Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Чалавек, які безь пералётаў наведаў усе краіны сьвету

Чалавек, які безь пералётаў наведаў усе краіны сьвету Друк E-mail
05.01.2013 | 15:58 |
Грэм Х’юз у Папуа-Новай Гвінэі
Грэм Х’юз у Папуа-Новай Гвінэі
31-гадовы Грэм Х'юз з Англіі адзначаны ў Кнізе рэкордаў Гінэса асаблівым дасягненьнем: ён - першы чалавек, які наведаў усе краіны сьвету, не карыстаючыся авіятранспартам. Грэм Х'юз тлумачыць, як яму ўдалося гэта зрабіць, у інтэрвію журналісту нашага радыё Чарлзу Рэкнэглу.

РС: У вас сусьветны рэкорд: вы наведалі кожную краіну сьвету, якая належыць да ААН, плюс восем іншых краінаў - разам 201 краіну - на працягу чатырох гадоў, не карыстаючыся самалётам. Апошняе месца, якое вы наведалі ў лістападзе - гэта новая дзяржава Паўднёвы Судан. Увесь час у вас быў мізэрны бюджэт, вы карысталіся мясцовымі аўтобусамі або прасілі вас падвезьці прыватным транспартам, і начавалі дзе папала, у дамах чужых людзей. Нялёгка падарожнічаць у такі спосаб. Ці было варта?

Х'юз: 99 адсоткаў часу сваіх падарожжаў я праводзіў вельмі прыемна і весела. Я сустракаў новых людзей, набываў новы досьвед, назіраў за рознымі зьвярамі: лемурамі на Мадагаскары, цмокамі на востраве Камода, мэдузамі каля востраву Палаў, арангутанамі на Барнэо, я ўзьбіраўся на Піраміду Хэопса ў Гізе, я бачыў адзін з апошніх запускаў шматразовага касьмічнага карабля з мыса Канавэрал у Фларыдзе. Так што мне было што рабіць, і я не замяніў бы ні на што ні сэкунды з таго часу, які я правёў у сваіх падарожжах.

РС: Гэта гучыць цудоўна - убачыць сьвет ва ўсёй яго захапляльнай разнастайнасьці. Але каб падарожнічаць у такі спосаб, на волю лёсу, вы мусілі моцна верыць у дабрыню чалавечага роду, у тое, што вас не абрабуюць або ня зробяць вам яшчэ нешта горшае. Ці сьвет, нягледзячы на ўсе яго праблемы, падаўся вам прыязным месцам?

Х'юз: Так. У сьвеце, які я пабачыў, людзі ўзбоч дарогі не чакаюць нейкага выпадковага турыста, каб запыніць яго і абдурыць. Сур'ёзныя праблемы ў мяне былі толькі з афрыканскімі паліцыянтамі, у той час як звычайныя афрыканцы былі вельмі, вельмі ветлівымі і шчодрымі, яны дзяліліся са мной сваёй ежай, паказвалі, на якіх аўтобусах мне трэба ехаць, і дазвалялі мне пераначаваць у сябе дома. І нават у месцах, якія мы лічым даволі кансэрватыўнымі, напрыклад дзесьці ў Іране, якім кіруюць аўтакраты, нават у такіх месцах жывуць вельмі гасьцінныя і ветлівыя людзі. Вось маеце мой прыклад - я правёў чатыры гады ў дарозе па ўсім сьвеце, а на мяне ні разу не напалі бандыты, ніхто не спрабаваў мяне пабіць, у мяне нічога ня скралі, і я нават ні разу не захварэў.

Х’юзу ў Тога паказваюць дарогу
Х’юзу ў Тога паказваюць дарогу
 

РС: Але вас некалькі разоў арыштоўвалі, у тым ліку пасадзілі ў вязьніцу ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, вас схапілі ў Расеі ды таксама на Кубе. Чаго гэта ўлады кідалі вас у вязьніцу?

Х'юз: Фактычна ў турме я сядзеў два разы, хоць затрымлівалі мяне больш разоў, але ў большасьці выпадкаў я здолеў адгаварыцца. Першы раз, калі мяне затрымалі, яны думалі, што я займаюся кантрабандай людзей. Яны думалі, што сэнэгальскіх рыбакоў, якім я заплаціў, каб яны перавезьлі мяне лодкай з Сэнэгалу ў Каба-Вэрдэ, я перапраўляю нелегальна ў Каба-Вэрдэ. Яны пратрымалі нас шэсьць дзён у цеснай камэры, і нам было ня надта прыемна. Але яны нас урэшце выпусьцілі.

А некалькі месяцаў пазьней, калі я быў у Конга, мяне зьнялі з грузавіка, які падвозіў і іншых людзей. Яны хацелі перагледзець відэаздымкі, якія я зрабіў, каб упэўніцца, што я ня зьняў таго, што забаронена зьнімаць. Яны пасадзілі мяне ў турму і пакінулі мяне там на шэсьць дзён, і гэта для мяне была сапраўдная пакута, таму што я, ведаеце, такі непаседлівы чалавек. Я заўсёды мушу нешта рабіць, ці то чытаць, ці пісаць, ці размаўляць зь людзьмі, нечым займацца. А мяне ўпіхнулі ў камэру, дзе мне не было чым заняцца, акрамя як сядзець і пытацца - людзі, навошта я вам тут патрэбны? Гэта было для мяне найгоршым пакараньнем.

РС: Калі вы пачыналі сваё падарожжа, вы думалі, што закончыце яго за чатыры гады? Ці былі іншыя людзі, якія хацелі паставіць такі рэкорд?

Х'юз: Мне спачатку думалася, што я закончу гэта за год ці паўтара. Зразумела, гэта трывала крыху даўжэй. Значыць, калі я пачынаў сваё падарожжа, я ня думаў, што яно забярэ такі кавалак майго жыцьця. Але ў нейкі момант я перайшоў пункт невяртаньня. Пад канец другога году я наведаў 184 краіны і мне засталося наведаць усяго 17. Гэта няшмат, але паколькі туды было вельмі цяжка дабрацца, мне спатрэбілася яшчэ два гады, каб наведаць усе гэтыя 17 краінаў. Гэта былі месцы накшталт Науру, Сэйшэлаў і астравоў Кірыбаці, куды хадзілі толькі грузавыя судны раз на месяць або неяк так.

У мяне не было сур'ёзных супернікаў, але быў ужо чалавек зь Індыі, Кашы Самадар, якога запісалі ў Кнізе рэкордаў Гінэса за тое, што ён наведаў кожную краіну сьвету. Але ён карыстаўся самалётамі, і гэта ў яго заняло шэсьць з паловаў гадоў.

РС: Наколькі я разумею, ёсьць пэўныя правілы, якіх трэба прытрымлівацца чалавеку, які змагаецца за такі рэкорд у Кнізе Гінэса. Па-першае, нельга пераяжджаць з краіны ў краіну на прыватнай аўтамашыне, бо гэта магло б выклікаць небясьпечныя аўтагонкі паміж супернікамі. Якім чынам пацьвярджаюць рэкорды ў Кнізе Гінэса? Што вам трэба было прадставіць як доказ вашага рэкорду?

Х'юз: Я доўга рыхтаваўся перад тым, як рушыць у маё падарожжа, дакладна распрацоўваючы, якім чынам я буду перамяшчацца з пункту А да пункту Б, а потым да пункту В. Я быў у кантакце зь людзьмі з Кнігі рэкордаў Гінэса і пытаўся ў іх, па-першае, ці нехта ўжо не рабіў гэтага, ды па-другое, што ім трэба як доказ таго, што я пабываў ва ўсіх тых мясьцінах. Яны, зразумела, хацелі бачыць адпаведныя штампы ў маім пашпарце, але яны таксама хацелі бачыць мой GPS-трэкер, які запісваў маю пазыцыю праз кожныя 15 сэкундаў майго падарожжа. Яны таксама хацелі бачыць відэаздымкі і фотаздымкі з тых краінаў, дзе я пабываў, каб пацьвердзіць маё знаходжаньне ў іх.

РС: Будучы ў дарозе, вы вялі тэлевізійную перадачу «Сьвет Грэма» (Graham's World) на канале National Geographic Adventure, якая была штотыднёвай справаздачай з вашага падарожжа, а да таго вы зьбіралі грошы на дабрачынны праект Water Aid, мэтай якога зьяўляецца дапамога бедным раёнам у атрыманьні чыстай пітной вады. Гэта былі важкія прычыны, каб рабіць тое, што вы рабілі. Але што насамрэч было галоўнай прычынай, што вы прысьвяцілі чатыры гады жыцьця, каб пабачыць кожны закутак нашай плянэты?

Х'юз: Прычынаў было шмат, але я думаю, галоўнай было тое, што я хацеў нешта зрабіць у сваім жыцьці, каб сабраць грошы на дабрачынную мэту, на праект Water Aid, ды заахвоціць людзей, якія сачылі за маім падарожжам, каб яны самі таксама пачалі падарожнічаць, таму што я моцна веру, што падарожжы - гэта найлепшая адукацыя, якую можна атрымаць у жыцьці, і што людзі, якія пакідаюць сваё наседжанае месца ды выбіраюцца ў падарожжа па сьвеце, вяртаюцца ня тое, каб лепшымі людзьмі, а людзьмі зь лепшым поглядам на гэты сьвет. Кажуць, што падарожжы пашыраюць далягляды, і я цьвёрда ў гэта веру.

РС: Што вы зробіце, калі сьпіс краінаў на сьвеце будзе ўсё расьці? Вы будзеце абнаўляць свой рэкорд?

Х'юз: Мой рэкорд застанецца ў любым выпадку, таму што я быў першым чалавекам, які яго паставіў - з тымі краінамі, якія існавалі на той момант. Але я сабе пастанавіў, што ў будучыні я паеду ў кожную новую краіну, якая зьявіцца на мапе, ну, напрыклад, у Паўднёвую Асэтыю або Нагорны Карабах, або Абхазію, калі яны атрымаюць прызнаньне ў ААН. Найбольш імаверным у бліжэйшыя гады падаецца мне падарожжа на Грэнляндыю, якая можа стаць незалежнай ад Даніі, і на востраў Бугенвіль, які можа стаць незалежным ад Папуа-Новай Гінэі. У кожным з гэтых выпадкаў я куплю квіток на карабель або на цягнік, або на аўтобус, і паеду туды.

Х’юз на Багамах
Х’юз на Багамах
  

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2088
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4792
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40332