Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Куды знікаюць беларусы

Куды знікаюць беларусы Друк E-mail
13.01.2013 | 20:25 |
Сяргей АБЛАМЕЙКА, «Радыё Свабода»Сяргей АБЛАМЕЙКА, «Радыё Свабода»

Узяцца за гэты тэкст прымусілі апублікаваныя нядаўна вынікі перапісу насельніцтва Чэхіі, праведзенага ў 2011 годзе.

Аказалася, што ў Чэскай Рэспубліцы жывуць 4129 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Зь іх 2013 вызначылі сваю нацыянальнасьць як беларускую, а 826 чалавек заявілі, што іх родная мова - беларуская.

Мяне гэтыя вынікі непрыемна ўразілі. Асабліва тое, што менш за палову грамадзянаў Беларусі, што жывуць у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі!

Напярэдадні Калядаў па старым стылі ўключыў быў беларускую дзяржаўную тэлевізію. У расейскамоўным выпуску навінаў карэспандэнтка, стоячы перад былым менскім кляштарам бэрнардынак, дзе цяпер месьціцца праваслаўная катэдра, казала нешта накшталт такога: «Сегодня у православных Сочельник. Такое название канун Рождества получил от сочива - традиционного рождественского блюда. Его готовят из толченой пшеницы с добавлением мёда, изюма и других сладостей...»

Праз гадзіну па гэтай жа тэлевізіі пачаўся беларускамоўны выпуск навінаў. І там карэспандэнтка заявіла нешта такое: «Сёньня ў праваслаўных беларусаў Куцьця. У гэты дзень да стала падаецца традыцыйная беларуская посная куцьця, якую гатуюць з панцаку і прыпраўляюць мёдам і макам...»

«Куцьця» і «Сочельник»... Можна сказаць, што гэта адна і тая ж страва і адна і тая ж зьява (хоць і розьняцца яны рэцэптамі прыгатаваньня - адна пераважна гатуецца з пшаніцы, а другая зь ячменю). Але можна сказаць і інакш: паміж гэтымі стравамі - прорва, якая падзяляе два суседнія народы, адзін зь якіх спрадвеку імкнецца падбіць і дэнацыяналізаваць другі, а той другі - усё яшчэ квола бароніцца.

Для мяне тыя два выпускі навінаў сталі чарговым сьведчаньнем рацыі Максіма Гарэцкага, які знайшоў у беларусаў «дзьве душы».

Так з тымі дзьвюма душамі мы і жывем далей. І прыкладаў гэтаму процьма. То банэры з заклікамі за мову вывешваюць, то заяўляюць, што ВКЛ - беларуская дзяржава і ганарацца Радзівіламі, Сапегамі і іх замкамі, то кажуць, што мы з расейцамі адзін народ і плятуць нешта пра прапахлую нафталінам трыадзіную Расею.

Вынікі гэтага беларускага хістаньня добра праявіліся ў выніках чэскага перапісу. Менш за палову грамадзянаў Беларусі, прысутных у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі і толькі пятая частка іх называе роднай мовай беларускую. Беларусы, па вялікім рахунку, усё яшчэ гной гісторыі - яны ўгнойваюць суседнія народы сваімі талентамі і сваімі генамі, бо ж уцякаюць у суседнія краіны і дэнацыяналізуюцца найбольш актыўныя.

У гэтай сувязі зноў прыгадваюцца леташнія дыскусіі пра патрэбу стварэньня беларускай культуры на расейскай мове.

Здаецца мне, што 2116 грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у Чэхіі і ня лічаць ужо сябе беларусамі, ніякай патрэбы у беларускай культуры ня маюць - хоць беларускамоўнай, хоць расейскамоўнай, хоць якой іншай. Яны ўжо маюць культуру - «великую русскую культуру» і «великий и могучий русский язык», а разам зь імі расейскамоўныя газэты і часопісы Чэхіі, расейскія крамы з савецкімі доктарскай каўбасой, ікрой і грэчкай, гастролі расейскіх зорак эстрады і расейскіх тэатраў, і, натуральна, спадарожнікавую расейскую тэлевізію. Да гэтага ж ліку можна дадаць і 1187 грамадзянаў Беларусі, якія маюць іншыя, чым беларуская, родныя мовы.

І ня важна, што «великие и могучие» культура і язык сёньня выхадцамі з нацыянальных ускраінаў былога СССР практыкуюцца ўжо ў іх масавых формах. Калі тэлевізія, то сэрыялы і танныя шоў, калі літаратура, то Дар'я Данцова, калі мова, дык «па жизни», «в натуре», «зуб даю», «мочить», «облом» і г. д.

Па вялікім рахунку, можна сказаць, што мы маем справу з Расейскай імпэрыяй, якая ў сваім савецкім выданьні ўсё яшчэ існуе калі не на мапе сьвету, дык у душах мільёнаў прадстаўнікоў народаў, якія фармальная ў яе ўжо не ўваходзяць.

Гэта і засьведчыў перапіс насельніцтва Чэхіі 2011 году. (Хоць поўнага даверу да гэтых лічбаў быць не павінна. Напрыклад, мая сям'я і яшчэ 20-30 маіх знаёмых адказалі на адно з пытаньняў аднолькава, але ў канечных выніках перапісу нашы адказы аказаліся ніяк ня ўлічаныя - супраць таго парамэтру стаяла лічба «0». Таксама не на карысьць Чэскага статыстычнага камітэту і лічбы па носьбітах расейскай мовы - там няясна, куды дзеліся больш за 60 тысяч неўкраінскамоўных грамадзянаў Украіны)

Тым ня менш, вось вынікі чэскага перапісу па ўкраінцах. Грамадзянаў Украіны ў Чэхіі жыве 116 139 чалавек. Украінцамі сябе лічаць 53 253 чалавекі, а роднай моваю ўкраінскую назвалі 48 250. З аднаго боку, тут бачым спадчыну СССР і савецкі народ, але зь іншага - амаль усе, хто лічыць сябе ўкраінцамі, назвалі роднай мовай украінскую. Вядома, тут мова ідзе пераважна пра выхадцаў з Заходняй Украіны.

А вось вынікі па расейцах. Грамадзянаў Расеі тут 31 545 чалавек. Расейцаў сярод іх паводле нацыянальнасьці - 17 872 чалавекі, што ня дзіўна з увагі на шматнацыянальную структуру Расеі. А вось людзей, якія жывуць у Чэхіі і лічаць сваёй роднай мовай расейскую - набралася аж 31 622. Зразумела, што большасьць беларусаў у гэты лік і трапіла.

Якія ж высновы? Можна шмат захапляцца зьменамі ў лепшы бок, якія адбываюцца цяпер у сьвядомасьці жыхароў Беларусі, асабліва сярод моладзі. Можна шмат гаварыць аб фэномэне беларускамоўнай музыкі або аб маладых таленавітых літаратарах. Можна шукаць праяваў беларускай сьвядомасьці сярод чыноўнікаў рэжыму. Тым ня менш, не абвергнуць і таго факту, што Беларусь сёньня перажывае стан пэрманэнтнай нацыянальнай катастрофы, якая не спыняецца з XVII стагодзьдзя. Цуд і ласка нябёсаў, што мы ўсё яшчэ ёсьць.

Здаецца, што ў стане гэтай нацыянальнай катастрофы і рэжыму, які яе падтрымлівае і паглыбляе, ніякая палітыка ў Беларусі ўжо немагчымыя.

Застаецца толькі культурны супраціў.

Таму далучаюся да закліку Станіслава Шушкевіча і Сяргея Дубаўца да ўсіх, каму дарагая Беларусь - загаварыць па-беларуску. І дадаю яшчэ адзін заклік. Кожны беларускамоўны інтэлектуал, які можа, хай напіша кніжку па-беларуску. А лепш - некалькі.

Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1110
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8301
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30732