Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Дзяды ў Курапатах — анлайн

Дзяды ў Курапатах — анлайн Друк E-mail
31.10.2012 | 20:37 |
На чале калоны — былы палітвязень Сяргей Каваленка. © Фота Сяргея Гудзіліна На чале калоны — былы палітвязень Сяргей Каваленка. © Фота Сяргея Гудзіліна 

15.00

Мітынг скончыўся. Людзі пачынаюць разыходзіцца. Застаюцца актывісты. Яны паставяць у Курапатах новыя крыжы, якія пранеслі на руках усё шэсце.

14.58

Прысутныя спяваюць гімн «Магутны Божа».

14.56

Выступіў адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі. Ён выказаў пэўнасць, што некалі дзяржава будзе займацца стварэннем музея Курапатах. Між прысутных збіраюць подпісы супраць будаўніцтва каля Курапатаў забаўляльнага цэнтра«Бульбаш-хол».

14.48

Выступае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. Ён кажа, што злачынствы ў Курапатах «сталі магчымыя пасля акупацыі краіны расійскімі бальшавікамі». «Нармальная ўлада не стане будаваць у такіх месцах забаўляльныя ўстановы з абразлівымі для беларусаў назвамі, — адзначыў ён. — Нам трэба быць салідарнымі ў супрацьстаянні такім дзеянням з боку рэжыму».

Таксама палітык закрануў тэму мінулых парламенцкіх выбараў. Паводле яго словаў, афіцыйныя лічбы яўкі былі моцна завышаныя. У прыватных размовах, сказаў Беленькі, супрацоўнікі выбарчых камісій казалі яму, што прагаласавала ўсяго 12% выбаршчыкаў.

14.32

У Курапатах пачаўся мітынг. Выступае адзін з ветэранаўКХП-БНФ Валеры Буйвал. Ён кажа пра значнасць Курапатаў, адкуль у 1980-я пачалося ўшанаванне памяці ахвяраў рэпрэсій, пра вялікую ролю ў гэтым Зянона Пазняка. Валеры Буйвал зачытаў ліст лідара КХП-БНФ. Пазняк з жалем адзначае, што сам не можа прысутнічаць сёння на Дзядах. У Курапатах «паднялася нацыянальная воля беларусаў, грамадства змянілася і заявіла, што яно працягвае жыць». Пазьняк упэўнены, што мемарыял у Курапатах «павінен быць вечным». Аднак, падкрэсліў ён, цяперашні беларускі рэжым, а таксама «пуцінская Масква» будуць «хлусіць пра Курапаты, будаваць вакол іх рынкі і казіно», цытуе палітыка БелаПАН.

14.16

Галава калоны дайшла да Курапатаў. Мітынг пакуль не пачынаецца: чакаюць, калі збяруцца ўсе ўдзельнікі шэсця. Прыехаў паэт і лідар «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

13.52

Шэсце ідзе вуліцай Мірашнічэнкі. Народу, нягледзячына холад, не менее.

13.15

Калона ідзе па вуліцы Карбышава.

13.00

Шэсце ідзе па вуліцы Сядых. Аўтамабілі вітаюць яго сігналамі.

12.35
Мая Кляшторная дайшла да«Аляксандраў-пасажа». Далей сваякі яе падвязуць на машыне ў самі Курапаты. Вытрымаць 10-кіламетровы шлях ёй ужо не пад сілу.
12.35

Віталь Рымашэўскі нясе на плячах маленькую дачку.

12.20
Моладзь спявае песні: «Грай» «Ляпіса Трубяцкога», «Пагоню» Багдановіча.
12.16
Падчас руху шэсця да яго далучаюцца людзі. Не, відаць, першыя ацэнкі былі памылковымі. Колькасць удзельнікаў застаецца на ўзроўні мінулых гадоў — у калоне ідуць каля 500 чалавек.

Шэсце мінула Нацыянальную бібліятэку, станцыю метро «Усход» і зараз будзе павяртаць на вуліцу Каліноўскага.

11.44

Галава калоны мінула вуліцу Валгаградскую. Супрацоўнікі ДАІ спынілі рух, каб прапусціць шэсце.

Пад руку з намеснікам старшыні КХП-БНФЮрасём Беленькім ідзе Мая Кляшторная. Архітэктарка, яна дачка Тодара Кляшторнага — беларускага паэта, які ляжыць недзе ў Курапатах. Яна была адной з аўтараў канцэпцыі мемарыялу. За апошні год яна вельмі моцна пастарэла і зусім сагнулася. Ужо дваццаць гадоў яна бярэ ўдзел у шэсцях на Дзяды, такая жывая сведка гісторыі. Яна трымае букет аранжавых ліхтарыкаў.

У калоне ёсць і моладзь, і людзі старэйшага веку. Але пераважае моладзь. Маладыя, як і заўжды, легкадумныя: вятруга, галуза, а яны без шапак, у модных, лёгкіх строях, што дзеўкі, што хлопцы.

Хапае абапал і «асобаў у цывільным», якія дэманстратыўна, нахабна здымаюць удзельнікаў шэсця на камеры.

11.29

Калона рушыла.

На чале калоны ідзе былы палітвязень Сяргей Каваленка з Віцебска з вялікім сцягам у руках. За ім ідуць жанчыны з сцягамі, у тым ліку жонка Каваленкі Алена — яна вельмі высокая, аказваецца.

11.26

Шэсце рушыць з хвіліны на хвіліну. Моладзь перыядычна гукае «Жыве Беларусь!»

11.19

Маладыя людзі на чале з Алегам Корбанам разгарнулі плакаты супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтра каля Курапатаў:«Бульбаш-хол у пекла з чарцямі», «Стоп будаўніцтву бардэля», «Ганьба»

11.16

Сёлетняе шэсце — пакуль самае малаколькаснае за апошнія гады. На пляцоўцы каля Гадзінікавага завода ўсяго каля чатырохсот чалавек. Так супала, што актыўная моладзь з’ехала на канцэрт «Ляпісаў» у Вільню (кажуць, там было 4000 чалавек з Беларусі), а палітыкі высвятляюць адносіны між сабой на форумах у Варшаве, Празе і інтэрнэце.

11.14

Фатаграфуе Антон Сурапін, які сядзеў у СІЗА КДБ па справе «плюшавай медзведзіроўкі». Таксама сярод прысутных — зусім сівы ўжо Славамір Адамовіч.

11.08

Раздае інтэрв’ю арганізатар шэсця — намеснік старшыніКХП-БНФ Юрась Беленькі, а найбольшую расцяжку «Дзяды», выкананую ў чорна-белых колерах, трымаюць Артур Фінькевіч і яго сябры па суполцы «Маладая Беларусь».

11.04

Моладзь трымае выкананыя ў стылістыцы стэнсілаўпартрэты-харугвы палітвязняў Дашкевіча і Лобава з надпісам: «Свабоду!»

11.00

На месцы збору — некалькі сотняў чалавек. Людзі трымаюць сцягі — бел-чырвона-белыя, хрысціянскіх дэмакратаў, Еўрасаюза, а таксама каля дзесяці новых крыжоў, якія сёння будуць пастаўленыя ў Курапатах.

Сярод прысутных — былы палітвязень Сяргей Каваленка з жонкай, яны прыехаўшы з Віцебска, археолаг Эдвард Зайкоўскі, рэжысёр, былы мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Валерый Мазынскі, былыя кандыдаты ў прэзідэнты — намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, перакладчык і педагог, былы дэпутут Вярхоўнага Савета Лявон Баршчэўскі, пісьменніца Наталка Бабіна, маці палітвязня Алена Ліхавід, палітвязень Алесь Кіркевіч з Гродна, скульптар Гэнік Лойка, Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ, шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Вакол шмат «асобаў у цывільным». Сярод журналістаў ёсць аператар дзяржаўнага тэлеканала АНТ.

10.40

Сёння будзе цяжкае шэсце, адзначаюць карэспандэнты НН, бо пасля ўчорашняга моцнага снегападу пад нагамі — халепа. На вуліцы каля нуля градусаў, пранізлівы вецер.

10.30
Да месца збору пачынаюць падыходзіць людзі.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі нясуць з сабой кветкі. Таксама да месца збору прынеслі 5 крыжоў. Нікога з палітыкаў і грамадскіх дзеячаў пакуль няма.

10.00

З’явіліся першыя ўдзельнікі шэсця.

9.20

Ад самай раніцы на месцы збору дзяжурыць машынасапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войск, паведамляерадыё «Свабода». Cупрацоўнікі службы разам з сабакам пачынаюць аглядаць месца збору ўдельнікаў акцыі. Людзей у цывільным паболела прыкладна ў два разы. Удзельнікаў акцыі пакуль няма.

* * *

У нядзелю, 28 кастрычніка, мае адбыцца традыцыйная акцыя ўшанавання памерлых продкаў — Дзяды. Ад 1988 г. акцыя праводзіцца ў форме шэсця ў Курапаты — месца масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва сталіністамі ў 1930-ягады. Людзі панясуць новыя крыжы, які паставяць на Крыжовай гары, сцягі і кветкі.

Традыцыйна заяўнікам і арганізатарам акцыі выступаеКансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца, а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці ў Мінску (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»).

Шэсце мае пачацца, а 11-й і адбудзецца па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі, паведамляе сайт dziady2012.org

Мітынг у Курапатах павінен пачацца, а 15 гадзіне.

Меркаваная колькасць удзельнікаў акцыі, згодна з заяўкай — да 5 тысяч чалавек.

Акцыя дазволена гарвыканкамам.

Сёлета перад акцыяй зазначалася, што ўдзельнікі шэсця выкажуць сваё стаўленне да будаўніцтва ля Курапатаў забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-Хол».

«Наша Ніва» будзе весці анлайн-рэпартаж з шэсця і мітынга, будзе фота- і відэарэпартаж.

Праз тыдзень, 4 лістапада, адбудзецца акцыя ўшанавання памяці расстраляных у Лошыцы, Маршрут традыцыйны: шэсце ад Палаца культуры камвольнага камбіната па вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра.

У першыя гады незалежнасці Дзяды былі дзяржаўным святам і адзначаліся 2 лістапада. Лукашэнка Дзяды як свята адмяніў. Цяпер акцыя ўшанавання продкаў у Курапатах праводзіцца ў апошнюю нядзелю кастрычніка.

Надвор’е на нядзелю, 28 кастрычніка: халаднавата, каля 0 градусаў, мокры снег, вецер паўночны.

Наша Ніва  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 605
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10218
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32649