Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Васіль Якавенка. Вясна гаўляйтэра (Урывак з новай рэдакцыі рамана “Надлом”)

Васіль Якавенка. Вясна гаўляйтэра (Урывак з новай рэдакцыі рамана “Надлом”) Друк E-mail
21.09.2008 | 17:06 |

Фюрэр не хаваў свайго намеру пры заканчэнні бліцкрыга паставіць гаўляйтэра Кубэ рэйхскамісарам Масквы.

Адно з Масквой пакуль непярэліўкі - не давалася першапрастольная, як тая летуценная агонь-птушка, у рукі драпежнікаў - хоць галавой налажы. Зрэшты, Кубэ не надта і карцела Масква. Пасля зрыву і марнавання сваёй бліскучай кар'еры ён адпачываў у перадполлі германскага Рэйха - на Беларусі, дыхаў яе водарам, захапляўся красунямі-беларускамі і сніў, мусібыць, ужо беларускія сны. Між іншым гаспадар акупаваных абшараў спакваля даходзіў да гісторыі краіны і, маючы радавыя карані ў славянскай глебе (само прозвішча Кубэ ад імя Якуб, дый маці была родам з Чэхіі), знайшоў шмат цікавага і тут - у мове, звычаях, традыцыях народа.

Неўзабаве яму адкрылася адна недарэчнасць: гучанне назвы - Беларашэн - на нямецкай мове не адпавядае таму, што ёсць Беларусь на самай справе, бо паказвае на яе як на частку Расеі, а гэта ёсць няпраўда, гэта ёсць недарэчнасць, да чаго спрычынілася хцівая расейская імператрыца больш за сто гадоў таму. Старажытная Русь не ёсць Расея... І тады, адштурхнуўшыся ад гэтага факта і ведання лацінскае мовы, Кубэ прапанаваў сваім суайчыннікам у Нямеччыне называць Беларусь больш карэктна - Weissruthenien - Вайсрутэнія... Рэйсканцылярыя прыняла прапанову.

Што значыць быць чалавекам адукаваным і прыхільным да існай існасці на чыёйсці зямлі!

Яго чалавечы век ўздымаўся за поўдзень. Яго сыны ад ранняй каханкі і жонкі Маргарэт Шміт ужо сталі дарослымі - ваявалі, адзін - пілотам, другі - танкістам. Дарэчы, з-за той жа Маргарэт у пару юнацкіх захаплннняў ён і пакінуў універсітэт, не давучыўшыся. Пайшоў працаваць настаўнікам, каб матэрыяльна забяспечваць сям'ю. Было ды адышло... А цяпер у яго ад другой любай жонкі Аніты таксама сыны - пакуль малыя, прынамсі, яшчэ не салдаты... Пры ўсім тым ён па-ранейшаму не адчуваў узросту. Ад прыроды не чэрствы, выхаваны ў атачэнні муз, Вільгельм раз-пораз перажываў ўзрушанасць, калі страчаў прыгожых маладзіц. Аднаго разу ў Менску дык наогул на душы ў яго занялося маладым пажарам, на што звярнула ўвагу служба бяспекі. Так, усё сведчыла пра тое, што генеральны камісар Кубэ страціў над сабой статутны службовы кантроль, і гэта яго зусім не ўпрыгожвала. Новы начальнік упраўлення службы парадку і СД ў Менску оберштурмбанфюрэр СС Эдуард Штраух не ўтрымаўся, каб не данесці ў Берлін:

...Генеральнаму камісару аднойчы спадабалася сваёй прыгажосцю доктарка-беларуска. Праўда, потым яна згубілася з відавоку. А паколькі яму не было як даведацца біяграфічныя дадзеныя доктаркі, ён склікаў у Менску нараду беларускіх лекараў, на якой выступіў з прамовай. І там убачыў тую беларуску, якую шукаў. Даручыў свайму ад'ютанту сфатаграфаваць яе і даведацца пра месца працы і жыхарства.

На наступны дзень доктар была выклікана да кіраўніка Беларускай Народнай Самапомачы Ермачэнкі, і той паведаміў ёй, што генеральны камісар запатрабаваў яе ў якасці сваёй прыслугі.

Яна адмовілася, і тады ёй было сказана, што "варта прыносіць сябе ў ахвяру дзеля беларускае справы, якая ў тым, каб знайсці больш сяброў і разам з імі аблегчыць жыццё свайго народа". Пры далейшым адмаўленні гэтай асобе нагадалі пра паліцэйскія меры, толькі тады беларуска пагадзілася служыць гаўляйтэру.

Ці мелі месца ў гэтым выпадку інтымныя адносіны, пакуль невядома і цяпер высвятляецца.

Штраух, напэўна, ведаў, пра што пісаў. Таямнічай асобай, якую Вільгельм Кубэ заўважыў у разгар маладога лета на другі год вайны аказалася Таццяна Каліта, карэнная мінчанка. Працавала яна ў першай клінічнай бальніцы, жыла разам з маці за чыгуначным вакзалам, па вуліцы Талстога. Да вайны скончыла Менскі медыцынскі інстытут і далей вучылася ў аспірантуры пры медінстытуце, выйшла замуж за студэнта Мішу Грынгаўза. Калі на Менск абрушыліся бомбы, яна нейк паспела яшчэ памяняць Грынгаўзу пашпарт, і ў графе нацыянальнасць "яўрэй" упісала "рускі".

Пачалася эвакуацыя інстытута... Нягледзячы на заменены пашпарт, Міша рынуўся разам з усімі на ўсход. Яна ж засталася, бо, апроч маці, на яе апекаванні была яшчэ бабуля, нямоглая, хворая, - не ў правілах гэтай сям'і было яе пакідаць... Свайго бацьку Таня не помніла, ён працаваў на чыгунцы і з'ехаў кудысьці, калі яна нарадзілася. А муж Міша, як потым высветлілася, даехаўшы да Новасібірска, забыў думаць пра Менскі медыцынскі і падаўся ў горад Фрунзе, дзе ў яго былі родзічы і было цяплей. Юнай жонцы здавалася, што ён знік назаўсёды.

Разам з такімі рысамі дзявочага характару, як сумленне і годнасць, Тані былі ўласцівы смеласць, прынцыповасць. Безумоўна, на яе выхаванне з малку зрабілі ўплыў маці і бабуля - апошняя, між іншым, мела польскі складнік у сваім радаводзе; абедзве ў розны час вучыліся ў Менскай жаночай гімназіі, дзе набылі-такі добрыя манеры, такт і густ.

Але ж не таму шмат хто заглядваўся на Таню - прыгажосць заўжды прыцягальная, а тут - бляск у крыві, у натуры! І вытанчанасць форм, адухоўлены прамяністы позірк з-пад пругкіх броваў, раскінутых крыламі. Мяккі прадаўгаваты авал твару з гожа адкрытым ілбом, валасы, злёгку хвалістыя, залацістыя. Акрасу прыдавалі косы, якія спадалі за плечы альбо на дзявочыя грудзі. Усё-ўсё пасавала адно да аднаго і сведчыла, няйначай, што тут, перад вамі, адмысловая асоба шляхетнага паходжання, прынцэса з казкі дый годзе. А яна ж тым часам была ўсяго-наўсцяж дачка паняволенага люду і мела гонар прадстаўляць гэты люд, няхай нават і ў такой нядобрай, у зусім нехлямяжай, не сакрэт, сітуацыі - у ролі прыбіральшчыцы-пакаёўкі ў прышэльца, у ворага, які ў аддзяку браўся вызваліць яе краіну ад уціску камуністаў, а тыя камуністы цяпер скрозь былі ворагамі нумар адзін.

Толькі ж ці трэба вызваляцца ад камуністаў гэтай дзяўчыне? Камуністы далі ёй адукацыю, уласна, вывучылі на доктара. Асабіста яна, Каліта, не бачыла ў тым вызваленні патрэбы і, мусіць, таму як след не зразумела слоў кіраўніка Беларускай Народнай Самапомачы Івана Ермачэнкі, калі той даводзіў, што пакуль няма долі-волі ў народа, варта цярпець і варта рабіць беларускую справу, урэшце, варта мець больш сяброў і пільнавацца свайго нацыянальнага клопату. Ермачэнка, між іншым, глядзеў на яе, жмурыў вочы, бы кот. Таня ўзарвалася плачам. Але плакала краса-дзеўчына нядоўга - супакоілася адразу ж, як зразумела: яна ў пастцы!

Кубэ з нагоды прыбыцця ў сваю сядзібу на пляцу Волі новай пакаёўкі зладзіў добрую вячэру. Годнасць яе адчувалася ў кожным руху, Таццяна патрабавала да сябе ўвагі і павагі. І дзіўна, з Кубэ здарылася тое, чаго з ім даўно не было, - ён, муж з мужоў, перад гэтай красуняй пачуваў сябе пажам. І хаця гэта доўжылася не доўга, тым не менш, у ягонай менскай кватэры пачаліся ўрачыстыя і пераможныя дні. Сцены пакояў як бы знутры засвяціліся, стала ўтульней, пахарашэла. Праўда, працаваць у сядзібе Таццяна была непрывучаная, паколькі дома на яе адно дыхалі, як на анёла, і мама з бабуляй рабілі за красуню ўсё-ўсёсенькі. А вось чым па-сапраўднаму захаплялася Таня, дык гэта вязаннем розных прыгожых і модных кофтаў, шаляў, пальчатак... Аднак усё, да чаго прывыкла, мінулася, і цяпер яна, лічыце, нявольніца мусіла налажыцца да ўсялякае працы ў пакоях.

Неўзабаве ж прыехала фрау Аніта, жонка Вільгельма, ды разам з дзецьмі - трыма хлопчыкамі і сабакам. Казалі, прыехала яна ў Менск пасля загаду на гэта Альфрэда Розенберга. І тады Каліце, доктару, якая ведала нямецкую мову, акурат спадобілася стаць гувернанткаю для малечы. Сям'я - як сям'я. Яна часам забаўляла ўсю сваю немчуру ігрой на балалайцы ды песнямі, пераважна лірычнага або народнага складу.

Жыццё тут, відавочна, радавала Вільгельма Кубэ сваёй паўнатой, хоць ён і дагэтуль не надта маркоціўся. А вось на душы ў гувернанткі Тані ляжала сваё, і, здаралася, што яна бунтавала, хадзіла панураю альбо, наадварот, выказвалася непрыхавана і дзёрзка, напрыклад, пра сканчэнне вайны не на карысць Германіі. Падставы для гэтакіх сцвярджэнняў давалі ёй ведамкі адтуль, з Масквы, пра сітуацыю на франтах. Выпадак дапамог самавітай гувернанцы пазнаёміцца праз ад'ютанта Кубэ - Карла Вільдэнштэйна з Галінай Мазанік, якая была ў блізкіх адносінах з Карлам; пры начной працы ў казіно, калі не было наведвальнікаў, Галіна часам асмельвалася ўключыць і дрыготкай душой паслухаць радыёпрыёмнік. Потым яна пераказвала Тані апошнія паведамленні "Совинформбюро".

Вядомая рэч, начальніку над усёй Беларуссю Вільгельму Кубэ, не хацелася чуць ад служанкі Тані нават намёкаў на магчымую паразу ў вайне яго фатэрланду, ён хмурыў лоб, але ж трываў, не ўсчуваў яе, прыслужніцу, якая мела свой гонар. Увогуле ставіўся да яе цярпліва і нават паблажліва - яна ж пашырыла яго ўяўленні пра славянскі характар, пра беларускі народ.

Таццяна, між тым, неаднойчы спрабавала давесці да слыху генеральнага Камісара сваё перакананне: яна лекар, і з гэтым трэба лічыцца, - у вайну яе святы абавязак дапамагаць хворых у лагеры ваеннапалонных, а не мыць сабак у дамоўцы генеральнага камісара Кубэ.

Вільгельм слухаў яе. Слухала яе і нават пагаджалася з ёю фрау Аніта. Адно - вынікаў аніякіх, калі не лічыць таго, што Вільгельм паабяцаў ёй працу ў медыцынскім інстытуце, калі той адкрыецца... Падобны інстытут ужо дзейнічаў у Віцебску, толькі ж у доктара Ермачэнкі дый у самога Кубэ, здаецца, былі думкі наконт адкрыцця падобнага інстытута і ў Менску.

На тыя абяцанкі гувернантка толькі скептычна ўсміхалася. Каліта ставіла сябе ў гэтай сям'і як нікому нічым не абавязаная. Яна чулася тут нават больш незалежнаю, чым гаспадыня Аніта. Прынамсі, часам магло складвацца такое ўражанне. Нездарма ж, за дзявочую ўпартасць і вольныя выказванні ў доме Кубэ, яе пачалі зваць бальшавічкаю. Напаўжартам, напаўсур'ёз... Зрэшты, служанка на гэта не крыўдзілася. Здаецца, сваімі прэтэнцыёзнымі паводзінамі яна не надта псавала настрой і ў самога генкамісара Кубэ, хоць як-ніяк нядобрыя эмоцыі ў таго далей болей накопліваліся, і яны, урэшце, маглі выклікаць непрадказальную рэакцыю.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 236
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5649
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41189