Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Навадворская: Навошта патрэбны завочны культ Пазьняка?

Навадворская: Навошта патрэбны завочны культ Пазьняка? Друк E-mail
29.01.2013 | 23:11 |
Валерыя Навадворская
Валерыя Навадворская
Уладзімер ГЛОД

Дысыдэнтка, палітык і праваабаронца Валерыя Навадворская, чые карані ў Баранавічах, у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» выказала думку, што Зянон Пазьняк «памёр» у той дзень, калі «спалохаўся за сваё каштоўнае жыцьцё і эміграваў».

Гэтыя словы выклікалі неадназначную рэакцыю ў Беларусі і сталі падставай для інтэрвію.

Ад пачатку размовы спадарыня Навадворская падкрэсьліла, што свайго стаўленьня да Зянона Пазьняка яна не зьмяняе. Ён, безумоўна, вельмі шмат зрабіў для асэнсаваньня беларусамі сваёй незалежнасьці і свабоды. Але ад'езд за мяжу, на думку Валерыі Навадворскай, быў велізарнай памылкай Зянона Пазьняка:

«Мне падаецца, вельмі цяжка рабіць культ з асобы, якой няма ў краіне. І якую ня выслалі, як Букоўскага, у кайданках альбо не вывозілі, як Салжаніцына, на самалёце, пазбавіўшы грамадзянства, а якая сама зьехала. Ня ведаю, навошта патрэбны такі завочны культ?

Гэтую сытуацыю Пазьняк стварыў сам сваім непапраўным учынкам. Яго вынікі, на мой погляд, зараз бачныя. Ну які цяпер працэнт падтрымкі Беларускага Народнага Фронту ў насельніцтва Беларусі? Што зроблена, каб беларусы асэнсавалі сябе незалежнай ад Расеі дзяржавай?

Паглядзіце на суседнюю Ўкраіну. Там апазыцыя сядзіць на месцы, не зьяжджае, ды яшчэ і ў Вярхоўную Раду прайшла. Зразумела, там умовы лягчэйшыя. Але ж трэба чытаць „Пагоню" наконт таго, што „ад цябе адракліся, прадалі і аддалі ў палон". Хіба гэта да сябе не адносіць Зянон Пазьняк? Ці ён лічыць, што Беларусь можна ратаваць дыстанцыйна? І як ён яе ратуе, знаходзячыся за мяжой?

Мне ніколі не прыходзіла ў галаву пакінуць Расею. Нават тады, калі гэтага патрабавалі і калі шанцаў ніякіх не было і заставалася толькі прыстойна памерці. Ніхто ж тады не чакаў 1991 году і ніхто не спадзяваўся, што Гарбачоў зробіць перабудову. Я ня зьехала. І многія так зрабілі.

Ведаеце, што б мы далей ні казалі, але гэта ўжо беларуская гісторыя. І ад'езд Пазьняка за мяжу - старонка ў ёй».

Тлумачу спадарыні Навадворскай, што гэта ня быў ад'езд у звычайным сэнсе гэтага слова. Паплечнікі Зянона Пазьняка цьвердзяць: у іх была пэўная інфармацыя, што лідэра БНФ хочуць забіць. І таму ён мусіў пакінуць Беларусь. Хай ён будзе за мяжой, але жывы.

Навадворская: «Ня ведаю, ня ведаю... Часам гераічная сьмерць здольная

Ня ведаю, як для Пазьняка лепей. Быць далёка і жывым - для прыватнай асобы гэта, вядома, так. Калі Пазьняк лічыць сябе прыватнай асобай, а Беларусь - кончанай...

стварыць сьцяг для народа, для пасьлядоўнікаў, страх для праціўнікаў. Пуцін гэта разумее, калі ён казаў, што ад мёртвай Ганны Паліткоўскай болей непрыемнасьцяў, чым ад жывой. Тут кожны сам вырашае, чым ён гатовы ахвяраваць для агульнай справы. Ня ведаю, як для Пазьняка лепей. Быць далёка і жывым - для прыватнай асобы гэта, вядома, так. Калі Пазьняк лічыць сябе прыватнай асобай, а Беларусь - кончанай... Неяк ня ўвязваецца гэта зь выратаваньнем Беларусі.

Тыя, хто пра гэта ўсё кажа і хто лічыць, што Пазьняку трэба было зьяжджаць, яны чым займаюцца? У шапку сьпяць? Яны дзе? Не на барыкадах, мабыць».

Кажу Валерыі Навадворскай, што ў беларускім дэмакратычным асяродзьдзі ёсьць людзі, якія не задаволеныя ня толькі Зянонам Пазьняком, але і іншымі апазыцыйнымі лідэрамі. Шмат хто крытычна выказваецца пра эміграцыю кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Алеся Міхалевіча, іншых палітыкаў. Але менавіта ад'езд  Зянона Пазьняка выклікае найболш ярасныя камэнтары - як у падтрымку, так і з асуджэньнем. Чаму, на вашу думку, настолькі розная рэакцыя на розных палітыкаў?

Навадворская: «Шушкевіч на месцы. І гэта Лукашэнка спрабуе яго выгнаць. І Някляеў на месцы, хоць яго пачалі арыштоўваць нават у шпіталі. І Саньнікаў быў на месцы. А вось тое, што ён пісаў (прашэньне аб памілаваньні), гэта стане ягонай праблемай на ўсю рэшту жыцьця. І я думаю, што ён адчувае сябе дрэнна пасьля таго, як яго вымусілі падпісаць прашэньне аб памілаваньні.

Ёсьць у вас сацыял-дэмакрат, які доўга сядзеў за кратамі, - Аляксандар Казулін. Мне падаецца, што ён чалавек даволі цьвёрды. І нават сьмерць жонкі не прымусіла яго пісаць прашэньне аб памілаваньні. Вось каб усе так.

А Васіль Быкаў вярнуўся паміраць на Радзіму».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1462
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11075
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33506