала ў сваёй кнізе Кліч Літвы, падобна як мой Настаўнік Ян Пятроўскі піша пра Тараса Сайку -"ініцыятара і галоўнага фінансавага ахвярадаўцу на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове". Мова йдзе там пра Біблію, якую перакладалі Масей Гітлін зь Янкам Станкевічам. Але найгалоўнейшае - ідзе пра самабытных таленавітых людзей з народу, якіх у нас ужо нямала, і якія змаглі бы, думаю, каб іх гукнуць і арганізаваць, адбудаваць нанава Храм Літвы. У тэй самай кніжыцы Яна Пятроўскага, якую ён і назваў Тарас Сайка, каб зьвярнуць увагу на ініцыятыву простых людзей, якая часта застаецца незапатрабаванай і растаптанай ракавадзяшчай элітай, Ян Пятроўскі паставіў дыягназ нашай хваробе: ЛІТВА - ТВАЯ ЗАГУБА Ў РЫМЕ! Каб патлумачыць, дамо слова Тадэушу Булгарыну, тому самому Булгарину, литвину, который стал писателем на русском языке и издателю Северной пчелы, як ён сам назваў сябе ў лісьце да Тэадора Нарбута. Шчыры дзякуй Аляксандру Фядуту за тое, што ён вярнуў нам імя нашага земляка, бо як бы не абрэхвалі Булгарына "парнасаўцы", адразу ж пазнаеш у ім ваяра. І калі ён і ня наш сябра, дык ён - адкрыты вораг, які варты пашаны, бо ён скажа табе ў вочы тое, што патрэбна, і што пасаромеецца сказаць сьлявендны сябра. Працытую:

При бедности государственной казны короли были рады, что богатое духовенство, владея огромными поместьями, приняло на себя воспитание юношества, но когда с восшествием на престол Сигизмунда III иезуиты овладели почти исключительно воспитанием, прежний свет в Польше померк, и настал мрак, в котором большая часть шляхты уже не видела прямых выгод государства. Иезуиты систематически истребляли истинное просвещение и помрачали даже здравый рассудок на основании правила Омара, сжегшего Александрийскую библиотеку! Они держали в своих школах людей от юношеского до зрелого возраста, шпигуя их память латынью и отягчая ум ложными понятиями о науках, искажая истину, когда она не согласовывалась с учением римской церкви, и только тех из учеников допускали в святилище наук, которые соглашались вступить в их братство. Основанием иезуитского воспитания был самый исступленный религиозный фанатизм, безусловная преданность папской власти, интолеранция (нетерпимость других исповеданий) и пропаганда, т.е. распространение католицизма. Иезуиты и их достойные воспитанники ненавидели всех христиан не римско-католической веры и не признающих папы главою церкви и почитали их ниже мусульман, евреев и даже идолопоклонников.

Даруйце за гэткую доўгую цытату, але ж і сёньня мы ня ўмеем думаць самастойна, ня хочам браць на сябе адказнасьці, і мысьленьне нашае скрозь спавітае касьцельна-царкоўнымі догмамі; у той час - а такі час ужо настаў - трэба супрацоўнічаць з Космасам. Человек должен так жить, как будто ему никогда не надлежало умирать, а если мы станем думать вечно о смерти, то никогда ничего не сделаем. Зноў працытавала Булгарына, калі той даносіць да нас думку Даменіка Лапы, які надта ўдала гаспадарыў на нашай зямлі ў Рудабелцы.

Але я наважылася пагаварыць тут пра Літаратуру - думку вольнага чалавека. Менавіта гэткай успрымаў яе Ян Пятроўскі, гэткую Літаратуру шаную і я.

У ліпні 1991, як скончыў мой Віталік першую клясу, пайшлі мы зь ім у лес па чарніцы. Вось падыходзім да ўскрайку лесу - краса вочы адбірае! А ў юнага паэты ўжо гатовая першая паэтычная імправізацыя:

В поле колосок,
В лесу листок,
А на земле - цветок.

З таго часу захоўваю ў сваім архіве два нататнікі Віталічкавых вершаў, бо ён цяпер нічога ня піша. Пануры стаў, зьняверыўся і толькі агрызаецца матцы. Імкнуся праясьніць яму сьвет. А можа наладзіцца, палепшае яму...

А ў мяне доля такая. Як тая павітуха дзетак, так я прымала роды вершаў на сьвет. Шмат у каго прымала. Толькі вось ня ўсе бацькі здольныя ўзгадаваць дзетак, адракаюцца ад сваіх - навукай прызнана - матэрыяльных думак, а то й наогул забываюцца на іх. Якое ўжо тут супрацоўніцтва з Космасам, якая ўжо тут Літаратура? А без выкананьня гэтых умоваў не пабудуеш Храму на Літве.

Папраўдзе прыўкрасны Адказ Пана Езуса на пытаньне Салямэі: Калі прыйдзе валадарства Тваё? І адказаў Езус Хрыстус: Калі два будуць адно, і мужчынскае будзе жаночым, і ня будзе ні мужчынскага, ні жаночага. І Навука Жыцьця кажа пра тое самае, пра неабходнасьць раўнавагі мужчынскага і жаночага Пачаткаў дзеля ўратаваньня жыцьця на Зямлі. Ну, а калі ўжо не знайшлося на Зямлі маёй раўні? Так бывае. Але мне скрозь дапамагала Брацтва на Літве, дзе шчырасьць і добраахвотнасьць былі галоўнымі ўмовамі. А калі хто пажадае выйсьці адтуль, ён забярэ з сабою свой набытак.

Цяпер вось карабель Нашага Брацтва прыпыніўся, замёр перад чарговай хваляй. Кажуць, дзевяты вал - найвялікшы. І трэба выштурхнуць Высокую Думку, каб пераадолець шалёную хвалю зла.

...Скажы мне, Славамір, Ты наўмысна запрасіў у рэдактары свайго Рыму Васіля Якавенку - таго сьмелага ваяку, які адзіны мусіць зь беларускіх пісьменьнікаў і адважыўся быць на прэзэнтацыі кнігі Пані Юзэфы Чантарыцкай? Ну й, натуральна, ён папытаўся, прачытаўшы ў маёй прадмове да ПаніЮзэфінай ксёнжкі, што ў нас німа мужчынскага рэгулярнага войска літаратараў: А што, хіба я - не ваяр?! - Вы - ваяр, але ж ня войска, - адказалі яму. Хоць тут пэўне й не патрэбна войска. Як заўжды і ва ўсім, патрэбна ня колькасьць, а якасьць. І давядзецца прыняць гэты двубой між Пачаткамі, хоць скончыўся ўжо Армагэдон. Бо ўсялякі нарыў трэба ўскрываць, каб выцек гной.

Усход сьцьвярджае: Не пакланяюцца Богу як чалавеку два роды людзей: чалавек-зьвер, што ня мае ніякай рэлігіі, і вызваленая душа, тая, каторая ўзьнялася вышэй над чалавечымі слабасьцямі і выйшла зь цесных межаў сваёй натуры. Толькі яна можа ўшаноўваць Бога, які Ён ёсьць.

А Ты сам, як чытаю па Тваіх вершах, вызнаеш сябе за гэткага чалавека-зьвера: Как древний зверь, я буду целовать... Я за Літву буду біцца, а Ты за што?.. Каб сьцьвердзіць на Літве Навуку Жыцьця, бо яна прыдатная для ўсяго людзтва і для ўсякага веку: і для малых, і для сталых, і для старых, і для тых, хто рыхтуецца перайсьці зямную рысу.

А як жа маецца Тваё Каханьне пад акупацыяй? Ці не сканала яно? А як жа маецца Твая Пані Літаратура? Бо гэта ж Ты прывёз некалі з Амэрыкі - выходзіць, што для мяне - кнігу Яна Пятроўскага. Што, не па Тваіх зубках гэты мацак? Пабачыла, што Ты ў «Рыме» выглёндаш на важнага чловека і паліто Тваё зашпілена на ўсе гузікі. Гэта ж ня той голы чалавек, якім Ты вынырнуў некалі ў «Плавільшчыках расы». Але вось паблукала я па тым Рыме і задыхацца пачала ад нястачы чыстага паветра - запахла ханжаствам, у якім не стае напругі й якасьці, што былі ў Тваім Каханьні пад акупацыяй. Дык вось Я даю Табе шанец для рэваншу.

18 лютага 2013
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Як добра, што Ганна Матусэвіч зноў выйшла на людзі, пасьля доўгага маўчаньня ад часу “Дыярыюшу” ў “Нашай Ніве”!

Напісаў Вэрця,
Дата 02/25/2013 Час 16:52

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1814
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9005
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31436