Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Увага: прарасейская калона ў Беларусі!

Увага: прарасейская калона ў Беларусі! Друк E-mail
17.11.2012 | 20:28 |
Увага: прарасейская калона ў Беларусі!Віктар ЯЎМЕНЕНКА

Пачынаючы з 1994 года сфармавалася ўстойлівае меркаванне пра тое, што галоўным і адзіным прарасейскім гульцом на беларускім унутрыпалітычным полі з'яўляецца кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аднак усё цячэ, усё змяняецца. У расейска-беларускіх адносінах былі этапы з цалкам розным характарам ўзаемадзеяння, і ў апошнія гады гэтыя адносіны цяжка назваць бясхмарнымі. Таму ўсё часцей сталі з'яўляцца факты на карысць таго, што Расея вырашыла больш «не класці ўсе яйкі ў адзін кошык».

Беларускай грамадзянскай супольнасцю чамусьці была праігнараваная адна вельмі знамянальная падзея. 13 жніўня ў Менску адбылася працоўная нарада аргкамітэта «Народнай большасці Беларусі». Дадзеная працоўная нарада праходзіла ў рамках развіцця дзейнасці Усерасейскага саюза грамадскіх арганізацыяў «Народная большасць Расеі» (НБР), кіраўніком якога з'яўляецца Валянцін Халецкі. Дарэчы, падобнае мерапрыемства незадоўга да гэтага прайшло і ва Украіне. Ключавымі ідэямі НБР з'яўляюцца «сацыяльны оптымум замест сацыяльнага мінімуму», «адзінанароддзе народаў Украіны, Расеі і Беларусі», «грамадзянскі патрыятызм» і інш. Удзел у дадзенай нарадзе прынялі: Валянцін Халецкі з расейскага боку і некалькі прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацыяў, сярод якіх - кіраўнік аргкамітэта па стварэнні беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Еўразійскі грамадзянскі саюз» Юры Баранчык (ён жа кіраўнік інтэрнэт-праекта www.imperiya.by) і прадстаўнік беларускай грамадскай арганізацыі «Новая эканоміка» Сяргей Шыпценка (які цесна супрацоўнічае з праславутым ІА Регнум). «Ідэйны базіс» будучай «Народнай большасці Беларусі» (НББ), мяркуючы па прадстаўленых заявах, грунтуецца на прынцыпе сацыяльнай справядлівасці. НББ прэтэндуе на ролю альянсу грамадскіх арганізацыяў рознай палітычнай скіраванасці (левыя, правыя, сацыялісты і лібералы), які, у сваю чаргу, арыентуецца на фармаванне вялікай колькасці прыхільнікаў і стварэнне шырокай кааліцыі з мэтай прапаганды ідэяў НБР.

Гэта значыць, мы бачым, што на базе некаторых грамадскіх арганізацыяў Расея плануе сфармаваць сілу, якая збіраецца заручыцца шырокай падтрымкай сярод насельніцтва Беларусі. А трансфармацыя дадзенай сілы ў прарасейскі палітычны рух - гэта ўжо будзе, як той казаў, справай тэхнікі.

Ні для каго не сакрэт, што Расея заўсёды ўважліва сачыла за усімі працэсамі, якія адбываюцца ў нашай рэспубліцы. Пачынаючы з 1991 года прамога ўмяшальніцтва Расеі ў справы і працэсы суверэннай дзяржавы, якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, фармальна не было і ў перспектыве нібыта не прадбачыцца. Але праца з рознымі палітычнымі і грамадскімі структурамі вялася пастаянна. Так, у пачатку 90-х гадоў менавіта сіламі Расеі падсілкоўвалася ідэя самаідэнтыфікацыі жыхароў Палесся і стварэння Палескай аўтаноміі, якой кіраваў Мікалай Мікалаевіч Шэляговіч. Вядома, калі б 1994 беларусы абралі іншы шлях, то ідэя Палескай аўтаноміі і надалей ўсяляк падтрымлівалася б Расеяй, становячыся тым сепаратысцкім агменем, які па прыкладзе Крыма ва ў Украіне, дазволілі б аслабіць беларускую дзяржаўнасць. Але ў 1994 годзе да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Шэляговіч з яго задумай, адпаведна, стаў не патрэбен, з прычыны чаго ідэю Палескай аўтаноміі паспяхова пахавалі, а апошні пераехаў у Калінінград, дзе па сапраўдны момант працуе ў холдынгу «SHELENG GROUP» (з 15.04.2008 г. ён з'яўляецца ня толькі кіраўніком «SHELENG GROUP», але і намеснікам старшыні Савета дырэктараў Альянсу «Расейскія сістэмы аўтаматызацыі»).

Затым, у прамежку з 1994 па 2006 год дзейсных спробаў стварэння прарасейскіх партыяў і арганізацыяў не назіралася. Так, мелі месца заявы асобных прадстаўнікоў беларускай апазіцыі пра наладжванне кантактаў з расейскім бокам. Аднак далей заяваў справа не даходзіла.

Але вось, у 2006 годзе пачынае працу інтэрнэт-партал www.imperiya.by (кіраўнік Юрый Баранчык), на якім друкуецца маса прарасейскіх матэрыялаў і адначасова маса матэрыялаў, якія крытыкуюць існуючых рэжым.

30 чэрвеня 2010 года пачаў працу праект «Западная Русь» пад кіраўніцтвам Ігара Зелянкоўскага (дарэчы, грамадзяніна Ізраіля). Гэты праект, як заяўляюць яго стваральнікі, ставіць сваёй мэтай «зрабіць пасільны ўнёсак у выпраўленне гістарычнай несправядлівасці і далучыць зацікаўленую грамадскасць да багатай спадчыны заходнярускай грамадскай думкі (росквіт прыпадае на XIX - пач. XX ст.), гісторыі і культуры». Іншымі словамі, аўтары праекта прасоўваюць папулярны ў пэўных колах яшчэ з часоў першых войнаў ВКЛ з Масковіяй тэзіс пра тое, што беларусы з'яўляюцца складовай часткай нейкага «Рускага і Славянскага свету», часткай «трыадзінага рускага народа» і з прычыны гэтага павінны жыць ці, кажучы метафарычна, зліцца ў экстазе) з рускімі і супрацьстаяць «варожаму» заходняму свету. Нягледзячы на падобныя пафасныя заявы, дадзены праект анансуецца не як палітычны, а ў кантэксце культурна-асветніцкай скіраванасці.

Акрамя гэтага, сёлета пачаў працу інфармацыйна-публіцыстычны партал «Русь маладая». РУМОЛ (рух младаросаў) - так сябе называюць актывісты, аб'яднаныя каля дадзенага сайта. Яны пазіцыянуюць сябе як грамадскі рух і актыўна прыцягваюць маладых людзей, прапаноўваючы запоўніць анкету на іх сайце, называючы сваіх актывістаў «сотратниками». Рух актыўна арганізуе канферэнцыі, праводзіць спаборніцтвы па футболе і іншых відах спорту, у прыватнасці, прабежкі за здаровы лад жыцця па нядзелях у парку імя Горкага. Ідэалагічны грунт гэтага праекта тоесны ідэям «заходнерусістаў» («трыадзінай народ», «рускі свет», а таксама, мяркуючы па рахунках у сацыяльных сетках членаў гэтай арганізацыі, неапаганства і антысемітызм). І вось гэтыя пастулаты младаросы спрабуюць папулярызаваць сярод моладзі. Варта адзначыць, што дадзеная агітацыя асабліва актыўна вядзецца праз сацыяльныя сеткі. Палітыкай младаросы пакуль фармальна не займаюцца.

Таксама існуе шэраг дробных і асабліва нідзе не заўважаных, акрамя прастораў інтэрнэту, праектаў, якія таксама заяўляюць пра сваю прыхільнасць да «рускай ідэі». Да такіх можна аднесці праекты: «Славянскі Клуб Правых рыбаловаў», «Руская агітацыя. Вялікая, Малая, Белая Русь», «Славянскі віртуальны клуб аматараў гісторыі, філасофіі і іншых навук», «Верны народ» і іншыя.

Да прарасейскіх таксама адносіцца беларуская грамадская арганізацыя «Новая эканоміка», якая выдаеаднайменны часопіс (першы выпуск выйшаў у 2005 годзе). (Кіраўнік гэтай арганізацыі - Сяргей Шыпценка - непасрэдна ўцягнуты ў працу праекта «Заходняя Русь» і прыняў актыўны ўдзел у працоўнай нарадзе аргкамітэта «Народнай большасці Беларусі»).

Сёлета таксама назіралася збліжэнне праекту «Цытадэль» з праектамі «Заходняя Русь» і «ідэйнай начыннем» партала "Імперыя". У прыватнасці, 24 траўня 2012 года ў г. Менску адбыўся круглы стол «Беларусь: сцэнараванне супольнай будучыні», які быў арганізаваны групай праекту «Цытадэль». У працы круглага стала ўзялі ўдзел Юрый Баранчык (кіраўнік партала "Імперыя", кіраўнік аргкамітэта па стварэнні беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Еўразійскі народны саюз») і Ігар Зелянкоўскі (кіраўнік праекта «Заходняя Русь»). Трошкі пазней адзін з кіраўнікоў праекту «Цытадэль» Ягор Чурылаў заявіў, што ў іх праекта «агульныя моманты з Заходне-Рускай канцэпцыяй сапраўды ёсць».

Усе вышэйапісаныя арганізацыі і праекты, як мы ўжо адзначалі, з'яўляюцца адносна новымі. Разам з тым, варта звярнуць увагу і на яшчэ адну арганізацыю, якая існуе ў Беларусі на працягу ўжо 20 гадоў. Гэта Менскае таварыства рускай культуры «Русь» (старшыня - Генадзь Уласаў). Самі яны заяўляюць пра тое, што з'яўляюцца найбуйнейшай у Беларусі арганізацыі расейскіх суайчыннікаў (каля 1 тыс. членаў і прыхільнікаў). Аднак дадзеная арганізацыя перш за ўсё аб'ядноўвае людзей сталага веку, многія з якіх, дарэчы, па стане здароўя не змаглі прыйсці на ўрачысты сход яго членаў, які адбыўя 30 верасня 2012 г..

У цяперашні час дзейнасць МТРК «Русь» прыпыненая па рашэнні Вярхоўнага суда. Гэтаму рашэнню суда папярэднічаў раскол у арганізацыі ў канцы 2011 года. У снежні 2011 года адбылася пазачарговая канферэнцыя (з'езд) МТРК «Русь», на якой было пераабранае кіраўніцтва і былі прынятыя змены і дапаўненні ў свой статут. Новым старшынёй праўлення МТРК «Русь» аднагалосна была абраная Валянціна Цяплова, ранейшы старшыня - Генадзь Уласаў - абраны ганаровым старшынёй таварыства. Паралельна дзейнічае БГА «Русь» на чале з Вячаславам Быловым, прызнаная Мінюстам, Менгарвыканкамам, Рассупрацоўніцтвам і Каардынацыйным саветам кіраўнікоў арганізацыяў расейскіх суайчыннікаў пры пасольстве Расеі ў Беларусі.

Што самае цікавае, паміж БГА «Русь» і групай «Баранчык-Зелянкоўскі» у 2011 годзе разгарэўся канфлікт. Так, у траўні гэтага года Мікалай Сяргееў, намеснік старшыні БГА «Русь», на сайце «Русь маладая» апублікаваў ліст, у якім адзначае наступнае: "Летам 2011 года, з'яўляючыся ў той час членамі праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання «Русь», яны паспрабавалі ўцягнуць БГА «Русь» у незаконную палітычную дзейнасць і штурхнуць яго на дзеянні, якія груба парушаюць Статут арганізацыі. Пасля таго, як прынцыповая пазіцыя Рэвізійнай камісіі БГА «Русь» (старшыня А.П.Несцяркоў) і кіраўніцтва арганізацыі не дазволіла «групе Баранчык-Зелянкоўскі» ажыццявіць сваю задуму, удзельнікі дадзенай групы ўвайшлі ў склад Менскага таварыства рускай культуры «Русь», паспрабавалі ўзяць яго пад свой кантроль і ўжо праз яго ажыццяўляць свае сумнеўныя планы. У выніку, усе гэтыя дзеянні прывялі да расколу і фактычнага распаду МТРК «Русь»».

Беларускія ўлады спрабуюць рэагаваць на пашырэнне дзейнасці прыхільнікаў "рускага свету". Але дзейнасць гэтых арганізацыяў з прычыны нядрэннага і пастаяннага фінансавання працягваецца, як і спробы фармавання прарасейскай сілы, не падпарадкаванай беларускім уладам.

У дадзенай сітуацыі не перастае здзіўляць пасіўнасць і абыякавасць адносна вышэйапісаных працэсаў з боку беларускай грамадзянскай супольнасці, якая прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазіцыяў. Бо на такія пагрозы, як стварэнне разгалінаванай сеткі прарасейскіх арганізацыяў, якое ставіць пад вялікі сумнеў феномен нацыянальнага суверэнітэту, неабходна рэагаваць своечасова і адэкватна.

nmnby.eu
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 292
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5522
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49195