Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Каб быць бліжэй да "любай краіны", немец пераехаў у Вільню, бо ў Беларусь яго не пускаюць

Каб быць бліжэй да "любай краіны", немец пераехаў у Вільню, бо ў Беларусь яго не пускаюць Друк E-mail
15.12.2012 | 18:59 |
Немцу Табіясу Вайману 32 гады. З іх сем ён лічыць сябе аматарам Беларусі.Наталья КОСТЮКЕВИЧ / TUT.BY

Немцу Табіясу Вайману 32 гады ...

З іх сем ён лічыць сябе аматарам Беларусі. ІТ-спецыяліст і грамадскі актывіст беларускую мову вывучыў у Мінску. У яго берлінскай кватэры ёсць спецыяльны пакой для беларусаў. Сёння Табіяс жыве ў Вільні. Да нас яму ўезд забаронены. Таму літоўская сталіца, на яго думку, адзіная магчымасць наблізіцца да любай краіны, народа і мовы.

• Я нарадзіўся ў Баварыі, мая бабуля родам з Чэхіі, тата заўсёды цікавіўся Ўсходняй Еўропай. Пакуль мала каму на Захадзе цікава гэта частка свету, многія баяцца па ёй вандраваць. Гэта ментальны бар'ер, які застаўся яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Наўпрост тэма Беларусі ў Нямеччыне не існуе ў галовах людзей.

• У 2005 годзе я ўпершыню прыехаў у Беларусь, каб вывучаць расейскую мову. Мне было 25 гадоў. Адзінае, што я помніў пра вашу краіну са школьнай праграмы, што ў вас ёсць мова, на якой нават сам прэзідэнт не размаўляе. 

• Два гады займаўся ў Лінгвістычным універсітэце. У мяне з'явіліся сябры, у тым ліку і беларускамоўныя. Гэта былі сучасныя людзі, якія думалі пра будучыню краіны. Зараз амаль усе мае сябры з Беларусі. Я ўжо не адчуваю, што беларуская культура для мяне чужая.

• Я вырашыў, што павінен размаўляць на мове сваіх сяброў, каб быць бліжэй да іх. Гэта як знак павагі. Спачатку мову вучыў сам, пампаваў літаратуру з інтэрнэта. Калі запытаўся ў выкладчыкаў лінгвістычнага, дзе лепш вывучаць беларускую, яны такімі вачамі на мяне глядзелі... Ім было нават сорамна, што самі не могуць са мной займацца. Адзін выкладчык сказаў, што мову лепш вучыць ад паэтаў. І з дапамогай аднаго з сучасных беларускіх літаратараў я знайшоў рэпетытара.

На адной з сустрэч ПАКАЛЕННЯ DE. Табіяс - злева
На адной з сустрэч ПАКАЛЕННЯ DE. Табіяс - злева

• У 2007 годзе скончылася мая віза. Хацеў застацца ў Менску, але візу не працягвалі, трэба было з'язджаць. Я пераехаў у Берлін. Першы час у мяне была дэпрэсія, бо я не ведаў, як падтрымліваць сувязі з беларускімі сябрамі і вучыць мову. Каб яе не забыць, пачаў арганізоўваць у кавярнях сустрэчы беларусаў з немцамі. Так прайшло 15-16 сустрэч. Спатканні мы арганізоўвалі праз групу ў Facebook. У той час нічога кшталту нашай ініцыятывы ў Германіі не было. Сваім праектам я імкнуўся крышачку актывізаваць людзей. Назваў гэту ініцыятыву "Пакаленне DE"- пакаленне маладых беларусаў, якія жывуць у Германіі. Гэта пакаленне беларусаў, якія выраслі ў 90-х падчас беларускага нацыянальнага руху.

• Сёння я неафіцыйна неўязны ў Беларусь. З 2009 года мне ніводнага разу не выдалі візу. Зараз у пашпарт наогул паставілі штамп, што ўезд у Беларусь забаронены. Супрацоўнікі амбасады ніяк не пракаментавалі адмову. Любы камент для іх нязручны, бо гэта дрэнны піяр для краіны. Думаю, што праблема ў тым, што ў мяне былі беларускамоўныя сябры, я прыходзіў на іх сустрэчы. І хоць я там нават не выступаў, не ўсім падабалася, што на такіх спатканнях прысутнічае замежнік, які цікавіцца актуальнымі беларускімі пытаннямі. Магчыма, хтосьці думае, што у мяне зашмат сувязяў з грамадзянскай супольнасцю ў Германіі, але на самой справе гэта не так. Я разумею, што не магу паехаць у Беларусь, і гэта не зменіцца.

• На Беларусі я не быў актыўным чалавекам, бо гэта справа беларусаў - займацца сваёй будучыняй. Але калі жыў у Берліне, лічыў, што трэба ўплываць на нямецкую палітыку. Мне вельмі падабаўся падыход Стэфана Эрыксана, экс-пасла Швецыі ў Беларусі, які ў вас вельмі папулярны чалавек. Мне нават крышачку сорамна было, што нямецкі амбасадар не такі адкрыты, актыўны і не размаўляе па-беларуску. Я хацеў ўплываць менавіта на гэта.

Штамп у пашпарце Табіяса. У візе адмоўлена
Штамп у пашпарце Табіяса. У візе адмоўлена

• У берлінскай кватэры ў мяне ёсць асобны пакой для беларусаў. Я вырашыў, што калі ў мяне няма магчымасці паехаць у Беларусь, то я запрашаю Беларусь да сябе. Зараз я пераехаў у Вільню, каб быць яшчэ бліжэй да любай краіны. Я працую праз інтэрнэт, у мяне вольны графік, таму магу сабе дазволіць жыць у любой кропцы планеты. У Вільні я жыву ў беларускай дыяспары.

• Жыву з беларусамі, ем беларускую ежу, якую ім перадаюць родзічы. Часта на нашым стале гуркі, смачнае беларускае варэнне, дранікі. Кожны дзень я чытаю беларускія парталы і літаратуру. Калі жыў у Беларусі, купіў столькі кніг, што мне яшчэ на сто гадоў хопіць.

• Палепшыць жыццё беларусаў можа салідарнасць унутры краіны. Я б параіў кожнаму штосьці рабіць дзеля сваёй краіны. Займацца не толькі ўласнымі праблемамі, кар'ерай. У маёй краіне, каб знайсці працу, трэба паказаць, што ты прымаў удзел у грамадзянскіх праектах. Гэта адлюстроўвае, што ты сацыяльна актыўны чалавек, можаш працаваць у групе, браць у свае рукі ініцыятыву. На Беларусі такое не цэняць, магчыма, нават наадварот. Але не зважаючы на тое, трэба рабіць сваю маленькую справу.

НАТАЛЬЯ КОСТЮКЕВИЧ / TUT.BY
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1843
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9034
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31465