Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Вяртанне на Радзіму

Вяртанне на Радзіму Друк E-mail
12.10.2012 | 23:03 |
4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»Людміла МАЛЕЙ 

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму».

Цэнтральнае месца на выставе заняў канвалют - ўнікальнае выданне, адзіны наяўны ў Германіі асобнік Бібліі Францыска Скарыны, беларускага гуманіста, першадрукара, выдаўца першай на ўсходнеславянскім прасторы друкаванай Бібліі на беларускай мове. 

Пераважная большасць выданняў Францыска Скарыны знаходзіцца ў сходах за мяжой (у Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літве, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіне). У фондах Беларусі есць усяго 10 кніг Бібліі ў шасці вокладках, выдадзеных у Празе ў 1517-1519 гадах. Усе яны захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, а  вось у тысячагадовым Полацку, які Скарына заўсёды ўжываў з эпітэтам «слаўны»,  чыя зямля яго памятае, няма ніводнай. 

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»

4 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»  

Біблія Францыска Скарыны з Нямеччыны, выдадзеная ў Празе ў пачатку XVI стагоддзя, з'яўляецца ўласнасцю нямецкага горада Герліц, а з 2003 года выданне належыць Верхнялужыцкай навуковай бібліятэцы Герліца, увесь час там захоўваецца, а ў Беларусі  экспануецца ўпершыню. Канвалют складаецца з 11 выданняў Скарыны, у тым ліку тых, якіх няма ў зборах Беларусі: кнігі «Быццё» з гравіраваным тытульным лістом, чатыры кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам аўтара, а таксама першая старонка Бібліі. Ні аўтапартрэта, ні тытульнай старонкі няма ў экземплярах кніг Скарыны, якія захоўваюцца на Радзіме. Усяго 1316 старонак у канвалюце: паслання гуманіста, малітвы, мудрасьці і... загадкі, напыклад, чаму пчалу-працаўніцу ў герлицкім варыянце змяніла манаграма з літарай «Z». Дарэчы, засталося яшчэ нямала іншых «белых плям» у жыцці і творчасці вялікага асветніка. Нам невядомы нават дакладныя даты яго нараджэння і смерці.

Адкрываючы выставу, міністр культуры Беларусі Павел Латушка адзначыў, што Францыск Скарына - постаць, якую можна паставіць пад нумарам адзін у краіне. Праект рыхтаваўся сумесна беларускім і нямецкім бокам некалькі гадоў пад патранатам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Беларусь можа ганарыцца сваімі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Неабходна вяртаць на гістарычную Радзіму тыя, якія калісьці, ў сілу розных абставін, страціў беларускі народ. Але заканадаўства краін не дае магчымасці іх вярнуць, таму беларусам застаецца набываць сваю ўнікальную спадчыну за мяжой у прыватных калекцыянераў, арганізоўваць выставы, браць на дэпазіт, а таксама рабіць іх электронныя копіі.

Як паведаміў Маціяс Венцэль, дырэктар Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі, Скарына для беларускай культуры  адыграў тую ж ролю, што Гутэнберг і Лютэр для Нямеччыны. Нямецкі бок дазволіў зрабіць лічбавую копію ўнікальнага выдання Францыска Скарыны на спецыяльным апараце з захаваннем сучасных стандартаў звароту і кансервацыі, бо  бібліятэка ў Герліцы фінансуецца з муніцыпальнага бюджэту і не мае для гэтага рэсурсаў. Папера, якой амаль 500 гадоў, добра захавалася. Такім чынам, хаця б у электронным варыянце, Біблія вярнулася на Радзіму і назаўсёды застанецца ў краіне. У сваю чаргу, беларускі бок аказаў каштоўную дапамогу нямецкай старане ў ідэнтыфікацыі іншых старадаўніх выданняў на славянскіх мовах. Вядома, што канвалют быў знойдзены дзякуючы пастару з Гёрліца Пітэру Лаберзу, які некалькі гадоў прапрацаваў выкладчыкам у універсітэце ў Санкт-Пецярбургу і валодае царкоўнаславянскай мовай. Пазней, на адной з навуковых канферэнцый, ён паведаміў пра сваю цікаўную  знаходку знакамітаму нямецкаму вучонаму, кансультанту моўнага цэнтра МЗС ФРГ Норберту Рандаў, які і  пацвердзіў яе каштоўнасць.

На ўрачыстым адкрыцці выставы выступілі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вальфрам Маас, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева.

Кнігі будуць экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы па 13 кастрычніка. Пасля ўбачыць алфавіт продкаў змогуць таксама ў Нясвіжы, дзе справу Скарыны працягнуў Сымон Будны.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 356
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9969
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32400