Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Зварот да беларусаў

Зварот да беларусаў Друк E-mail
14.10.2012 | 21:34 |
Большасць грамадзян Беларусі не сумняваецца, што ў нашай краіне адбыліся гвалтоўныя змены канстытуцыйнага ладуУладзімір БАРАДАЧ, Яўген МУРАШКА

Большасць грамадзян Беларусі не сумняваецца, што ў нашай краіне адбыліся гвалтоўныя змены канстытуцыйнага ладу і незаконны захоп улады прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам на чале з Лукашэнкам.

Парушаны законны парадак правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў (у 1996 і 2004 гадах).

Адбылася фальсіфікацыя вынікаў галасаваньня на ўсіх выбарах, якія праводзіліся ў перыяд з 1996 па 2010 год, разгон Вярхоўнай Рады 13 склікання, іншых органаў дзяржаўнага кіравання. 

Як уся наша гісторыя, так і падзеі апошніх дзесяцігодзяў яскрава паказваюць, што беларусам бессэнсоўна разлічваць на тое, што нехта зразумее нашы праблемы і з-за пачуцця інтэрнацыянальнай салідарнасці дапаможа нам. Сённяшні свет яшчэ не дасягнуў таго ўзроўню гуманістычнага развіцця, каб быць на тое здольным. Сілаў, прынамсі моцных, якія сапраўды спачувалі б нам і гатовыя былі нас падтрымаць, няма ні на Усходзе, ні на Захадзе. Затое тых, хто жадае выкарыстаць нашу часовую слабасць больш, чым дастаткова.

Сёння Беларусь знаходзіцца пад пастаянным стратэгічным прыцэлам Масквы, якая імкнецца мець нас у якасці калоніі, і пад блукаючым поглядам перанасычанага Захаду, які хацеў бы пакінуць усё, як ёсць. Мяркуючы па апошніх замежнапалітычных кроках расійскага кіраўніцтва на Блізкім Усходзе, Масква будзе змагацца за ўплыў у нашым рэгіёне да апошняга і падтрымае тут любыя антыеўрапейскія, антыдэмакратычныя рухі. У Еўропы ж няма шанцаў не азіраючыся на сваіх выбаршчыкаў змагацца за нас. Апроч таго, сёння ёй няма з кім сур'ёзна размаўляць унутры Беларусі...

З другога боку, беларусафобскі рэжым на чале з Лукашэнкам, які вось ужо 19-ы год усяляк знішчае нашу мову, культуру, гістарычную памяць, іншыя нацынальныя і дзяржаўныя каштоўнасці, без вонкавай падтрымкі (расейскай і заходняй) столькі не праіснаваў бы. Заўчасна яго хаваць і сёння, бо Лукашэнка ўзяўся прадаваць народную ўласнасць (натуральна, без дазволу беларускага народа). У краіне не праведзена нават зманлівай чэкавай прыватызацыі па Чубайсу, а прадпрыемствы ўжо прадаюцца пераважна расійскаму напаўкрымінальнаму алігархату. Народ зноў «кідаюць». Усё, што здабыта крывёй і потам рабочых, сялян, салдат, службоўцаў - нашай і нашых продкаў - аддаецца прайдзісветамі без нашага дазволу і ўдзелу. Лепшыя землі аддаюцца ўжо нават кітайцам і арабам.

У такіх абставінах у беларускага народу ёсць толькі адзін шлях да аднаўлення нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, дасягнення сваіх законных правоў на ўласнай зямлі. Гэты шлях ідзе праз яднанне усіх беларусаў і нашу ўласную самаарганізацыю. Такая самаарганізацыя павіна адбывацца вакол аб'ектыўных інтарэсаў беларуска народу і нацыі.

Сітуацыя вакол Беларусі можа раптоўна змяніцца з-за змен у суседняй Расіі. Апазіцыі варта быць гатовай да гэтага. Аднак на сённяшні дзень апазіцыйныя партыі высілкамі спецслужбаў рэжыму апынуліся раз'яднанымі. Скарыстацца ў будучыні магчымай сітуацыяй, узначаліць грамадства і паспяхова правесці адхіленне дыктатара ад улады яны не здольныя (а асобныя "дэмакратычныя лідары" таго і не жадаюць).

Мы ў сваім жыцці кіруемся прынцыпам: крытыкуеш ці аспрэчваеш - прапануй, а прапануючы - рабі!

У сувязі з гэтым мы і іншыя патрыёты Беларусі (у тым ліку і змушаныя выехаць за мяжу з-за незаконнага пераследу), грунтуючыся на нашай Канстытуцыі ад 15 сакавіка 1994 года, разумеючы, што ніхто не абароніць і не ўзвысіць Беларусь, акрамя нас саміх, кансультуючыся з прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, экспертамі, добра ведаючы сацыяльна-палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне, прапануем стварыць Ценявы Кабінет Нацыянальнага Адраджэння Рэспублікі Беларусь, які павінен вярнуць Беларусь да дэмакратычных формаў кіравання. Паўнамоцтвы гэтага Кабінета, як выканаўчага органа, будуць ажыццяўляцца да правядзення сапраўды дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Падкрэсліваем, гаворка не пра стварэнне УРАДУ ЗА МЯЖОЙ. Гаворка пра АРГАНІЗУЮЧУЮ СІСТЭМНУЮ СІЛУ (унутры краіны і за мяжой), не падкантрольную рэжыму. Такая наша дзейнасць будзе і легальнай, і цывілізаваннай, і самай што ні на ёсць дэмакратычнай (бо змест дэмакратыі якраз у тым і заключаецца, што народ у межах сваёй этнічнай тэрыторыі будуе сваю дзяржаву, кіраўнікі якой мусяць быць стала нацэленыя на аб'ектыўныя інтарэсы ўласнага народу). У прынцыпе, кожны беларус нават абавязаны змагацца за вышэй азначанную мэту.

Асабліва адметным момантам нашай дзейнасці у Беларусі і ў замежжы павіна быць усведамленне, што сапраўды дэмакратычная беларуская дзяржава (якая ёсць галоўнай нашай мэтай) павінна стаяць на абароне ўсяго комплексу жыццёвых інтарэсаў беларуска-літвінскай нацыі, грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных, культурных, іншых.

Наша Беларусь павінна стаць надзейным аплотам (домам, зямлёй, Бацькаўшчынай) для любога беларуса, дзе б ён ні нарадзіўся і ні жыў. Ён заўседы павінен мець магчымасьць у любы момант вярнуцца на Радзіму і яна павінна прыняць яго як сына ці дачку.

Мы звяртаем увагу беларусаў на тое, што у нас ёсць Праграма пабудовы будучай Беларускай дзяржавы, якая будзе забяспечваць здзяйсненне жыццевых інтарэсаў беларускай нацыі. Мы гарантуем, што пасля прыходу да ўлады нацыянальна патрыятычных сіл, усім беларусам замежжа, дзе б яны ні знаходзіліся, гарантаваны клопат і абарона. Беларусам, якія пажадаюць вярнуцца на Бацькаўшчыну, будуць нададзены роўныя правы з беларусамі, грамадзянамі Беларусі. У іх будзе ўлічаны працоўны стаж, прызнаны пасведчанні аб адукацыі і прафесіі. Пры наяўнасці працоўнага стажу ў Беларусі яны атрымаюць права ўдзелу ў прыватызацыі. Ім будзе гарантавана права на ільготнае крэдытаванне, пенсійнае і сацыяльнае забеспячэнне.

І апошняе. Удзел любога беларуса ў нашай агульнай справе можа быць у трох формах:

  • удзел справамі;
  • удзел словам;
  • удзел у форме фінансавай падтрымкі.

Прапануем кожнаму беларусу абраць свой накірунак дзейнасці для выканання нашай агульнай найвысакароднай справы. Абарона аб'ктыўных інтарэсаў беларусаў, з'яўляецца не толькі нашым але і вашым сьвятым абавязкам перад вашымі дзецьмі. Бо даць ім жыцьцё не складана, а вось за іх будучыню трэба змагацца з акупацыйным рэжымам у самаахвярнай барацьбе. Перад вамі прыклад народаў Бліжняга Усходу.

Жадаем Вам усяго найлепшага!

З павагай -

Уладзімір Барадач, старшыня Аркамітэту Рады Нацыянальнага Адраджэння, 
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script ; Skype - borodach_58; tel +49 162 712 00 59.
Яўген Мурашка, старшыня Звязу беларусаў Нямеччыны 
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script  Skype murashka421, tel - 0049 (0) 176 625 859 02

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 623
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5853
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49527