Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Барыс Кіт у навуковым кафэ

Барыс Кіт у навуковым кафэ Друк E-mail
05.11.2012 | 19:11 |
Барыс Уладзіміравіч Кіт"Барыс Уладзіміравіч Кіт - "першы беларус у свеце" - пад такой назвай 25 кастрычніка 2012 года прайшло навуковае кафэ ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Яно ладзілася ў межах праекту "Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы", прысвечанага вучоным-беларусам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё чалавецтва: адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны, тэхнікі, авіябудавання, геалогіі, будаўніцтва ды інш. Арганізатары мерапрыемства - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ).

На гэтым мерапрыемстве прысутнічаў прадстаўнік МГА "ЗБС "Бацькаўшчына". У фонды РНТБ былі перададзеныя некалькі асобнікаў кнігі "Зорны шлях: да 100-годдзя Барыса Кіта", выдадзенай Згуртаваннем сусесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве "Кнігазбор" у мінулым годзе.

Аўтограф Васіля Быкава Барысу Кіту
Аўтограф Васіля Быкава Барысу Кіту
Дырэктар РНТБ Раіса Нікандраўна Сухарукава, адкрываючы імпрэзу, паведаміла, што навуковыя кафэ ў РНТБ ладзяцца з 2007 года і зрабіліся ўжо традыцыйнымі. Ранейшыя навуковыя кафэ былі прысвечаныя Якаву Наркевічу-Ёдку, Аляксандру Чыжэўскаму, Аляксандру-Ізідору Скірмунту, Ігнату Дамейку і Антону Зігмунту.

Пасля прагляду дакументальнага фільма "Зорнае прыцягненне" (рэж. Мікалай Князеў) загадчык сектару аддзела камунікацый і інфармацыі па ўстойлівым развіцці РНТБ Хрысціна Чарняўская перадала слова прысутным гасцям.

Выступае Раіса Нікандраўна Сухарукава (другая злева)
Выступае Раіса Нікандраўна Сухарукава (другая злева)

Першай выступіла настаўнік гісторыі СШ №1 г. Навагрудка, кіраўнік клуба "Айчына" Тамара Сулейманаўна Галушка. У будынку гэтай школы раней працавала Навагрудская беларуская гімназія, выпускніком, а пасля і дырэктарам якой быў Барыс Кіт. Тамара Сулейманаўна расказала, што сябры школьнага клуба "Айчына" рупліва збіраюць матэрыялы, прысвечаныя Барысу Кіту, а таксама вядуць з ім перапіску. У 2000 годзе на сцяне школы была ўсталяваная мемарыяльная шыльда, прысвечаная Барысу Кіту, ганароваму грамадзяніну Навагрудка з 1994 года. У 2008 годзе ў школе адкрыўся музей імя Барыса Кіта. Штовесну ў Навагрудку праводзіцца вялікі турнір па інтэлектуальных гульнях. Камандзе-пераможцу даецца пачэснае права апрануць мантыю Барыса Кіта, якая толькі раз на год пакідае сцены музея.   

Галушка Т.С., Баландзін К.І., Шостак Г.І.
Галушка Т.С., Баландзін К.І., Шостак Г.І.

Пісьменнік Васіль Якавенка, аўтар трылогіі "Пакутны век", расказаў, як адбылося яго знаёмства з Барысам Уладзіміравічам Кітам. У 2003 годзе ў Васіля Цімафеевіча выйшаў раман "Надлом", прысвечаны нацыянальнай тэматыцы, героям даваеннага, ваеннага і пасляваеннаага часу, дзе была не абойдзена ўвагай  і беларуская   эміграцыя, а таксама тое, як жылося беларусам пад акупацыяй. Аўтар, адчуваючы, што ўсё ж яму ў рамане сяго-таго не хапае і даведаўшыся, што ў Нямеччыне жыве Аніта Кубэ, жонка генеральнага камісара Беларусі  Кубэ, вырашыў выбрацца да яе і сабраць новыя матэрыялы. Была і тая акалічнасць, што Быкаў тады запісаў успаміны Кіта, якія трапілі Васілю Якавенку ў рукі (кнігай асобна  яшчэ яны не  выдаваліся).  Прачытаўшы ўспаміны Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым, Васіль Цімафеевіч вырашыў, што гэты герой мусіць таксама быць у ягоным  рамане. Паноўлены  раман атрымаў назву "Пакутны век", але  пры заканчэнні ён як бы расклаўся на тры часткі, і ў выніку атрымалася трылогія.

Знайшоўшы адрас Аніты Кубэ, Васіль Якавенка выправіўся ў Германію. Выявілася, што ад яе да Барыса Кіта не так і далёка, каля 180 кіламетраў. Барыс Уладзіміравіч сустрэў пісьменніка на вакзале. Васіль Якавенка апісаў яго прыветлівым, прыязным, абыходлівым чалавекам, які вельмі імпазантна выглядаў. Другі раз Васіль Якавенка ездзіў да Барыса Кіта пасля выхаду «Пакуьтнага веку» ў 2006 годзе, калі яшчэ раз дапаўняў і  палагоджваў свой эпічны твор. У выніку праз тры гады выйшла новае, яшчэ больш дасканалае выданне.

Васіль Цімафеевіч расказаў пра такі факт, што ў 1992 годзе Кіт хацеў стварыць у нас на Беларусі Нацыянальны універсітэт з філіяламі і нават пачаў збіраць грошы, пачаў працу над гэтым праектам, аднак не склалася, не па яго прычыне.

Выступае Васіль Якавенка (у цэнтры)
Выступае Васіль Якавенка (у цэнтры)

Пасля выступу Васіля Якавенкі быў наладжаны відэамост з Іванам Коўзелем, навуковым супрацоўнікам Інстытута гігіены ў Мюнстэры. Ён расказаў, што ўпершыню сустрэўся з Барысам Кітам у сакавіку 2012 года ў Франкфурце-на-Майне, і той выявіўся вельмі цікавым суразмоўцам. 1-2 снежня Іван Коўзель плануе чарговую сустрэчу з ім і прынагодна зможа ўзяць у яго аўтографы для фондаў РНТБ.

Наступным выступаў паэт Сяргей Законнікаў. "Мае любімыя беларусы, - заявіў ён, - гэта Барыс Кіт і мой унук Францішак, якому 10 гадоў".  Сяргей Іванавіч адзначыў, што Барыс Кіт займае асаблівае месца ў нацыятворчым працэсе, што ён з'яўляецца прыкладам патрыёта, нягледзячы на тое, што шмат часу пражыў за мяжой. Урокі матэматыкі ён пачынаў з паэзіі. "Для мяне ён сімвал таго, якім павінны быць беларус. Сыходзячы з гэтага, я напісаў прысвечаную яму паэму "Праз церні да зораў", - сказаў Сяргей Законнікаў.

Г.І. Шостак і Сяргей Законнікаў
Г.І. Шостак і Сяргей Законнікаў

Канстанцін Іванавіч Баландзін, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій, браў слова наступным. Канстанцін Іванавіч у свой час напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік "Зоркі беларускай тэхнічнай навукі". Ён адзін з першых, хто зацікавіўся праблемай вяртання гістарычных імёнаў на нашу Радзіму, многія з якіх увайшлі ў гісторыю іншых краін і народаў, а ў Беларусі пра іх мала што ведаюць. Спадар Баландзін зазначыў, што ініцыятыву РНТБ можна толькі вітаць, бо гэтыя важныя для нас імёны трэба вяртаць. "У нас усё было і ўсе былі, толькі мы, на жаль, пра гэта мала ведаем, - сказаў Канстанцін Іванавіч. - У нас шмат першаадкрывальнікаў, пра якіх ведаюць у іншых краінах, але не ведаюць у нас. Мы павінны падкрэсліваць наш прыярытэт, калі ён сапраўды ёсць, хопіць непатрэбнай сціпласці".

Раіса Нікандраўна Сухарукава пагадзілася з гэтым і расказала пра тое, што РНТБ вядзе вялікую працу па пошуку такіх забытых імёнаў. На сайце бібліятэкі ёсць базы дадзеных "Беларускія імёны ў навуцы і тэхніцы" і "Вынаходнікі Беларусі". Раім усім пазнаёміцца з імі.

Галіна Іванаўна Шостак, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, пачынаючы выступ, заклікала прысутных успомніць Лідзію Савік, якая не змагла прысутнічаць на навуковым кафэ, хоць вельмі жадала трапіць на яго. Яна адна з першых, хто фактычна адкрыў імя Барыса Кіта для беларусаў. "Да пачатку 1990-х мы гэтага прозвішча не чулі, - зазначыла Галіна Іванаўна. - Гэта дзякуючы Лідзіі Сымонаўне, яе кнігам, артыкулам, беларусы даведаліся пра Кіта". Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі пачаў збіраць дакументы пра Барыса Кіта ў пачатку 90-х. Праводзіліся кангрэсы, куды з'язджаліся прадстаўнікі беларускіх суполак з усіх краінаў. Барыс Кіт таксама ў пачатку 90-х прыязджаў у Беларусь, быў у Гародні, у Навагрудку. Архіў пачаў з ім перапіску ў 93-м годзе. Барыс Уладзіміравіч адразу адгукнуўся: ён разумеў значэнне сваіх дакументаў для Беларусі. Ён дасылаў у архіў свае работы, артыкулы, доктарскую дысертацыю, дзіцячыя здымкі, атэстаты. "Мы даведаліся, што частку сваіх дакументаў ён перадаў ў Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, - расказала Галіна Іванаўна. - У 93-м мы паехалі туды, і частку тых дакументаў яны перадалі нам. Частку дакументаў пра Барыса Кіта, у прыватнасці, рукапісы сваіх кніг, нам перадала Лідзія Сымонаўна Савік, яго біёграф. Дзякуючы гэтаму Кіта не забудуць і мы захаваем памяць пра першага беларуса свету для нашчадкаў". Некаторыя дакументы з архіву былі прадстаўленыя на стэндзе навуковага кафэ.

Стэнд навуковага кафэ
Стэнд навуковага кафэ

Апошняй выступала Таццяна Каліноўская, журналіст газеты "Беларусы і рынак". Яна падзялілася ўражаннямі ад знаёмства з Барысам Кітом. "Пачалося ўсё ў 1994 годзе, - расказала яна. - Тады мала хто з беларусаў быў за мяжой, а тут мой муж Валер, супрацоўнік газеты "Звязда", атрымаў запрашэнне у Страсбург на сесію Рады Еўропы. Перад тым, як выехаць, Валер патэлефанаваў Лідзіі Савік, ведаючы, што яна знаёмая з Барысам Кітом, і папрасіў яго тэлефон: раптам зможа зрабіць інтэрв'ю ці проста пазнаёміцца з ім. Але па дарозе ў Страсбург, калі ў Франкфурце была перасадка, ён пасаромеўся тэлефанаваць і толькі на зваротным шляху набраўся смеласці. Пазваніў, прадставіўся, яны  сустрэліся, і ён не пашкадаваў пра гэта. Асоба Кіта зрабіла на яго моцнае ўражанне. Яны адразу спадабаліся адзін аднаму і пасябравалі - і дагэтуль сябруюць. Падчас той сустрэчы Барыс Уладзіміравіч прапанаваў Валеру стаць рэдактарам кнігі Савік "Космас беларуса" і яе выдаўцом. Гэтая агульная праца з кнігай іх моцна звязала. І пасля таго візіту ў Страсбург майго мужа пачалі запрашаць туды на кожную сесію, а паколькі сесія чатыры разы на год, дык ён ездзіў з гэтым рукапісам: не было ж ні інтэрнэта, ні флэшак. І вось ён з гэтымі кіпамі чарнавікоў ездзіў туды-сюды. Барыс Уладзіміравіч нешта правіў, Валер адвозіў, Лідзія Сымонаўна падпраўляла і такім чынам з'яўлялася гэтая кніжка "Космас беларуса".

У 95-м я ўпершыню сустрэла Барыса Уладзіміравіча. Я была вельмі ўражаная што такія людзі існуюць на свеце. Ён настолькі многа бачыў і ведаў , расказваў такія рэчы з 39-га года, прычым тое, што сам прайшоў... Расказваў пра Беларусь пад акупацыяй, пра свой лёс.

Ён шмат зрабіў для Васіля Быкава, дапамагаў яму падарожнічаць. Гэтае сяброўства ім абодвум многа дало. Ён першы з нас трох дабягаў да трамвая, усіх запрашаў  заўсёды ў прыгожыя месцы, а калі мой сын намаляваў яму малюнак, ён павесіў яго на сцяне ў сваім пакоі. Гэта баў невялічкі пакой-"студыя", у якіх звычайна жывуць людзі, якія, напрыклад, прыязджаюць у Франкфурт на паўгода ці на год па нейкай стыпендыі, а стала там ніхто не жыве. А яму хапала таго сціплага пакоя: ён як прыехаў, кажа, кінуў некуды свае рэчы і так і пражыў. Пра матэрыяльнае ён абсалютна не думаў.

Мяне захапляе яго жыццяздольнасць. Я наведвала яго, калі нас зноў запрасілі ў Германію пасля Плошчы ў 2006-м, ён тады моцна хварэў, былі праблемы з пазваночнікам, і я бачыла, у якім ён стане. Я вельмі перажывала, баялася за яго, але праз тыдні тры ён пазваніў нам дадому і сказаў майму мужу: перадай Тані, што я паправіўся, хай не хвалюецца.

Я наведваю яго, дзе б у Германіі не спынялася, любымі шляхамі еду да яго. Мы наведвалі яго напярэдадні стогадовага юбілею. На развітанне ён даў мне матэрыялы аб сваім сыне Вальтэры, які працаваў намеснікам міністра НАСА. Ён таксама выбітны навуковец, мае дзве магістэрскія адукацыі. На жаль, за некалькі месяцаў да стагоддзя Барыса Уладзіміравіча ён памёр. Барыс Кіт сказаў, што яго сын, можа быць, больш дасягнуў у навуцы, чым ён, і папрасіў, калі тут будуць ушаноўваць яго, каб ушанавалі і сына, які нарадзіўся таксама на Беларусі, у Лебедзеве".

Напрыканцы прамовы Таццяна Каліноўская падарыла РНТБ здымкі з сямейнага альбома з Барысам Кітом.

Таццяна Каліноўская ўручае здымкі з сямейнага архіву
Таццяна Каліноўская ўручае здымкі з сямейнага архіву

Закрываючы сустрэчу, Раіса Нікандраўна Сухарукава паведаміла, што нядаўна выпадкова стала вядома, што сярод супрацоўнікаў РНТБ ёсць стрыечная ўнучка Барыса Кіта. Хрысціна Чарняўская падзякавала ўсім на развітанне і выказала спадзяванне на новыя сустрэчы і цікавыя дыскусіі на наступных навуковых кафэ.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 593
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5823
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49496