Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Панарама беларускага быцця ў трылогіі Васіля Якавенкі “Пакутны век”

Панарама беларускага быцця ў трылогіі Васіля Якавенкі “Пакутны век” Друк E-mail
16.07.2008 | 16:05 |

«Пакутны век»Аляксей РАГУЛЯ   •   культуролаг, прафесар

Перыяды крызісу з’яўляюцца заканамернай з’явай у развіцці гісторыка-культурных цыклаў. Наша сучасная “постмадэрнасць” мае нямала аналагічных з’яў у мінулым. Перыяды бесчасоўя, жыцця-сну, “вывіхнутага ў суставах часу”, грамадстваў без людскага быцця заканамерна прыходзілі на змену “залатому веку” і “класічным” эпохам адноснай стабільнасці і гармоніі. Бесчасоўе “постмадэрнасцяў” заканчвалася сацыяльнай катастрофай, нават знікненнем этнасаў, якія не змаглі спыніць ліквідатарскі разгул “сваёй” дэмаралізаванай кіраўнічай чэрні ці ахлакратыі. Скарбы духоўнай і сацыяльнай спадчыны ў падобных сітуацыях станавіліся здабычай дзікіх ці, яшчэ горш, цывілізаваных варвараў. Сэнс дылемы “быць ці не быць” у пагранічных сітуацыях выходзіць далёка за межы індывідуальнага выбару. Лёс і нават само існаванне нацыі ў падобнай сітуацыі залежыць ад таго, на якіх шляхах яна вядзе свае пошукі будучыні, хто ў яе за таварыша, хто свой чалавек і, самае важнае ў сітуацыі экзістэнцыяльнага выбару, на якім духоўным грунце будуецца будучыня, калі яна ўсё ж неяк будуецца ўвогуле.

Перыяды крызісу з’яўляюцца заканамернай з’явай у развіцці гісторыка-культурных цыклаў. Наша сучасная “постмадэрнасць” мае нямала аналагічных з’яў у мінулым. Перыяды бесчасоўя, жыцця-сну, “вывіхнутага ў суставах часу”, грамадстваў без людскага быцця заканамерна прыходзілі на змену “залатому веку” і “класічным” эпохам адноснай стабільнасці і гармоніі. Бесчасоўе “постмадэрнасцяў” заканчвалася сацыяльнай катастрофай, нават знікненнем этнасаў, якія не змаглі спыніць ліквідатарскі разгул “сваёй” дэмаралізаванай кіраўнічай чэрні ці ахлакратыі. Скарбы духоўнай і сацыяльнай спадчыны ў падобных сітуацыях станавіліся здабычай дзікіх ці, яшчэ горш, цывілізаваных варвараў. Сэнс дылемы “быць ці не быць” у пагранічных сітуацыях выходзіць далёка за межы індывідуальнага выбару. Лёс і нават само існаванне нацыі ў падобнай сітуацыі залежыць ад таго, на якіх шляхах яна вядзе свае пошукі будучыні, хто ў яе за таварыша, хто свой чалавек і, самае важнае ў сітуацыі экзістэнцыяльнага выбару, на якім духоўным грунце будуецца будучыня, калі яна ўсё ж неяк будуецца ўвогуле.

АбмеркаваннеЛацінаамерыканская проза ХХ-га стагоддзя паказала хісткасць і няпэўнасць культурнага быцця на чужым грунце. Мезаамерыканская і паўднёваамерыканская аўтахтонныя цывілізацыі пасля нашэсця цывілізаваных варвараў з Еўропы не змаглі на чужым духоўным грунце адрадзіцца. Цана падобных страт – відавочная: напаўжывое існаванне ў формах “бананавых” рэспублік. Беларуская літаратура прапануе чалавецтву асэнсаванне горкага вопыту пошукаў таварыша на шляху “з путаў да свабоды”, “з цемры да святла”. У царстве цмока квазісвой чалавек лёгка перарабляецца на ката. Што ж да закладкі духоўнага падмурка будучыні, то тут якраз ёсць выдатны плён не толькі захавання скарбу, але і ўмацавання яго, дасканалення і ўзбагачэння. Беларуская адраджэнская літаратура змагла ўзяць на сябе жыццебудаўнічую і народастваральную функцыі. Вялікая жыццятворная мэта абудзіла да жыцця і вялікую энергію духу. Акрамя яскравых карцін з панарамнага руху нацыянальнай свядомасці створана багатая канцэпталогія, закладзены падмурак нацыянальнай фенаменалогіі – філасофіі і эстэтыкі жыцця. Не абы-якога, а жыцця-хараства. На гэтым шляху ўзніклі ідэацыйныя канцэпты – мастацкія і лагісцкія. Паводле нормаў сучаснай стылістыкі іх можна называць фрэймамі ці лексікодамі. Галоўнае ж у тым, што літаратура дала нацыянальнай дактрыне трывалы падмурак, у сацыяльным будаўніцтве ўсё яшчэ не выкарыстаны па-сапраўднаму: наша ніва, спадчына, скарб, новая зямля, на ростанях, родны кут, радасць існавання, абвостраная цвёрдасць, вязьмо, зверыяда, чырвоныя ляды, пласты народнай жыццяздольнасці, дрыгва, людзі на балоце, вайна, акупацыя, покліч, адвечны шлях, свой чалаве, ваўчыная яма. Семантыка падобных фрэймаў мае свае вытокі ў далёкай і блізкай гісторыі нацыянальнага духу: ява, наўе, вырай, залом, мысленнае дрэва, дыхтоўнасць, душа адзіная, паспалітае добрае, мужыцкая праўда, наша ніва, лабірынт, сон на кургане.

Трылогія Васіля Якавенкі гожа лягла ў рэчышча нацыянальнай сэнсатворчасці. У канцэптах “пакутны век”, “кабала”, “наезды”, “нячывелле”, “гульня на згубу” скандэнсаваны вялікі вопыт мастацкага даследавання гістарычнага быцця – праблема прызначэння і сэнсу беларускай гісторыі з часоў агульнаеўрапейскага Адраджэння да пачатку ХХІ стагоддзя. Нагадаем, што К.Чорны ставіў перад сабой задачы раскрыцця сэнсу беларускай гісторыі з часоў паншчыны “да нашых дзён”.

Эпоха сучаснага крызісу з’яўляецца адначасова пачаткам станаўлення новага быцця чалавецтва ў формах суверэнных нацыянальна-дэмакратычных рэспублік. І, як заўсёды на пачатку новага жыцця, рашаючая роля ў яго станаўленні належыць гука-інтанацыйным, музычным формам самасцвярджэння. На пачатку ХХ стагоддзя ў беларускай эстэтыцы вядучую ролю адыграў экспрэсіянізм з яго паэтыкай крыку. Быў “гэта крык, што жыве Беларусь” (Я.Купала). Прадчуванне пагрозы дыктатарскіх рэжымаў абудзіла ў канцы 20-х гадоў патрэбу ў панарамным і дакладным бачанні прасторы гістарычнага чалавечага быцця. Ў Францыі ў 1929 г. група гісторыкаў арганізавала выданне часопіса “Аналы”, які сцвердзіў новыя метадалагічныя падыходы. Школа “Аналаў” выйшла за межы афіцыёзной “надзейнай” гісторыі. М.Блок, Л.Фэвр, Ф.Брадэль імкнуліся аднавіць карціну гістарычнага жыцця Міжземнамор’я ў аб’ёмных формах яго штодзённых клопатаў і перамен – стварыць, так бы мовіць, фенаменалагічную гісторыю. У Беларусі выкананне гэтай задачы ўзяла на сябе літаратура – паэтычны ліраэпас і мастацкая хроніка “жыццёвых клопатаў” народа. А.Адамовіч невыпадкова гаварыў пра энцыклапедычнасць і “звышлітаратурнасць” беларускага мастацкага тэксту. Беларускія “аналы” адкрылі чалавецтву вытанчаную духоўнасць і хараство народнага побыту. Паколькі афіцыйная тэорыя пазнання ў Беларусі праігнаравала нацыянальны гнасеалагічны вопыт у мастацтве слова, то вырашэнне задач філасофскага пазнання быцця ўзяла на сябе літаратура. Беларускае мастацкае слова з незапомных часоў фарміруе нацыянальную дактрыну – філасофію і эстэтыку “казкі жыцця”.

В.Якавенка да напісання трылогіі “Пакутны век” меў багаты вопыт даследавання рэчаіснасці ў формах мастацкай публіцыстыкі. Публіцысты, быў такі час, павінны былі пісаць пра торфаперагнойныя гаршчочкі , каксагыз, герояў працы, старшынёўскі “корпус”, навукова-тэхнічную рэвалюцыю. Нарысы В.Якавенкі вылучаліся сярод іншых унутранай патрэбай аўтара дайсці да філасофскага сэнсу любой штодзённай з’явы, каб “дайсці да ладу” ў аналах быцця. Крытыка ў свой час не звярнула ўвагі на тое, як В.Якавенка памяняў тэктоніку і пашырыў семантычнае поле публіцыстычнага нарыса і аповесці. Размову пра “кадры вырашаюць усё”, працэнтаманію, чарговую рэарганізацыю пісьменнік мог імгненна пераключыць у плоскасць філасофскіх дыскусій. Так у нарысе “Памяну і свечку пастаўлю” ў размову жывых і мёртвых акадэмікаў уключаецца заснавальнік філасофскай антрапалогіі і класічнага мовазнаўства ў ХІХ ст. Вільгельм Гумбальт. На ўзроўні свядомасці і падсвядомасці В.Якавенка ў нарысе разумее і адчувае, што нашая зямля павінна быць па-новаму ўбачана і адкрытая намі ж. Пісьменнік па-сапраўднаму беларускі – гэта прарок (Я.Купала), “праўды слых і зрок” (А.Куляшоў). Публіцыстычная і грамадская дзейнасць В.Якавенкі абвастрыла яго грамадзянскі і пісьменніцкі слых і зрок. Вопыт уласнай творчай эвалюцыі быў падсумаваны ў невялікім зборніку філасофскіх казак “Чорная ружа”. Казка “Жыла-была Мудрасць” можа быць прачытана як своеасаблівы трактат па эстэтыцы ў форме мастацкага твора. Тут па-свойму разгортваецца істотны матыў беларускай эстэтыкі адраджэння – ўзнікнення светласці ў нетрах чорнасці. Тут па-свойму разгортваецца істотны матыў беларускай эстэтыкі адраджэння – узнікненне светласці ў нетрах чорнасці. Створаны садоўнікам Сцяпанам з даўжэзнага гурка светласкоп-тамограф стаў выдатным прыборам бачання ў прыцемках сучаснай постмадэрнасці. Гэта дало Сцяпану магчымасць своечасова выявіць пагрозу нашэсця на агароды новай пароды саранчы – істот з корпусам чалавека і галавой пацука. Продкі гэтых мутантаў былі калісьці працаўнікамі і гаспадарамі нівы. Трансфармацыя адбылася ў выніку страты ў новых пакаленнях пачуцця адказнасці за лёс роднай зямлі. В.Якавенка звярнуўся да праблемы відушчай эстэтыкі – матыва, які прайшоў праз тысячагадовыя пласты культуры, пачынаючы з тысячавокага Авалокітэшвары – “бога погляду” і спагады. Вялікія мастакі еўрапейскага Адраджэння выкарыстоўвалі метад залюстэркавага паказу сутнасці. У беларускім фальклоры пашыраны матыў прамывання вачэй. Змітрок Бядуля ў рамане “Язэп Крушынскі” таксама прапанаваў паглядзець у гісторыю праз прызму няхай сабе і саматужнага – “злажы пальцы ў кружок, настаў перад вокам”, – але свайго ўласнага монакуляра, праз прызму ўласнага вопыту і сваімі вачыма. Светласкоп уласнага вырабу дазваляе пісьменніку паставіць сучаснасць у плынь вякоў мінулых і наблізіць іх да сучаснасці і падаць буйным планам. У выніку ў “Язэпе Крушынскім” чырвоны гаспадар Курганішча раскрываецца як своеасаблівы двайнік гаспадара чырвонага Крамля Язэпа Джугашвілі. Так называлі ў той час у Беларусі Ёсіфа Сталіна. Маштабная экспрэсія і алюзія З.Бядулі пераключае свядомасць чытача ў сферу маштабных філасофскіх абагульненняў.

У трылогіі “Пакутны век” аўтарскі светласкоп дзейнічае па прынцыпе галаграфіі, паказвае рэальнасць аб’ёмна, у трох вымярэннях: паэтычным, навуковым і філасофскім. Прыхільнікам радыкальнай абстракцыі развагі і думкі пра пераўтварэнні духу ў пачатку трылогіі могуць паказацца наіўнымі, але ў іх непасрэднасці якраз і высвечваецца праўда веку. Стратэгі крывавых геапалітычных гульбішчаў расчынілі браму курганішчаў-крамлёў і далі смерці поўную свабоду на культурнай прасторы Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Устаўная навела-сон у “Пакутным веку” пра сустрэчу Сталіна і Пятра Рамановіча ў лесе адлюстроўвае сутнасць эпохі, убачаную з беларускага боку і з улікам беларускага інтарэсу. Трывожны вешчы сон Пятра быў адкрыццём суровай праўды веку: нацыя была асуджана ўладарамі на эксперымент выжывання ў агні. Гэтага не хочуць, а, можа, і не могуць бачыць зашораныя імперскай ідэалогіяй інтэлектуалы, якім абыходзіць беларуская тэма. “Пакутны век” з’яўляецца адказам на прастарэкванне пра “непасіянарнасць”, сацыяльную недзеяздольнасць беларускай нацыі. У свой час А.Т.Касцюшка справай і словам даў годны адказ на падобныя інсінуацыі. Паслядоўнікі годна працягвалі дыялог. У выніку паўстала незалежная беларуская дзяржава. Сёння не бачыць “пасіянарнасці” беларускай нацыі, якая не толькі вытрывала ў агні пакутнага веку, але захавала і ўмацавала духоўныя рэсурсы, неабходныя для будаўніцтва сваёй суверэннай дзяржавы, – не бачыць гэтага сёння могуць толькі тыя назіральнікі, якім праўда вочы коле. Беларусь з’яўляецца яскравым прыкладам найважнейшай дынамікі сучаснасці – руху чалавецтва да новай супольнасці праз нацыянальна-культурную форму самасцвярджэння.

Мэтавая ўстаноўка дыктавала аўтару патрэбу ў актуалізацыі сацыяльнага і духоўнага вопыту беларускага Рэнесансу. Гэта быў зорны час у развіцці беларускай сацыяльнай і духоўнай культуры. Творчым духам беларускай нацыі ва Усходняй Еўропе было створана вялікае гаспадарства – магутная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. К XVI ст. яно эвалюцыянавала ў стадыю канстытуцыйнай манархіі, якая ва ўмовах актыўнай заканатворчасці перарасла ў шляхецкую рэспубліку. Іншыя спробы збірання народаў Усходняй Еўропы не мелі такога плёну. У Княстве вядучая роля належала беларускай культуры. Сотні год беларускае гаспадарства надзейна закрывала Заходнюю Еўропу ад пагрозы з боку усходніх дэспатыяў, стрымлівала націск крыжаносцаў на ўсходнія рубяжы Еўропы. У Княстве ўпэўнена адчувалі сябе ўсе народы на прасторы ад Балтыкі да Чорнага мора, ад Падляшша да Вязьмы. Тут знаходзілі прытулак такія дэсідэнты з Масковіі, як князь Курбскі і гнаныя рэформай Нікана тысячы старавераў. Спробы справакаваць у Княстве міжканфесійную ці міжплямённую разню былі марнымі. Адносна стабільнае развіццё феадальнага соцыуму ў Беларусі было гарантавана дзяржаўнай ідэалогіяй літвінізму, які стаў сінтэзам этыкі земляробчага каляндара і рыцарскага абавязку. Гэтая норма была кадыфікавана ў прывілеях і Статутах XVI стагоддзя.

У трылогіі В.Якавенкі ўпершыню паказаны ў літаратуры беларускі рэнесансны рух у далёкім ад сталіц кутку Палесся. У Моталі выразна праявіліся характэрныя тэндэнцыі эпохі. У гістарычным лёсе мястэчка немалую ролю адыграла сацыяльная актыўнасць каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, у абліччы якой выразна бачыцца рэнесансная прага сацыяльнага дзеяння ў спалучэнні з вытанчаным густам і хцівасцю. Да ўплывовай мецанаткі звяртаўся са сваімі прапановамі М.Гусоўскі ў прадмове-прысвячэнні да “Песні пра зубра”. З ініцыатывы Боны Сфорцы ў Беларусі была прынята “Устава на валокі”. Асада сялян на валокі стала адной з буйнейшых рэформаў эпохі Рэнесансу. У Расійскай імперыі спробы такой рэформы былі зроблены толькі ў пачатку ХХ-га стагоддзя Сталыпіным.

Мяшканцы Моталя адразу ж пастараліся спаўна выкарыстаць магчымасці аграрнай рэформы і права на гарадское самакіраванне: “Людзі, няйначай, спаборнічалі паміж сабой ва ўменні жаць, прасці, ткаць, вырабляць скуры, класці печы, будаваць што хочаш, хутка і хораша ды яшчэ і спяваць свае песні”.

Ідэя чалавека-гаспадара, закладзеная ў духоўным змесце народнай культуры, у эпоху сярэдневяковага рэнесанснага руху ў Беларусі была рэалізавана ў зямельнай рэформе, гарадскім самакіраванні, дзеянні трох незалежных уладаў: Сойма, Паноў-рады і Трыбунала. Так адкрываўся шлях да нацыянальна-этнічнай кансалідацыі, да ажыццяўлення мары беларускіх асветнгікаў ХІІ стагоддзя пра дзяржаву – “душу адзіную”. Гэтыя інтэнцыі ў беларускім этнасе былі жыццястойкімі і вытрымалі выпрабаванні на працягу стагоддзяў. Старонкі духоўнага супрацоўніцтва і трагічны лёс прыналежных да розных маёмасных станаў, але аб’яднаных ідэяй незалежнага беларускага гаспадарства Рамана Скірмунта і Пятра Рамановіча ў структуры “Пакутнага веку” сталі адкрыццём невядомай старонкі з аналаў беларускага духоўнага і сацыяльнага вопыту. Трагічны фінал гэтай аповесці можна лічыць лагічным завяршэннем таго гераічнага пафасу, якім прасякнута змаганне за ажыццяўленне беларускай ідэі ў творах У.Караткевіча.

“Наіўная” логіка мастацка-публіцыстычнай рэфлексіі з першых старонак “Пакутнага веку” вядзе чытача да канцэптуальнага спасціжэння “кораня рэчаў”: у паднявольнай Беларусі ўлада ажыццяўляецца ў форме накатаў то з захаду, то з усходу. У ХХ-м стагоддзі народ зведаў яшчэ і “сваіх”, бальшавіцкіх накатчыкаў. Антычалавечая сутнасць бальшавізму М.Гарэцкім была паказана яшчэ ў творах пра грамадзянскую вайну (“Дзве душы”, “Чырвоныя кветкі Беларусі”). Бальшавізм – гэта пацяробаўшчына, кашар, у якім на марозе курчацца працаўнікі нівы. Менавіта такая карціна ў рамане М.Зарэцкага “Вязьмо” абагульняе сэнс праведзенай бальшавікамі калектывізацыі. Вобраз казармы для загнанага ў падзямелле чалавецтва стаў у творах К.Чорнага мастацкім абагульненнем сутнасці будучыні, спраектаванай дойлідамі таталітарызму (“Справа Віктара Лукашэвіча”, “Макаркавых Волька”, “Млечны шлях”). У творах В.Быкава пра вайну і калектывізацыю тоеснасць гітлерызму і сталінізму паказана без алюзіяў, сродкамі суровага, дакладнага рэалізму. Гэта і ёсць той “крытычны аптымізм”, той стыль без ценю ілюзіяў, неабходнасць якога абгрунтаваў выдатны філосаф і сацыёлаг У.Самойла ў 1924 г.

Грандыёзная задума паставіла В.Якавенку перад неабходнасцю адкрыць у чалавечай грамадзе рэсурсы, здольныя спыніць працэс татальнага разбурэння чалавецтва. Традыцыйна лічыцца, што такой сілай з’яўляецца народ, сацыяльныя нізы, сялянскі віталізм, рацыянальная самаарганізацыя і салідарнасць рабочага класа. У эпоху Асветніцтва гэтыя якасці былі суміраваны ў фрэйме “народнасць”. Леў Талстой у сваім галоўным творы (“Война и мир”) пераканаўча паказаў, што ў час напалеонаўскага нашэсця Расію ўратавала дубіна народнага гневу. І разам з тым вялікі мастак папярэдзіў, што самадастатковая ў сабе сабой, абшчынная, па-каратаеўску “круглая” народнасць свае магчымасці вычарпала. У крытычнай сітуацыі, калі ратавацца трэба цаной незлічоных ахвяр, народ, зразумела, яшчэ спратрэбіцца. Аднак той жа Л.Талстой паказаў, што, акрамя “круглага”, закончанага ў самім сабе Каратаева, ёсць і процілеглая мадыфікацыя народнага тыпажу – не “круглая”, а “вышчарбленая”. Дужы і спрытны Ціхан Шчарбаты жыве вайною, пошук і фізічная ліквідацыя злоўленых французаў сталі для яго своеасаблівай забавай. Л.Талстой прадбачыць пагрозу жыцця ў свеце, які не ведае міру. На змену сітуацыі “жыццё ёсць сон” прыходзіць новая фаза распаду соцыуму: “жыццё ёсць вайна”. У прозе В.Быкава вайна трактуецца як спосаб існавання сучаснага чалавецтва, а калі больш дакладна – дык як спосаб яго самаліквідацыі.

В.Якавенка ў пошуках рэсурасаў пераадолення бесчасоўя (“нячывелля”) раскрывае вытокі чалавеканенавісніцтва. Ён паказаў сваіх герояў – беларусаў, яўрэяў, палякаў – у пошуку першапрычыны. Адкрыццём на гэтым шляху для маталян была чалавеканенавісніцкая сутнасць юдаізму ў Торы і фашызму ў кнізе Гітлера “Майн Кампф”. Гэтыя кнігі яднае “ідэя” асобага, “богам абранага народа”. Камуністычная ідэалогія ХХ ст. палажыла ў аснову сваёй практыкі ідэю асобай місііі, наканаванай гегемону-пралетарыяту, больш дакладна – партыі камуністаў. Усе гэтыя вучэнні рашаючую ролю надаюць сродкам крывавай санацыі грамадства. Кіраўнічая партыя пры гэтым узносіцца на вышыню трансцэндэнтнага бога. “Асноўным дагматам старажытнаяўрэйскай мыслі, – адзначаюць сучасныя даследчыкі гістарычных вытокаў санацыйных тэорыяў, – з’яўляецца абсалютная трансцэндэнтнасць Бога. Яхве не прысутнічае ў прыродзе. Ні зямля, ні сонца, ні нябёсы не боскія; нават самыя магутныя з’явы прыроды – толькі адлюстраванне боскай велічы”(Г.Франкфорт, Г.А.Франкфорт, Дж.Уилсон, Т.Якобсен. В преддверии философии: Духовные искания древнего человека. С.-Пб., 2001, с. 284-285). Гэтая веліч і ёсць існае: “Бог сказаў Майсею: Я ёсць Існы” (Исход, 3, 13). Акрамя касмічнага Ты, існуюць яшчэ яго рабы-абраннікі. Усё іншае можна лічыць за неіснае ці зрабіць яго такім, заручыўшыся пры патрэбе боскімі санкцыямі. Усюдыісныя боствы земляробчай абшчыны карэнным чынам адрозніваюцца ад трансцэндэнтнага ўладара ў рэлігіі пастухоў. Старажытнаяўрэйская думка, як і ўсялякая іншая ў эпоху старажытных цывілізацый, фарміравалася ў атмасферы альтэрнатыўнага супрацьстаяння. Сведчаннем таму з’яўляецца ранняе хрысціянства. Ды толькі каста ліхвяроў не адчувае патрэбы ў Хрысце.

У беларускай літаратуры, бадай, няма такога аўтара, які б не звяртаўся да вобраза народнага філосафа. У М.Гарэцкага “задумныя” сталі адметнай асаблівасцю стылю яго прозы. В.Якаваенка паказвае працэс фарміравання калектыўнай народнай думкі. У “Пакутным веку” такім інтэлектуальным цэнтрам стала хата мотальскага гаспадара Пятра Рамановіча. Тут, як на ростанях, сыходзіліся чалавечыя шляхі, лёсы і думкі. На імправізаваных сходах іх уздзельнікі – пераважна беларусы і яўрэі – агульнымі намаганнямі высвятляюць сутнасць і перспектывы быцця, якое паспалітым людзям рыхтавалі ідэолагі татальнай казармы і санацыі, прэтэндэнты на валоданне і кіраванне светам: Ленін, Троцкі, Сталін, Гітлер і Хаім Вейцман. Апошні – сіянісцкі дзеяч, гадаваны ў маленстве ў Моталі. У жніўні 1939 г. на з’ездзе сіяністаў ён ад імя яўрэяў свету абвясціў вайну Германіі, справакаваўшы тым самым гітлераўцаў на паскарэнне халахосту.

В.Якавенку, зразумела, больш за ўсё цікавяць духоўныя і сацыяльныя рэсурсы беларускай нацыі. Яны рэалізуюцца ў здабытках сацыяльнай культуры, а калі больш канкрэтна – то ў выніках дзейнасці палітычнай інтэлігенцыі. У трылогіі ўпершыню без ачарнення і прыхарошвання паказана гісторыя станаўлення, самаахвярнага змагання, крызіс і трагедыя беларускай палітычнай інтэлігенцыі, пачынаючы з нашаніўскага перыяду. Скірмунт, Астроўскі, Гадлеўскі – гэта найбольш характэрныя постаці сярод тых, што не толькі мроілі, але і змагаліся за захаванне беларускай дзяржаўнасці ў жорнах бальшавіцкага і фашысцкага тэрору. Грамадзянская мужнасць арыентуе пісьменніцкія інтарэсы В.Якавенкі на даследаванне глыбокага крызісу ўнутры беларускага адраджэнскага руху. Сутнасць гэтага “залому” дакладна была ў свой час вызначана Янкам Купалам. У яго філасофскім тэатры і філасофскай лірыцы ярка паказана бесперспектыўнасць спадзяванняў на выратаванне, якое хтосьці прынясе з Захаду ці з Усходу:

Так гаспадарым мы і дома і за домам,
Усё ждучы пацехі з севу і жніва,
Ждучы дарма, як летам жджэ расы трава.

Чужы і свой хлеб станавіцца жорсткім комам
І душыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і царская Масква.

(“Наша гаспадарка”, 1918)

З трылогіі “Пакутны век” беларускі чытач упершыню даведаўся пра глыбокі раскол у беларускай эміграцыі – падзел на прыхільнікаў БНР і БЦР. Псіхалагічныя вытокі падобнай “гульні на згубу” трэба шукаць у геапалітычных гульнях вялікіх авантурыстаў з Усходу і Захаду, для якіх Беларусь – гэта толькі “чыстая” тэрыторыя, дзе можна гульцам не заўважаць людзей тытульнай нацыі, іх запатрабаванняў. Можна не заўважаць таго, што “легла ў аснову народа” – яго культуры і мовы. Накаты нігілізму не праходзяць бясследна. Іх вынік – гэта комплекс няпэўнасці ў дзеячоў патрыятычнай арыентацыі. Гэтая хвароба лечыцца працай на ніве адраджэння. Аднак нацыянальны нігілізм быў і застаецца грунтам, на якім выспявае атрутнае зелле янычарства. Адзін з беларускіх яго варыянтаў, глыбока і паслядоўна раскрытых у трылогіі В.Якавенкі, можна назваць псіхічным комплексам Плюнгера. В.Якавенка раскрыў дыялектыку метамарфозы “маленькага” чалавека “з падполля” (Дастаеўскі) ў вялікага злодзея. Маленькі вінцік у бюракратычнай мегамашыне расчалавечвання, падпольны камсамольскі важак Данік Плюнгер, атрымаўшы зброю і ўладу, у час ператрусаў і ваеннага ліхалецця прадэманстраваў у Моталі неабмежаваныя магчымасці ў справе забойства. Да гэтага абавязвала становішча – місія народнага мсціўца. Матывацыю юны камісар заўсёды мог абгрунтаваць самастойна. Так акружэнец-танкіст Калінічэнка, яго жонка і малалетні сын былі ўначы забіты за няўдзел у партызанскай барацьбе пад кіраўніцтвам Даніка Плюнгера. Гаспадар Пятро і яго сын Павел – за тое, што сям’я Рамановічаў была працавітая і мела зямлю і дастатак, з якога карысталіся і партызаны, а старэйшы сын служыў у польскім войску і трапіў у нямецкі палон. У Германіі Барыс Рамановіч быў адным з актыўных арганізатараў у беларускай дыяспары. А галоўнай матывацыяй была злосць, якая засталася з таго часу, калі справаводу ў сельсавеце Плюнгеру не пашанцавала з намерам рэквізаваць у Рамановіча ровар. Паколькі вайна перашкодзіла вывезці сям’ю Рамановічаў у Сібір, то было прынята рашэнне ліквідаваць “пятую калону”. Падобныя акцыі можна пры жаданні ў спрыяльнай сітуацыі выдаць за подзвігі. Аднак логіка помсты не заўсёды падпарадкоўваецца волі мсціўца. Ратуючыся, Данік пакінуў гестапаўцам на расправу маці і сястру, а сувязную, настаўніцу яўрэйскай крыві Міронаву, здаў, можна сказаць, каб Юлька не магла ведаць пра яе цяжарнасць.
Беларуская літаратура паспяхова распрацоўвае ў ХХ-м стагоддзі матывы класічнай літаратуры і філасофіі. Яна вывела “з падполля” “маленькага”, “лішняга” і квазісвайго чалавека, у якога часам “пад вераб’інай хітрасцю камянела гадаўскае сэрца, якое магло абязвечыць свайго, скажам, блізкага навек”. Своеасаблівая філасофская прэлюдыя К.Чорнага да “Любы Лук’янскай”, з якой узята прыведзеная сентэнцыя, выводзіць пошукавую думку прозы на прасторы аналітычнай псіхалогіі з яе цікавасцю да архетыпнай асновы паводзін. В.Якавенку цікавіць першапрычына схільнасці вясковага хлапчаняці да забойства, але ўсё ж рашаючую матывацыю пісьменнік прызнае за агульным станам беларускай сацыякультурнай сітуацыі. На працягу апошніх двух з паловай стагоддзяў уладныя структуры ў Беларусі намагаюцца сфарміраваць тутэйшую свядомасць, адпрэчаную ад усяго свайго, роднага. У часы самадзержцаў “турмамі песцілі, петлямі лашчылі”. Накат пілсудчыны пракаціўся, нібы цунамі па нізах. Пасля таго, як паліцыянты сарвалі з хаты Плюнгера страху, распаролі падушкі, змяшалі збожжа з пяском, бацька выракся Даніка і выгнаў яго з хаты. Затое бальшавіцкая ідэалогія пасля 17 верасня давала адхланне класавай і ўсялякай іншай нянавісці: “камуністычны ход падзей даў Плюнгеру і ўсяму ягонаму хаўрусу магчымасць адкрытых грамадзянскіх забойстваў у імя самаадчування сябе творчай асобай”. Першымі ахвярамі такога самасцвярджэння ў Моталі і бліжэйшых вёсках сталі заснавальнік адраджэнскага руху ў нашаніўскі перыяд Раман Скірмунт, солтыс Кузюр, які бачыў марадзёрства Даніка і яго хэўры. А яшчэ Кузюр вінаваты ў тым, што “з палякамі ладзіў” і “нам шкоды не чыніў”: “ходзіш чысценькі”. Поўны маральны крах Плюнгера, які сваю партыйную кар’еру пабудаваў на касцях нявінных ахвяр, насціг яго ўжо ў другім пакаленні. Пагібель сына ў ганебнай сітуацыі – гэта заключны акт у ланцугу дэградацыі выраджэнцаў Даніка і Юлькі. Ён забіваў сваімі ці чужымі рукамі, яна дзеля паўнаты трыумфу выконвала танец “Яблочко” на целе ахвяры.
Проза В.Якавенкі працягвае характэрны для беларускай эстэтыкі пошук крыніцы святла ў чарнаце рэальнага быцця. Пакідаючы ўначы назаўсёды Моталь, унучка Пятра Рамановіча азірнулася назад – “мо каб пераканацца, што мінулае не пляцецца ўслед за ёю і за гэтымі шчырымі, але не заўжды абачлівымі людзьмі”. Убачаны ўначы воблік Бацькаўшчыны пасля ўсяго перажытага ўспрымаецца як сімвал Беларусі, ператворанай у ХХ стагоддзі ў папялішча чалавечых спадзяванняў, дум і мар:
 
“На белым аснежаным абшары Моталь вызначаўся няпэўнымі цьмянымі абрысамі, гіганцкаю купінай, шырокаю чорнаю плямай, і там, у гэтай цьмянасці, Раманавічанка паспрабавала ўявіць сабе дзеда; ён не хацеў паўставаць у яе ўяўленні мёртвым, і тым не менш мястэчка ўзвышалася над месцам, дзе яго пахавалі, чорнаю надмагільнаю грудай.

Раманавічанка была спустошаная і ні пра што больш не хацела ведаць...”.

Са з’яўленнем “Пакутнага веку” побач з сімвалам “вогненная вёска” з’явіўся вобраз і “вогненнага мястэчка”, якое было за часам волі горадам майстроў. Глыбінны сэнс беларускага духоўнага феномена ў ХХ ст. – гэта рух “на вогненнай сцяжыне духу”. Так ён азначаны ў філасофскай лірыцы С.Дзяргая. Абпаленыя вайной падлеткі ў творах В.Казько таксама адчуваюць сябе ў вогненнай стыхіі і дачасна сплываюць у вогненным акіяне за гарызонт жыцця. Вогненная семантыка беларускага слоўнага і выяўленчага мастацтва ў ХХ ст. нагадвае семантыку тыбецкага трактата “Бардо Тхёдол” (“Вызваленне праз слуханне на ўзроўні пасля смерці”) і егіпецкай “Кнігі Мёртвых”, у якіх чалавечая душа пасля смерці цела можа дасягнуць самога Сонца і зноў вярнуцца на Зямлю ў форме цела. Эзатэрычны змест беларускага мастацтва прасякнуты інтэнцыяй ператварэння ў зямных умовах цяжару надмагільнай цьмянасці і чорнасці ў энергію святла і жыцця. Спачатку юная, а потым сталая Маня Раманавічанка ў сваіх блуканнях па весях і гарадах Старога і Новага светаў адчувала святло і цяпло душы свайго дзеда. В.Якавенка ў паэзіі, трагедыі і філасофіі жыцця беларускага гаспадара з Моталя здолеў адкрыць новыя пласты духоўнасці і жыццяздольнасці нацыі, ніколькі пры гэтым не адступаючы ад традыцыяў адлюстравання сялянскага тыпажу ў беларускім слоўным і выяўленчым мастацтве. Паэтычны вобраз беларускага мысліцеля-селяніна Пятра Рамановіча завяршае створаную ў ХІХ – ХХ стст. галерэю носьбітаў народнай мудрасці. Жыццё Пятра Рамановіча было чаканнем раскулачвання, высылкі і нарэшце – расстрэлу. У такіх умовах ён заставаўся духоўнай апорай для блізкіх і суседзяў. Разбураная зімою адэптамі лагернага сацыялізму пчэльня Рамановіча, замерзлыя на снезе бездапаможныя пчолы – знак бяды і сімвал беларускага сялянскага лёсу ў ХХ стагоддзі. Пятро Рамановіч і яго сын Павел паміралі ў сітуацыі, калі ў іх заставаўся, як і ў Рамана Скірмунта, толькі адзіны сродак змагання – духоўная спадчына нацыі: гаспадарская годнасць і чыстае сумленне. Гэты скарб “ад прадзедаў спакон вякоў” быў апорай і арыенцірам Мані Раманавічанкі ў час яе адысеі навыварат. І невыпадкова ў канцы трылогіі пісьменнік паралельна ўзнаўляе карціну блуканняў выдатнага беларускага асветніка і амерыканскага вучонага Барыса Кіта. У канцы мінулага стагоддзя ўнучка Пятра Рамановіча змагла пабачыць з’іначаныя родныя мясціны і ўцалелых сваякоў у Моталі. Нястомны асветнік Барыс Кіт таксама сустрэўся з землякамі ў Наваградку. У агульнай атмасферы эмацыянальнага ўзрушэння ў канцы трылогіі фарміруецца ідэя Музея і нацыянальнага Універсітэта. Нагадаем, што ідэю універсітэта – бастыёна нацыянальнай культуры – настойліва сцвярджаў выдатны філосаф М.Хайдэгер у час свайго нядоўгага кіравання Фрайбургскім універсітэтам пасля прыходу да ўлады фашыстаў. Ідэя незалежнага універсітэта натхняла і К.Ясперса ў яго апошняй і неапублікаванай працы.

Прасёлкі, на якіх сучаснае чалавецтва шукае свайго ўратавання, вядуць яго “на вогненную сцяжыну духу”. Беларуская культура на гэтым мае выдатныя здабыткі. Сярод іх і мастацкі светласкоп Васіля Якавенкі. Пісьменнік паказаў сучаснікам, што шляхі змагання беларускай нацыі за сваё самасцвярджэнне ніколі не зарасталі чорным быльнікам. Сустрэча чытачоў трылогіі з выдатнымі папярэднікамі высвечвае шляхі і перспектывы гістарычнага руху і з’яўляецца крыніцай духоўнай сілы нацыі. “Пакутны век” стаў этапным творам у развіцці сучаснага беларускага рамана.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2346
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5050
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40590